Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.
Полнотекстовый поиск
Всего работ:
364150
Теги названий
Разделы
Авиация и космонавтика (304)
Административное право (123)
Арбитражный процесс (23)
Архитектура (113)
Астрология (4)
Астрономия (4814)
Банковское дело (5227)
Безопасность жизнедеятельности (2616)
Биографии (3423)
Биология (4214)
Биология и химия (1518)
Биржевое дело (68)
Ботаника и сельское хоз-во (2836)
Бухгалтерский учет и аудит (8269)
Валютные отношения (50)
Ветеринария (50)
Военная кафедра (762)
ГДЗ (2)
География (5275)
Геодезия (30)
Геология (1222)
Геополитика (43)
Государство и право (20403)
Гражданское право и процесс (465)
Делопроизводство (19)
Деньги и кредит (108)
ЕГЭ (173)
Естествознание (96)
Журналистика (899)
ЗНО (54)
Зоология (34)
Издательское дело и полиграфия (476)
Инвестиции (106)
Иностранный язык (62792)
Информатика (3562)
Информатика, программирование (6444)
Исторические личности (2165)
История (21320)
История техники (766)
Кибернетика (64)
Коммуникации и связь (3145)
Компьютерные науки (60)
Косметология (17)
Краеведение и этнография (588)
Краткое содержание произведений (1000)
Криминалистика (106)
Криминология (48)
Криптология (3)
Кулинария (1167)
Культура и искусство (8485)
Культурология (537)
Литература : зарубежная (2044)
Литература и русский язык (11657)
Логика (532)
Логистика (21)
Маркетинг (7985)
Математика (3721)
Медицина, здоровье (10549)
Медицинские науки (88)
Международное публичное право (58)
Международное частное право (36)
Международные отношения (2257)
Менеджмент (12491)
Металлургия (91)
Москвоведение (797)
Музыка (1338)
Муниципальное право (24)
Налоги, налогообложение (214)
Наука и техника (1141)
Начертательная геометрия (3)
Оккультизм и уфология (8)
Остальные рефераты (21697)
Педагогика (7850)
Политология (3801)
Право (682)
Право, юриспруденция (2881)
Предпринимательство (475)
Прикладные науки (1)
Промышленность, производство (7100)
Психология (8694)
психология, педагогика (4121)
Радиоэлектроника (443)
Реклама (952)
Религия и мифология (2967)
Риторика (23)
Сексология (748)
Социология (4876)
Статистика (95)
Страхование (107)
Строительные науки (7)
Строительство (2004)
Схемотехника (15)
Таможенная система (663)
Теория государства и права (240)
Теория организации (39)
Теплотехника (25)
Технология (624)
Товароведение (16)
Транспорт (2652)
Трудовое право (136)
Туризм (90)
Уголовное право и процесс (406)
Управление (95)
Управленческие науки (24)
Физика (3463)
Физкультура и спорт (4482)
Философия (7216)
Финансовые науки (4592)
Финансы (5386)
Фотография (3)
Химия (2244)
Хозяйственное право (23)
Цифровые устройства (29)
Экологическое право (35)
Экология (4517)
Экономика (20645)
Экономико-математическое моделирование (666)
Экономическая география (119)
Экономическая теория (2573)
Этика (889)
Юриспруденция (288)
Языковедение (148)
Языкознание, филология (1140)

Реферат: Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду

Название: Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду
Раздел: Рефераты по истории
Тип: реферат Добавлен 15:32:47 22 декабря 2010 Похожие работы
Просмотров: 3180 Комментариев: 2 Оценило: 1 человек Средний балл: 3 Оценка: неизвестно     Скачать

Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду

1. Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

Пасля капітуляцыі Францыі чуткі аб падрыхтоўцы нямецкага дэсанта на Брытанскія астравы зрабіліся аператыўным прыкрыццём гітлераўцаў падрыхтоўкі нападу на СССР. З гэтай нагоды 18 снежня 1940 г. А. Гітлер падпісаў дырэктыву №21, больш вядомую як план «Барбароса», якая дала пачатак перадыслакацыі сіл вермахта да заходніх межаў СССР. У гэты да ліку саюзнікаў А. Гітлера далучыліся Венгрыя, Румынія, Славакія, Балгарыя, Фінляндыя і Іспанія. Высокаразвіты германскі ваенны патэнцыял узмацніўся за кошт эканомік падпарадкаваных краін. Так, толькі заводы Чэхаславакіі паставілі А. Гітлеру пятую частку яго танкаў. Акрамя таго, на ўзбраенне вермахта былі пайшлі трафеі разгромленых французскіх і іншых дывізій.

Усяго супраць Савецкага Саюза Германія выставіла 80% сваіх войск – 190 дывізій у колькасці 5, 5 млн. чал., 47 тыс. гармат і мінамётаў, 4, 5 тыс. танкаў, 5 тыс. самалётаў. Напярэдадні ўварвання гэтыя войскi былі сканцэнтраваны ў трох армейскiх групоўках. Першая з іх – «Поўнач» (камандуючы фельдмаршал В. фон Лееб) мела задачай разгром Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захоп Ленінграда. Другая – група армій «Цэнтр» (камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок) павінна была нанесцi асноўны ўдар на поўнач ад Палескiх балот уздоўж дарогi Брэст–Мiнcк–Масква, знiшчыць часці Чырвонай Арміі i захапіць сталіцу СССР. Трэцяя – група армій «Поўдзень» (камандуючы фельдмаршал К. фон Рундштэдт» скіроўвалася на разгром Чырвонай Арміі на Ўкраіне і захоп Кіева. Па плану «Барбароса» усе тры групы павінны былі выканаць пастаўленыя задачы і выйсці на лінію Архангельск – Волга – Астрахань. Маланкавая вайна («бліцкрыг») павінна была заняць не больш 10 тыдняў.

22 чэрвеня 1941 г. у 3 з паловай – 4 гадзіны раніцы пасля артылерыйскага абстрэлу і налёту авіяцыі нямецкія войскі на ўсім працягу граніцы з СССР уварваліся на яго тэрыторыю. Германскі пасол у Маскве В. Шуленбург у 5 гадзін 30 хвілін патлумачыў наркаму замежных спраў В. Молатаву гэтую акцыю А. Гітлера варожай палітыкай Савецкага Саюза ў адносінах да Германіі і пагрозай нападу на яе з боку Чырвонай Арміі. На справе асноўнай прычынай вайны з’яўлялася імкненне А. Гітлера да знішчэння СССР з мэтай прысваення яго нацыянальных багаццяў і каланізацыі абшараў; фізічнай ліквідацыі камуністаў, камісараў, савецкіх работнікаў, «прадстаўнікоў непаўнавартых рас»; ператварэння ў рабоў астатняга насельніцтва.

Група армій «Цэнтр» уварвалася на Беларусь сіламі 635 тыс. меўшых баявы вопыт салдат і афіцэраў, 10 763 гармат і мінамётаў, звыш 810 танкаў і самаходак, 1 194 самалётаў. Ім працістаялі 3, 10, 4-я арміі і Пінская ваенная флатылія Заходняй Асобай ваеннай акругі (ЗАВА) у складзе 673 тыс. салдат і афіцэраў, звыш 14 тыс. гармат і мінамётаў, 2 189 (у тым ліку 383 новых) танкаў, 1 549 самалётаў.

Яшчэ да пачатку вайны перад ваеннаслужачымі ЗАВА стаяла задача абараніць дзяржаўную граніцу даўжынёй 470 км паміж Літвой і Ўкраінай, і, калі спатрэбіцца, нанесці сакрушальны ўдар па агрэсару на яго ж тэрыторыі. Менавіта з гэтай нагоды на «Беластоцкім выступе», які выгадна ўкліньваўся ў германскую тэрыторыю, былі размешчаны буйныя вайсковыя сілы. Тут жа паблізу размяшчаліся штабы: 3 арміі – у Гродна, 4-й – у Кобрыне, 10 – у Беластоку. Але зараз, ва ўмовах раптоўнага нападу ворага, разбурэння камунікацый, адсутнасці дырэктыў з Масквы і Мінска прыгранічным часцям пагражаў поўны разгром. Так, нягледзячы на пэўную колькасную перавагу сіл ЗАВА над групай армій «Цэнтр», фельдмаршал Ф. фон Бок пачаў наступленне ў напрамках Сувалкі – Вільнюс – Мінск і Брэст – Баранавічы – Мінск з мэтай акружэння савецкіх войск.

Першымі ўдар агрэсара ўзялі на сябе 11 беларускіх пагранатрадаў у складзе 19 519 пагранічнікаў і абаронцаў нешматлікіх агнявых кропак «лініі Молатава». Так, у раёне Гродна 3-я пагранзастава пад камандаваннем лейтэнанта В. Усава 8 гадзін стрымлівала ворага. Пагранічнікі 1-й заставы на чале з малодшым лейтэнантам А. Сівачовым за 11 гадзін баёў нанеслі адчувальны ўрон гітлераўцам каля в. Галавенчыцы. Пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф. Кірычэнка адбілі 5 варожых атак пад в. Драгунь. Амаль усе яны загінулі, але прысягі не парушылі і не адступілі.

Гераічнае супраціўленне ворагу аказаў 4-тысячны гарнізон Брэсцкай крэпасці на чале з капітанам І. Зубачовым і палкавым камісарам Я. Фаміным. Абаронай Усходняга фарта камандаваў маёр П. Гаўрылаў. Заходнюю частку крэпасці абаранялі пагранічнікі на чале з лейтэнантам А. Кіжаватавым, Цярэспальскую вежу – лейтэнант А. Наганаў з групай байцоў. Помнікам мужнасці і гераізму абаронцаў застаўся надпіс «Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.VІІ.41 г.».

Вялікі ўрон злучэнням ЗАВА, пераіменаванай у Заходні фронт, быў нанесены сіламі 2-га паветранага флота на чале з фельдмаршалам А. Кесельрынгам. Толькі 22 чэрвеня фашыстамі было знішчана 738 нашых самалётаў, з якіх 528 – на зямлі. Савецкія лётчыкі, якім удалося падняць свае самалёты ў паветра, у першы дзень вайны збілі 143 варожых бамбардзіроўшчыкаў і знішчальнікаў, у тым ліку 15 – метадам тарана. Не шкадуючы жыцця, такія подзвігі здзейснілі Дз. Кокараў, А. Данілаў, С. Гудзімаў, П. Рабцаў і інш. З адзіным жаданнем нанесці як мага большы ўрон фашыстам дзейнічаў 26 чэрвеня пад Радашковічамі лётны экіпаж на чале з капітанам М. Гастэла, які накіраваў падбіты бамбардзіроўшчык на калону немецкай тэхнікі.

Услед за пагранічнікамі сакрушальны ўдар агрэсара адчуў першы эшалон прыкрыцця ў складзе 13 дывізій, якія размяшчаліся на адлегласці 15–40 км ад граніцы. Так, на Брэсцка-Баранавіцкім напрамку праціўніку ўдалося ў першы дзень вайны прасунуцца на 60 км і заняць Кобрын. Вечарам, 22 чэрвеня Стаўка Галоўнага камандавання, не валодаючы паўнатой інфармацыі, аддала загад аб контрнаступленні ў раёне Гродна і Сувалак, які так і не ўдалося выканаць. Толькі 25 чэрвеня Стаўка загадала генералу Дз. Паўлаву тэрмінова адвесці войскі з беластоцкага выступу на «лінію Сталіна», але ўжо было позна, бо яны трапілі ў акружэнне танкавых армій генералаў Гота і Гудэрыяна.

25 чэрвеня на подступах да Мінска, пад Астрашыцкім гарадком чырвонаармейцы 100-й дывізіі генерала І. Русіянава з дапамогай бранебойных ружжаў і бутэлек з гаручай сумессю («кактэйль Молатава») здолелі спаліць да 100 варожых танкаў. Тым не менш 28 чэрвеня фашыстам удалося захапіць Мінск і тым адрэзаць шляхі да адступлення 11 савецкім дывізіям. Захоп Мінска 28 чэрвеня каштаваў праціўніку стратамі ў 50 тыс. жывой сілы, каля 300 танкаў, звыш 50 самалётаў.

30 чэрвеня генерал Дз. Паўлаў быў вызвалены ад пасады камандуючага фронтам і адкліканы ў Маскву. І. Сталін абвінаваціў яго і групу іншых генералаў фронта ў «баязліўстве», «развале кіравання войскамі» і г. д., пасля чаго яны былі аддадзены пад суд і расстраляны.

У новы склад Заходняга фронта былі ўключаны 7 армій пад агульным камандаваннем генерала А. Яроменкі, але і яму яму не ўдалося палепшыць становішча. Адзінае, што было магчыма ў тых умовах – гэта прыпыніць варожы націск. Так, значны ўрон жывой сіле і тэхніцы немцаў быў нанесены абаронцамі Барысава і Бабруйска, якія не далі ворагу магчымасці сходу фарсіраваць Бярэзіну.

З 2 ліпеня камандуючым фронта быў прызначаны маршал С. Цімашэнка. Пры ім быў завершана першы этап стратэгічнай абарончай аперацыі на Беларусі (22 чэрвеня – 9 ліпеня 1941 г.). За гэты час фронт страціў (толькі забітымі, трапіўшымі ў палон і прапаўшымі без весткі) 341 073 салдат і афіцэраў, 9 427 гармат і мінамётаў, не менш 4 799 танкаў і 1 797 самалётаў.

Другі этап звязаны з разгортваннем і ўвядзеннем у дзеянне другога эшалона абароны. Але менавіта тут, на Беларусі куваліся будучыя перамогі. Буйнейшая танкавая бітва 1941 г. з удзелам 1 500 машын адбылася ў раёне Лепель – Сянно. 14 ліпеня ў раёне Оршы ўступіла ў бой першая батарэя рэактыўных мінамётаў – БМ-13 пад камандаваннем капітана І. Флёрава.

Неўміручай славай пакрылі сябе абаронцы Магілёва – чырвонаармейцы 172 стралковай дывізіі на чале з генералам М. Раманавым і 12-тысячны атрад апалчэнцаў на чале з сакратарамі гаркама партыі А. Марозавым і І. Хаўкіным. Кожны дом і кожная вуліца былі ператвораны ў абарончы рубеж. Акружыўшы горад 17 ліпеня, гітлераўцы захапілі яго толькі на дзесяты дзень, страціўшы каля 30 тыс. салдат і афіцэраў, шмат танкаў і іншай тэхнікі.

Узор гераізму і ваеннага майстэрства прадэманстравала камандаванне 21 арміі на чале з генераламі М. Яфрэмавым і В. Гордавым, якая з 12 па 19 жніўня абараняла Гомель ад наступу 25 нямецкіх дывізій, у тым ліку 2-й танкавай брыгады Г. Гудэрыяна. Поруч з кадравымі байцамі абарону горада трымалі 6 700 апалчэнцаў. Толькі коштам 80 тыс. забітых салдат, страчаных больш чым 200 танкаў і 100 самалётаў вораг здолеў захапіць горад. Да верасня 1941 г. група «Цэнтр» акупіравала тэрыторыю БССР, разбіла Чырвоную Армію пад Смаленскам і працягвала рухацца на Маскву. У выніку баявых дзеянняў з 22 чэрвеня і па снежань 1941 г. Чырвоная Армія страціла каля 4 470 тыс. салдат і афіцэраў, пры гэтым толькі палоннымі 3 725 тыс.

Прычыны катастрафічных для Чырвонай Арміі наступстваў летня-асенняй кампаніі 1941 г. заключаліся, галоўным чынам, у маніякальнай самаўпэўненасці І. Сталіна, яго залішняй даверлівасці А. Гітлеру і спадзяванні на непарушнасць пакту аб ненападзе, ігнараванні разведдадзеных адносна часу нападу гітлераўцаў на СССР і стратэгічнага напрамку іх наступлення. Па-другое, з-за інспірыраваных І. Сталіным рэпрэсій каманднага саставу ў Чырвонай Арміі адчуваўся недахоп вопытных кадраў.

У астатнім перамогі вермахта былі забяспечаны ўсім папярэднім ходам яго мабілізацыйнай, ідэалагічнай, тэхнічнай падрыхтоўкі да вайны. Гітлераўцам удалося дэзінфармаваць сталінскі ўрад адносна мэтаў перакідкі сваіх войск да савецкай мяжы, а затым здзейсніць раптоўны напад на сухапутныя, марскія і паветраныя сілы Чырвонай Арміі. Адным з першых вынікаў іх нападу стала страта савецкім камандаваннем рычагоў кіравання сваімі войскамі. Па-другое, ва ўмовах існавання наступальнай ваеннай дактрыны, не кожны ваенаначальнік мог узяць на сябе адказнасць даць загад да адступлення, таму шмат іх падначаленых або загінула, або трапіла ў палон.

Разам з тым ужо першыя баі агрэсара з пагранічнікамі, абаронцамі агнявых кропак, чырвонаармейцамі, якія паспелі адаптавацца да падзей, далі яму зразумець, што распачатая супраць СССР вайна істотна адрозніваецца ад усіх папярэдніх. У сваіх данясеннях у Берлін нямецкія генералы паведамлялі аб «фанатызме» рускіх салдат, якога яны не сустракалі ні ў французаў, ні ў галандцаў, ні ў палякаў.

На справе не фанатызм, а мужнасць і гераізм савецкіх байцоў, іх стойкасць у барацьбе за кожную пазіцыю ці населены пункт давалі магчымасць Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыступіцца да пераводу краіны на ваенныя рэйкі, адпраўкі папаўненняў на фронт.

Нарэшце самым галоўным вынікам летне-асенняй кампаніі 1941 г. стаў зрыў плана «Барбароса». Пэўную станоўчую ролю ў тым адыгралі абаронцы Беларусі. Нягледзячы на велізарную перавагу ў сілах, група армій «Цэнтр» страціла тут забітымі і параненымі каля 150 тыс. салдат і афіцэраў. Тое, што Чырвоная Армія вытрымала ўдар агрэсара і працягвала баявыя дзеянні ўмацоўвала ў савецкіх людзях веру ў непазбежную яе перамогу.

2. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Дзейнасць калабарацыяністаў

У канцы жніўня 1941 г. пад націскам групы армій «Цэнтр» Заходні фронт адступіў за межы Беларусі. На працяглы час яе насельніцтва трапіла ва ўмовы нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму, які меў на мэце ўсталяванне і здзяйсненне ўлады заваёўнікаў праз сістэму палітычных, ваенных, эканамічных, ідэалагічных і культурных захадаў, скіраваных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу, захоп і эксплуатацыю нацыянальных багаццяў, падаўленне народна-вызваленчай барацьбы, фізічнае знішчэнне камуністаў і яўрэяў, ідэйна-прапагандысцкую апрацоўку насельніцтва і г. д.

Практычныя захады па «асваенні» новых зямель утрымліваліся ў адмысловай праграме «Ост» і выдадзенай 13 сакавіка 1941 г. «Інст рукцыі аб асобных абласцях да дырэктывы №21». 17 ліпеня 1941 г. Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый узначаліў А. Розенберг. Апорай акупацыйнага рэжыму на Беларусі з’яўляліся 5 кадравых ахоўных дывізій. Для барацьбы з партызанамі і вынiшчэння яўрэйскага насельніцтва прызначаліся айнзацгрупы. У зоне групы армій «Цэнтр» мясцовым камендатурам падпарадкоўваліся каманды жандармерыі, 8 груп тайнай палявой паліцыі. Агульная колькасць ваенна-паліцэйскіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс.

У першую чаргу акупанты прынялі захады па знішчэнні ачагоў супраціўлення. Захопленыя са зброяй у руках чырвонаармейцы, а таксама палітработнікі, камуністы і яўрэі расстрэльваліся на месцы. Усе астатнія зганяліся ў лагеры для ваеннапалонных.

Пад страхам пакарання смерцю насельніцтву было загадана здаць зброю, боепрыпасы, ваенную маёмасць, а таксама радыёпрыёмнікі, фотаапараты, друкаваныя машынкі. У гарадах уводзілася сістэма прапускоў і «каменданцкая гадзіна». За замах на жыццё германскага салдата або афіцэра падлягалі расстрэлу 50–100 мірных жыхароў. Каб тэрарызаваць насельніцтва, асобных парушальнікаў рэжыму акупанты публічна каралі смерцю. Так, 25 кастрычніка ў Мінску былі павешаны М. Брускіна, К. Трус і В. Шчарбацэвіч за аказанне дапамогі савецкім раненым салдатам.

БССР як тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка СССР перастала існаваць. Яе тэрыторыя была падзелена паміж Усходняй Прусіяй, генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія», рэйхскамісарыятам «Украіна». Вiцебская, Магілёўская, большая частка Гомельскай i усходнія раёны Мiнскай абласцей – увайшлі ў падпарадкаванне камандаванню армейскага тылу групы «Цэнтр».

У генеральную акругу «Беларусь» была ўключана чацвёртая частка (68 раёнаў), былой БССР з насельніцтвам каля 3, 2 млн. чал. Уся яе тэрыторыя падзялялася на 10 акруг (гебітаў). Вышэйшым акупацыйным органам улады з’яўляўся генеральны камісарыят Беларусі, які ўзначальваў гаўляйтэр В. фон Кубэ. Яму падпарадкоўваліся акруговыя, гарадскія, раённыя камісарыяты. Пасля ліквідацыі Кубэ, з 23 верасня 1943 г. абавязкі гаўляйтэра выконваў генерал К. фон Готберг.

Адной з найважнейшых мэт усталявання акупацыйнай адміністрацыі з’яўлялася максімальнае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў захопленых краін інтарэсам рэйха. З гэтай нагоды яшчэ да вайны былі распрацаваны «Дырэктывы па кiраваннi эканомiкаў у акупiраваных усходнiх абласцях» і план «Ольдэнбург» і інш. З гэтай нагоды ўсе эканамічныя (прадпрыемствы, рэсурсы, сыравіна) і культурныя (музеі, галерэі, бібліятэкі), каштоўнасці абвяшчаліся дзяржаўнай уласнасцю і падлягалі адпраўцы ў Германію.

Пасля загаду А. Розенберга ад 5 лістапада 1941 г. аб рэгістрацыі працаздольнага насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 года на адмысловых біржах стала на ўлік каля 650 тыс. жыхароў Беларусі.

Падлягалі аднаўленню тыя прадпрыемствы, якія спрыялі ўмацаванню ваенна-эканамічнага патэнцыялу Германіі. Такім чынам, у гаражах СНК БССР быў наладжаны рамонт нямецкіх гармат і зенітак. На бабруйскім механічным заводзе – выраб печак і калёсных восяў. На бырысаўскай фабрыцы піяніна – калёсы для падвод. На мінскай швейнай фабрыцы – выпуск парашутаў і г. д. Тыя, хто працаваў, мог разлічваць на прадуктовую картку і заработную плату ў акупацыйных марках. Спроба ўхілення ад працы або сабатажу пагражала зняволеннем у турму або концлагер.

У раёне ваенных дзеянняў акупанты зганялі мясцовае насельніцтва для будаўніцтва камунікацый, размініравання мясцовасць, высечкі лесу ўздоўж чыгунак. Жорсткай працоўнай эксплуатацыі падверглася яўрэйскае насельніцтва Беларусі да поўнага яго знішчэння ў гета і концлагерах. З цягам часу пачаліся аблавы з мэтай вывазу людзей на працу ў Германію. Усяго за час вайны было вывезена каля 380 000 чал., так званых «остарбайтэраў».

Каб наладзіць сялянскія сельскагаспадарчыя пастаўкі рэйху, акупанты спрабавалі здзейсніць «Новы парадак землекарыстання» і іншыя рэформы, але яны не прынеслі плёну. Таму асноўным сродкам атрымання прадуктаў харчавання, сыравіны і фуражу з’яўляўся збор падаткаў, рэквізіцыі і звычайнае рабаўніцтва.

У выніку акупанты разрабавалi 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, сотні прадпрыемстваў, вывезлi 90% cтанкоў, 96% энергетычных магутнасцей, больш 9 тыс трактароў i цягнікоў, 18, 5 тыс. аўтамабіляў, 1 100 камбайнаў, 2, 8 млн галоў буйнарагатай і 5, 7 млн – дробнай жывёлы, 1, 6 млн т збожжа, 3 млн т бульбы i гародніны. Імі было высечана 104 тыс. га лесу, вывезена 7 млн куб. м драўнiны, 500 тыс. куб. м пiламатэрыялаў.

У планах акупантаў па ўсталяванні і ўвацаванні свайго рэжыму пэўны разлік ставіўся на ідэйную апрацоўку мясцовага насельніцтва. Яе дэалагічнай асновай з’яўляўся антыкамунізм і антысаветызм. Шырока абвясцiўшы мэтай свайго нападу на СССР знiшчэнне так званага «жыдабальшавiзму», фашысты адразу ж cкiравалi свае намаганнi на лiквiдацыі панаваўшай ідэалогіі, савецкай дзяржаўнасцi, іх сімволікі і г. д. Пры гэтым сваіх расісцкіх планаў акупанты не афішыравалі, а ў сваёй нацыянальнай палітыцы імкнуліся распаліць варожасць паміж беларусамі і прадстаўнікамі дыяспар. Па загаду В. фон Кубэ ад 10 верасня 1941 г. для ўсіх дзяцей, акрамя яўрэяў, ва ўзросце ад 7 да 14 год уводзiлася абавязковае школьнае навучанне на беларускай мове. З мэтай прыцягнення сімпатый хрысціянскага насельніцтва акупантамі быў дадзены дазвол на аднаўленне закрытых бальшавікамі храмаў.

Наогул, ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, кінематограф, прэса) пастаянна праводзіліся думкі аб вызваліцельнай місіі германскай арміі і злачыннасці сталінскага рэжыму, ганаровай працы на карысць Германіі і неабходнасці барацьбы супраць партызанаў.

Для тых, хто не скарыўся акупантам, існаваў багаты арсенал гвалтоўных сродкаў, якія не саступалі сярэднявечнай інквізіцыі. У іх ліку – 260 канцэнтрацыйных лагераў. У буйнейшым з іх – «Трасцянцы», што размяшчаўся каля Мінска, загінула 205 600 чал. Лагер на станцыі «Бронная Гара», у Брэсцкай вобласці стаў месцам пагібелі каля 50 тыс. вязняў. Практычна не засталося жывых ад соцень тысяч савецкіх салдат, трапіўшых у палон летам 1941 г. Помнікам усім ім застаецца мемарыял у Масюкоўшчыне.

Характэрнай рысай фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў СССР, асабліва на Беларусі, стала яго скіраванасць на поўнае эканамічнае абрабаванне, маральна-псіхалагічнае прыніжэнне і фізічнае знішчэнне яўрэяў. Ужо летам 1941 г. адбыліся іх масавыя растрэлы ў мястэчках і невялікіх гарадах. У абласных і некаторых раённых цэнтрах яўрэі зганяліся нацыстамі ў ізаляваныя ад іншага насельніцтва месцы пражывання – гета з мэтай іх паступовага знішчэння. Першыя масавыя забойствы ў Мінскім гета пачаліся 7 лістапада 1941 г. У 1943 г. усе гета на Беларусі былі знішчаны разам з жыхарамі.

Не пазбегла генацыду і славянскае насельніцтва. Ужо ў лiпенi-жнiўнi 1941 г. ахоўныя часцi здзейснiлi карныя экспедыцыi супраць партызан у раёне Белавежскай пушчы, на Лепельшчыне i у раёне Iвацэвiч. З лістапада 1942 па сакавік 1943 г. было праведзена 11 буйных экспедыцый як супраць партызан, так і мірнага насельніцтва. Асаблівай жорсткасцю вызначаўся карніцкі атрад на чале з маёрам О. Дырлевангерам, на сумленні якога спаленая 22 сакавіка 1943 г. разам з жыхарамі вёска Хатынь. Карнікі экспедыцыі «Котбус», здзейсненай у раёне Лепеля–Бягомля–Плешчаніц, забілі 3 616 партызан, членаў іх сем’яў і аднавяскоўцаў, а таксама захапілі ў палон для адпраўкі ў Германію 2 812 чал. У 1943–1944 гг. напярэдадні свайго адступлення з Беларусі акупанты праводзілі тактыку «выпаленай зямлі». Так, на Беларусі 628 вёсак былі знішчаны з жыхарамі. Былі вёскі, якія спальваліся па неалькі разоў. А за ўвесь час вайны на Беларусі было знішчана каля 1 400 тыс. мірных жыхароў.

Спрадвек бывала, што ў краіне, акупіраванай іншаземнымі заваёўнікамі, з’яўляліся людзі, якія свядома і дабрахвотна ішлі да іх на службу. У юрыдычнай і гістарычнай літаратуры за імі замацавалася назва «калабарацыяністы» (або «калабаранты»).

Беларускі калабарацыянізм быў сацыяльна і ідэйна неаднародным. Большасць яго прадстаўнікоў паходзіла з дзеячаў БНР, якія апынуліся ў эміграцыі з 1920-х гг. і ўслед за нямецкімі акупантамі вярнуліся на радзіму. Другую групу склалі людзі, якія былі зацятымі ворагамі бальшавізму, пацярпелі ад калектывізацыі або трапілі пад рэпрэсіі і г. д. Нарэшце да супрацоўніцтва з акупантамі схіліліся асобы, якія паддаліся ўздзеянню іх прапаганды і свядома спрыялі ўмацаванню акупацыйнага рэжыму. У іх ліку створаная ў кастрычніку 1941 г. з санкцыі гаўляйтэра В. фон Кубэ ў Мінску Беларуская народная самапомач (БНС), якая ставіла на мэце дапамогу беларусам, пацярпелым ад вайны, бальшавісцкага і польскага праследавання, а таксама развіццё беларускай культуры. Цэнтральны савет («цэнтраль») гэтай арганізацыі складаўся з 10 чал. на чале з І. Ермачэнкам – буйнейшага дзеяча эміграцыйнага ўрада БНР. З цягам часу ва ўсіх 10 акругах Беларусі ўзніклі аддзелы БНС, падкантрольныя акупантам.

29 чэрвеня 1942 г. В. фон Кубэ выказаў зацікаўленасць у просьбе «цэнтралі» аб фарміраванні нацыянальных узброеных сіл, у тым ліку для барацьбы з партызанамі, і даў згоду на заснаванне Беларускага корпуса самааховы. Ён пагадзіўся і з тым, каб камандныя пасады ў БСА займалi беларусы, падрыхтоўка вялася на беларускай мове, каб каманды аддавалiся па-беларуску і г. д. Але начальнік паліцыі, СС і СД Цэнер настаяў, каб акрамя камандзiра-беларуса, у падраздзяленні меўся яшчэ i шэфнемец. Надалей, немцам здаліся больш надзейнымі беларускія паліцэйскія батальёны. Таму ў жніўні 1942 г. у іх стан былі пераведзены ўсе «стральцы», а штаб БСА быў распушчаны.

Большую самастойнасць мела рэарганізаваная Галоўная Рада БНС у пытаннях, звязаных з адукацыяй і сацыяльнай сферай. 13 яе аддзелаў – палітычны, адміністрацыйны, вайсковы, школьны і інш. – складалі аснову будучага дзяржаўнага апарату Беларусі. Удзельнікі з’езда акруговых кіраўнікоў БНС, які адбыўся ў сакавіку 1943 г., звярнуліся да В. фон Кубэ з мемарандумам з просьбай аб прадстаўленні Беларусі аўтаноміі, беларускага ўрада і беларускага войска. Але патрабавальны тон дакумента не задаволіў гаўляйтэра Беларусі, таму лідэр БНС І. Ермачэнка быў адхілены ад пасады, а яго месца заняў больш памяркоўны дзеяч – прафесар В. Іваноўскі.

Неўзабаве БНС была пераiменавана ў Беларускую самапомач. Яе дзейнасць была абмежавана 2 накiрункамi – аховай здароўя i матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. 27 чэрвеня 1943 г. на з’ездзе прадстаўнiкоў «беларускай грамадскасцi» з удзелам нямецкага камандавання на чале з В. фон Кубэ было абвешчана аб стварэннi пастаяннага дарадчага органа – Рады даверу з 16 чал. на чале з бургамістрам Мінска В. Іваноўскім. Акрамя акруговых прадстаўнікоў, у яе ўвайшлі: Ю. Сабалеўскі – ад Беларускай самапомачы, К. Рабушка – ад прафсаюзаў, а таксама М. Ганько і Н. Абрамава – ад створанай 22 чэрвеня 1943 г. арганізацыі Саюза беларускай моладзі (СБМ).

Пераемнiк забiтага Кубэ – генерал палiцыi і войск СС К. фон Готберг 21 снежня 1943 г. санкцыянаваў стварэнне Беларускай Цэнтральнай Рады з 15 чал. як дапаможнага дарадчага органа пры камісарыяце на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім. Новая крэатура пазіцыяніравала сябе прадстаўнiцтвам беларускага народа, а яе асноўнай задачай абвяшчалася барацьба з бальшавізмам.

У выніку інтарэсы дзеячаў БЦР сыходзіліся: перад імі ўзнікала перспектыва ўтварэння беларускай дзяржаўнасці пад германскім пратэктаратам, а іх гаспадары маглі разлічваць на актывізацыю беларускага насельніцтва ў барацьбе з партызанамі і задавальненні эканамічнах інтарэсаў рэйха. Так, у сувязі з узрастаннем партызанскай вайны акупанты адчувалі патрэбу ў фарміраванні дадатковых сіл. Прымусова мабілізаваных імі ў канцы 1943 г. – пачатку 1944 г. 5 тыс. беларускіх жаўнераў яўна не хапала. Такім чынам, інтарэсы калабарантаў, якія марылі аб нацыянальным войску, і мэты немцаў ізноў сыходзіліся. У выніку 6 сакавіка 1944 г. з дазволу К. фон Готберга прэзідэнт Р. Астроўскi падпiсаў загад аб стварэнні Беларускай Краёвай Абароны «для канчатковай ліквідацыі бальшавіцкіх бандытаў» і «абароны Бацькаўшчыны».

З гэтай нагоды з 7 сакавіка абвяшчалася мабілізацыя былых афіцэраў, падафіцэраў, а таксама ўсіх мужчын 1908–1917 і 1921–1924 гадоў нараджэння. Таму, хто мусіў ухіліцца ад яе пагражаў надзвычайны суд і пакаранне смерцю. Правядзенне мабілізацыі ўскладалася на Галоўнае ўпраўленне БКА на чале з маёрам Ф. Кушалем. У выніку на прызыўныя пункты з’явілася каля 40 тыс. чал. З-за недахопу зброі і абмундзіравання ў БКА здолелі прыняць каля 25 тыс., з якіх было сфарміравана 39 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. Большасць іх, атрымаўшы зброю, пераходзіла да народных мсціўцаў.

У час, калі поўным ходам ішло наступленне Чырвонай Арміі, 27 чэрвеня ў Мінску пад старшынствам Р. Астроўскага распачаў працу II Усебеларускі кангрэс з удзелам 1 039 дэлегатаў ад беларускіх згуртаванняў і акупацыйнай адміністрацыі. У сваёй рэзалюцыі ўдзельнікі, па-першае, пацвердзілі дзейснасць ІІІ Ўстаўной граматы ад 25 сакавіка 1918 г., па-другое, выказаліся супраць БССР як формы беларускай дзяржаўнасці; па-трэцяе, абавязаліся абвясціць усім народам свету аб тым, што «голас Масквы і СССР у беларускіх справах не мае ніякай праўнай сілы» і, па-чацвертае, назвалі БЦР на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім «адзіным праўным прадстаўніком Беларускага народу і ягонага краю».

Але рэальных сіл для таго, каб рэалізаваць пастанову кангрэса, не хапіла ні ў яго арганізатараў, ні ідэйных натхніцеляў. Ужо 30 чэрвеня лiдэры БКА збеглi у Польшчу, затым у Германiю. Ведамства А. Розенберга выказала зацікаўленасць у БЦР як арганізацыі, здольнай стварыць прагерманскія ўзброеныя фарміраванні, павесці агітацыю і прапаганду сярод беларускіх працоўных, узяць на сябе ўсю працу па аб’яднанні беларусаў Германіі. У кастрычніку 1944 г. вайсковы аддзел БЦР быў рэарганiзаваны ў Галоўнае ўпраўленне вайсковых спраў (ГУВС) на чале з генералам К. Езавiтавым. У адпаведнасці з загадам Г. Гімлера, 25 студзеня 1945 г. ГУВС стварыў I грэнадзерскую брыгаду СС «Беларусь». Але напрыканцы вайны, пакінуўшы акопы, яны здаліся ў палон амерыканцам.

Такім чынам, калабаранты не дасягнулі сваіх мэтаў. Тыя з іх, хто спрабаваў з дапамогай акупантаў дамагчыся беларускай дзяржаўнасці, не знайшоў трывалай народнай падтрымкі. Наадварот, рабочыя, сяляне, інтэлігенцыя выступілі ў падтрымку савецкага ладу, ідэй Леніна і Сталіна, дапамагалі партызанам, падпольшчыкам і чырвонай Арміі ў вызваленні БССР.

3. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы

Савецкі народ сустрэў напад фашысцкіх агрэсараў на СССР з пэўнай трывогай, але без адчаю і панікі. Выхаваны ўпэўненым у значнай перавазе сацыялістычнага ладу над капіталістычным, несакрушальнай моцы Чырвонай Арміі, ён непахісна верыў у хуткую перамогу над ворагам. Гэтую веру мацавала дзеючая Камуністычная партыя (бальшавікоў) на чале з І. Сталіным.

Беларуская партыйная арганізацыя – каля 51 тыс. камуністаў і 24 тыс. кандыдатаў у члены партыі – апынулася на пярэднім краі барацьбы з фашысцкім агрэсарам. 29 чэрвеня падпісанай І. Сталіным дырэктывай «Партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей» быў пакладзены пачатак арганізацыі супраціўлення. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК КБ(б) Б ад 30 чэрвеня «Аб падрыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый, якія знаходзяцца пад пагрозай фашысцкай акупацыі», каля 8 тыс. камуністаў мусіла перайсці на нелегальнае становішча. Да канца жніўня ва ўмовах акупацыі пачалі сваю дзейнасць Мінскі, Гомельскі і Пінскі абласныя, 1 гарадскі і 19 раённых падпольных камітэтаў партыі.

У Мінску да канца 1941 г. дзейнічала звыш 2 тыс. патрыётаў, арганізаваных гарадскім камітэтам на чале з І. Казінцом. Да вызвалення Мінска тут дзейнічала 9 тыс. чал. падпольшчыкаў, у тым ліку 1 025 камуністаў і 2 044 камсамольцаў. У сакавіку 1942 г. пачаў дзейнічаць Віцебскі, у жніўні – Пінскі абкам КП(б) Б. Восенню 1942 г. партыйны цэнтр Віцебска стварыў у горадзе разгалінаванае падполле. Найбольшую актыўнасць выявіла група В. Харужай. У верасні 1942 г. у Гомелі дзейнічала каля 20 груп. У 1942–1943 гг. моцны падпольны рух існаваў у Магілёве, дзе 40 груп (каля 400 чал.) аб’ядналіся ў адзіную арганізацыю «Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі». Вялікі ўклад у падпольную барацьбу ўнеслі камуністы Бабруйска, Баранавіч, Барысава, Брэста, Вілейкі, Жлобіна, Калінкавіч, Оршы і іншых гарадоў.

Падпольшчыкі неслі велізарныя страты. Так, у выніку двух правалаў у складзе каля 700 патрыётаў загінула партыйнае кіраўніцтва падполля Мінска. З 1 500 падпольшчыкаў Віцебска загінуў кожны трэці. Але партыя не прыпыняла барацьбы і ўздымала на яе новых змагароў. Усяго ў баявым падполлі ўдзельнічала каля 70 тыс. чал. Іх намаганнямі адбываліся дыверсіі на фабрыках і заводах, забойствы акупантаў і іх наймітаў, збор разведдадзеных, распаўсюджанне газет і лістовак, зводак Інформбюро і інш. Умелая каардынацыя камуністамі партызанскага і падпольнага руху забяспечылі ліквідацыю гаўляйтэра В. фон Кубэ, якую здзейснілі А. Мазанік, М. Восіпава і Н. Траян.

Усяго ў баявым падполлі ўдзельнічала каля 70 тыс. чал. Лепшым з іх – У. Амельянюку, Е. Зяньковай, І. Казінцу, М. Кедышку, М. Кабушкіну, Я. Клумаву, З. Партновай, В. Харужай і інш. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Першыя партызанскія атрады арганізавалі і ўзначалілі камуністы. Так, 26 чэрвеня ў Пінскім раёне пачаў дзейнічаць атрад на чале з В. Каржом. 9 ліпеня на барацьбу з ворагам узняўся атрад, сфарміраваны Суражскім райкамам партыі Віцебскай вобл. на чале з М. Шмыровым. З першых дзён ліпеня пачаў баявую дзейнасць атрад «Чырвоны Кастрычнік», які ўзначаліў першы сакратар Кастрычніцкага райкама партыі Палескай вобласці Ц. Бумажкоў.

У адказ на пастанову ЦК УКП(б) ад 18 ліпеня 1941 г. «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск» да 25 ліпеня 1941 г. партыйнымі камітэтамі Беларусі было створана 118 атрадаў з 2 600 партызанамі, а праз месяц колькасць патрыётаў ужо складала каля 12 тыс. чал. 6 жніўня 1941 г. за вялікія поспехі ў барацьбе з ворагам Ц. Бумажкову і Ф. Паўлоўскаму першым з савецкіх партызан было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1942 г. ЦК КП(б) Б атрымаў дазвол ЦК УКП(б) на адкліканне з Чырвонай Арміі беларускіх камуністаў для іх падрыхтоўкі ў якасці арганізатараў партызанскага руху. З гэтай мэтай у красавіку 1942 г. у г. Мураме Ўладзімірскай вобл. быў створаны «Асобы беларускі збор». Да верасня 1942 г. на Беларусь былі перапраўлены 20 атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чал. Асноўным месцам іх перакідкі сталі так званыя «Суражскія вароты», якія ўтварыліся на стыку груп армій «Поўнач» і «Цэнтр».

30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў утвораны Цэнтральны Штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з І сакратаром ЦК КП(б) Б П. Панамарэнкам. Як вынікала з загаду народнага камісара абороны Саюза ССР І. Сталіна за №00189 ад 5 верасня 1942 г. «Аб задачах партызанскага руху», роля беларускіх мсціўцаў значна павялічвалася. З гэтай нагоды 9 верасня ўтвараўся Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) як ваенна-баявы орган ЦК КП(б) пад старшынствам ІІ сакратара ЦК П. Калініна.

28 лютага 1943 г. Пленум ЦК КП(б) прыняў пастанову аб узмацненні барацьбы супраць акупантаў. З гэтай нагоды на Беларусь былі перакінуты работнікі Баранавіцкага, Брэсцкага, Вілейскага і Беластоцкага падпольных абкамаў. На працягу з сакавіка па чэрвень 1943 г. у тыл ворага было адпраўлена звыш 220 партыйных кіраўнікоў. Да канца 1943 – пачатку 1944 г. сістэма партыйнага кіраўніцтва народнай вайной складалася з 10 падпольных абкамаў, 17 міжрайкамаў, 8 гаркамаў, 2 гаррайкамаў і 166 райкамаў КП(б) Б.

Па меры арганізацыі партызанскага руху асобныя атрады згуртоўваліся ў брыгады. Так, З красавіка 1942 г. М. Шмыроў узначаліў Першую беларускую брыгаду. На працягу ўсяго перыяду акупацыі ў Беларусі дзейнічалі 199 брыгад, 14 палкоў (997 атрадаў) і 258 асобных атрадаў, у якіх налічвалася 374 тысячы байцоў; На 1 ліпеня 1943 г. камуністы ўзначальвалі 89, 6% атрадаў и 96, 1% брыгад. У межах асобных раёнаў і абласцей брыгады аб’ядноўваліся ў злучэнні пад кіраўніцтвам падпольных абкамаў і на чале з іх сакратарамі.

Важнейшым сродкам актывізацыі партызанскага руху ў 1942–1943 гг. з’яўляліся рэйды па тылах акупантаў, ініцыіраваныя падпольнымі абкамамі партыі. Так, атрады Мінска-Палескага злучэння, брыгада імя К. Заслонава прайшла 300-кіламетровым маршам па Віцебскай і Мінскай абласцях. Атрад «Баявы» начале з А. Флягонтавым здзейсніў пераход у 500 км. Пад час 1000 кіламетровага рэйду Беластоцкага злучэння на чале з сакратаром падпольнага абкама партыі В. Самуціна колькасць байцоў узрасла з 700 да 1 800 чал., было знішчана шмат захопнікаў, падарваны дзесяткі эшалонаў і 1100 рэяк.

З лістапада 1942 па снежань 1943 г. узначалены камуністамі партызанскі рух па формах і размаху баявых дзеянняў, спосабу кіравання імі набываў маштабы ўсенароднай вайны. Яе праявы адбіліся ў разгроме акупацыйных сіл і іх выцясненні за межы кантралюемых народнымі мсціўцамі тэрыторый – 20 партызанскіх зон і 2 краёў.

Асноўным відам барацьбы партызан супраць ворага з’яўляліся дыверсіі на чыгунцы. Найбольшы плён у плане разгрому фашызму яна прынесла пад час так званай «рэйкавай вайны», распрацаванай у Стаўцы сумесна з ЦШПР і БШПР. Праведзеная ў тры этапы: першы – з 3 жніўня па 15 верасня 1943, другі – з 19 верасня па 1–3 лістапада 1943 і трэці – з 20 па 23 чэрвеня 1944 г., яна нанесла каласальны ўрон праціўніку. Толькі чыгуначных рэек было падарвана 272 тыс., без уліку разгромленых гарнізонаў, станцый, іншых дыверсій. Такім чынам, ні пад час бітвы на Курскай дузе, ні пад час фарсіравання Дняпра, ні ў час аперацыі «Багратыён» фашысты не здолелі своечасова падвезці патрэбныя грузы сваім арміям.

Такім чынам, асноўную працу па арганізацыі ўсенароднай барацьбы ўзначальвалі ЦК КП(б) Б і БШПР, у тым ліку П. Панамарэнка, П. Калінін, В. Малін, В. Ванееў, Н. Аўхімовіч, Т. Гарбуноў, Г. Эйдзінаў і інш. Вялікі ўклад у гэтую справу ўнеслі кіраўнікі партызанскага і падпольнага руху І. Бельскі, А. Брагін, І. Варвашэня, Я. Жылянін, І. Клімаў, І. Кожар, В. Казлоў, В. Лабанок, Н. Малінін, Р. Мачульскі, В. Самуцін, С. Сікорскі, І. Стулаў і інш.

На чале партыйных камітэтаў дзейнічала камсамольскае падполле, усяго каля 100 тыс. чал. у складзе 10 абласных, 214 міжраённых, гарадскіх і раённых і звыш 600 пярвічных арганізацый. У іх ліку група «Смерть угнетателям народа» («Смугнар»), якая па-геройску дзейнічала ў Калінкавічах, арганізацыя «Юныя мсціўцы» на станцыі Обаль, Віцебскай вобласці на чале с Е. Зяньковай. Так, у ноч на 30 ліпеня 1943 г. буйнейшая за час вайны дыверсія была здзейснена на ст. Асіповічы, калі камсамолец Ф. Крыловіч замініраваў варожы эшалон з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, ад выбуху якога загарэліся яшчэ 2 – з танкамі і боепрыпасамі.

Узначаленая камуністамі армія народных мсціўцаў складала каля 440 тым. чал. Усяго з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 г., партызаны знішчылі амаль 0, 5 млн акупантаў, пусцілі пад адхон больш за 11 тыс. эшалонаў, разграмілі 29 чыгуначных станцый, звыш 900 штабоў і варожых гарнізонаў, падарвалі 18, 7 тыс. аўтамашын, шмат танкаў і броневікоў, падарвалі тысячы мастоў, перабілі больш 300 тыс. рэяк і інш.

Звыш 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі. 88 чалавекам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, у тым ліку сем сакратароў падпольных абкамаў КП(б) Б – В. Казлоў, І. Бельскі, Р. Мачульскі, І. Кожар, А. Кляшчоў, В. Чарнышоў, С. Сікорскі, сакратар падпольнага абкама камсамола П. Машэраў.

Кампартыя Беларусі здзейсніла велізарную палітычную і арганізатарскую работу сярод усіх пластоў і груп насельніцтва. Яе камітэты і арганізацыі склалі касцяк сіл падпольшчыкаў і партызан. У выніку пастаўленая ЦК УКП(б) задача ператварэння партызанскага руху ў тыле ворага ва ўсенародную вайну была выканана. УКП(б) і КП(б) сфарміравалі, узброілі, ідэйна выхавалі масавую партызанскую, армію, забяспечыла яе кіруючымі органамі (БШПР, падпольныя камітэты і г.д.) камандным саставам і кадрамі палітычных работнікаў, натхнілі на самаадданую барацьбу з ворагам.

4. Маскоўская, Сталінградская і Курская бітвы як пераломныя падзеі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны

Пасля разгрому савецкіх войск пад Смаленскам група армій «Цэнтр» наблізілася да сваёй стратэгічнай мэты. 16 верасня 1941 г. камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок выдаў дыректыву аб падрыхтоўцы аперацыі по захопу Масквы пад кодавай назвай «Тайфун». Для рэалізацыі плана было сканцэнтравана 38% пяхотных і 64% танкавых сіл, якія дзейнічалі на савецка-германскім фронце. Наступаўшых прыкрываў ІІ флот маршала А. Кесельрынга з 1 320 самалётаў.

На шляху да сталіцы гітлераўцам процістаялі Заходні (камандуючы генерал І. Конеў), Рэзервны (камандуючы – маршал С. Будзённы) і Бранскі (камандуючы – А. Яроменка) франты. 800-кіламетровую лінію абаранялі каля 1 250 000 чал. з дапамогай 10, 5 тыс. гармат і мінамётаў, 1 044 танкаў, 1 368 самалётаў.

Штаб групы армій «Цэнтр» планаваў рассекчы савецкія франты і акружыць сілы Чырвонай Арміі ў раёне Бранска і Вязьмы, а затым, наблізіўшыся да Масквы з поўначы і поўдня, узяць яе штурмам.

Карыстаючыся моцнай перавагай у танках з 2 па 9 кастрычніка 1941 г. гітлераўцы замкнулі ў кальцы акружэння пяць армій Заходняга і Рэзервнага франтоў і рушылі на Маскву. Камандаванне Заходнім фронтам было даручана генералу Г. Жукаву.

15 кастрычніка Дзяржаўны камітэт абароны прыняў рашэнне аб эвакуацыі Москвы. У Куйбышаў накіроўваўся СНК СССР, ваенныя акадэміі, пасольствы. Здзяйснялася мініраванне важнейшых прадпрыемстваў і іншых аб’ектаў. 19 кастрычніка ў горадзе ўводзілася асаднае становішча. У час кравапралітных баёў важнейшай падзеяй, якая безумоўна паўплывала на іх вынік, стала святкаванне ў Маскве 24-й гадавіны Вялікага Кастрычніка з удзелам І. Сталіна і правядзенне парада савецкіх войск на Чырвонай плошчы.

16 кастрычніка пачалося генеральнае наступленне сіл вермахта ў напрамку Валакаламска. Але гераічнае супраціўленне байцоў 316-й дывізіі генерала І. Панфілава прыпыніла іх націск на адлегласці 100–80 км ад Масквы. Да канца кастрычніка наступленне нямецкай 3-я танкавай групы на сталіцу было прыпынена войскамі зноў створанага Калінінскага фронту (камандуючы генерал І. Конеў). Упершыню арганізатары аперацыі «Тайфун» адчулі збой у яе правядзенні. Другі раз гэта выявілася на пачатку лістапада, калі атакі войск вермахта былі адбіты пад Тулай.

Чарговая спроба нямецкіх танкавых калон прарваць абарону, прадпрынятая 15–16 лістапада ў паўночна-заходнім, а затым 18 лістапада – у паўднёва-заходнім напрамках мэты не дасягнула. Праўда, у канцы лістапада вораг захапіў Клін, Сонечнагорск і наблізіўся да Масквы на адлегласць у 27 км. Разам з тым гітлераўскія генералы расцягнулі войскі па фронце да такой ступені, што тыя страцілі прабіўную здольнасць. Важным фактарам у агульным зніжэнні баявой актыўнасці фашыстаў з’явілася іх непадрыхтаванасць да зімняй кампаніі.

Стратэгічная сітуацыя дазволіла савецкім войскам, накапіўшы сілы, 5–6 снежня перайсці ў контрнаступленне і да канца месяца поўнасцю разграміць фашысцкія войскі і адкінуць іх ад сталіцы захад на 100–250 км.

Чырвонай Арміі і ўсім абаронцам Масквы ўдалося адстаяць не толькі сваю сталіцу як сімвал дзяржавы, але і важнейшы палітыка-адміністрацыйны, прамысловы, ваенны, культурны цэнтр СССР. Перамога пад Масквой натхніла ўвесь савецкіх грамадзян, у тым ліку трапіўшых пад акупацыю, на далейшую барацьбу супраць захопнікаў. Да канца 1941 г. у Чырвоную Армію было мабілізавана звыш 14 млн чал., а эканоміка СССР была ў стане забяспечыць яе ўсім неабходным.

План «Барбароса» напаткаў поўны крах. Вермахт страціў ударныя, найбольш мабільныя і загартаваныя ў еўрапейскіх войнах арміі. Упершыню перад усім светам быў развеяны міф аб непераможнасці Германіі. Важнейшым наступствам перамогі пад Масквой стала актывізацыя ўзаемаадносін паміж краінамі антыгітлераўскай кааліцыі.

У чэрвені 1942 г., насуперак прагнозам Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандавання на чале з І. Сталіным аб магчымасці паўторнага наступлення на Маскву, гітлераўскія войскі рушылі ўглыб СССР у паўднёвым напрамку. Паводле плана «Блау», першая група армій (17-я сухапутная і 4-я танкавая) атрымала загад выйсці на Паўночны Каўказ, а другая (6 сухапутная і 1-я танкавая) – да Волгі і Сталінграда. Нягледзячы на гераічнае супраціўленне Чырвонай Арміі, гітлераўцы паспяхова наступалі і 17 ліпеня 1942 г. сіламі 270 тыс. салдат і афіцэраў, каля 500 танкаў і каля 1 200 самалётаў пачалі штурм Сталінграда.

Ворагу процістаялі сілы Сталінградскага фронта (камандуючы – маршал С. Цімашэнка, з 23 ліпеня – генерал В. Гордаў), у складзе 7 армій, 8-я паветраная армія і Волжская флатылія, усяго 160 тыс. чал., 2 200 гармат і мінамётаў, каля 400 танкаў і 650 самалётаў. Мужнасць абаронцаў мацаваў загад І. Сталіна №227 ад 28 ліпеня, які прадугледжваў пакаранне растрэлам тых, хто кідаў пазіцыі і адступаў.

23 жніўня гітлераўцы прарваліся да Волгі на поўначы ад Сталінграда адрэзалі абаронцаў горада ад астатніх сіл фронту.

Забеспячэнне абаронцаў боепрыпасамі, медыкаментамі, прадуктамі адбывалася з усходняга берага Волгі. За зброю ўзяліся дзесяткі тысяч працоўных і служачых. Танкі, сабраныя на канвееры трактарнага завода, камплектаваліся экіпажамі дабрахвотнікаў і адразу накіроўваліся на пазіцыі. Вуліцы ператвараліся ў агнявыя рубяжы, а руіны будынкаў – ва ўмацаваныя пункты, і ўмела выкарыстоўваліся савецкімі снайперамі. Так, старшына В. Зайцаў забіў 225 гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Помнікам баявой славы стаў умацаваны пункт абароны – так званы «дом сержанта Паўлава». Месцамі крывапралітных баёў зрабіліся Мамаеў курган, заводы «Чырвоны Кастрычнік», «Барыкады» і элеватар. Немцам удалося захапіць 90% горада і раскалоць абаронцаў на дзве групоўкі, але з-за панесеных страт 10 лістапада яны спынілі наступленне і самі перайшлі да абароны.

У склаўшыхся ўмовах Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання прыйшла да высновы аб мэтазгоднасці ажыццяўлення плана пад кодавай назвай «Уран», які прадугледжваў акружэнне і знішчэнне сталінградскай групоўкі ворага. Так, сіламі Паўднёва-Заходняга (камандуючы М. Ватуцін) і Сталінградскага (камандуючы генерал А. Яроменка) франтоў належала абысці яе з флангаў і замкнуць кальцо ў раёне горада Калач. Данскому фронту (камандуючы генерал К. Ракасоўскі) надавалася задача ўтварэння знешняга кальца акружэння. Чырвонай Арміі ўдалося стварыць неабходную перавагу ў танках (1 463 супраць 675), самалётах (1 350 супраць 1 216), гарматах і мінамётах (15 501 супраць 10 290). Колькасць савецкіх салдат і афіцэраў (1 103 тыс.) ненамнога пераўзыходзіла колькасць варожых (1 103 супраць 1 011 тыс.). Іншая справа, што па сваіх баявых якасцях саюзнікі немцаў – італьянцы, венгры і румыны значна саступалі нашым байцам.

Распачатая 19 лістапада аперацыя «Уран» праз чатыры дні прывяла да поўнага акружэння ў міжрэччы Волгі і Дона 6-й арміі Ф. Паулюса і 4-й танкавай арміі Г. Гота – 22 дывізій і 160 асобных часцей агульнай колькасцю 330 тыс. чал. Пасланая 12 снежня 1942 г. ім на дапамогу група армій «Дон» на чале з фельдмаршалам Э. Манштэйнам была ўшчэнт разбіта. Да канца снежня 1942 г. савецкія войскі адкінулі ворага ад Волгі на 200–250 км.

8 студзеня 1943 г. савецкае камандаванне прад’явіла штабу 6-й арміі вермахта ўльтыматум аб капітуляцыі, але гітлераўцы ўсё яшчэ спадзяваліся на выратаванне. У склаўшыхся ўмовах 10 студзеня войскі Данскога фронта прыступіліся да рэалізацыі плана «Кальцо» з мэтай знішчэння Сталінградскага катла. Савецкія часці пераадолелі супраціўленне ворага і 26 студзеня рассеклі групоўку на паўднёвую і паўночную часткі. Каб заахвоціць акружэнцаў да супраціўлення, 30 студзеня 1943 г. А. Гітлер прысвоіў іх камандуючаму Ф. Паулюсу званне генерал-фельдмаршала, але той 31 студзеня разам са сваім штабам і рэшткамі паўднёвай групы здаўся ў палон. 2 лютага была ліквідавана паўночная група гітлераўцаў. У выніку савецкі палон трапіў генерал-фельдмаршал, 24 генералы, больш за 2 500 афіцэраў, 91 тыс. салдат вермахта. У якасці трафеяў пераможцы здабылі 744 самалёты, 1 666 танкаў, 261 бронемашына, 5 762 гарматы і 1 312 мінамёты, 80 438 аўтамашын, 3 бронецягнікі і іншую ваенную маёмасць.

Такім чынам, аперацыя, разлічаная на тыдзень, завяршылася праз 23 дні – 2 лютага, а разам з ёй і ўся Сталінградская бітва. Вораг страціў дзве нямецкія, дзве румынскія і адну італьянскую арміі, усяго больш за 800 тыс. чал. Савецкія войскі страцілі 485 тыс. сваіх байцоў і камандзіраў. Перамога ў Сталінградскай бітве была дасягнута дзякуючы мужнасці і гераізму савецкіх байцоў. 112 лепшым з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1965 г. Волгаграду (Сталінграду) было прысвоена ганаровае званне «Горад-Герой». На Мамаевым Кургане створаны самы велічны ў СССР мемарыяльны помнік героям Вялікай Айчыннай вайны.

Перамога савецкіх войск у Сталінградскай бітве – адна з вызначальных падзей Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайны. У ходзе асенне-зімняй кампаніі 1942–1943 гг. адбыўся карэнны пералом у ходзе вайны: узброеныя сілы СССР здолелі не толькі абараніць сваю краіну, але і прыступіцца да яе вызвалення. Перамога пад Сталінградам надала магутнейшы штуршок партызанскаму руху на Ўкраіне, Беларусі і іншых рэгіёнах СССР.

Пасля пераможнага наступлення Чырвонай Арміі зімой 1943 г. у цэнтр савецка-германскага фронта набыў выгляд выступу, скіраванага на захад глыбінёю да 150 і шырынёй да 200 км. Гітлераўскія стратэгі вырашылі знішчыць размешчаныя на ім Цэнтральны (камандуючы генерал К. Ракасоўскі), Варонежскі (камандуючы генерал М. Ватуцін) і пацясніць Сцяпны (камандуючы генерал І. Конеў) франты. Так, паводле распрацаванага імі ў маі 1943 г. плана «Цытадэль», дзве ўдарныя арміі збіралася наступаць з раёна Арла (фельдмаршал Г. фон Клюге) і раёна Белгарада (фельдмаршал В. Модэль) у напрамку Курска з мэтай акружэння савецкіх войск. Для стварэння стратэгічнай перавагі вораг сканцэнтраваў 50 дывізій, у тым ліку элітныя злучэнні СС, агульнай колькасцю 900 тыс. чал. У баявых калонах 18 танкавых і матарызаваных дывізій стаяла 2 700 танкаў, у тым ліку некалькі соцень новых – «Тыгр» і «Пантэра», а таксама штурмавых гармат «Фердынанд». Артылерыя налічвала 10 тыс. гармат і мінамётаў. Прыкрыццё з паветра здзяйснялі 2 тыс самалётаў 4-й і 6-й арміі люфтвафэ.

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняла рашэнне аб заняцці савецкімі франтамі абарончай тактыкі. Затым ім належала, выматаўшы ворага ў баях, перайсці ў контрнаступленне і разбіць яго. У верагодных напрамках наступлення ворага было створана 8 рубяжоў абароны глыбінёй да 300 км. Каардынацыя дзеяння франтоў ускладалася на прадстаўнікоў Стаўкі – маршалаў Г. Жукава і А. Васілеўскага.

Савецкай разведцы ўдалося своечасова здабыць звесткі аб часе запланаванага немцамі наступлення, і 5 ліпеня за некалькі гадзін да яго пачатку артылерыя Цэнтральнага і Варонежскага франтоў, а таксама авіяцыя, нанеслі папярэдні ўдар па ворагу. Гітлераўскія фельдмаршалы зразумелі, што іх планы раскрыты, тым не менш аддалі загад аб наступленні. Дзякуючы мужнасці і гераізму абаронцаў, іх узросшаму ваеннаму майстэрству, агрэсар не дасягнуў сваіх мэтаў. 10 ліпеня войскі В. фон Клюге страцілі 65% сваіх танкаў і мусілі перайсці да абароны. Гэта дало магчымасць Цэнтральнаму фронту 15 ліпеня перайсці ў контрнаступленне.

Паўднёвая група пачала наступленне 6 ліпеня на ўчастку Варонежскага фронту сіламі 4 танкавай арміі і нават прарвала дзве лініі абароны. Гераічнымі намаганнямі танкавага корпуса на чале з палкоўнікам А. Бурдзейным удалося разбіць перадавыя часці дывізіі «Рэйх». 12 ліпеня каля чыгуначнай станцыі «Прохараўка» адбыўся сустрэчны танкавы бой з удзелам каля 700 нямецкіх і 850 савецкіх машын. Высокая шчыльнасць боя пазбавіла перавагі дальнабойныя і больш магутныя гарматы нямецкіх танкаў. Перамога засталася за савецкімі воінамі, маральны дух і ваеннае майстэрства якіх была значна вышэйшымі. На поле боя засталося каля 400 нямецкіх танкаў, 300 аўтамашын, звыш 3 500 салдат і афіцэраў.

Камандуючы паўднёвым напрамкам фельдмаршал Э. фон Манштэйн не здолеў зламаць савецкую оборону і пачаў адвод войск. У выніку контррнаступлення Сцяпнога і Варонежскага франтоў 23 ліпеня немцы былі адкінуты на ранейшыя пазіцыі. 5 жніўня байцамі Цэнтральнага фронта быў узяты горад Белгарад. У той самы дзень, 5 жніўня войскі Заходняга і Бранскага франтоў вызвалілі горад Арол. На завяршальным этапе баёў на Курскай дузе, 23 жніўня Харкаў ізноў стаў савецкім. Контрудары гітлераўцаў поспеху не мелі. І надалей Чырвоная Армія ўжо ніколі да канца вайны не губляла здабытую пад Курскам стратэгічную ініцыятыву. Для Чырвонай Арміі і савецкага народа гэта перамога азнаменавала завяршэнне карэннага пералому ў ходзе вайны, пачатак выгнання ворага з часова акупіраванай тэрыторыі СССР.

Такім чынам, план «Цытадэль» быў сарваны: спроба гітлераўцаў узяць рэванш за паражэнне пад Сталінградам скончылася чарговым, яшчэ больш адчувальным паражэннем. Вермахт страціў 30 лепшых дывізій: у тым ліку каля 500 тыс. чалавек, 1, 5 тыс. танкаў і штурмавых гармат, больш за 3, 7 тыс. самалётаў. За гэтую перамогу звыш 100 тыс. савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а больш 180 – было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

5. Пачатак вызвалення Беларусі. Аперацыя «Баграціён». Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам

Разгром фашыстаў пад Курскам абумовіў пачатак вызвалення акупіраваных тэрыторый СССР. Так, 23 верасня 1943 г. войскамі Цэнтральнага фронту быў вызвалены першы раённы горад Камарын, Гомельскай вобласці, а 26 верасня войскамі Бранскага фронту – Хоцімск, раённы цэнтр Магілёўскай вобласці. Усяго да пачатку 1944 г. гітлераўцы былі выбіты з 2 абласных і 36 раённых цэнтраў Беларускага Палесся. У Гомелі пачаў дзейнічаць СНК БССР.

Вясной 1944 г. у савецкага камандавання ўзнік план летняга наступлення на варожую групоўку «Цэнтр», размешчаную на Беларусі. Асноўным матывам такога рашэння з’яўлялася ўпэўненасць у тым, што для фашыстаў гэты ўдар будзе абсалютна нечаканым. Тут, на Беларусі лінія савецка-германскага фронту ўяўляла сабой выступ ад Дзвіны да Прыпяці, скіраваны на ўсход, а акупіраваная тэрыторыя – суцэльны ўмацаваны раён глыбінёй да 270 км, названы «Фатэрляндам». Гарадам: Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск надаваўся статус крэпасцей. У складзе размешчаных на Беларусі групы армій «Цэнтр» (камандуючы – фельдмаршал Э. Буш) і іншых злучэнняў налічвалася 1 200 тыс. чал., 9 500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1 300 самалётаў.

Распрацаваны савецкай Стаўкай план па разгрому гэтай варожай групоўкі і вызваленні Беларусі набыў кодавую назву «Багратыён». У адпаведнасці з ім, гэтая задача ўскладалася на 4 франты – 1 Прыбалтыйскі (камандуючы – генерал І. Баграмян), 1, 2 і 3 Беларускія (камандуючыя – генералы К. Ракасоўскі, Г. Захараў і І. Чарняхоўскі), якія налічвалі 1 430 тыс. чал. асабовага складу, каля 32 тыс. гармат і мінамётаў, 5 200 танкаў і самаходных гармат, каля 5 тыс. самалётаў.

Асаблівасцю плана «Багратыён» з’яўлялася тое, што савецкае камандаванне сканцэнтравала ўсе сілы не ў адным напрамку, а падзяліла іх для нанясення двух флангавых удараў – на Віцебск і Бабруйск з тым, каб раздрабіць і акружыць усе тры нямецкія арміі.

Ужо 22 чэрвеня асобныя часці І Прыбалтыйскага 3 і 2 Беларускіх прасунуліся на 0, 5 – 1, 5 км наперад і дзе-нідзе завалодалі пазіцыямі праціўніка. На другі дзень, раніцой 23 чэрвеня ў бой уступілі асноўныя ўдарныя групоўкі азначаных франтоў у напрамках Віцебск, Орша, Магілёў. Назаўтра, 24 чэрвеня войскі 1-га Беларускага фронту рушылі ў Бабруйскім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы А. Васілеўскі і Г. Жукаў.

Не чакаўшыя наступлення гітлераўцы адчайна супраціўляліся, але неслі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Ужо да 25 чэрвеня пяць нямецкіх дывізій было акружана ў раёне Віцебска, а 26 чэрвеня – вызвалены сам абласны цэнтр. Месцы акружэння – так званыя «катлы» – узніклі пад Оршай і Магілёвам, а пасля наступлення 1 Беларускага фронта, якое пачалося 24 чэрвеня, – і пад Бабруйскам. Тут у «кацёл» трапіла каля 40 тыс. чал. 28 чэрвеня Чырвоная Армія вызваліла Магілёў, а 29 – Бабруйск. Такі катастрафічны для немцаў пачатак абароны «Фатэрлянда» прымусіў А. Гітлера замяніць Э. Буша на больш аўтарытэтнага камандуючага – фельдмаршала В. Модэля. Але гэта не ўратавала гітлераўцаў ад поўнага разгрому.

Пасля ліквідацыі «катлоў» войскі 1-га Беларускага фронту 30 чэрвеня ўзялі Слуцк і адрэзалі немцам шлях да адступлення на паўднёвы захад. Спроба гітлераўцаў падарваць масты і замацавацца на Бярэзіне была няўдалай. 30 чэрвеня рака была фарсіравана на поўнач і на поўдзень ад Барысава, а затым штурмам узяты і сам горад. Такім чынам, шлях на Мінск быў адкрыты. Раніцой, 3 ліпеня 5-я армія генерала П. Ротмістрава і корпус генерала А. Бурдзейнага (3 Беларускі фронт) уварваліся ў Мінск з усходу, а крыху пазней з поўдня – часці 1-га Беларускага фронту. На ўсход ад вызваленай сталіцы БССР узнік так званы «мінскі кацёл», у які трапіла каля 105 тыс. фашыстаў. 7–8 ліпеня асноўныя іх сілы былі знішчаны, а ў палон трапіла больш за 35 тыс. чал, у тым ліку 12 генералаў. Велізарную дапамогу Чырвонай Арміі ў ажыццяўленні аперацыі «Багратыён» аказалі беларускія партызаны і падпольшчыкі.

4 ліпеня войскі І Прыбалтыйскага фронта вызвалілі Полацк і выйшлі да межаў Літоўскай ССР. У заходнім напрамку пасля ўпартых баёў войскі 3-га Беларускага фронту 5 ліпеня вызвалілі Маладзечна, 16 ліпеня – Гродна. 8 ліпеня войскі 1 Беларускага фронта вызвалілі Баранавічы, 14 ліпеня – Пінск, а 23 ліпеня выбілі немцаў з польскага горада Люблін. 28 ліпеня горад Брэст ізноў стаў савецкім.

Такім чынам, Беларусь была цалкам вызвалена ад фашысцкай акупацыі. У выніку наступлення з 28 ліпеня па 2 жніўня 1944 г. войскі І Беларускага фронта выйшлі да Віслы і наблізіліся да Варшавы.

Беларуская наступальная аперацыя з’яўляецца адной з самых буйнейшых не толькі ў Вялікай Айчыннай, але і ў ІІ сусветнай вайне. Войскі чатырох франтоў наступалі на больш, чым 1 000-кіламетровым фронце і з 23 чэрвеня па 29 жніўня прасунуліся на 550–600 км. У ходзе завяршэння аперацыі «Багратыён» савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. 55 тыс. гітлераўцаў прайшлі па Маскве, але не ў якасці пераможцаў, а палонных.

За мужнасць і гераізм звыш 1 500 воінам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Аршанскіх, Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх, Рагачоўскіх і інш.

З вызваленнем Чырвонай Арміяй былых акупіраваных тэрыторый СССР сусветная вайна ўступіла ў завяршальную стадыю. Але нягледзячы на адкрыццё ІІ фронту, асноўны цяжар барацьбы з германскім фашызмам і яго сатэлітамі па-ранейшаму прыпадаў на Савецкі Саюз. Яскравым доказам яго вызначальнага ўклада ў разгром агрэсара стала ўзяцце Чырвонай Арміяй Берліна.

II сусветная вайна прынесла велізарныя матэрыяльныя, людскія і духоўныя страты. З загінуўшых 60 млн чалавек большая палова – 27 млн прыпадае на народы СССР. Прынята лiчыць, што з 10-мiльённага насельнiцтва даваеннай БССР загінуў кожны трэці. Акупанты разбурылi 209 з 270 гарадоў i пасёлкаў БССР. У ліку 9 200 спаленых вёсак 627 былі знiшчаны разам з жыхарамi. У іх ліку Хатынь, Дальва і інш.

Акупанты разрабавалі і знішчылі больш за 10 000 фабрык i заводаў, 96% энергетычных магутнасцей, усе калгасы, саўгасы і МТС. Такі ж лёс спасціг музеі, бібліятэкі, навуковыя і навучальныя ўстановы. У грашовым вымярэннi БССР страцiла больш паловы сваiх нацыянальных багаццяў.

Беларусы заплацілі высокую цану за сваё вызваленне. Як і ўсе народы СССР яны мужна змагаліся на ўсіх франтах, ва ўсіх родах войск. Салдаты і афіцэры, партызаны і падпольшчыкі, байцы перадавых ліній і работнікі тыла, усе яны, мужна змагаліся з ворагам. Толькі ў дзеючую армію было прызвана звыш 1, 3 млн жыхароў Беларусі. Яны ўдзельнічалі ва ўсіх буйнейшых аперацыях Вялікай Айчыннай. Бессмяротнай славай пакрылі сябе абаронцы Брэсцкай крэпасці, Магілёва, Гомеля. Сярод абаронцаў Ленінграда вызначыўся снайпер Ф. Смалячкоў. У бітве пад Масквой праславіліся камандзір гвардзейскай дывізіі А. Люзікаў і камандзір кавалерыйскага корпуса генерал Л. Даватар, лётчык А. Катрыч.

За самаадданую абарону Сталінграда званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена нашым землякам – лётчыку І. Сержантаву, радыстцы В. Стэмпкоўскай, мінамётчыку Н. Жолудзеву, камандзіру дывізіі А. Пастрэвічу і інш. Неўміручы подзвіг на Курскай дузе здзейсніў лётчык-знішчальнік А. Гаравец, які ў адным баі цаной уласнага жыцця збіў 9 варожых бамбардзіроўшчыкаў. Сотні тысяч беларусаў бралі ўдзел у фарсіраванні Дняпра. Асобныя з іх – кулямётчык Дз. Жмуроўскі, связісты, М. Піліпенка і І. Карасёў і інш. заслужылі званне Героя Савецкага Саюза. Бессмяротнай славай пакрыў сябе радавы Ю. Смірноў пад час вызвалення Беларусі, які трапіў у палон, але не выдаў планаў камандавання і загінуў. Вядомы імёны 14 беларусаў, якія паўтарылі подзвіг А. Матросава, грудзьмі закрыўшых абмразуры варожых агнявых кропак.

Пры штурме Берліна праславіліся камандзір палка А. Жук, камандзір роты Дз. Пенязькоў, танкіст А. Філімонаў, лётчык П. Галавачоў. Сімвалічным з’яўляецца факт, што ў ліку тых, хто ўсталяваў сцяг Перамогі над рэйхстагам, быў былы партызан М. Ягораў.

Усяго з 11 693 воінаў, якія атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, 466 былі беларусамі або выхадцамі з Беларусі. Чацвярым з іх – лётчыку П. Галавачову і танкістам І. Гусакоўскаму, С. Шутаву, І. Якубоўскаму – гэта званне было прысвоена двойчы. 67 нашых суайчыннікаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеняў. Ратны ўклад 400 тыс. воінаў-беларусаў быў ацэнены баявымі ордэнамі і медалямі.

6. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН

Пасля разгрому фашыстаў пад Курскам краіны-удзельніцы антыгітлераўскай кааліцыі (ЗША, Вялікабрытанія і СССР) прыйшлі да высновы аб тым, што поўная перамога над агрэсарам – гэта толькі пытанне часу. Так, на канферэнцыі ў Тэгеране (Іран) (28 лістапада па 1 снежня 1943 г.) http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%98%D1%80%D0%B0%D0%BDІ. Сталін, прэзідэнт ЗША Ф. Рузвельт і прэм’ер-міністр Велікабрытаніі Ў. Чэрчыль прынялі рашэнне аб стварэнні агульнай арганізацыі, здольнай вырашаць міжнародныя праблемы, прадухіляць новыя войны і быць гарантам захавання міру і бяспекі.

У мэтах атрымання большай палітычнай вагі ў гэтай арганізацыі, савецкае кіраўніцтва выступіла з прапановай аб уключэнні ў яе як мага больш саюзных рэспублік у якасці самастойных членаў. У прыватнасці, у камісію па ваенных злачынствах прапаноўвалася ўключыць сем савецкіх рэспублік. Аднак такія захады не атрымалі падтрымкі з боку ЗША і Вялікабрытаніі на той падставе, што рэспублікі СССР не маюць канстытуцыйнай асновы для асобнага прадстаўніцтва на міжнароднай арэне.

У такіх умовах кіраўніцтва СССР унесла шэраг дадаткаў у саюзную Кастытуцыю, якія былі заканадаўча аформлены ў лютым 1944 г. Вярхоўным Саветам СССР. Новымі нормамі прадугледжвалася права саюзных рэспублік уступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. З гэтай нагоды ў сакавіку 1944 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб утварэнні Народнага камісарыята замежных спраў. Але падобныя змены ў становішчы суб’ектаў Савецкага Саюза не магло канчаткова ператварыць рэспублікі ў суб’ектаў міжнароднага права. І калі савецкі бок прапанаваў у лік будучых членаў ААН усе савецкія рэспублікі, то прэзідэнт ЗША ў спецыяльным пасланні І. Сталіну адзначыў, што такія ініцыятывы пагражаюць стварэнню арганізацыі. Гэтая праблема атрымала працяг пад час Ялцінскай канферэнцыі (4–11 лютага 1945 г.). Пасля напружаных перамоў кіраўніцтва Вялікабрытаніі і ЗША ўсё ж дало згоду на ўключэнне ў будучую ААН 2 – 3 рэспублік, якія найбольш пацярпелі ад фашысцкай агрэсіі. Па выніках канферэнцыі было вырашана, што іх будуць прадстаўляць УССР і БССР.

27 красавіка 1945 г. пасля двух тыдняў працы ўстаноўчай канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Сан-Францыска было прынята рашэнне аб уключэнні ЎССР і БССР у лік членаў арганізацыі. У склад дэлегацыі ад нашай рэспублікі ўвайшлі наркам замежных спраў К. Кісялёў, акадэмік А. Жэбрак, прафесар У. Перцаў, дацэнт Ф. Шмыгаў і Г. Байдукоў. Яны ж удзельнічалі ва ўстаноўчай сесіі ААН і 26 чэрвеня 1945 г. і падпісалі Статут Усеагульнай міжнароднай арганізацыі (Арганізацыі аб’яднаных нацый). Уключэнне БССР у склад краін-заснавальніц ААН стала натуральным прызнаннем вялікага ўкладу беларускага народа ў справу перамогі над фашызмам. Тым не менш яна не ўспрымалася ў свеце незалежнай і суверэннай дзяржавай, а разглядалася неад’емнай часткай СССР. Таму знешнепалітычная дзейнасць рэспублікі цалкам праходзіла ў рэчышчы інтарэсаў і рашэнняў саюзнага ўрада.

У далейшым БССР актыўна ўдзельнічала ў працы разнастайных органаў ААН і ў 1946 г. выступала ініцыятарам прыняцця рэзалюцыі аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў у 1946 г.

7. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст

Выхад БССР на міжнародную арэну запатрабаваў распрацоўкі і прыняцця ў 1952 г. яе дзяржаўных сімвалаў – сцяга, герба і гімна.

Дзейнасць БССР на сусветнай арэне праходзіла ў агульным рэчышчы міжнароднай палітыкі СССР і краін-удзельнікаў Варшаўскага дагавору і Савета Эканамічнай Узаемадапамогі. Цыклічнае абвастрэнне адносін паміж дзвюма палітычнымі сістэмамі («Карыбскі крызіс», агрэсія ЗША супраць В’етнама, увядзенне савецкіх войск у Чэхаславакію, араба-ізраільскія войны і інш.) непасрэдна адбівалася на міжнародным аўтарытэце ўсяго СССР. Заходняе грамадства да канца стагоддзя амаль не адрознівала савецкіх грамадзян па нацыянальнай прыкмеце, а называла іх «рускімі». У поўным сэнсе гэтае правіла можна было перанесці і на міжнародную палітыку СССР, якая таксама не мела нацыянальных адценняў.

Гады так званай «хрушчоўскай адлігі» пэўным чынам спрыялі станаўленню БССР як суб’екта міжнародных адносін. Рэспубліка паслядоўна ўдзельнічала ў рамках міжнародных арганізацый і дагавораў. Калі ў канцы 1950-х гг. БССР была ўдзельніцай 54 міжнародных дагавораў, то да канца 1980-х – больш за 170. БССР брала ўдзел у працы 70 міжнародных арганізацый, у тым ліку спецыялізаваных установах ААН ЮНЕСКО, МАГАТЭ, Міжнародным саюзе электрасувязі, Міжнароднай арганізацыі працы і інш.

Важнае месца ў міжнародных стасунках БССР займалі сувязі ў галіне культуры. З дазволу вышэйшых уладных структур іх здзяйснялі творчыя саюзы, навучальныя і навуковыя ўстановы, а таксама спецыяльны орган – Беларускае таварыства сяброўства і культурных сувязяў з замежнымі краінамі. У адпаведнасці з рашэннямі ЮНЕСКО ў нашай краіне вялася падрыхтоўка спецыялістаў для краін, якія ўсталі на некапіталістычны шлях развіцця. Да канца 1980-х гг. у БССР прайшлі навучанне каля 10 тысяч грамадзян з Усходняй Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

У галіне захавання міру і бяспекі на планеце БССР стала ўдзельнікам дагавора 1963 г. аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, космасе і пад вадой. Дыпламатычны корпус рэспублікі быў сааўтарам Дэкларацыі сацыяльнага развіцця (1969), Дэкларацыі аб выкарыстанні навукова-тэхнічнага прагрэсу ў інтарэсах міру (1975). Далучылася БССР і да Дэкларацыі аб прадастаўленні незалежнасці калоніям і іх народам (1960), Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі (1966) і інш.

БССР, абраная ў 1974–1975 гг. непастаянным членам Савета Бяспекі ААН, спрыяла прыняццю шэрагу важных рашэнняў. Значнай падзеяй у жыцці рэспублікі стала далучэнне да міжнароднага руху гарадоў-пабрацімаў. У 1957 г. Мінск заключыў адпаведнае пагадненне з англійскім Нотынгемам. У 1985 г. ужо 7 гарадоў БССР мелі пабрацімскія сувязі з 14 гарадамі 9 краін Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі.

З прычыны асаблівасцей савецкай палітычнай сістэмы ў пасляваенныя дзесяцігоддзі БССР так і не набыла міжнародна-прававога прызнання як суверэннай і незалежнай дзяржавы. Рэспубліка не мела сапраўдных дыпламатычных адносін ні з адной дзяржавай свету, а яе прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях (пры ААН у Нью-Йорку і пры спецыялізаваных установах ААН у Вене, Парыжы і Жэневе) фактычна з’яўляліся філіяламі агульна-саюзных прадстаўніцтваў. Размяшчэнне ў Мінску генеральных консульстваў Польшчы, ГДР і Балгарыі справы не мяняла.

Найбольш прыкметным полем міжнароднай дзейнасці БССР была ААН. Пераважная большасць падпісаных рэспублікай у рамках сістэмы ААН міжнародных дагавораў насіла шматбаковы характар. Двухбаковымі заставаліся толькі дагаворы 1944–1945 гг. з Польшчай.

Нягледзячы на існаванне Міністэрства замежных спраў БССР, яго магчымасці былі вельмі абмежаванымі саюзным міністэрствам, якое ўзначальваў наш зямляк А.А. Грамыка. Толькі з распадам СССР і ўсёй сацыялістычнай сістэмы і ўсталяваннем дзяржаўнага суверэнітэта Беларусь атрымала магчымасць вызначаць і здзяйсняць уласную ўнутраную і знешнюю палітыку.


Спіс выкарыстаных крыніц

1. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.

2. Гісторыя Беларусі: у 2-х ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн., 1998.

3. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В.В. Гетад, M.I. Калінскі. 3 – е выд. – Мн., 1992.

4. Шымукович С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / С.Ф. Шымукович. – Минск, 2005. – 235 с.

5. История Беларуси в документах и материалах. – Минск: Амалфея, 2000. – 672 с.

Оценить/Добавить комментарий
Имя
Оценка
Комментарии:
Где скачать еще рефератов? Здесь: letsdoit777.blogspot.com
Евгений07:46:42 19 марта 2016
Кто еще хочет зарабатывать от 9000 рублей в день "Чистых Денег"? Узнайте как: business1777.blogspot.com ! Cпециально для студентов!
08:15:27 29 ноября 2015

Работы, похожие на Реферат: Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду
Оборудование летательных аппаратов
Практическая работа N12-6 СИСТЕМА ВОЗДУШНЫХ СИГНАЛОВ СВС-72-3 (Продолжительность практической работы - 4 часа) I. ЦЕЛЬ РАБОТЫ Целью работы ячвляется ...
равления ЛА неестественным для летчика, что сильно снижает ка-
чалом "O" в центре масс ЛА.
Раздел: Рефераты по авиации и космонавтике
Тип: реферат Просмотров: 11083 Комментариев: 8 Похожие работы
Оценило: 9 человек Средний балл: 3.7 Оценка: 4     Скачать
Беларуская мова
МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Установа адукацыі "БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ" Кафедра ...
Ня..начай, непры..мальны, пад..дзеш, пры..дзе, с..сці, раз..граць, аб..сці, без..менны, за..скрыцца, без..ніцыятыўны, за..сці, пры..маць, пад..ду, непры..манне, па..менна, пера ...
Праз гу...чары пад павеццю зялёных голек прабівалася бліскучая сту.. .ка халоднай вады і дзяліла пу.. .чу на дзве часткі.
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: учебное пособие Просмотров: 24034 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Реферат Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.)
Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.) ЗМЕСТ 1. Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа 2. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне 3 ...
Так, пад час стварэння ў ёй налічвалася 528 чал., у канцы 1924 - 2 296, канцы 1927 - 3 254, да па-чатку 1930-х - каля 4 тыс чал.
Абвешчаныя Народным сходам Дэкларацыі сталі юрыдычнай ас-новай для прыняцця Вярхоўным Саветам СССР Пастановы ад 2 ліста-пада 1939 г. "Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ...
Раздел: Рефераты по истории
Тип: реферат Просмотров: 460 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Паэзія 20-х гадоў
Паэзія 20-х гадоў паэзія літаратурны авангардысцкы Пасля нашаніўскага перыяду бурнага самасцвярджліня і росквіту нацыянальнай літаратуры, асабліва яе ...
... таго ці іншага паэта, але і літаратурная ба-рацьба, якая набыла асабліва абвостраны характар у другой па-лове дзесяцігоддзя ў сувязі з расколам "Маладняка" і ўтварэннем новых ...
... трапіла ва ўладанне чужых людзей ("чужыя людзі ходзяць каля склепу"), выказвае адважнае памкненне "з чала краіне вырваць ўсё ж. церні" і абараняе права песняра на смутак у піку той ...
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: реферат Просмотров: 675 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Билеты по белорусской литературе
Билет №1 Вопрос №1. Аповесць Васiля Быкава "Знак Бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды. У аповесцi "Знак Бяды", за якую у 1986 г. В ...
Але з якой упартай настойлiвасцю песцiць ляснiк думку аб набыццi уласнай зямлi, аб вызваленнi з-пад панскага прымусу.
Паэт пiша аб маральнай чысцiнi нашага сучаснiка абмiнулай вайне, аб каханнi, па-фiласоуску разважае над тэмамi агульначала-вечай значнасцi.
Раздел: Сочинения по литературе и русскому языку
Тип: сочинение Просмотров: 34362 Комментариев: 3 Похожие работы
Оценило: 10 человек Средний балл: 3 Оценка: 3     Скачать
Жаночыя вобразы ў творах малой прозы М. Зарэцкага "Сцежкі-дарожкі ...
Курсавая работа Жаночыя вобразы ў творах малой прозы М. Зарэцкага "Сцежкі-дарожкі", "Вязьмо" Змест Уступ Асноўная частка 1. Жаночыя вобразы ў творах ...
М хась Зарэцк аднос цца да л ку той вял кай плеяды беларуск х п сьменн ка , чыя творчасць до г я гады знаходз лася пад забаронай або папросту замо чвалася. хоць асобныя творы ...
Але дапусц м, што вел кадушная Марына Па ла на, якая "з ц х м болем глядзела на Веру чула, што не можа злаваць на яе, не можа ненав дзець" [8, с. 277], памыл лася, Вера, нарэшце ...
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: курсовая работа Просмотров: 1798 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай ...
Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі Змест 1. Ажыццяўленне новай эканамічнай палітыкі ў БССР 2. Стварэнне ...
Так, у адпаведнасці з яго пастановай 23 сакавіка ЎЦВК выдаў дэкрэт аб пераходзе ад харчразвёрсткі да харчпадатку, у адпаведнасці з якім яго аб"ём складаў прыкладна чацвёртую-пятую ...
Сялянскія гаспадаркі Беларусі суцэльнай калектывізацыі не пад-лягалі, тым не менш партыйныя энтузіясты на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б К. Геям даслалі тэлеграму ў Маскву з ...
Раздел: Рефераты по истории
Тип: реферат Просмотров: 1660 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Полацкая зямля ў Х-ХІ ст.
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт Гістарычны факультэт Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў Рэферат па тэма: Полацкая зямля ў Х ...
На Чэха-мараускіх землях узнікае дзяржава Сама, якая аб"яд-ноувае плямёны Чэхіі, Маравіі, Паноніі, Сілезіі, Лужыц і інш. зямель па сярэдняму рэчышчу Лабы.
Адначасова ўтвараецца аб"-яднаная дзяржава харватау і славенцау на чале з князем Тпрымірам /845-864 гг./, сербскіх зямель-княствау прн князі Пётры Гайнііко-вічы /892-917 гг./
Раздел: Рефераты по истории
Тип: реферат Просмотров: 319 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы
Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы ЗМЕСТ 1 Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады 2 Прыметнік 3 Лічэбнік 4 Займеннік 5 Дзеяслоў 6 ...
Па вонкавай структуры прыназоўнікі падзяляюцца на простыя (параўн.: для, пры, над і інш.), складаныя (параўн.: па-над, з-за і інш.), састаўныя (параўн.: на чале з, у залежнасці ад ...
Многія прыназоўнікі ўступаюць у сінанімічныя адносіны паміж сабой (параўн.: на полі - у полі, пасля вайны - па вайне, пра яе - аб ёй і інш.), могуць ужывацца ў розных варыянтах ...
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: курсовая работа Просмотров: 6968 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать

Все работы, похожие на Реферат: Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду (1422)

Назад
Меню
Главная
Рефераты
Благодарности
Опрос
Станете ли вы заказывать работу за деньги, если не найдете ее в Интернете?

Да, в любом случае.
Да, но только в случае крайней необходимости.
Возможно, в зависимости от цены.
Нет, напишу его сам.
Нет, забью.



Результаты(150119)
Комментарии (1830)
Copyright © 2005-2016 BestReferat.ru bestreferat@mail.ru       реклама на сайте

Рейтинг@Mail.ru