Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.
Полнотекстовый поиск
Всего работ:
364150
Теги названий
Разделы
Авиация и космонавтика (304)
Административное право (123)
Арбитражный процесс (23)
Архитектура (113)
Астрология (4)
Астрономия (4814)
Банковское дело (5227)
Безопасность жизнедеятельности (2616)
Биографии (3423)
Биология (4214)
Биология и химия (1518)
Биржевое дело (68)
Ботаника и сельское хоз-во (2836)
Бухгалтерский учет и аудит (8269)
Валютные отношения (50)
Ветеринария (50)
Военная кафедра (762)
ГДЗ (2)
География (5275)
Геодезия (30)
Геология (1222)
Геополитика (43)
Государство и право (20403)
Гражданское право и процесс (465)
Делопроизводство (19)
Деньги и кредит (108)
ЕГЭ (173)
Естествознание (96)
Журналистика (899)
ЗНО (54)
Зоология (34)
Издательское дело и полиграфия (476)
Инвестиции (106)
Иностранный язык (62792)
Информатика (3562)
Информатика, программирование (6444)
Исторические личности (2165)
История (21320)
История техники (766)
Кибернетика (64)
Коммуникации и связь (3145)
Компьютерные науки (60)
Косметология (17)
Краеведение и этнография (588)
Краткое содержание произведений (1000)
Криминалистика (106)
Криминология (48)
Криптология (3)
Кулинария (1167)
Культура и искусство (8485)
Культурология (537)
Литература : зарубежная (2044)
Литература и русский язык (11657)
Логика (532)
Логистика (21)
Маркетинг (7985)
Математика (3721)
Медицина, здоровье (10549)
Медицинские науки (88)
Международное публичное право (58)
Международное частное право (36)
Международные отношения (2257)
Менеджмент (12491)
Металлургия (91)
Москвоведение (797)
Музыка (1338)
Муниципальное право (24)
Налоги, налогообложение (214)
Наука и техника (1141)
Начертательная геометрия (3)
Оккультизм и уфология (8)
Остальные рефераты (21697)
Педагогика (7850)
Политология (3801)
Право (682)
Право, юриспруденция (2881)
Предпринимательство (475)
Прикладные науки (1)
Промышленность, производство (7100)
Психология (8694)
психология, педагогика (4121)
Радиоэлектроника (443)
Реклама (952)
Религия и мифология (2967)
Риторика (23)
Сексология (748)
Социология (4876)
Статистика (95)
Страхование (107)
Строительные науки (7)
Строительство (2004)
Схемотехника (15)
Таможенная система (663)
Теория государства и права (240)
Теория организации (39)
Теплотехника (25)
Технология (624)
Товароведение (16)
Транспорт (2652)
Трудовое право (136)
Туризм (90)
Уголовное право и процесс (406)
Управление (95)
Управленческие науки (24)
Физика (3463)
Физкультура и спорт (4482)
Философия (7216)
Финансовые науки (4592)
Финансы (5386)
Фотография (3)
Химия (2244)
Хозяйственное право (23)
Цифровые устройства (29)
Экологическое право (35)
Экология (4517)
Экономика (20645)
Экономико-математическое моделирование (666)
Экономическая география (119)
Экономическая теория (2573)
Этика (889)
Юриспруденция (288)
Языковедение (148)
Языкознание, филология (1140)

Доклад: Аркадзь Куляшоў \Беларус\

Название: Аркадзь Куляшоў \Беларус\
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: доклад Добавлен 21:44:42 12 марта 2002 Похожие работы
Просмотров: 2147 Комментариев: 3 Оценило: 5 человек Средний балл: 2.2 Оценка: неизвестно     Скачать

Аркадзь Куляшоў

Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці. Яго бацькі былі настаўнікамі, але ўвесь уклад сямейнага жыцця быў блізкі да сялянскага. У 1970 г. у паэме « Далека да акіяна » А. Куляшоў пісаў пра родную хату, у якой прайшло маленства:

Токам і адрынаю,

Правай палавінаю,

Кухняю гаротнаю,

Скрухай калаўротнаю

На краю сяла, --

Чым ты толькі, родная

Хата, не была?

Сапраўды, у сялянскай хаце, бывала, і сушылі збожжа,і малацілі, і ткалі, а ў зімовыя дні яна часам была прытулкам і для маленькага цялятка – вялікай дзіцячай уцехі.

Хата вясковага настаўніка А. Куляшова ў Саматэвічах пасля Кастрычніка 1917 г. набыла, аднак, сваю адметнасць:

А сягоння ў змрочную

Хаты цішыню

Хлынулі святочныя

Гукі ўпершыню.

Не паны заехалі

З песняй, -- не ўпару, --

З музыкай, як некалі,

У госці к карчмару.

Не!.. Гуртка мастацкага

Тут вячрні збор –

Скокі заліхвацкія,

Самадзейны хор.

У сталыя гады А. Куляшоў з удзячнасцю ўспамінаў родную хату, якая ў Саматэвічах стала своеасаблівым клубам – культурным цэнтрам мястэчка.

Дзіцячыя гады А. Куляшова прайшлі ў час рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця. Новыя, калектывісцкія адносіны складваліся паміж людзьмі. Маладое пакаленне расло ў атмасферы дружбы і таварыскасці, яно не ведала страху перад заўтрашнім днем. Усе гэта спрыяла актывізацыі творчых сіл асобы.

Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ен пачаў з сямі гадоў, а ў 1926 г. Клімавіцкая раенная газета « Наш працаўнік » надрукавала яго верш « Ты мой брат ». Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля сканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ен блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб'яднання « Маладняк ». Вялікае пачуцце дружбы моцна з'яднала яго са Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным – таксама таленавітымі паэтамі.

З 1931 г. па 1933 г. Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ен актыўна ўключаўся ў працоўнае жыцце вескі.

У пачатку 30-х гг. выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова – «ПА песню, па сонца » і «Медзі дождж » ( 1933). Яны прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме « Крыўда».

Пачатак 30-х гг. быў надзвычай складаным у літаратурным жыцці. У гэты час некаторыя крытыкі перакрэслівалі значэнне культурнай спадчыны, ставіліся з пагардай да выдатных твораў нашых класікаў. Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на сваю маладосць, заставаўся цвердым у сваіх поглядах на літаратуру. Ен ведаў, што фармальнае штукарства збядняе літаратуру, што творчасць Купалы і Коласа з'яўляецца вялікай школай для маладога пісьменніка. « Усе часцей і часцей,-- пісаў пазней А. Куляшоў пра гэты перыяд свайго творчага жыцця,-- звяртаюся да крыніц народнай творчасці, да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна і Някрасава ». Вялікую ролю ў творчым лесе А. Куляшова адыграла паэма « Краіна Муравія» А. Твардоўскага. « Я ніколькі не перабольшу, калі скажу, што, як паэт, сваім нараджэннем абавязаны менавіта гэтаму твору », -- так пісаў А. Куляшоў у 1962 г. Пазней ен прысвяціў памяці А. Твардоўскага сваю паэму « Варшаўскі шлях », у якой раскрыў велічнае аблічча выдатнага рускага паэта.

У другой палове 30-гг. А. Куляшоў напісаў шэраг твораў пра маладое пакаленне савецкіх людзей, шчырых у сваім імкненні аддаць сілы Бацькаўшчыне, верных у сяброўстве і дружбе. Да ліку такіх твораў адносяцца паэма-песня « У зяленай дуброве », аб'яднаныя ў цыкл « Юнацкі свет ».

А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзен Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ен пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў « горкі шлях » да Оршы, а ў Калініне добра-ахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Пасля вучобы ў Ноўгарадскім ваенна-палітычным вучылішчы А. Куляшоў працаваў у армейскай газеце « Знамя Советов ». На старонках франтавога друку паэт расказваў пра суровую праўду змагання з фашысцкімі вылюдкамі, пра мужнасць і стойкасць байца-камсамольца на Бранскім фронце, якога фашысты на марозе аблілі вадой, пра безыменнага мінаметчыка, які на сваім участку стрымліваў наступленне фашысцкай дывізіі « Дзень на перадавой, вечар у дарозе, ноч у зямлянцы, дзе пры цьмяным святле газоўкі пісаліся вершы, нарысы, артыкулы, заметкі. А раніцою ўсе гэта ўжо чыталася ў палках і на батарэях » -- так пісаў пра работу франтавога журналіста рускі паэт Аляксей Суркоў. Так праходзілі на фронце дні і ночы і ў Аркадзя Куляшова.

Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 г. ен напісаў паэму « Сцяг брыгады » -- кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параніным камісарам. У паэме « Дом №24 », напісанай таксама ў гады вайны, А. Куляшоў расказаў пра абуджэнне жыцця на папялішчах вайны, пра вяртанне да жыцця чалавечых душ, спапяленых вайной. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад — дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, камсамолец, абліты на марозе ледзяной вадой мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію,але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як « Балада аб чатырох заложніках », « Камсамольскі білет », «Ліст з палону », «Над брацкай магілай ». Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.

У пасляваенны час А. Куляшоў таксама напісаў шмат твораў пра выдатных сыноў нашага народа. Найбольш значнымі ў гэты час кнігамі былі зборнікі вершаў «Камуністы », « Новая кніга », « Сасна і бяроза », а таксама паэмы « Цунамі », « Далека да акіяна », « Варшаўскі шлях ». Цыкл вершаў «Маналог », прысвечаны памяці З. Астапенкі і Ю. Таўбіна, беспадстаўна абвінавачаных у гады культу асобы Сталіна. Пра выдатнага кіраўніка нацыянальна – вызваленчага руху ў 1863 г. Кастуся Каліноўскага А. Куляшоў расказаў у драматычнай паэме « Хамуціус » (1975). Назва твора паходзіць ад падпольнай мянушкі, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы тым самым сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.

Паэзія А. Куляшова – гэта ўсхваляваны маналог пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Раптоўная смерць абарвала 4 лютага 1978 г. паэтычны маналог мужнага паэта – мысліцеля і грамадзяніна, але ў яго творах назаўседы засталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа – жывая памяць пра гераічнае мінулае. У творах навечна застаўся з намі і вобраз паэта, які ўзбагаціў беларускае мастацкае слова новым сэнсам – паглыбленым разуменнем сутнасці эпохі. Пра гэта вельмі добра сказаў Янка Брыль: « Да болю часам шаблонная фраза: « У асобе яго мы страцілі… ». Не, у асобе Аркадзя Куляшова мы – у самым шырокім, трывалым гучанні гэтага мы – набылі, маем паэта, значэнне якога надзейна мацуе вечнасць нашага слова ».

Оценить/Добавить комментарий
Имя
Оценка
Комментарии:
Где скачать еще рефератов? Здесь: letsdoit777.blogspot.com
Евгений21:58:18 18 марта 2016
Кто еще хочет зарабатывать от 9000 рублей в день "Чистых Денег"? Узнайте как: business1777.blogspot.com ! Cпециально для студентов!
10:34:10 24 ноября 2015
!(
16:30:19 16 февраля 2010

Работы, похожие на Доклад: Аркадзь Куляшоў \Беларус\
Образ белорусской хаты в белорусской культуре
Дыпломная праца прысвечана даследванню аднаго з найбольш змястоўных вобразаў беларускай традыцыйнай культуры - вобразу дома. Дадзены вобраз ...
Гэта і яго патрыятычнае, па-народнаму простае і мудрае слова пра "вялікую ласку", г.зн. любоў чалавека да роднага краю ў прадмове да той жа кнігі "Юдзіф"[21;35].
Уводзячы вобраз хаты праз яе апісанне, паэт яшчэ раз падкрэслівае, што ён піша пра народ, што ён сам з народа.
Раздел: Рефераты по культурологии
Тип: реферат Просмотров: 3206 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 4 человек Средний балл: 2 Оценка: неизвестно     Скачать
Паэзія 20-х гадоў
Паэзія 20-х гадоў паэзія літаратурны авангардысцкы Пасля нашаніўскага перыяду бурнага самасцвярджліня і росквіту нацыянальнай літаратуры, асабліва яе ...
Творы, з якімі Гартны ўступаў у новае дзесяцігоддзе, з'яўляліся ў пера-важнай большасці паэтычнымі фармулёўкамі рэвалюцыйных ка-муністычных ідэалаў, з якімі для паэта і актыўнага ...
Хаця дзеянне паэмы было аднесена Пушчай да 1918 г., твор прачыт-ваўся ў тагачасным кантэксце як пратэст паэта супраць узмац-нення карніцкага апарату таталітарнай пралетарскай ...
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: реферат Просмотров: 675 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Беларуская мова
МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Установа адукацыі "БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ" Кафедра ...
З дапамогай сказаў мы паведамляем пра з"явы і падзеі, якія адбываюцца ў навакольным асяроддзі, выказваем свае пачуцці і г.д. Выказванне думак, пачуццяў - гэта толькі адзін бок ...
Дзеясловы са значэннем думкі, маўлення, пачуцця, напрыклад разважаць, казаць, клапаціцца, спалучаюцца з назоўнікамі (займеннікамі) у форме вінавальнага склону з прыназоўнікам пра ...
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: учебное пособие Просмотров: 24074 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Проза Якуба Коласа 20-30 гадоў: набыткі і страты
Установа адукацыi "Брэсцкi дзяржаўны унiверсiтэт iмя А.С. Пушкiна" Кафедра беларускага лiтаратуразнаўства КУРСАВАЯ ПРАЦА ПРОЗА ЯКУБА КОЛАСА 20-30 ...
Ён выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч.
Ачмурэнне, скажам, асабліва звязанае са змаганнем са "святым калодзежам" - змаганне з прывідам, з атрыбутыкай, а не з ідэалогіяй, у якой Сцёпка, як мы гэта хораша бачылі на ...
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: курсовая работа Просмотров: 2004 Комментариев: 3 Похожие работы
Оценило: 2 человек Средний балл: 4.5 Оценка: неизвестно     Скачать
Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва"
Найбольш яскравыя прадстаўнiкi газеты "Наша Ніва" "Наша Ніва" - беларуская газэта, найстарэйшая газэта на беларускай мове. Газэта "Наша Ніва" была ...
Агнём у душы паэта гарыць пачуццё болю з тае нагоды, што ён не можа зрабіць для свае зямлі і свайго народа ўсяго, што хацеў бы, што трэба было б. Ён ні на хвіліну не дапускае думкі ...
Пра гэта сведчыць і спалучэнне рознамаштабных падзей у рамках аднаго і таго ж твора, і нечаканае, зусім нетрадыцыйнае выкарыстанне фантастыкі ў чыста, здавалася б, рэалістычным ...
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: курсовая работа Просмотров: 2185 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Жаночыя вобразы ў творах малой прозы М. Зарэцкага "Сцежкі-дарожкі ...
Курсавая работа Жаночыя вобразы ў творах малой прозы М. Зарэцкага "Сцежкі-дарожкі", "Вязьмо" Змест Уступ Асноўная частка 1. Жаночыя вобразы ў творах ...
У дадзенай працы мы паспрабуем спын цца на жаночых вобразах у так х творах п сьменн ка: апавяданн "Гануля", "Мар'я" (1922), "На маладое", "Бель" (1924), "Дз ная" (1925), "Навела ...
Ён н чога не бачыць перад сабой, забывае пра сям'ю. На нашу думку гэты с мвал чны вобраз "бель" у творы мае адмо нае значэнне.
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: курсовая работа Просмотров: 1800 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Билеты по белорусской литературе
Билет №1 Вопрос №1. Аповесць Васiля Быкава "Знак Бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды. У аповесцi "Знак Бяды", за якую у 1986 г. В ...
Паэнцыклапедычнаму шырока апiсвае Я.Колас сваю родную зямлю-мацi.Апяваючы знаёмыя яму з дзяцiн ства мясцiны,ён паказвае,наколькi прыгожая наша зямля i як многа хараства i паэзii у ...
Творчасць М.Багдановiча - гэта цэлае жыцце.У зборнiку вянок можна знайсцi словы пра мары спадзяваннi паэта,яго iнтымныя пачуццi прызнаннi у любовi да роднай зямлi,пра адносiны да ...
Раздел: Сочинения по литературе и русскому языку
Тип: сочинение Просмотров: 34391 Комментариев: 3 Похожие работы
Оценило: 10 человек Средний балл: 3 Оценка: 3     Скачать
Міхась Лынькоў i Пятрусь Броўка як адны з самых выдатных творчых ...
Міхась Лынькоў i Пятрусь Броўка як адны з самых выдатных творчых постацей у літаратурным працэсе Беларусі савецкага часу 1. Міхась Лынькоў Нарадзіўся ...
Верыцца пакуль што ў сур'ёзнасць слоў пісьменніка, верыцца, што ён піша пра каханую.
Душа паэта поўніцца клопатамі і перажываннямі пра ўвесь свет.
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: контрольная работа Просмотров: 1534 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча
... дзяржаўны універсітэт Інстытут журналістыкі Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Мова і стыль лірычнай прозы Ул. Караткевіча Курсавая ...
Спачатку аўтар разважае пра фаталізм і лёс, далей успаміны пра дзедаўскі ручнік як сімвал сувязі ў часе (па-першае, таму што ён перажыў і дзеда і вайну, па-другое, ён быў створаны ...
3. Параўнанні (сцюардэса, падобная ў сваім венчыку на каралеву, дыхаць на яго, як не дыхаю я, нябесны гарсавет, паэт-узвей-вецер, свістун, вятрак, змеямі звісаюць, гэтых вуліц-як ...
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: курсовая работа Просмотров: 554 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Жыццё і творчасць Г. Бураўкіна \беларус\
МВЛК гімназія-каледж № 24 Рэферат на тэму: "Жыццё і творчасць Г. Бураўкіна" Выкананы Бутвілоўскім Аляксандрам Валер"евічам Правераны Афанасьевай ...
Сваі лепшыя вершы Г. Бураўкін стварыў пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, пра пакланенне жаночай красе, радасць першага кахання, калі для чалавека неяк нечакана ўсё ...
Другая казка "Як Заю хвост ратавалі" - гэта твор пра салідарнасць жыхароў лесу, пра спачуванне таму, хто трапіў у бяду.
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: реферат Просмотров: 1013 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 1 человек Средний балл: 5 Оценка: неизвестно     Скачать

Все работы, похожие на Доклад: Аркадзь Куляшоў \Беларус\ (674)

Назад
Меню
Главная
Рефераты
Благодарности
Опрос
Станете ли вы заказывать работу за деньги, если не найдете ее в Интернете?

Да, в любом случае.
Да, но только в случае крайней необходимости.
Возможно, в зависимости от цены.
Нет, напишу его сам.
Нет, забью.



Результаты(151196)
Комментарии (1843)
Copyright © 2005-2016 BestReferat.ru bestreferat@mail.ru       реклама на сайте

Рейтинг@Mail.ru