Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.
Полнотекстовый поиск
Всего работ:
364150
Теги названий
Разделы
Авиация и космонавтика (304)
Административное право (123)
Арбитражный процесс (23)
Архитектура (113)
Астрология (4)
Астрономия (4814)
Банковское дело (5227)
Безопасность жизнедеятельности (2616)
Биографии (3423)
Биология (4214)
Биология и химия (1518)
Биржевое дело (68)
Ботаника и сельское хоз-во (2836)
Бухгалтерский учет и аудит (8269)
Валютные отношения (50)
Ветеринария (50)
Военная кафедра (762)
ГДЗ (2)
География (5275)
Геодезия (30)
Геология (1222)
Геополитика (43)
Государство и право (20403)
Гражданское право и процесс (465)
Делопроизводство (19)
Деньги и кредит (108)
ЕГЭ (173)
Естествознание (96)
Журналистика (899)
ЗНО (54)
Зоология (34)
Издательское дело и полиграфия (476)
Инвестиции (106)
Иностранный язык (62792)
Информатика (3562)
Информатика, программирование (6444)
Исторические личности (2165)
История (21320)
История техники (766)
Кибернетика (64)
Коммуникации и связь (3145)
Компьютерные науки (60)
Косметология (17)
Краеведение и этнография (588)
Краткое содержание произведений (1000)
Криминалистика (106)
Криминология (48)
Криптология (3)
Кулинария (1167)
Культура и искусство (8485)
Культурология (537)
Литература : зарубежная (2044)
Литература и русский язык (11657)
Логика (532)
Логистика (21)
Маркетинг (7985)
Математика (3721)
Медицина, здоровье (10549)
Медицинские науки (88)
Международное публичное право (58)
Международное частное право (36)
Международные отношения (2257)
Менеджмент (12491)
Металлургия (91)
Москвоведение (797)
Музыка (1338)
Муниципальное право (24)
Налоги, налогообложение (214)
Наука и техника (1141)
Начертательная геометрия (3)
Оккультизм и уфология (8)
Остальные рефераты (21697)
Педагогика (7850)
Политология (3801)
Право (682)
Право, юриспруденция (2881)
Предпринимательство (475)
Прикладные науки (1)
Промышленность, производство (7100)
Психология (8694)
психология, педагогика (4121)
Радиоэлектроника (443)
Реклама (952)
Религия и мифология (2967)
Риторика (23)
Сексология (748)
Социология (4876)
Статистика (95)
Страхование (107)
Строительные науки (7)
Строительство (2004)
Схемотехника (15)
Таможенная система (663)
Теория государства и права (240)
Теория организации (39)
Теплотехника (25)
Технология (624)
Товароведение (16)
Транспорт (2652)
Трудовое право (136)
Туризм (90)
Уголовное право и процесс (406)
Управление (95)
Управленческие науки (24)
Физика (3463)
Физкультура и спорт (4482)
Философия (7216)
Финансовые науки (4592)
Финансы (5386)
Фотография (3)
Химия (2244)
Хозяйственное право (23)
Цифровые устройства (29)
Экологическое право (35)
Экология (4517)
Экономика (20645)
Экономико-математическое моделирование (666)
Экономическая география (119)
Экономическая теория (2573)
Этика (889)
Юриспруденция (288)
Языковедение (148)
Языкознание, филология (1140)

Реферат: Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565гг.) – "бацька" Рэфармацыі ў ВКЛ

Название: Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565гг.) – "бацька" Рэфармацыі ў ВКЛ
Раздел: Рефераты по истории
Тип: реферат Добавлен 00:04:22 24 марта 2011 Похожие работы
Просмотров: 589 Комментариев: 16 Оценило: 5 человек Средний балл: 3.6 Оценка: неизвестно     Скачать

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

УО «БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ

ЭКОНОМИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ»

Кафедра экономической истории

РЕФЕРАТ

по дисциплине: История Беларуси

на тему: Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565гг.) – “бацька” Рэфармацыі ў ВКЛ

Минск 2010


Змест

Уводзіны

Зорны час Мікалая Радзівіла

Вялікія пэрспэктывы і вялікія занядбанні

Заключэнне

Спіс выкарыстованных крыніц


Уводзіны

Вялікае Княства Літоўскае (так звалася наша краіна ў XVI стагоддзі), як і шматлікія іншыя еўрапейскія краіны, актыўна ўключылася ў рух абнаўлення. Евангельскае вучэнне імкліва распаўсюджвалася па краіне. Спрыялі гэтаму і Бібліі, надрукаваныя Скарынай, і тое, што шматлікія беларусы вучыліся ва ўніверсітэтах Прагі, Виттенберга, Кенігсберга, Лейпцыга, і тое, што вось ужо больш 100 гадоў у Беларусі прапаведвалі Евангелле папярэднікі Рэфармацыі - гусіты. У 1553 году князь Мікалай Радзівіл Чорны, канцлер Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі, адзін з самых уплывовых магнатаў краіны, публічна абвясціў, што ён вызнае евангельскую веру. У тым жа годзе ён заснаваў у Вільні і Брэсце кальвінісцкіе цэрквы, або, як іх тады звалі, зборы, дзе людзі збіраліся слухаць пропаведзь Словы Божага. Адначасова ў Брэсце князь Радзівіл выдаў за свае грошы катэхізіс евангельскай веры.

Мікалай Радзівіл Чорны не быў самотны ў сваім імкненні да ісціны. У плыні некалькіх гадоў евангельскімі хрысціянамі сталі Валовічы, Глебавічы, Сапегі, Агінскія, Хадкевічы, Вішнявецкія, іншыя вядомыя ў краіне прозвішча. Іх вера не была прастой фармальнасцю. Аб ахвярнасці і вялізнай пасвячэннасці беларускіх евангельскіх хрысціянаў сведчаць іх справы. Яны будавалі зборы, запрашалі пастараў і прапаведнікаў, адчынялі школы, засноўвалі друкарні. Дзякуючы іх высілкам перакладаліся кнігі Святога Пісання, друкаваліся кнігі, падручнікі для школ, катэхізісы для цэркваў. Вялікае Княства на вачах станавілася евангельскай краінай. Даследчык Рэфармацыі ў Беларусі Ў.Плисс пісаў: "Варта прызнаць бясспрэчным той факт, што ў пачатку 60-ых гадоў XVI стагоддзякальвінійскае спавяданне займала пануючае становішча і пачынала трывала абгрунтоўвацца тут". У 1569 году ў сенаце Вялікага Княства толькі два чалавека не былі евангельскімі хрысціянамі. У Наваградскім ваяводстве (паўднёвая частка Гарадзенскай і паўночная частка Брэсцкай абласцей) з 600 сем'яў праваслаўнай шляхты больш 580 прынялі евангельскую веру.


Зорны час Мікалая Радзівіла

Вясна 1554 году была нялёгкай для луцкага біскупа Валерыяна Пратасевіча. У Берасьці Літоўскім, важным горадзе луцкага біскупства, ўжо больш за год нейкі Сымон Зак, выхаванец Кракаўскага ўнівэрсытэту, прапаведуе навуку швайцарскага герэтыка Жана Кальвіна. І мала таго, што прапаведуе. Найгоршае, што яго слухаюць. Ня толькі берасьцейцы, але нават шляхта з ваколіцаў кожную нядзелю зьбіраюцца на замку, дзе спыніўся гэты вераадступнік, каб паслухаць, як яны кажуць, Слова Божае. Усё шукаюць нечага новага, не падабаецца ім вера продкаў. Трэба тэрмінова прымаць меры, а то гэтая зараза распаўзецца па ўсёй Літве, як лютарава герэзія апанавала Нямеччыну.

Біскуп паклікаў пісара і загадаў пісаць позву на біскупскі суд у Янаў Палескі для герэтыкоў, якія перакручваюць праўдзівую навуку хрысціянскую: Сымона Зака, Гераніма Пякарскага і Альбінуса, у вялікай хрысціянскай міласэрнасьці даючы ім шанец вырачыся сваіх памылак і вярнуцца ва ўлоньне каталіцкае царквы. У позве загадаў таксама адзначыць, што падсудныя могуць прыехаць на паседжаньне суду толькі ў таварыстве чатырох асобаў, сяброў ці сваякоў. 22 красавіка біскуп Пратасевіч сеў у сваю карэту і паехаў у Янаў. Ужо пад'яжджаючы да мястэчка, заўважыў ён на гасьцінцы вялікі конны аддзел. Гэта Зак і Пякарскі ехалі на біскупскі суд. Праўда, зь імі было не чацьвёра, але трыста чалавек берасьцейскай шляхты, усе на конях, у панцырах, зь дзідамі і шаблямі. Толькі гэтыя вершнікі адрозьніваліся ад тых шляхецкіх загонаў, якія не аднойчы сустракаў луцкі біскуп у сваім жыцьці. Не было чуваць п'яных крыкаў, лаянкі, ніхто ня біў сябе ў грудзі, нешта даводзячы іншым. Коні ішлі няспешна, а кожны вершнік трымаў у руцэ разгорнутую Біблію, і ў рытм конскай хады ў неба ўзносіліся словы псалмаў, чытаных гэтым незвычайным войскам.

Што мусіў рабіць у такой сытуацыі кіраўнік луцкага біскупства? Стаць тварам у твар з трыма сотнямі ўзброенных, дасведчаных у бітвах ваяроў? Што ён ім скажа? Біскуп Пратасевіч вырашыў не рызыкаваць, загадаў павярнуць карэту і завочна прысудзіў Зака і яго таварышаў на выгнаньне і канфіскацыю маёмасьці.

Чаму біскуп, голас якога яшчэ нядаўна шмат значыў для шляхты, які меў шматлікія каралеўскія прывілеі, нічога ня мог зрабіць з нейкім прапаведнікам? Што адбылося ў Вялікім Княстве, што ідэі Рэфармацыі здабылі так шмат прыхільнікаў? Адказ на гэтае пытанне звязаны з дзейнасцю адной з найвыбітнейшых постацяў беларускай Рэфармацыі - князя Мікалая Радзівіла Чорнага, чалавека, які шырока адчыніў дзьверы абнаўленню хрысціянства ў Беларусі, на працягу некалькіх гадоў зрабіўшы Вялікае Княства краінай Рэфармацыі.

Мікалай Радзівіл Чорны нарадзіўся ў Нясвіжы 4 студзеня 1515 году. Рана застаўшыся бяз бацькі, ён разам з малодшым братам Янам і сястрой Ганнай быў узяты на выхаванне на каралеўскі двор у Кракаў. У Кракаве малады магнат вучыўся ва ўнівэрсытэце, а таксама набываў веды, неабходныя для дзяржаўнага дзеяча, назіраючы палітычнае жыццё польскай сталіцы. Мянушку «Чорны» Мікалай атрымаў крыху пазней з-за колеру сваёй барады, чым адрозніваўся ад свайго стрыечнага брата, вялікага гетмана літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога.

Славуты ў Вялікім Княстве магнацкі род Радзівілаў заўсёды славіўся сваім патрыятызмам. Ня быў выключэннем і Мікалай Чорны. У гэты час палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага перажывала застой, выкліканы шматгадовай адсутнасцю вялікага князя Жыгімонта Старога ў дзяржаве, які наведваў Вільню раз на некалькі год, астатні час жывучы ў Кракаве. Мікалай Радзівіл, бачачы, як дзяржава гібне без адпаведнага лідарства, прапанаваў беларускім магнатам звярнуцца да Жыгімонта Старога з просьбай аб перадачы рэальнай улады ў Княстве сыну караля, Жыгімонту Аўгусту, які ў 1529 г. быў ужо фармальна абраны і на польскі, і на літоўскі трон. Гэтая прапанова Чорнага патрапіла на добрую глебу, і восенню 1544 г. на Берасцейскім сойме Жыгімонт Аўгуст становіцца ўладаром Вялікага Княства Літоўскага. Трыццацігадовы Мікалай Радзівіл стаў галоўным дарадцам і правай рукой вялікага князя, з якім яго звязвалі доўгія гады сяброўства яшчэ з часоў знаходжання ў Кракаве пры каралеўскім двары. Гэтая пазыцыя Чорнага была замацаваная пасадаю вялікага маршалка, найважнейшай пасля канцлера пасадай у Вялікім Княстве, якую надаў свайму сябру Жыгімонт Аўгуст. Да кампэтэнцыі маршалка належала судовая ўлада вышэйшай інстанцыі і пытанні знешняй палітыкі краіны.

Уплыў Мікалая Радзівіла на дзяржаўныя справы яшчэ больш павялічыўся, калі неўзабаве Жыгімонт Аўгуст закахаўся ў Барбару Радзівіл, стрыечную сястру Чорнага. Маладая ўдава троцкага ваяводы жыла тады ў палацы свайго брата, Мікалая Радзівіла Рудога. Вялікі князь часта наведваў яе, і вестка пра гэта разыйшлася па ўсёй краіне. Браты Барбары звярнуліся да свайго валадара, просячы, каб сваімі заляцаннямі да іхняй сястры не прыносіў няславы роду Радзівілаў і не наведваў палац на Лукішках у іх адсутнасць. Жыгімонт Аўгуст згадзіўся і нейкі час да Барбары не прыходзіў. Аднойчы, пачуўшы, што браты выехалі з Вільні, вялікі князь парушыў сваё слова і патаемна зьявіўся на Лукішках. Але ўвайшоўшы ў палац, замест каханай Жыгімонт Аўгуст убачыў братоў Мікалая Чорнага і Мікалая Рудога. Вялікі князь ня стаў хітраваць і абвесціў, што хоча ажаніца на Барбары. «Дай жа Бог», - адказалі браты і адразу паклікалі святара. Шлюб Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл быў патаемны, і амаль год пра яго практычна ніхто ня ведаў. Толькі калі ў 1548 г. памёр Жыгімонт Стары і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст атрымаў польскую карону, выявілася, што малады кароль мае жонку-ліцвінку. Каб падвысіць статус сваёй сястры ў вачох польскага грамадзтва, Мікалай Чорны адмыслова выехаў у 1547 г. з пасольствам у Вену, дзе атрымаў княскі тытул з рук імпэратара Карла V.

На працягу некалькіх наступных гадоў Мікалай Радзівіл Чорны становіцца некаранаваным каралём Літвы. У яго руках засяродзіліся найважнейшыя дзяржаўныя пасады нашай краіны. У 1549 г. ён атрымаў пасаду троцкага ваяводы, праз два гады стаў канцлерам Вялікага Княства, а яшчэ праз год атрымаў віленскае ваяводзтва (найважнейшая ваяводзкая пасада ў дзяржаве). Смерць каралевы не пахіснула даверу Жыгімонта Аўгуста да Мікалая Чорнага. Вялікакняскім прывілеем ён атрымаў права захоўваць у сваім архіве ў Нясьвіжы ўсе паперы і дакуманты, звязаныя з унутранай і знешняй палітыкай Вялікага Княства, прыраўноўваючы нясвіскі архіў да дзяржаўнага. Улічваючы, што Жыгімонт Аўгуст большасць часу знаходзіўся ў Польскім Каралеўстве, фактычная ўлада ў краіне была сканцэнтраваная ў руках Мікалая Радзівіла.

Але ня толькі палітычная кар'ера цікавіла князя Мікалая. Час імклівага ўзвышэньня быў адначасова пэрыядам складаных духоўных пошукаў. Рэфармацыя, якой жыла Эўропа XVI стагодзьдзя, не магла пакінуць абыякавым Мікалая Радзівіла. Упершыню ён сутыкнуўся зь ідэямі аднаўлення хрысціянства пад час вучобы, калі выяжджаў у Нямеччыну для завяршэння сваёй адукацыі. Вярнуўшыся ў Вільню, малады магнат пазнаёміўся з віленскімі лютаранамі. У гэты час ён блізка сыйшоўся з Абрагамам Кульвай, палымяныя пропаведзі якога выклікалі ў маладога Радзівіла захапленне ягонай верай і ягонай перакананасцю. Калі ў 1542 г. Кульва, ратуючыся ад пераследваньняў, выехаў у Каралявец, дзе стаў прфэсарам у тамтэйшым унівэрсытэце, Мікалай Чорны заапекаваўся хворай маці аднаго з першых прапаведнікаў Рэфармацыі ў Вільні.

У той самы час Ян Радзівіл, малодшы брат Чорнага, паехаў на лячэнне ў Італію. Па дарозе ён заехаў у Вітэнбэрг і пазнаёміўся там з Філіпам Мэлянхтонам, вучнем і наступнікам Марціна Лютара. Пабыўшы некаторы час у сталіцы Рэфармацыі, Ян Радзівіл прыняў эвангельскае вучэнне і стаў гарачым яго вызнаўцам. Наступныя два гады, якія ён правёў у Італіі, толькі ўмацавалі Яна ў слушнасці зробленага выбару. Вярнуўшыся на радзіму, Ян Радзівіл пачаў прапаведваць вучэнне Лютара сярод усіх сваіх шматлікіх сваякоў. І хоць віленскі біскуп Павал Гальшанскі крывым вокам глядзеў на дзейнасць маладога рэфарматара, нічога зрабіць яму ня мог. Тым больш, што да Рэфармацыі пачаў схіляцца дзядзька Радзівілаў, найбагацейшы магнат Вялікага Княства, Станіслаў Кежгайла.

Але лявіна падзеяў, актыўным удзельнікам якіх стаў Мікалай Чорны, адцягнула яго ад прыняцця акрэсленай духоўнай пазыцыі. Напружаны Берасьцейскі сойм, агітацыя за Жыгімонта Аўгуста, пасада маршалка, пасольствы, паседжанні паноў рады, патаемны шлюб Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл, смерць Жыгімонта Старога і каранацыя Жыгімонта Аўгуста, каранацыя Барбары, дзеля якой Мікалай Чорны вымушаны быў больш за год пераадольваць супраціў магнатаў Польскага Каралеўства, шлюб з Альжбэтай Шыдлавецкай, атрыманне тытулу князя, выправа супраць крымскіх татараў на Валынь. Здаецца, што няма часу, каб спыніцца і задумацца.

У 1551 годзе раптоўна памірае стрыечная сястра Мікалая Радзівіла, каралева Барбара. Празь некалькі месяцаў адыходзіць у вечнасць малодшы брат Ян. Сьмерць блізкіх людзей заўсёды прымушае чалавека думаць аб сэнсе жыцця... Мікалай Чорны затрымаўся ў сваёй дзейнасці. «Чалавек - як трава, і ўсякая слава ягоная - як краска травы, засохла трава, і краска апала; але Слова Госпада трывае вечна», -прыйшлі на памяць словы з Бібліі, якая з новай сілай пачала прыцягваць да сябе князя Мікалая. З далёкага Вітэнбэргу прыйшоў ліст, гэта Філіп Мэлянхтон прыслаў элегію на смерць Яна Радзівіла. Канцлер Вялікага Княства зноў і зноў узгадваў словы брата, як той расказваў пра Марціна Лютара, пра апраўданне верай, пра малітву, пра Біблію. Шукаючы адказу на свае пытанні, Мікалай Чорны звяртаўся да збораў вялікакняскай бібліятэкі, у якой знаходзілася шыкоўная Біблія ў перакладзе Лютара з яго ўласным прысвячэньнем Жыгімонту Аўгусту, камэнтар Кальвіна да Пасланняў апостала Паўла, прысвечаны вялікаму князю літоўскаму, мноства эвангельскай літаратуры, асабліва той, што друкавалася ў Караляўцы па загаду прускага герцага Альбрэхта. Князя Мікалая глыбока ўзрушыў палымяны «Зварот да хрысціянскай шляхты нямецкай нацыі» Лютара, прымусілі сур'ёзна задумацца «Хрысціянскае выхаванне» Кальвіна, іншыя творы бацькоў Рэфармацыі. У кастрычніку 1556 г. у адкрытым лісце да папскага нунцыя Ліпамана Мікалай Радзівіл напісаў, што ён быў бы рады бачыць у Вялікім Княстве ня толькі Кальвіна, але і Мэлянхтона, і іншых рэфарматараў. Эвангельскае вучэнне захапляла князя Мікалая. Жывая вера, непасрэдныя адносіны з Богам - гэта тое, чаго так прагнула яго душа, гэта тое, што было неабходна яго краіне.

Цёплым жнівеньскім вечарам 1552 году віленскі ваявода ў атачэнне 30 вершнікаў прыехаў у Берасьце, каб правесці рэвізію інвэнтароў Берасцейскага староства. Берасцейскі кашталян (камэндант замку), даючы справаздачу князю Мікалаю, сярод пытанняў, якія неабходна вырашыць, узгадаў пра нейкага Сымона Зака, прапаведніка, якога аб'явілі герэтыком і які шукае прытулку ў Берасці. Віленскі ваявода ўжо чуў пра гэтага чалавека і пра ягоныя пропаведзі, таму неадкладна загадаў паклікаць яго да сябе. Назаўтра ў Берасцейскім замку пачаўся банкет з нагоды прыезду князя Радзівіла. Шляхта піла віно за здароўе шаноўнага госця, але сам віленскі ваявода адмаўляўся. Амаль увесь вечар ён размаўляў з нейкім сціпла апранутым мужчынам, якога ніхто з запрошаных ня ведаў. Празь некалькі дзён Мікалай Чорны, сабраўшы ўсіх паважаных людзей староства, урачыста аб'явіў, што ў Берасцейскім замку з гэтага часу будзе арганізаваная эвангельская царква, міністрам (прапаведнікам) у якой будзе Сымон Зак, магістар тэалёгіі Кракаўскага ўнівэрсытэту. Гледзячы на новага прапаведніка, многія пазналі таго незнаёмца, з якім доўга размаўляў на банкеце віленскі ваявода.

Вясною 1553 году Мікалай Чорны з пасольствам выправіўся да імпэратара Фэрдынанда. Праяжджаючы празь Нямеччыну - калыску Рэфармацыі, віленскі ваявода глядзеў на яе іншымі вачыма. Ён і раней быў у гэтых мясцінах, але цяпер, бачачы абноўленую нямецкую царкву, Мікалай Радзівіл канчаткова акрэсліў сваю пазыцыю як эвангельскага хрысціяніна. Вярнуўшыся ў Вільню, канцлер Вялікага Княства Літоўскага, віленскі ваявода князь Мікалай Радзівіл Чорны публічна абвесціў, што ён вызнае эвангельскую веру, вольную ад усялякага ідалапаклонства, і што закладае кальвінскую царкву ў сваім палацы на Лукішках, запрашаючы туды ўсіх, хто жадае вызнаваць сапраўдную веру Хрыстовую. Віленскага ваяводу глыбока ўзрушылі творы Жана Кальвіна, яго бачанне хрысціянскага жыцця як служэння ўсемагутнаму Богу, разуменне, што кожны чалавек прыйшоў на гэты сьвет не выпадкова, а каб споўніць сваё прызначэнне. Князь Мікалай знайшоў у жэнеўскага рэфарматара адказы на шматлікія пытанні, як асабістыя, так і тыя, што хвалявалі яго як аднаго з кіраўнікоў дзяржавы.

У тым жа годзе Мікалай Чорны выдаў сваім коштам у Берасьці катэхізм хрысціянскай веры для простага народу. Адначасова ва ўсіх сваіх вялізарных уладаннях ён адкрывае новыя цэрквы, ці, як іх тады называлі, зборы, дзе збіраліся месцічы і шляхта слухаць пропаведзь Слова Божага. Віленскі ваявода не шкадаваў ні сілаў, ні сродкаў, каб распаўсюдзіць веру ў жывога Бога па ўсім Вялікім Княстве. Яго марай было зрабіць кальвінізм пануючым веравызнаннем у нашай краіне. Праз некалькі гадоў у прадмове да кнігі «Навучанне аб сапраўдным і фальшывым пакаянні», звернутай да Мікалая Чорнага, Лаўрын Дыскордыя пісаў: «Бо гэта яўна кожнаму, і ня толькі ў Княстве Літоўскім, што як толькі Госпад Бог у Сваёй міласэрнасці Сваё слова і праўдзівую навуку перад вачыма гэтага свету выявіў і аб'явіў, адразу Вашая княская міласць раней за іншых Слова Божае і сапраўдную хвалу Ягоную за справай Духа Святога ўзлюбіў і моцна ўхапіўся, і ня толькі сам, але як сапраўдны апостал або другі Карнэль, прывёў да гэтага многіх. Спачатку наймілейшую жонку, якая на пачатку не згаджалася і доўга працівілася з прычыны некаторых сваіх прыяцеляў, Вашая княская міласць чыстай сваёй пропаведзьдзю і праз напаміны іншых хрысціянскіх людзей прывёў да прыняцця Слова Божага разам з дзецьмі, слугамі і служанкамі, і падуладнымі сваімі. І цяпер кожны яўна бачыць і чуе, што практычна ўсе знакамітыя дамы ў Княстве Літоўскім, і ў Жамойці, і на Русі, гледзячы на прыклад і напаміны Вашай княскай міласці, часта слухаючы Слова Божае ад сваіх прапаведнікаў, прыйшлі і сёння надалей прыходзяць, паводле волі і міласэрнасці Божай, да пазнання Слова Ягонага».

Мікалай Чорны зь вялікім энтузыязмам падтрымліваў кожную ініцыятыву рэформы царквы ў Вялікім Княстве. Аднак задача, якую паставіў сабе віленскі ваявода, не была простай, ня гледзячы на тое, што ён меў вялізарную ўладу і немалыя сродкі. Сутыкаючыся з рознымі праблемамі ў ажыцяўленні пераўтварэнняў, князь Мікалай вёў сталую перапіску з нямецкімі і швайцарскімі рэфарматарамі: Кальвінам, Булінгерам, Вольфам, Мэлянхтонам, і раіўся з імі ў шматлікіх практычных і багаслоўскіх пытаннях.

Мікалай Радзівіл ня быў адзіным, хто прагнуў Рэфармацыі ў Вялікім Княстве. Літаральна праз месяц пасля Мікалая Чорнага аб сваім навярненні абвясцілі Геранім Хадкевіч і Станіслаў Кішка. Не прайшло і году, як паслядоўнікамі Рэфармацыі сталі Валовічы, Глябовічы, Сапегі, Вішнявецкія, Войны, Пацы, Зяновічы, Агінскія, Пронскія, Нарушэвічы, Шэметы і іншыя. Шляхта, як католікі, так і праваслаўныя, масава пераходзілі ў кальвінізм, а месцічы актыўна прымалі вучэнне Лютара.

Па-рознаму адбываліся гэтыя навярненні. У князя Паўла Друцкага-Сакалінскага, цівуна троцкага, жонка пачала хадзіць на кальвінскія набажэнствы. Князь спачатку злаваўся, крычаў, што здрадзіла веры, потым перастаў звяртаць увагу. Аднойчы, пад час банкету ў віцебскага судзьдзі гродзкага Ольбрыхта Вільчка, дом якога стаяў па суседзтву, нехта з гасцей выказаў геніяльную ідэю, што рабіць зь непакорнай жонкаю: узяць кій, і выгнаць яе ад тых кальвінаў, а зборышча іхняе разагнаць. Поўны праведнага гневу на крыўдзіцеляў праваслаўнай веры, князь Друцкі-Сакалінскі разам з узброенымі кіямі слугамі, пайшоў на другі канец Віцебску шукаць кальвінскі збор. Калі, аднак, увайшоў у хату, дзе ішло набажэнства, прапаведнік ня толькі не спужаўся загневанага князя, але, наадварот, прапанаваў яму сесці на лаўку і паслухаць пропаведзь. Пазней цівун троцкі ўзгадваў, што яго такі страх і пашана агарнулі, што нават калі б яму месца пад лаўкай паказалі, ён бы і там сеў без ніякага супраціву. Неўзабаве князь Павал пакаяўся, а праз некалькі гадоў віцебскі судзьдзя гродзкі зацвярджаў наданне на віцебскі кальвінскі збор: «Я, князь Павел Друцкій-Соколінскій, маршалок его королевской мілості, тівун і городнічый троцкій, мілуючы правдівое слово Божое у зборе светом евангеліцком проповеданое і для размноженія і розшыренія в нем верных Панскіх, ку вечной чэсті і фале Пана Бога Вшэхмогонцого і Сына Его едынаго Хрыста Пана і Духа Светого, ку збудованню збору светого власным коштом своім надал і на вечность од давного часу запісал пляц і огород свой, лежачый в Замку Ніжнем вітэбском».

У савецкай гістарычнай літаратуры пашырана меркаваньне, што галоўнай прычынай масавага прыняцця Рэфармацыі беларускімі магнатамі і шляхтай было прагненне захапіць маёмасць каталіцкай ці праваслаўнай царквы і жаданне мець танную, невымагаючую царкву ў сваіх уладаннях. Аднак нават павярхоўнага позірку на сытуацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне XVI стагодзьдзя дастаткова, каб абвергнуць такое цверджанне. Зямельныя ўладанні далёка ня самых заможных беларускіх магнатаў, такіх як Гарнастаі ці Тальвашы, нашмат перавышалі ўладанні каталіцкіх біскупстваў. Праваслаўная царква жыла пераважна за кошт дапамогі заможных апекуноў і практычна ня мела больш менш сур'ёзнай уласнасці. У той жа час будаўніцтва новых збораў, распаўсюджванне ідэяў Рэфармацыі, увогуле стварэнне новага вобразу царквы патрабавала немалых фінансавых выдаткаў. У дадатак рэфармаваныя цэрквы ад сваіх вернікаў патрабавалі без параўнання большай пасвячонасці, а самае галоўнае - сапраўднай, жывой веры. Калі ж звярнуцца да дакумантаў таго часу, то асабістая перапіска беларускай шляхты сведчыць аб тым, што асноўнымі прычынамі іх падтрымкі Рэфармацыі былі асабістая вера, народжаная слуханнем Слова Божага, і жаданне бачыць царкву, адпаведную вобразу царквы, апісанай у Бібліі.

У 1556 годзе ўся Эўропа чытала адказ Мікалая Радзівіла Чорнага на адкрыты ліст папскага нунцыя (пасла) у Польшчы Алёіза Ліпамана. У студзені гэтага году нунцы ў сваім лісьце абвінаваціў віленскага ваяводу ў спрыянні вераадступніцтву і скрытыкаваў ягоныя погляды, заклікаючы вярнуцца да каталіцкай царквы. Адказ Мікалая Чорнага, напісаны на лаціне і выданы ў Караляўцы ў кастрычніку таго самага году, стаў сваеасаблівай дэклярацыяй беларускай Рэфармацыі. Віленскі ваявода фактычна першым сярод рэфармацыйных дзеячоў Вялікага Княства сфармуляваў дактрыну эвангельскіх цэркваў у краіне.

Перш за ўсё Мікалай Чорны абверг канцэпцыю паўсюднасці ўлады папы рымскага: «Мы цалкам згодныя з тым, што каралеўства Хрыстова мусіць быць, адпаведна са Сьвятым Пісьмом, пашырана па ўсёй зямлі, ад мора і да мора, ад усіх рэк і аж да ўскраю сьвету. Але гэтае каралеўства зусім не такое, як імпэрыя Кіра ці Аляксандра, ці Цэзара Аўгуста, якія славіліся сваімі незлічонымі багаццямі. Каралеўства Хрыстова - гэта духоўная еднасць людзей, дзе няма багаццяў. Сам Хрыстос гаварыў: «Каралеўства Маё ня ёсць падобным да гэтага свету»». Далей віленскі ваявода выказаў праграму сваіх дзеянняў дзеля рэформы царквы: «Закладаючы ў сваіх уладаннях і там, куды сягае мая ўлада, зборы і алтары новай веры, раблю тое дзеля вяртання сапраўднай веры Хрыстовай, вольнай ад папскіх прыдумак і ідалапаклонства. Я скінуў з алтароў багоў, апраўленых у золата і срэбра, і замкнёных у скрынках, годных найвялікшай пагарды, якіх вы, як пагане, ушаноўвалі... Пры кожным, у духу праўдзівай веры арганізаваным зборы ёсць прапаведніцкая катэдра, з якой вернікам абвяшчаюцца не прыдумкі Скота, Эна, Пігіуса, Віцэліуса і да іх падобных, але сапраўднае Слова Божае... Нашыя прапаведнікі добра ведаюць праўдзівую навуку Хрыстовую і прапаведуюць не каноны і дэкрэты, а слова вечна жывога Госпада Бога... Кнігі, якія сам чытаю і іншым чытаць раю, не герэтычныя хаця б таму, што іх папскі пасол зганіў. Яны адкрываюць людзям праўдзівае Эвангельле. Некаторыя з тых кнігаў я сваім коштам друкаваў і друкаваць буду... Мы, прытрымліваючыся старых канонаў, апостальскіх прыказанняў і навукі іншых святых мужоў, хочам, каб духоўныя асобы не былі разлучаныя з жанчынамі, што і Святое Пісьмо раіць... Найсвяцейшая і найдастойнейшая святасць цела і крыві Госпада майго Ісуса Хрыста, якая ўстаноўленая Ім Самім і праз збаўленых людзей нам перададзеная, шанавалася ў царкве Хрыстовай з даўнейшых часоў. Яна і для нас свяцейшая за ўсе іншыя рэчы і няма ніякага ідалапаклонніцтва, калі спаўняецца праўдзіва і сваім парадкам. Госпадзе Божа, зрабі так, каб мы, адкінуўшы ўсе недарэчныя прыдумкі, звярнуліся ўрэшце да служэння, што было прынята апосталамі і існавала ў грэцкай царкве ў часы Залатавуснага і Васіля, а ў лацінскай - у часы Амброзія, Гераніма і Аўгустына». Асобна князь-рэфарматар спыніўся на пытанні мовы ў царкве: «Я так лічу, што ўсе людзі, узносячы хвалу, малітвы і падзякі Госпаду Богу за Яго дабрадзействы, павінны рабіць тое з чыстымі думкамі і шчырым сэрцам. Таму неабходна, каб той, хто гэта чыніць, абавязкова ведаў мову і спасцігаў сэнс сказанага. Калі ж набажэнства адбываецца на лаціне, ці на грэцкай, ці на якой іншай, незразумелай простаму чалавеку мове, то ён і рады быў бы шчыра маліцца Госпаду Богу і хваліць Яго, прыкладаючы да гэтага свае сэрца і розум, але, на жаль, ня можа зразумець сэнсу сваіх словаў і сутнасці ўчынкаў. Менавіта з гэтае прычыны я так лічу: на якой мове кожны народ здольны спасцігаць таямніцы Слова Божага, на той мове трэба праводзіць святыя царкоўныя набажэнствы». Папскі пасол заявіў, што адной з рысаў прававернасці каталіцкай царквы ёсць факт, што яна аб'ядноўвае большасць хрысціянаў, дык сумніўна, што ў такім малым зборы, да якога належыць віленскі ваявода, была б сапраўдная навука Хрыстовая. Мікалай Чорны не абмінуў увагаю і гэты закід: «Ад пачаткаў свету праўдзівая вера, праз якую Бог аб'яўляў людзям праўду, была заўсёды ў меншасці, уцісканая. Падобна дзеецца і сёння. Таму я лепш хачу быць у гэтай пагарджанай нунцыем царкве як герэтык, чым у рымскай царкве як святы... Я апякуюся добрымі і пачцівымі прапаведнікамі, якія надзвычай дасведчаныя ў сапраўднай навуцы і добрых звычаях і ведаюць праўдзівае набажэнства Хрыстовае. Яны мне адкрываюць праўду і распавядаюць пра вечнага і несмяротнага Бога і Ягоную неабсяжную волю, аб'яўленую праз адзінага Сына Ісуса Хрыста, і перададзеную праз апосталаў».

Дзеля ўкаранення ідэяў Рэфармацыі ў Вялікім Княстве, Мікалай Радзівіл Чорны пачаў паўсюль арганізоўваць эвангельскія цэрквы. Следам за Берасцем і Вільняй кальвінскія зборы паўстаюць у Нясвіжы, Клецку, Іўі, Койданаве, Воршы. Іншыя магнаты дзейнічалі па прыкладзе віленскага ваяводы. Князі Пронскія заснавалі збор у Іказні, Кішкі - у Венгрове, Дарагастайскія - у Ашмянах, і так у мностве гарадоў і мястэчак па ўсей Беларусі. Найчасцей новыя зборы паўставалі ня коштам ужо існуючых касцёлаў ці праваслаўных цэркваў, але або будуючы свае храмы, або збіраючыся ў нейкіх грамадзкіх ці прыватных будынках, як, прыкладам, на замку ў Берасці ці ў палацы Радзівіла ў Вільні. Да працы ў новапаўсталых зборах запрашаліся пастары і прапаведнікі, ведамыя дзякуючы сваёй адукаванасці і аратарскім здольнасцям, часта з-за мяжы, бо ўласных служыцеляў не хапала. Дзейнасць пастароў не абмяжоўвалася толькі правядзеннем служэнняў і прапаведваннем на іх. Мікалай Чорны прагнуў, каб хрысціяне сталіся авангардам нацыі, таму вялікую ўвагу надаваў адукацыі. Дзякуючы яго намаганням пры кожным зборы былі адчынены пачатковыя школы, у якіх маладыя людзі вучыліся чытанню, пісьму, а таксама асновам хрысціянскай веры. Практычна ўся будучая эліта Вялікага Княства, тыя людзі, якія вызначалі жыццё краіны аж да пачатку XVII стагодздзя, вучыліся менавіта ў такіх школах. Кальвінскія школы, маючы прынцыпова іншую сыстэму навучання, давалі значна лепшую адукацыю, чым каталіцкія школы таго часу, і гэтым таксама спрыялі хуткаму распаўсюджванню Рэфармацыі. Віленская школа, заснаваная Мікалаем Радзівілам Чорным адначасова са зборам, у канцы XVI ст. прэтэндавала на ступень акадэміі, але з-за моцнага супрацьдзеяння каталіцкай герархіі і караля Жыгімонта Вазы гэты праект не атрымалася рэалізаваць.

Адзін з галоўных дзеячоў рэфарматарскага руху ў Вялікім Княстве, князь Мікалай Радзівіл, выдатна разумеў неабходнасць кнігавыдавецкай дзейнасці для поспеху Рэфармацыі ў краіне. Ён бачыў, як менавіта дзякуючы друкаванаму слову ідэі Лютара і Кальвіна сталі вядомымі ўсёй Эўропе і сур'ёзна паўплывалі на жыццё народаў. Таму амаль адначасова са зборам на замку ў Берасці віленскі ваявода заклаў друкарню, у якой сваім коштам друкаваў разнастайную эвангельскую літаратуру: катэхізмы, спеўнікі, падручнікі, палемічныя творы, камэнтары да Бібліі. Урэшце ў 1563 годзе Мікалай Радзівіл Чорны ажыцявіў грандыёзны выдавецкі праект - пераклад і выданне Бібліі на польскай мове. Жывая размоўная мова жыхароў Вялікага Княства была ў сваёй лексіцы больш падобнай да польскай мовы, чым да царкоўнаславянскай, таму гэтае выданне было патрэбнае ня толькі хрысціянам Польскага Каралеўства, але магло быць выкарыстана і ў шматлікіх зборах у Вялікім Княстве. Віленскі ваявода запрасіў да сябе вядомых вучоных хрысціянаў, знаўцаў гебрайскай і грэцкай моваў, і даручыў зрабіць ім пераклад усёй Бібліі з моваў-арыгіналаў: Стары Запавет - з гебрайскай, а Новы Запавет - з грэцкай. Да канца 1562 году праца над рукапісам перакладу была скончана, і 4 верасня 1563 году з берасцейскай друкарні Радзівіла Чорнага выйшлі першыя асобнікі шыкоўна выданай Радзівілаўскай, або Берасцейскай, Бібліі з уласнай прадмовай князя-рэфарматара. На гэтае выданне Мікалай Чорны ахвяраваў вялізарную суму - 10 тысячаў дукатаў - гадавы даход усіх сваіх уладаньняў.

Аднак віленскі ваявода ніколі не забываўся і пра патрэбы сваёй краіны, і адначасова з Берасцейскай Бібліяй, у Нясвіжскай друкарні князя Радзівіла пабачылі святло два кальвінскія выданні на старабеларускай мове: «Катэхізіс» і «Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам», падрыхтаваныя Сымонам Будным. У звароце да князёў Радзівілаў у прадмове «Катэхізісу» мы чытаем: «Слушная бо речь ест, абы Вашы княжыцкіе мілості того народу язык міловаті рачылі, в котором давные предкі і іх княжецкіе мілості панов отцы Вашіх княжецкіх мілостей славне преднейшые положеньства несуть».

Мікалай Радзівіл Чорны і ягоныя аднадумцы сярод палітычнай эліты Вялікага Княства дзейнічалі з вялікім пасвячэннем і ахвярнасцю. Сваім коштам яны закладалі эвангельскія цэрквы, будавалі зборы, дзе маглі збірацца вернікі, запрашалі пастароў і прапаведнікаў для навучання праўдам веры, адчынялі школы, у якіх магла вучыцца моладзь з розных станаў грамадзтва, закладалі друкарні. Дзякуючы іх намаганням перакладаліся кнігі Святога Пісьма, пісаліся палемічныя і пазнавальныя кнігі, якія пашыралі ў грамадзтве ідэі Рэфармацыі, друкаваліся падручнікі для школаў і катэхізмы эвангельскай веры. Прыклад пачынальнікаў рэфармацыйнага руху натхняў іншых рээфарматараў, і Вялікае Княства Літоўскае літаральна на вачах станавілася эвангельскай краінай. На пачатку ХХ стагодзьдзя даследчык Рэфармацыі ў Беларусі В.Пліс пісаў: «Трэба прызнаць бясспрэчным той факт, што на пачатку 60-ых гадоў XVI стагодзьдзя кальвінскае вызнанне знаходзілася на ўзроўні пануючага веравызнання і пачынала моцна ўкараняцца тут». Даследванні іншых гісторыкаў адназначна падцвярджаюць гэтыя словы. Г.Мерчынг, аўтар спэцыяльнага даследвання аб колькасці эвангельскіх храмаў у Вялікім Княстве Літоўскім, налічыў іх каля 200. Іншы даследчык, Букоўскі, называе яшчэ большую лічбу - 320, што выглядае больш праўдападобна, улічваючы сведчанні сучаснікаў тых падзеяў. Каталіцкі аўтар сярэдзіны XVII ст., езуіт В.Каяловіч, паведамляе, што калі перад Рэфармацыяй у Вялікім Княстве налічвалася каля 700 каталіцкіх парафіяў, то ў 1576 годзе ва ўсёй Жамойці, каталіцкім рэгіёне Княства, засталося ўсяго 6 каталіцкіх святароў, а ва ўсёй краіне католікі складалі толькі тысячную частку насельніцтва. На Берасцейскім саборы 1596 году католікі, дакараючы праваслаўных за спробы заключыць саюз з кальвіністамі, гаварылі, што толькі ў Наваградзкім ваяводзтве рэфарматары «спустошылі» 650 праваслаўных цэркваў. У гэтым жа ваяводзтве (сучасная Берасцейская вобласць, уключаючы Наваградак, Слонім, Нясвіж і Слуцак), якая складала асноўную частку епархіі праваслаўнага мітрапаліта, з 600 сем'яў праваслаўнай шляхты толькі 16 ці нават менш не прынялі вучэння Кальвіна. На вальным сойме 1563 году беларуская шляхта звярнулася да вялікага князя з просьбаю: «іж бы прысега шляхетского і посполітого человека не на образ малёваный ані рытый, яко первей была, але на імя Бога в Тройцы едного каждый подлуг веры свое закону хрыстіянского прысегал». У тым жа 1563 годзе магнаты і шляхта на чале з Мікалаем Чорным «одностайне білі чолом», каб быў адменены параграф Гарадзельскага прывілею 1413 году, які забараняў некатолікам займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Жыгімонт Аўгуст ня меў вялікага выбару і 6 чэрвеня 1563 году падпісаў у Вільні прывілей, згодна якому: «достоінства і преложеньства всякіе, і до рады нашое, і на уряды дворные і земскіе не только подданые костелу рымскому обіраны і прекладаны быті мають, але одінаково і заровно всі рыцерского стану з народу шляхетского, люді веры хрестіянское, яко Літва, так і Русь, каждый водле заслуг і годності своее, от нас, господаря, на месца зацные і преложеньства с ласкі нашое браны быті мають».

У хуткім часе пасля гэтага ў сэнаце Вялікага Княства Літоўскага засталося толькі два католікі: біскупы віленскі і жамойцкі, прысутнасць якіх была замацаваная статутам Княства, а ўсе астатнія былі эвангельскімі хрысціянамі. Сярод іх можна назваць Стэфана Збаражскага, ваяводу троцкага, Станіслава Паца, ваяводу віцебскага, Паўла Сапегу, ваяводу наваградзкага, Васіля Тышкевіча, ваяводу смаленскага, Юрыя Осьціка, ваяводу мсціслаўскага, Габрыэля Гарнастая, ваяводу менскага, Астафея Валовіча, кашталяна троцкага і падканцлера, Яна Хадкевіча, маршалка земскага, Юрыя Зяновіча, кашталяна полацкага, Яна Гайко, кашталяна берасцейскага і іншых. Калі дадаць да гэтага спісу каталіцкага кіеўскага біскупа Мікалая Паца, які ў 1564 годзе стаў кальвіністам, і жамойцкага біскупа Юрыя Пяткевіча, стаўшага лютаранінам, то вобраз рэлігійнай сытуацыі ў Вялікім Княстве будзе даволі адназначны. Шляхта ў Вялікім Княстве Літоўскім, у адрозненні ад многіх краінаў Эўропы, а таксама Расеі, складала каля 10% насельніцтва (для параўнання: шляхецкі стан у Францыі налічваў недзе 1,5% грамадзтва), і ў пераважнай большасці яна стала пад сцягі Рэфармацыі. У яшчэ большай ступені гэта адносіцца да мяшчанства краіны. Мандат вялікага князя Жыгімонта Аўгуста на заснаванне кальвінскай царквы ў Віцебску пачынаецца такімі словамі: «Прыслалі до нас бояре, шляхта, бурмістры, райцы і мешчане тамошніе вітэбскіе, бьючы чолом, абыхмо у тамошнем месте Вітэбском дозволілі ім ку науцэ детем і для хожэнія іх ку слуханю слова Божего дом збудоваті і казнодею ховаті». У Полацку ў той самы час летапісец адзначае, што «не только мірстіі люді, но і ігумены і чернцы, і попы, і діаконы Греческого закона» актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні і развіцці эвангельскіх цэркваў. Сярод 22 сэньёраў (назіральнікаў за царкоўным жыццём у зборах, якія абіраліся з найбольш паважаных членаў збору), прысутных на сынодзе ў Вільні, 11 чалавек былі шляхецкага стану, а другія 11 - месцічы. Гэты сынод прыняў пастанову, каб у кальвінскую школу ў Вільні хадзілі «деткі шляхецкіх і мейскіх станов». Калі ў 1563 годзе маскоўскія войскі захапілі Полацак, «сафейскі протопоп і со священніцы з братіей і все градскіе і посадцкіе священніцы благодарственне іспущающе гласы, ізбавлышеся і свободішеся от Люторского насілованія, что те Люторы отпалі святые православные веры, церкві разорылі і іконам не поклоняліся, і поруганіе чынілі велікое».

Такі ўздым рэфармацыйнага руху, асабліва ўлічваючы масавыя навярненні шляхты, ня мог не закрануць і сялян. І хоць гэты працэс ішоў значна павальней, што і ня дзіўна, калі ўзгадаць знікомы ўзровень разумення сутнасьці хрысціянства і поўную непісменнасць беларускага сялянства, з цягам часу сітуацыя пачала мяняцца. Захаваліся дакументы, якія сведчаць пра тое, што ў некаторых уладаннях кальвінскіх магнатаў сяляне таксама вызнавалі эвангельскую веру. Адзін з правінцыйных сынодаў пастанавіў, каб шляхта не прымушала сялян прымаць кальвінізм, але раіць сэньёрам збораў, каб яны сваіх падданых прыцягвалі да слухання Слова Божага, самі зяўляючыся для іх прыкладам.

Імклівае развіццё Рэфармацыі ў Вялікім Княстве дазволіла ўжо ў 1557 годзе правесці пад старшынствам Мікалая Радзівіла Чорнага першы сынод (сход сэньёраў і магістраў збораў) эвангельска-рэфармаванага Задзіночання, як называлі сябе вызнаўцы кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім. На гэтым сынодзе быў абраны першы супэрінтэндант (адказны) беларускіх збораў - Сымон Зак. Неўзабаве далейшы рост колькасці эвангельскіх цэркваў у краіне прымусіў эвангельска-рэфармаванае Задзіночанне падзяліцца на два, а пазней на шэсць дыстрыктаў (рэгіёнаў), на чале кожнага з якіх стаяў свой супэрінтэндант. Штогод дэлегаты ад кожнага дыстрыкту зьязджаліся ў Вільню на агульны сынод.

Эвангельскія цэрквы ў гарадах Вялікага Княства, нават задоўга да свайго юрыдычнага афармлення, вылучаліся немалой місыянэрскай актыўнасцю. Прымаючы веру Хрыстовую, купцы і рамеснікі сур'ёзна прымалі словы Госпада: «Ідзіце і зрабіце вучнямі ўсе народы». Гарады паўночна-усходняй Беларусі мелі даўнія гандлёвыя сувязі з Ноўгарадам Вялікім, Цвер'ю і Масквою, і разам з купецкімі абозамі на ўсход ішлі ідэі Рэфармацыі. Як вынік гэтага ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя ў Маскоўскай дзяржаве пачало распаўсюджвацца эвангельскае вучэнне. Адзін з лідараў гэтага руху, Мацвей Башкін казаў, што яго настаўнікамі былі «літвянін аптекарь Матфей і другой літвянін Андрей Хотеев». Калі маскоўскія духоўныя і дзяржаўныя ўлады жорсткімі рэпрэсіямі стлумілі рэфармацыйны рух у Маскоўскім царстве, частка вернікаў уцяклі «ў Літву», або «ў Немцы», дзе «свабодна гучала Слова Божае».

У гэты час Вялікае Княства Літоўскае перажывала ўздым ня толькі ў духоўным жыцці, але таксама ў эканоміцы і культуры. І менавіта Рэфармацыя стала прычынай гэтага ўздыму. Вучэнне Кальвіна, якое вялікую ўвагу надавала характару чалавека і рэалізацыі кожным свайго прызначэння, асабліва падкрэслівала важнасць якаснага выканання кожным сваіх абавязкаў, пры гэтым ніколі не задавальняючыся дасягнутым. Такі біблійны падыход да працы стварыў у Эўропе перадумовы ўзьнікнення рынкавай гаспадаркі. Падобныя працэсы адбываліся і ў Беларусі.

Асабліва спрыяла гэтаму аграрная рэформа, літаральна змяніўшая аблічча Беларусі на працягу XVI стагодзьдзя. Ідэя рэформы, якая б дазволіла кожнаму селяніну быць непасрэдна адказным за сваю зямлю, належала каралеве Боне Сфорцы, жонцы вялікага князя Жыгімонта Старога. Актыўна падтрымліваў каралеву ў яе пачынаннях ейны духоўнік Лісманіні, адзін з прапаведнікаў Рэфармацыі ў Вялікім Княстве, які лічыў, што прызначэнне чалавека найбольш поўна рэалізуецца тады, калі ён мае сваю справу. Аднак рэформы каралевы Боны абмежаваліся толькі ейнымі ўладаннямі ў Гарадзенскім і Кобрынскім староствах. На пачатку 1550-ых гадоў Мікалай Радзівіл Чорны, які лічыў Лісманіні адным са сваіх настаўнікаў, зацікавіўся пераўтварэннямі на землях Боны Сфорцы і ўбачыў эфэктыўнасць праведзеных рэформаў, якія развівалі ініцыятыву і актыўнасць сялянства і рабілі сельскую гаспадарку больш прадукцыйнай. У 1556 годзе пачала працаваць спэцыяльная камісія па падрыхтоўцы падобнай рэформы ў дзяржаўным маштабе на чале з віленскім ваяводам. Разам з ім працавалі пісар Вялікага Княства Астафей Валовіч і адзін з непасрэдных выканаўцаў пераўтварэнняў ва ўладаннях каралевы Боны Пётар Хвальчэўскі. Камісія падрыхтавала так званую «Уставу на валокі», абвешчаную Жыгімонтам Аўгустам восенню 1557 году, якая на доўгія гады вызначыла гаспадараванне зямлёй ў Вялікім Княстве. Сутнасцю гэтай рэформы было меранне зямлі і яе клясыфікацыя паводле вартасці, апрацаванасці і ўраджайнасці. Абмераныя землі падзяляліся на стандартныя часткі - валокі (21,37 гектара). Зямля ў карыстанні сялянаў пераразмяркоўвалася так, каб кожная сям'я атрымала адну валоку, такім чынам ліквідуючы церазпалосіцу і спрашчаючы падаткаабкладанне сялянскай гаспадаркі. Такая арганізацыя землекарыстання дазваляла асвойваць новыя землі і павялічыць таварнасць паасобных гаспадарак, дзякуючы вялікім памерам участка і магчымасці выкарыстоўваць новую, трохпольную сыстэму земляробства. Адначасова ствараліся фальваркі - вялікія панскія гаспадаркі, якія павінны былі апрацоўвацца цяглымі сялянамі (так званая паншчына). Зямельная рэформа, або, як яе называюць, валочная памера, пачалася спачатку ў землях, што належалі вялікаму князю, але пасля яе падхапіла шляхта, праводзячы памеру ў сваіх маёнтках.

Валочная памера змяніла нават знешні выгляд вёсак па ўсёй Беларусі. Яны сталі больш буйнымі, з характэрнай забудовай у адну вуліцу. І гэты іх выгляд прынцыпова не змяніўся да сённяшняга дня. Яшчэ больш важным вынікам рэформы сталася павелічэнне грашовага абарачэння, бо большасць сялянаў была пераведзена з натуральнага падатку на грашовы - чынш, і таму мусіла звязвацца з рынкам. Акрамя таго была ліквідаваная сялянская абшчына, бо сяляне атрымлівалі ў спадчыну ў сваё карыстанне валокі і выконвалі грашовыя і іншыя павіннасці паасобку, а ня ўсёй вёскаю. Дарэчы, падобныя рэформы былі праведзеныя ў Расійскай імпэрыі толькі на пачатку XX стагодзьдзя прэм'ер-міністрам Пятром Сталыпіным, які меў маёнтак каля Горадні і на ўласныя вочы бачыў вынікі рэалізацыі «Уставы на валокі». Сама валока аказалася настолькі трывалай гаспадарчай адзінкай, што нават у XX стагодзьдзі беларускія сяляне, набываючы зямлю, вымяралі яе валокамі.

Новая сыстэма гаспадарання дала магчымасць павялічыць ураджаі збожжа, так што жыта і ячмень пачалі вывозіць на продаж за мяжу. Ліквідацыя сялянскай абшчыны дазволіла развіваць разнастайную вытворчасць, асабліва звязаную з перапрацоўкай драўніны, бо частка сялянаў замест працы на зямлі пачала займацца рамяством. Зявіліся цэлыя паселішчы смаляроў, катляроў, грабароў, шаўцоў, кавалёў. Усё гэта спрыяла росту мясцовага рынку і эканамічнаму развіццю краіны. Адной з прыкметаў гэтага стала стварэнне ў Вялікім Княстве аднароднай грашовай сыстэмы. На пачатку XVI стагодзьдзя на Полаччыне ў абарачэнні былі галоўным чынам рыскія шылінгі, у Панямоньні - праскія грошы, а на Палесьсі - залатаардынскія дзірхемы. Але ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя асноўнай манэтай ва ўсім Княстве становіцца літоўскі паўгрош віленскай вытворчасці.

Яшчэ адной характэрнай рысай XVI стагодзьдзя стаў хуткі рост у Беларусі гарадоў і мястэчак. Калі на пачатку стагодзьдзя іх было толькі 48, то ўжо ў 1567 годзе іх налічвалася больш за 280. Гэтая ўрбанізацыя Вялікага Княства непасрэдна звязаная з імкненнем магнатаў закладаць гарады і мястэчкі ў сваіх уладаннях. Радзівілы, Кішкі, Пацы, Сапегі запрашалі разнастайных рамеснікаў, перш за ўсё веручых, і надавалі новым паселішчам магдэбурскае права (права самакіравання). Дзеячы Рэфармацыі ставілі сабе за мэту клапаціцца пра пашырэнне кола людзей, якія займаюцца нейкім рамяством. Сымон Будны ў сваім «Катэхізісе» звяртаў увагу бацькоў, што «повінны родітелі научаті сынов своіх мастерству або ремества якого побожного, абы от него слушное выжывене на потом мелі». Ён ставіў майстра ў адзін шэраг з настаўнікам, пастарам і ўладамі.

Сярэдзіна XVI стагодзьдзя - гэта таксама імклівы культурны ўздым Вялікага Княства. Тут варта ўзгадаць хаця б тыя некалькі сотняў школаў, адкрытых пры эвангельскіх цэрквах на працягу няпоўных дзесяці гадоў, якія далі магчымасць тысячам маладых людзей атрымаць прынамсі пачатковую адукацыю. Або сотні кнігаў, якія выходзілі вялікімі накладамі і пашыралі веды сярод жыхароў краіны. У рэфармацыйных друкарнях выдавалася ня толькі рэлігійная літаратура, але таксама кнігі па гісторыі, геаграфіі, матэматыцы, філясофіі, паэтычныя і празаічныя творы розных аўтараў, пераклады з замежных моваў. Князь Мікалай Радзівіл Чорны стаў распачынальнікам мэцэнацтва ў Вялікім Княстве. Пры яго двары стваралі музыку Кіпрыян Базылік і Вацлаў з Шаматулаў, пісалі вершы Мікалай Рэй і Андрэй Трыцесскі. Нямецкія мастакі, якія працавалі дзякуючы падтрымцы віленскага ваяводы, увялі ў побыт шляхты Княства партрэтны жывапіс. Мікалай Чорны стаяў таксама ля вытокаў славутых радзівілаўскіх мастацкіх збораў, першай мастацкай калекцыі ў Беларусі.

Шматгранная дзейнасць віленскага ваяводы выяўлялася і ў палітычным жыцці краіны. Пачынаючы з 1556 году Мікалай Радзівіл Чорны шмат увагі ўдзяляў сітуацыі ў Прыбалтыцы, вядучы перамовы аб далучэнні Лівоніі да Вялікага Княства і сумеснай абароне супраць маскоўскай агрэсіі. У 1558 годзе войскі Івана Жахлівага ўварваліся ў Лівонію, пакідаючы за сабою спаленую зямлю. Лівонія звярнулася да Вільні па дапамогу, становячыся пратэктаратам Вялікага Княства. Вайна з Масквою стала непазбежнай. Зімою 1563 году 200-тысячная маскоўская армія на чале з Іванам Жахлівым увайшла ў межы Княства і аблажыла Полацак. Вялікі гетман літоўскі Мікалай Радзівіл Руды кінуўся тэрмінова збіраць беларускае войска і закрыў дарогу на Вільню, але дапамагчы Полацку аніяк ня змог. У лютым 1563 году Полацак быў захоплены. Па загаду цара Івана ўсе, хто не хрысціўся па-праваслаўнаму, былі пасечаныя шаблямі або ўтопленыя ў Дзвіне, мужчыны і жанчыны, старыя і дзеці. Усіх пазасталых палачанаў захопнікі аб'явілі палоннымі і пагналі на ўсход. У родны горад з іх ніхто не вярнуўся, а сам Полацак быў заселены перасяленцамі з-за Масквы. Калі праз 16 гадоў войскі Стэфана Баторыя вызвалілі Полаччыну, гэтая некалі самая заселеная зямля ў Вялікім Княстве ўяўляла сабою зарослую маладым лесам пустыню без людзей і без жывёлы. Да сённяшняга дня гэты край самы бязлюдны ў Беларусі.

Такое развіццё падзеяў нарадзіла паніку сярод беларускай шляхты. На палявым сойме пад Віцебскам было прынятае рашэнне аб далучэнні Вялікага Княства да Польскага Каралеўства. Але гэтым планам інтэграцыі рашуча супрацьстаў Мікалай Радзівіл Чорны. На Варшаўскім сойме ў студзені 1564 году, калі польскія дэлегаты і Жыгімонт Аўгуст узамен за дапамогу ў вайне патрабавалі ліквідацыі Вялікага Княства і ўваходжання яго ў склад Польшчы, віленскі ваявода заняў адназначную пазыцыю ў пытанні незалежнасці сваёй краіны, не згаджаючыся ні на якія саступкі. У гэты час Мікалай Радзівіл Руды на рацэ Ула, маючы 4 тысячы вершнікаў, разграміў 30-ці тысячнае маскоўскае войска. Пытанне пра інтэграцыю было закрытае. Аднак незалежніцкая пазыцыя віленскага ваяводы каштавала яму поўнага разрыву адносінаў з каралём і вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам. Некаторыя сучаснікі гаварылі, што Мікалай Радзівіл Чорны прымерваў для сябе вялікакняскую карону, разлічваючы на тое, што Жыгімонт Аўгуст ня мае нашчадкаў, і таму быў такі непрыхільны да ўсялякіх саюзаў. Мы ня ведаем, ці былі ў віленскага ваяводы такія пляны, хутчэй за ўсё гэта прыдумкі недабразычліўцаў. У лісце да сына ен пісаў: «Кароль вельмі неахвотна ад мяне гэта прыймае, але Рэч Паспалітая для мяне больш значыць, чым прыхільнасьць гаспадара, таму мала мяне гэта хвалюе». Віленскі ваявода называе тут Рэччу Паспалітаю, гэта значыць супольнаю справаю ўсіх грамадзян краіны, Вялікае Княства Літоўскае. Такая зацятасць Мікалая Чорнага не была дарэмнай. Гісторыкі аднадушна сцвярджаюць, што пастава віленскага ваяводы адносна вуніі з Польшчай надавала сілу беларускай дэлегацыі ў Любліне ў 1569 годзе, і хоць Мікалай Чорны памёр чатыры гады раней, бясспрэчна яго заслуга ў тым, што Вялікае Княства ня стала часткаю Польскага Каралеўства і захавала сваю самастойнасць.

чорны рэформа царква

Вялікія пэрспэктывы і вялікія занядбанні

Трывожныя падзеі 1563 і наступнага 1564 году падарвалі здароўе віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Чорнага. Ён адчуваў набліжэнне смерці, і таму спяшаўся. Усё менш займаўся палітыкай, а ўвесь свой час прысвячаў таму, каб умацаваць эвангельскую царкву ў краіне. За апошнія дванаццаць гадоў ён зрабіў шмат, каб укараніць Рэфармацыю ў Вялікім Княстве. Здавалася, можна было глядзець у будучыню спакойна, але трывога не пакідала князя Мікалая. Яго непакоілі весткі з вайны, адкрыта прапольская пазыцыя вялікага князя. У дадатак да ўсяго ў самім эвангельска-рэфармаваным Задзіночанні пачыналіся спрэчкі, якія сеялі нязгоду між братамі. У красавіку 1565 году князь Мікалай цяжка захварэў. 27 траўня ён паклікаў да сябе свайго старэйшага сына, Мікалая Крыштафа, і прасіў яго цвёрда трымацца эвангельскай веры, клапаціцца пра зборы і прапаведнікаў. Пасля паклікаў пісара і пачаў дыктаваць тастамант. У сваёй апошняй волі віленскі ваявода зноў і зноў узгадваў пра патрэбы эвангельскіх цэркваў: «А на тот костел, где тело мое поховано будет, і на школу одпісую всі Бібліі, накладом моем друкованые в Бересті». На наступны дзень Мікалай Радзівіл Чорны, патрыёт і рэфарматар, некаранаваны кароль Літвы, лідар эвангельскага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім, памёр.


Заключэнне

Смерць Мікалая Чорнага выклікала непрыхаваную радасць ворагаў Рэфармацыі ў нашай краіне, але справа жыцця віленскага ваяводы знайшла дастойных паслядоўнікаў. На чале рэфармацыйнага руху стаў ягоны брат, вялікі гетман літоўскі Мікалай Радзівіл Руды.

Таксама смерць Мікалая Чорнага стала сур'ёзным выпрабаваннем для кальвіністаў Вялікага Княства. Багаслоўскія спрэчкі разгарэліся ўнутры эвангельска-рэфармаванага Задзіночання знечуванай сілай і прывялі да падзелу адзінага рэфармаванага збору на так званы большы збор - уласна кальвіністаў, верных навуцы Жана Кальвіна, і меншы збор - так званых арыянаў ці антытрынітарыяў, якія самі сябе называлі літоўскімі братамі.

Вайна з Масквою, якая цягнулася ўжо шмат гадоў, востра паставіла перад Вялікім Княствам даўняе пытанне пра вунію (саюз) з Польскім Каралеўствам.

У 1563 годзе пачаліся перамовы дэлегацыі Вялікага Княства з прадстаўнікамі Польскай Кароны пра ўмовы аб'яднання дзяржаваў. Польскі бок, спасылаючыся на старыя акты часоў Ягайлы, настойваў на стварэнні адзінай дзяржавы, але беларускія паслы на чале з Мікалаем Радзівілам Чорным прынцыпова стаялі на пазыцыі захавання незалежнасці Вялікага Княства.

Урэшце ў студзені 1569 году ў Любліне сабраўся супольны сойм Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, каб разгледзець пытанне саюзу.

1 ліпеня 1569 году быў абвешчаны акт стварэння Рэчы Паспалітай Двух Народаў, фэдэрацыі Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага, якая мела аднаго караля і адну знешнюю палітыку, але два войскі, два скарбы (фінансавыя сыстэмы), два зборнікі законаў.

Дзякуючы Мікалаю Радзівілу Чорнаму ў ВКЛ было адкрыта шмат школ, тым самым сотні маладых людзей маглі атрымаць адукацыю. Яго ўкладанне ў развіццё Літоўскага Княства неацэнна: ён праводзіў зямельныя рэформы, разгортваў будаўніцтва вуліц і храмаў, ліквідаваў хрысціянскую непісьменнасць, адчыняючы школы, а таксама друкарні дзе выдавалась не толькі рэлігійная літаратура, але таксама кнігі па гісторыі, геаграфіі, матэматыцы, філасофіі.


Спіс выкарыстованных крыніц

1. Ермаловiч М. Беларуская дзяржава Вялiкае Княства Лiтоускае. Мiнск, 2000.

2. Станіслаў Акіньчыц “Залаты век Беларусі”

3. http://lupa.by/znamenitosti/nikolay-radzivill-chernyiy.html

4. http://www.mir-nesvizh.com/

5. http://lutheranica.at.tut.by/biblio/lut-hist2ru.htm

6. http://www.belreform.org/ru/radz.php

7. http://slovo.ws/urok/historyofbelarus/19/014.html

Оценить/Добавить комментарий
Имя
Оценка
Комментарии:
Добры дзень, Гэта фінансавы анонс ўсім нашым новым і старым кліентам, Russell Financial Company Ltd з'яўляецца незалежным фінансавай установай. Мы стварылі выдатную рэпутацыю на працягу многіх гадоў у прадастаўленні розных відаў крэдытаў для тысяч нашых кліентаў. Мы прапануем гарантаваныя паслугі крэдыту на любую суму грамадзян і неграмадзян на 2,5% гадавых у год. У Russell Financial Company Ltd, мы прапануем простыя персанальныя крэдыты, камерцыйныя / бізнэс-крэдыт, аўтакрэдытаванні, фінансавы лізінг / абсталяванне, кансалідацыі доўгу крэдыту, іпатэчнага крэдыту, для ўсіх грамадзян і неграмадзян альбо з добрай ці дрэннай крэдытнай гісторыяй. Калі вы зацікаўлены ў нашай прапанове вышэй крэдыту, хай Russell Financial Company Ltd дапамагчы вам сёння ..., запоўніўшы прыведзеную ніжэй інфармацыю і вярнуцца да нас, націснуўшы адказ: russellfinancialcompanyltd@yahoo.com   (1) Поўныя імёны ................ (2) Краіна .................. (3) Поўны кантактны адрас ............... .. (4) Пол .................
Russell Financial Company Ltd12:57:43 07 июля 2016Оценка: 4 - Хорошо
Где скачать еще рефератов? Здесь: letsdoit777.blogspot.com
Евгений08:23:38 19 марта 2016
Кто еще хочет зарабатывать от 9000 рублей в день "Чистых Денег"? Узнайте как: business1777.blogspot.com ! Cпециально для студентов!
10:12:38 29 ноября 2015
Добры дзень Дамы і далікатных мужчын я н Піцер Янг Бог баючыся і сумленны крэдыту крэдытор, які можа змяніць вашу жыццё ад дрэннага да добрага, я хачу, каб вы зразумелі тое, што я даю сваё крэдыты ў нізкай працэнтнай стаўкай у памеры 3%. Дрэнны крэдыт прымальным, Умовы вельмі простыя і уважлівым. Вы ніколі не пашкадуеце ў гэтым крэдытнай здзелкі, таму што я зробіць вас ўсміхнуцца праз па-за гэтай здзелкі, таму што вы, дзе не нарадзіўся, каб быць прайграўшым мае ўмовы вельмі простыя, што вы чакаеце як мага хутчэй, чаму б вам не паспрабаваць г-н Піцер Янг крэдыт кампаніі і быць свабодным ад даўгоў, зацікаўленыя кліенты Любыя павінны звязацца са мной як мага хутчэй праз Email: (peteryoungfinances@gmail.com) для далейшых паступленняў. Калі ласка, запоўніце форму ніжэй, прыкладанняў і вярнуцца, калі цікава, і вы будзеце рады даведацца, пазыкі крэдытор, як г-н Піцер Янг ДАДЗЕНЫЯ пазычальніка 1. Поўныя імёны: ............................ 2. Кантактны адрас: ....................... 3. Сума крэдыту Неабходныя:
peter young23:58:29 21 октября 2015
Добры дзень, Я г-н Марк Лін, я аўтарытэтнымі і зарэгістраваных крэдыту крэдытор, я прапаную ўсіх відах крэдытаў і невялікі крэдыт, я прапаную як асабістыя, так і бізнес-крэдытаў з капітальнай базы паміж сумай £ 5000 да £ 50.000.000,00 фунтах фізічным асобам крэдытаў працэнтная стаўка складае ад 3%, напішыце нам для атрымання дадатковай інфармацыі Форма заяўкі на крэдыт, каб запоўніць і вярнуць. Поўнае імя: краіна: Пол: Тэлефон: Неабходнае колькасць: Тэрмін крэдыту: УВАГА: Усе лісты павінны быць адпраўлены financialservicesltd2013@gmail.com Дзякуй Mr.Mark Leane
Mark Leane20:14:53 06 сентября 2013

Смотреть все комментарии (16)
Работы, похожие на Реферат: Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565гг.) – "бацька" Рэфармацыі ў ВКЛ

Назад
Меню
Главная
Рефераты
Благодарности
Опрос
Станете ли вы заказывать работу за деньги, если не найдете ее в Интернете?

Да, в любом случае.
Да, но только в случае крайней необходимости.
Возможно, в зависимости от цены.
Нет, напишу его сам.
Нет, забью.



Результаты(150486)
Комментарии (1831)
Copyright © 2005-2016 BestReferat.ru bestreferat@mail.ru       реклама на сайте

Рейтинг@Mail.ru