Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.
Полнотекстовый поиск
Всего работ:
364150
Теги названий
Разделы
Авиация и космонавтика (304)
Административное право (123)
Арбитражный процесс (23)
Архитектура (113)
Астрология (4)
Астрономия (4814)
Банковское дело (5227)
Безопасность жизнедеятельности (2616)
Биографии (3423)
Биология (4214)
Биология и химия (1518)
Биржевое дело (68)
Ботаника и сельское хоз-во (2836)
Бухгалтерский учет и аудит (8269)
Валютные отношения (50)
Ветеринария (50)
Военная кафедра (762)
ГДЗ (2)
География (5275)
Геодезия (30)
Геология (1222)
Геополитика (43)
Государство и право (20403)
Гражданское право и процесс (465)
Делопроизводство (19)
Деньги и кредит (108)
ЕГЭ (173)
Естествознание (96)
Журналистика (899)
ЗНО (54)
Зоология (34)
Издательское дело и полиграфия (476)
Инвестиции (106)
Иностранный язык (62792)
Информатика (3562)
Информатика, программирование (6444)
Исторические личности (2165)
История (21320)
История техники (766)
Кибернетика (64)
Коммуникации и связь (3145)
Компьютерные науки (60)
Косметология (17)
Краеведение и этнография (588)
Краткое содержание произведений (1000)
Криминалистика (106)
Криминология (48)
Криптология (3)
Кулинария (1167)
Культура и искусство (8485)
Культурология (537)
Литература : зарубежная (2044)
Литература и русский язык (11657)
Логика (532)
Логистика (21)
Маркетинг (7985)
Математика (3721)
Медицина, здоровье (10549)
Медицинские науки (88)
Международное публичное право (58)
Международное частное право (36)
Международные отношения (2257)
Менеджмент (12491)
Металлургия (91)
Москвоведение (797)
Музыка (1338)
Муниципальное право (24)
Налоги, налогообложение (214)
Наука и техника (1141)
Начертательная геометрия (3)
Оккультизм и уфология (8)
Остальные рефераты (21697)
Педагогика (7850)
Политология (3801)
Право (682)
Право, юриспруденция (2881)
Предпринимательство (475)
Прикладные науки (1)
Промышленность, производство (7100)
Психология (8694)
психология, педагогика (4121)
Радиоэлектроника (443)
Реклама (952)
Религия и мифология (2967)
Риторика (23)
Сексология (748)
Социология (4876)
Статистика (95)
Страхование (107)
Строительные науки (7)
Строительство (2004)
Схемотехника (15)
Таможенная система (663)
Теория государства и права (240)
Теория организации (39)
Теплотехника (25)
Технология (624)
Товароведение (16)
Транспорт (2652)
Трудовое право (136)
Туризм (90)
Уголовное право и процесс (406)
Управление (95)
Управленческие науки (24)
Физика (3463)
Физкультура и спорт (4482)
Философия (7216)
Финансовые науки (4592)
Финансы (5386)
Фотография (3)
Химия (2244)
Хозяйственное право (23)
Цифровые устройства (29)
Экологическое право (35)
Экология (4517)
Экономика (20645)
Экономико-математическое моделирование (666)
Экономическая география (119)
Экономическая теория (2573)
Этика (889)
Юриспруденция (288)
Языковедение (148)
Языкознание, филология (1140)

Реферат: Вялікая Айчынная вайна вачамі нашых равеснікаў

Название: Вялікая Айчынная вайна вачамі нашых равеснікаў
Раздел: Рефераты по истории
Тип: реферат Добавлен 11:40:12 04 сентября 2008 Похожие работы
Просмотров: 4758 Комментариев: 2 Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать

Вялікая Айчынная вайна вачамі нашых равеснікаў

секц ы я сацыялогія


ЗМЕСТ

Уступ………………………………………………………………….....

Даследаванне дасведчанасці вучняў……………………………...........

Аналіз рэзультатаў даследавання…………………………………........

Заключэнне……………………………………………………………......

Літаратура……………………………………………………………........


Уступ

Дзве даты назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю чалавечай цывілізацыі – 22 чэрвеня 1941г. і 9 мая 1945г. Іх раз’ядноўвае 1418 дзён і начэй, абпаленых разлютаваным полымем бязлітаснай, разбуральнай і кровапралітнай вайны. А аб’ядноўвае гераічная барацьба народаў былога Савецкага Саюза з фашысцкай Германіяй і яе саюзнікамі, якую яны вымушаны былі весці не па сваёй віне.

Незвычайная ў гісторыі па маштабах і жорсткасці, Вялікая Айчынная вайна завяршылася вялікай Перамогай 60 гадоў назад. Але і сёння яе боль адгукаецца ў сэрцах, адбіваецца на справах пакаленняў.

Блізкасць 60-гадовага юбілею Перамогі зноў ускалыхнула хвалю грамадскага інтарэсу да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мільёны людзей ва ўсім свеце перагортваюць яе старонкі, насычаныя крывёю, імкнуцца ўлічыць урокі мінулага, каб даць адказы на выклік сучаснасці. Усё далей у глыб гісторыі адыходзяць падзеі вайны, але значэнне нашай Перамогі не цьмянее ў вачах грамадства, наадварот, набывае большы сэнс, становіцца больш рэльефным на фоне сучасных палітычных рэалій.

Юбілей Перамогі беларускі народ разам з народамі іншых краін свету адзначае як самае вялікае, агульнае свята. І гэта зразумела. Вайна аказалася галоўнай справай старэйшага пакалення, яна склала цэлую эпоху ў гісторыі беларускага народа, як і ўсіх народаў былога СССР, увабраўшы ў сябе лёс мільёнаў людзей, гора, пакуты, ахвяры. Але было і іншае: вайна распраміла людзей, вынесла на паверхню лепшыя іх якасці, усё добрае, узнёслае, што хавалася ў душах, самаадданы патрыятызм, з’яднанасць і дружбу братніх народаў. Такога чыстага парыву любові да сваёй Айчыны, такога ахвярнага напалу і гатоўнасці аддаць жыццё за яе больш не было ніколі.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час інтэнсіўна распрацоўваецца ў СМІ, выдаюцца шматлікія кнігі, брашуры, артыкулы аб вялікай Перамозе. Нярэдка інфармацыя (асабліва ў СМІ) падаецца даволі супярэчлівая, што выклікае сур’ёзную палеміку. Сёння, як гэта не прыкра, не толькі за мяжой, але і ў нашай літаратуры няма адназначнай ацэнкі Вялікай Айчыннай вайны і дасягнутай ў ёй перамогі. Разам з прызнаннем сусветна-гістарычнага значэння перамогі над фашызмам усё больш гучыць меркаванняў, якія наогул адмаўляюць ёй у станоўчай ацэнцы. Чуюцца нават галасы аб дарэмнасці супраціўлення фашысцкаму нашэсцю, аб памылковасці пазіцыі заходніх краін, што сталі на бок Савецкага Саюза. На думку прыхільнікаў такіх сцвярджэнняў, супраціўленне фашызму і перамога над ім мелі рэгрэсіўнае значэнне, паколькі затрымалі крушэнне камуністычнага рэжыму. Адсюль вынікае, што і ўласаўцы, і паліцэйскія, і дзезерціры, і іншыя здраднікі былі дальнабачнымі, прагрэсіўнымі людзьмі, бо яшчэ тады пачалі барацьбу супраць сталінскага рэжыму, а тыя, хто змагаўся на фронце, у партызанах, падполлі, большасць нашага народа, аказаліся несвядомай, непаўнацэннай масай.

Нягледзячы на гістарычную абсурднасць і амаральнасць такіх меркаванняў, ад іх нельга адмахвацца, таму што гістарычны нігілізм, скажэнне сапраўдных фактаў, тэндэнцыйны каментарый у друку, на тэлебачанні, у школьных і студэнцкіх падручніках прымушаюць недасткова інфармаваных людзей верыць усёй гэтай бязглуздзіцы.

Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў нашу гісторыю як небывалая па жорсткасці, трагізму і гераізму барацьба народаў супраць гітлераўскага фашызму. Шлях да Перамогі быў доўгім і цяжкім. Цікавасць да падзей тых гадоў, да асмыслення наступстваў і ўрокаў вайны не слабее, яна тлумачыцца і той роляю, якую адыграла вайна ў жыцці нашага народа, часткова незадавальненнем адказамі на многія пытанні, якія ўжо вырашаны нашым часам.

Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока была атрымана ў імя міру і жыцця на Зямлі. Яна аказала вялізарнае ўздзеянне на ўвесь ход сусветнага развіцця ўжо тым, што аб’ектыўна з’явілася гістарычным прысудам фашызму і мілітарызму пераканаўчым падцвярджэннем важнасці аб’яднання самых розных палітычных, сацыяльных, ідэалагічных сіл супраць ваеннай пагрозы, усякага роду рэваншызму, фашызму і неафашызму.

Аб’ектыўныя гістарычныя матэрыялы і факты сведчаць: рашаючы ўклад у вызваленне народаў Еўропы і Азіі ад фашысцкага рабства, у выратаванні сусветнай цывілізацыі ўнеслі народы Савецкага Саюза і Савецкія Узброенныя Сілы.

Але ў апошнія гады прыкметна пацішэла патрыятычная дзейнасць у нашых школах, маладзёжных арганізацыях. Усё гучней сталі чуваць галасы скептыкаў: “Пра вайну шмат навыдумляна”, “Гэта тэма ўжо надакучыла”, “Не варта было змагацца за тое, што мы маем сёння”, “Мы змагаліся не за тое, што трэба”...

Крыўдна і балюча слухаць такія думкі ад юнакоў, якія не бачылі вайны, не зведалі ўсіх пакут. Аднак моладзь – гэта люстэрка грамадства, і калі мы размаўляем пра недахопы ў патрыятычным выхаванні, то карані іх неабходна шукаць у неэфектыўнай працы педагогаў, вучоных, палітыкаў.

Маладое пакаленне беларусаў выхоўваецца ва ўмовах палітычнай нестабільнасці ў свеце, моладзь з’яўляецца найменш устойлівай часткай насельніцтва. Таму яна жыва ўспрымае ўсе палітычныя і сацыяльныя хваляванні ў грамадстве, у тым ліку і негатыўныя. Мы павінны абараніцца ад негатыўнага ўплыву неанацызму, навязвання ілжывага ўспрымання Другой сусветнай вайны, умалення ролі савецкага народа ў справе Вялікай Перамогі.

У апошнія часы сусветнае супольніцтва сутыкнулася з феноменам неанацызму, які праяўляецца ў частковым апраўданні фашызму, праслаўленні былых членаў арганізацыі “Ваффен СС” і рэанімацыі яе расавай і нацыянальнай нецярпімасці. Самае дзіўнае, што нават некаторыя палітыкі і навукоўцы спрабуюць перапісаць гісторыю. Напрыклад, прэзідэнт Латвіі В.Віке-Фрэйберга заявіла аб сваім незадавальненні тым, што правядзенне міжнароднага святкавання 60-годдзя перамогі над фашысцкай Германіяй адбудзецца ў Маскве, бо змаганне Савецкай арміі з фашысцкімі захопнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, па яе словах, латышы ўспрымаюць як савецкую акупацыю, рэабілітуючы такім чынам латышскіх ветэранаў СС.

Калі палітыкі такога высокага ўзроўню дапускаюць рэабілітацыю фашысцкіх зверстваў, то гэта знаходзіць свой адбітак і на выхаванні сучаснай моладзі. У свядомасці маладых людзей, якія зусім не ведаюць вайну, фарміруюцца нігілістычныя адносіны да мінулага. Напрыклад, не так даўно ўнук каралевы Англіі Елізаветы ІІ прынц Гарры паявіўся на вечарыне ў мундзіры афіцэра вермахта з нацысцкай свастыкай на рукаве. У той жа час у сучаснай моладзі фарміруюцца няправільныя маральныя прыярытэты пад уплывам масавай культуры. Так, напрыклад сярод падлеткаў карыстаецца папулярнасцю музычны гурт Rammstein, які выконвае агрэсіўную музыку. Удзельнікі гурта сваім асабістым прыкладам прапагандуюць культуру неафашыстаў: у саліста гурта на плячы вытатуіравана фашысцкая свастыка. А маладыя людзі не толькі слухаюць іх музыку, але і нярэдка імкнуцца пераймаць іх імідж.

Гэта сведчыць аб палітычнай некарэктнасці і праявах непавагі да старэйшага пакалення, якое прайшло вайну аб несфарміраванасці маральных прыярытэтаў у ацэнцы вайны, нацыяналізму, антысемітызму, ксенафобіі, расавай або рэлігійнай нецярпімасці. Каб выхаваць у маладых людзей каштоўнасці, створаныя стагоддзямі, іх асноўнымі маральнымі арыентырамі павінны быць культурна-цывілізацыйныя і ваенна-гістарычныя аспекты.


Даследаванне дасведчанасці вучняў

Ва ўмовах такога рознага станаўлення да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і вялікай Перамогі выхоўваецца новае пакаленне беларусаў, далёкае непасрэдна ад падзей Вялікай Айчыннай вайны. Якім чынам маладое пакаленне ўспрымае гэтую вайну? Які вобраз Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца прыярытэтным для маладых людзей, улічваючы тое, што інфармацыя аб ёй перадаецца так супярэчліва? З аднаго боку адносіны да Вялікай Айчыннай вайны ў маладога чалавека фарміруюцца пад час яе вывучэння ў школе. Аднак ці ўражваюць урокі гісторыі падлеткаў так, як уражвае матэрыял, пададзены ў СМІ? Увогуле, ці цікавіць сучаснага маладога чалавека гісторыя Вялікай Айчыннай вайны? Ці ўсведамляюць маладыя людзі сябе нашчадкамі народа, які спыніў “карычневую навалу”, ахвяраваў сабой дзеля свабоды нашай краіны і мірнага жыцця?

Здаецца, не цікавіцца гэтым проста нельга. Трагедыя Вялікай Айчыннай вайны закранула фактычна кожную беларускую сям’ю, пакінуўшы невылечную рану ў сэрцах родных і блізкіх. Не ў кожнай сям’і былі непасрэдныя ўдзельнікі ваенных дзеянняў на фронце, але былі і партызаны, і падпольшчыкі, і проста жыхары акупіраваных тэрыторый, якім прыходзілася выжываць у жудасных умовах, і людзі, зведаўшыя на сабе ўсе жахі фашысцкіх канцлагераў. Ці ведаюць маладыя людзі пра тыя выпрабаванні, праз якія вымушаны былі прайсці іх родныя, ці цікавяцца яны лёсам сваіх родных, гісторыяй сваёй сям’і? Гэтыя пытанні былі пакладзены ў аснову нашага даследавання. Гісторыя вайны, разгледжаная ў маштабе лёсу аднаго чалавека выклікае значна большую цікаўнасць, чым сухія факты і лічбы школьных падручнікаў.

Менавіта таму мэтай нашага даследавання мы абазначылі выяўленне ступені дасведчанасці старшакласнікаў аб Вялікай Айчыннай вайне і яе ролі ў гісторыі нашага народа.

Даследаванне праводзілася метадам анкетнага апытання з выкарыстаннем элементаў інтэрв’ю ў студзенні 2005 года. Вынікі апрацоўваліся на камп’ютэры ў пакеце EXCEL. У ходзе даследавання было апытана 434 рэспандэнты – вучні 8—11 класаў СШ №200 з эстэтычным ухілам і агульнаадукацыйнай СШ №210. Ім была прапанавана анкета з наступнымі пытаннямі:

1. Што Вы ведаеце аб Вялікай Айчыннай вайне?

2. Якія подзвігі беларусаў Вам вядомы?

3. Які з іх Вас найбольш уразіў?

4. Паспрабуйце вызначыць ролю беларускага народа ў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне.

5. Дзе знаходзіліся Вашы родныя ў час Вялікай Айчыннай вайны?

6. Ці прымалі яны актыўны ўдзел у змаганні з фашыстамі?

7. Якія гісторыі таго часу захаваліся ў Вашай сям’і?

8. Як паўплывала Вялікая Айчынная вайна на сённяшняе жыццё Беларусі і яе імідж у сусветным супольніцтве?

Намі былі вырашаны наступныя задачы:

– выявіць ступень дасведчанасці рэспандэнтаў па кожнаму пытанню анкеты;

– параўнаць дасведчанасць вучняў, якія толькі што вывучалі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, з астатнімі;

– параўнаць дасведчанасць вучняў, якія не вывучалі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з астатнімі;

– выявіць, які вобраз вайны з’яўляецца для рэспандэнтаў прыярытэтным: сфарміраваны школай, СМІ ці сямейнай гісторыяй.


Аналіз рэзультатаў даследавання

У выніку мы атрымалі наступныя рэзультаты:

· Адказваючы на пытанне “Што Вы ведаеце аб Вялікай Айчыннай вайне?”, 40% рэспандэнтаў СШ №210 і 39% СШ №200 указвалі толькі храналагічныя рамкі вайны; 30% СШ №210 і 28% СШ №200 – асобныя факты з гісторыі (што сведчыць аб частковым валоданні інфармацыяй); 19% апытаных СШ №210 і 9% - СШ №200 паказалі добрыя веды ў межах школьнай праграмы; у 9% вучняў СШ №210 і 24% СШ №200 зададзенае пытанне выклікала цяжкасці пры адказе, а 2% вучняў СШ №210 увогуле давалі памылковыя звесткі, у рэспандэнтаў СШ №200 такіх адказаў не аказалася.

· Другое і трэцяе пытанні аб найбольш вядомых подзвігах беларусаў цяжкасці выклікала ў 19% вучняў СШ №210 і ў 13% СШ №200 – яны не змаглі ўказаць ні аднаго подзвіга; 21% рэспандэнтаў СШ №210 і 45% СШ №200 прыводзілі ў прыклад подзвігі і герояў, звесткі аб якіх яны атрымалі са школьнай праграмы, і паказалі добрае валоданне матэрыяламі школьных падручнікаў; 21% апытаных з СШ №210 і 3% з СШ №200 пісалі толькі агульныя звесткі аб подзвігу ўсяго беларускага народа; 17% вучняў школ у сваіх адказах указвалі толькі імены герояў, а 16% вучняў СШ №210 і 11% СШ №200 - наадварот, толькі іх подзвігі – гэта сведчыць аб няпоўным валоданні фактычным матэрыялам; і ўрэшце 6% рэспандэнтаў СШ №210 і 11% СШ №200 далі няправільныя звесткі, памылкова ўказваючы герояў (І.Сусаніна), блытаючы герояў і здзейсненыя імі подзвігі.

· На жаль, і з чацвёртым заданнем (вызначэнне ролі беларускага народа ў Другой сусветнай вайне) большасць рэспандэнтаў (53% вучняў СШ №210 і 54% СШ №200) не справіліся ўвогуле або выканала яго няправільна. Астатняя частка вучняў правільна вызначылі ролю беларусаў і іх уклад у справу вялікай Перамогі.

· Пятае і шостае пытанні дапамаглі вызначыць, наколькі добра нашы равеснікі знаёмы з гісторыяй сваёй сям’і ў гады вайны. Мы высветлілі, што ў многіх нашых равеснікаў родныя прымалі непасрэдны ўдзел у ваенных дзеяннях на фронце – 31% СШ №210 і 40% СШ №200; 30% апытаных СШ №210 і 26% СШ №200 сцвярджаюць, што іх родныя пад час вайны знаходзіліся на акупіраванай тэрыторыі, але актыўнага ўдзелу ў змаганні з фашысцкімі захопнікамі не прымалі; у 9% вучняў абедзвюх школ хтосьці з родных быў у палоне ці канцэнтрацыйным лагеры, а ў 3% вучняў СШ №200 і 2% СШ №200 - на прымусовых працах у Германіі; 6% рэспандэнтаў абедзвюх школ маюць родных – удзельнікаў партызанскага руху, а ў 4% родныя супрацоўнічалі з партызанамі; толькі ў 1% вучняў родныя знаходзіліся ў тыле. На жаль, 16% апытаных СШ №210 і 10% СШ №200 не змаглі адказаць на пастаўленыя пытанні, а гэта сведчыць аб адсутнасці цікаўнасці да свайго асабістага мінулага, гісторыі сваёй сям’і.

· У сёмым заданні, у якім неабходна было ўспомніць адну з сямейных гісторый перыяду вайны, ставілася мэта высветліць асабістую зацікаўленасць падлеткаў у веданні гісторыі сваёй сям’і. У выніку высветлілі, што толькі 5% вучняў абедзвюх школ у поўнай ступені валодаюць інфармацыяй аб гісторыі сваёй сям’і, 42% рэспандэнтаў СШ №210 і 36% СШ №200 валодаюць інфармацыяй часткова і ведаюць толькі найбольш цікавыя факты з жыцця сваіх продкаў. Астатняя частка апытаных не ведаюць ніякіх сямейных гісторый ваеннага перыяду па розных прычынах: 45% вучняў СШ №210 і 52% СШ №200 - таму што самі не цікавяцца гэтай тэмай, 4% - таму што ўжо няма жывых сведак вайны, 4% вучняў СШ №210 і 3% СШ №200 – таму што тэма вайны у сям’і па нейкіх прычынах не абмяркоўваецца.

· Апошняе пытанне “Як паўплывала Вялікая Айчынная вайна на сённяшняе жыццё Беларусі і яе імідж у сусветным супольніцтве?” аказалася найбольш цяжкім для адказу. 45% рэспандэнтаў СШ №210 і 36% СШ №200 так і не здолелі на яго адказаць, 39% апытаных СШ №210 і 44% СШ №200 лічаць, што ўклад беларускага народа ў справу перамогі падняў аўтарытэт нашай краіны ў свеце і паўплываў на фарміраванне беларусаў як нацыі. 13% вучняў СШ №210 і 20% СШ №200 засяроджваюць увагу на негатыўных праяўленнях вайны, такіх як шматлікія разбурэнні, знішчэнні вялікай колькасці мірнага насельніцтва, пасляваенны эканамічны крызіс і інш. 3% апытаных СШ №210 і 1% СШ №200 лічаць, што Вялікая Айчынная вайна ўвогуле не аказвае ніякага ўплыву на сённяшняе становішча краіны і з’яўляецца проста часткай гісторыі мінулага Беларусі.

Параўнаўшы адказы вучняў СШ №200 і СШ №210, мы прыйшлі да вывадаў, што дасведчанасць рэспандэнтаў абедзвюх школ знаходзіцца прыкладна на адным узроўні, незалежна ад статусу школы, у якой яны вучацца (агульнаадукацыйная ці з эстэтычным ухілам).

Таксама мы прыйшлі да высновы, што фактычным матэрыялам па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны лепш за іншых валодаюць вучні 9 класаў, якія непасрэдна ў студзені скончылі вывучэнне гэтага перыяду. Веды вучняў 8, 10 і 11 класаў знаходзяцца прыкладна на адным ўзроўні. Аднак трэба адзначыць, што адзінаццацікласнікі ў большай ступені асэнсоўваюць гістарычныя падзеі, іх значэнне і ролю свайго народа ў сусветнай гісторыі.

Самы тыповы адказ на пытанне “Што ты ведаеш аб Вялікай Айчыннай вайне?”:

“Вялікая Айчынная вайна пачалася 22 чэрвеня 1941 г. Распачала вайну Германія, нечакана напаўшы на СССР. Скончылася вайна перамогай СССР 9 мая 1945 года.”

Самы незвычайны адказ мы атрымалі ад вучаніцы 10 класа СШ №210:

“Кожную гадзіну на палях вайны гінула 14104 чалавека, кожную хвіліну -- 10 чалавек, 6 секунд забіралі жыццё аднаго чалавека. Мова лічбаў скупая, але вы толькі ўявіце, што калі б мы захацелі ўшанаваць памяць кожнага з загінуўшых у вайне хвілінай маўчання, то чалавецтву прыйшлося б анямець на 20 мільёнаў хвілін, на 38 з лішнім гадоў.”

Самым цікавым, на наш погляд, адказам аб подзвігах беларусаў, які сустрэўся ў анкетах толькі аднойчы, быў адказ аб подзвігу А.Р.Мазанік, Н.В.Траян, М.Б.Восіпава, якія былі удзельніцамі аперацыі па знішчэнню генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ 22 верасня 1943г.

У анкетах сустракаліся адказы, якія сведчаць аб тым, што вучні блытаюць падзеі і герояў розных гістарычных эпох. Напрыклад:

“Мяне найбольш уразіў подзвіг І.Сусаніна, які завёў вялікую нямецкую армію ў лес, якія больш адтуль не выйшлі, і сам па-геройску загінуў.”

Тыповымі фармуліроўкамі ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне былі наступныя:

“Самы вялікі подзвіг, які быў здзейснены ў час вайны – гэта подзвіг народа. Беларускі народ вылучыўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны стойкасцю і сілай духа. Мы сталі першымі на шляху фашыстаў. Дзякуючы барацьбе беларускага народа быў сарваны план “маланкавай вайны” фашыстаў і з'явіўся час для

падрыхтоўкі абароны Масквы.”

“На тэрыторыі Беларусі дзейнічала вялікая колькасць партызанскіх атрадаў, была разгорнута актыўная падпольная дзейнасць. Адной з найбуйнейшых аперацый партызан стала “рэйкавая вайна”, пад час якой былі знішчаны многія чыгуначныя камунікацыі ворага.”

Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны былі самыя разнастайныя:

“Гэта вайна паўплывала на наша жыццё і нашу культуру. У Беларусі створана шмат кінастужак на ваенную тэматыку, беларускія пісьменнікі і паэты, такія як І.Шамякін, В.Быкаў, А.Куляшоў, П.Панчанка, М.Танк, звяртаюцца да падзей Вялікай Айчыннай вайны ў сваіх творах. Шмат музеяў выстаўляюць экспазіцыі па тэме Вялікай Айчыннай вайны, якія вяртаюць нас у тыя цяжкія гады нашых дзядоў і бабуль.”

“Калі б не было Вялікай Айчыннай вайны, мабыць, чалавек не задумваўся б аб тым, што сваю Радзіму трэба шанаваць, любіць, абараняць яе і захоўваць сваю гістарычную спадчыну, бо ў любы момант мы можам страціць яе.”

“На мой погляд, на імідж нашай краіны Вялікая Айчынная вайна ніяк не паўплывала. Па-першае, мала хто ведае ў свеце, што ўвогуле існуе такая краіна, як Беларусь. А па-другое, тыя краіны, што ўваходзілі ў антыгітлераўскую кааліцыю, прызнаюць перамогу сваёй заслугай. Але гора і нянавісць да ворагаў застануцца назаўсёды ў душах беларусаў.”


Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы сабраную інфармацыю, мы прыйшлі да агульных вывадаў: веды сучасных школьнікаў аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны фарміруюцца школай, а не сямейным выхаваннем ці СМІ і з’яўляюцца дастаткова павярхоўнымі. На вывучэнне тэмы вайны у школьнай праграме адведзена недастаткова часу. Нельга абмяжоўваць вывучэнне гісторыі сваёй краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны некалькімі гадзінамі, за якія нават фактычны матэрыял немагчыма засвоіць ў поўнай ступені.

Вельмі добра, што ў гэтым годзе быў уведзены новы абавязковы курс – ён папоўніць веды школьнікаў, дасць ім магчымасць па-новаму асэнсаваць вайну. Аднак, на наш погляд, такі курс павінен уводзіцца не ў 11 класе, калі ў вучняў ужо ў значнай ступені сфарміравана ўяўленне аб асноўных падзеях вайны, а значна раней, каб з маленства дзеці ўсвядомілі сябе нашчадкамі народа, які здолеў перамагчы фашысцкіх захопнікаў.

Галоўнай матывацыяй пры вывучэнні Вялікай Айчыннай вайны, як і любой іншай тэмы, для вучняў з’яўляецца сацыяльная: жаданне атрымаць высокую адзнаку. Таму набытыя веды нетрывалыя, бо наша памяць захоўвае толькі тое, што асэнсавана намі на эмацыянальным і духоўным узроўні, што “прапушчана праз сябе”. Таму адсутнасць у падручніках матэрыялу, які даваў бы магчымасць “ажывіць” герояў, дапамагчы зразумець матывы іх учынкаў, асэнсаваць усе жахі вайны негатыўна ўплывае на фарміраванне вобразу вайны ў падлеткаў. Аналіз гістарычных падзей мінулага дапамагае знаходзіць выйсце з сучасных канфліктных сітуацый.

Мы лічым, што ўсім нам трэба задумацца аб будучыні нашай краіны. Што будзе з краінай, калі яе маладое пакаленне забываецца на яе гістарычную спадчыну, калі маладыя людзі перастаюць цікавіцца не толькі гісторыяй сваёй краіны, але і асабістай гісторыяй сваёй сям’і? Мы рызыкуем паўтарыць памылкі нашых продкаў, калі не будзем лічыцца з тымі ўрокамі, якім навучыла нас гісторыя. Мы павінны рабіць усе магчымае, каб вялікая Перамога засталася з намі, стала сучаснасцю, легла ў падмурак нашай ідэалогіі, а не ўспрымалася як частка гісторыі.

Многія з удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны яшчэ жывуць сярод нас, і мы маем не шмат часу для таго, каб дазволіць ім сказаць свае словы гісторыі, якую яны некалі стваралі. А праўда аб вайне, памылках мінулага нам вельмі патрэбна, асабліва цяпер. Менавіта ў гэты час, калі перад нашай краінай стаіць пытанне аб фарміраванні нацыянальнай ідэалогіі, праблема пошуку асабістага шляху, тых каштоўнасцей, якія будуць пакладзены ў падмурак новай дзяржавы, мы павіны звярнуцца да нашага гістарычнага мінулага. Трэба ўсвядоміць, што нельга пабудаваць новае дэмакратычнае грамадства, калі замест мінулай хлусні ці ўпрыгожвання гісторыі будуць пладзіцца новыя фальсіфікацыі. Да якога больш справядлівага жыцця можна прыйсці на парожнім месцы, без сапраўднага і моцнага падмурку?

Наша Перамога вартая таго, каб ёй ганарыліся не толькі мы, але і нашы нашчадкі, людзі на ўсей планеце, таму што гэта агульная Перамога ўсіх народаў над фашызмам. Памяць аб ёй не павінна служыць сродкам канфрантацыі ні ў нашай краіне, ні за мяжой. Наадварот, яна прызначана яднаць людзей на шляху да лепшай будучыні. На тое вельмі спадзяваліся ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

9 Мая адзначаеца нашымі людзьмі як свята і асабістае, і сямейнае, і дзяржаўнае, і інтэрнацыянальнае. Зноў і зноў углядаемся ў падзеі Вялікай Айчыннай вайны, імкнемся глыбей зразумець значэнне бітваў, якія адбыліся на беларускай зямлі і адыгралі важную ролю на шляху да поўнай перамогі над фашысцкай Германіяй. Цяжкім быў гэты шлях. Памяць аб ўсіх, хто не вярнуўся з фронту, хто загінуў, абараняючы зямлю сваіх бацькоў, свяшчэнна. Яна—галоўны фактар дзяржавы. Не будзе такой памяці - не будзе і дзяржавы.

Але вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны накіраваны не толькі ў мінулае. Калі глядзіш на сучаснае палітычнае становішча ў свеце, разумееш, што не ўсведамляюць нашы сучаснікі ўсіх жахаў вайны, не жадаюць вучыцца на памылках мінулых пакаленняў. Гэта знаходзіць свой адбітак у развязванні лакальных войнаў, патуранні міжнароднаму тэрарызму, экспансіі “бархатных” рэвалюцый, прапагандзе культу насілля і нажывы. Людзі забываюцца на тыя жудасныя падзеі, якія ўскалыхнулі ўсю Еўропу 60 гадоў назад: забываюцца на Асвенцім і тыя 1,5 млн чалавек, якіх знішчылі там гітлераўцы, на ўрокі Халакоста – мэтанакіраванага і жудаснага знішчэння яўрэйскага насельніцтва фашыстамі, на кожнага трэцяга беларуса, забітага пад час Вялікай Айчыннай вайны. Але на гэта нельга забыцца, бо ёсць магчымасць паўтарыць жудасную памылку Еўропы 40-ых гадоў XX стагоддзя. Менавіта таму сёння неабходна зрабіць усе намаганні, для абуджэння цікавасці да вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, асабіста сярод маладога пакалення, якому належыць будучыня, за якім стаіць лёс чалавецтва. Ад таго, наколькі добра ў маленстве яны ўсвядомяць, што такое вайна, залежыць іх грамадзянская пазіцыя ў будучыні, а значыць – і сама будучыня.


Літаратура

1. Алёхіна Н. Вайна праз лёс простага чалавека.// Настаўніцкая газета. - 2005г. - 3 лютага

2. Каваленя А.А.і Сташкевіч М.С. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны). - Вучэбны дапаможнік для 11 класа /Мн. – Выдавецкі цэнтр Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 2004г. – 231с.

3. Кадзет М.Ф., Саламаха Ул.П. Наша Перамога. Хроніка Вялікай Айчыннай вайны. - Мн., Літаратура і Мастацтва, 2004г. – 319с.

4. Коваль А.В. Книгу памяти пишет народ. - К.: Общество “Знание” Украинской ССР,1991 г. – 48с.

5. Кузнецов И.Н. Возвращение памяти. - Мн. АРТИФЕКС, 1997 г. – 278с.

6. Лемяшонак У.І. Вызваленне – без грыфа "Сакрэтна!". - Мн. Веды - 1996г. – 150 с.

7. Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі ў двух частках. Частка 2. - Мн.: Універсітэцкае - 1998 г. – 464 с.

8. Рэспубліка. (спецыяльны выпуск)// 2004 г. - 4 ліпеня

9. Цепляев В."Фабрика смерти" не даёт покоя живым// Аргументы и Факты.-2005г.-№5, февраль

10. Шутова О.М. Психоистория: школа и методы. - Мн., Веды 1997 г. –160 с.

Оценить/Добавить комментарий
Имя
Оценка
Комментарии:
Где скачать еще рефератов? Здесь: letsdoit777.blogspot.com
Евгений08:16:21 19 марта 2016
Кто еще хочет зарабатывать от 9000 рублей в день "Чистых Денег"? Узнайте как: business1777.blogspot.com ! Cпециально для студентов!
22:38:15 28 ноября 2015

Работы, похожие на Реферат: Вялікая Айчынная вайна вачамі нашых равеснікаў
Беларуская мова
МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Установа адукацыі "БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ" Кафедра ...
Ня..начай, непры..мальны, пад..дзеш, пры..дзе, с..сці, раз..граць, аб..сці, без..менны, за..скрыцца, без..ніцыятыўны, за..сці, пры..маць, пад..ду, непры..манне, па..менна, пера ...
калі даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе састаўных злучнікаў пасля таго як, да таго часу пакуль, для таго каб, ад таго што, таму што, па меры таго як, то коска ...
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: учебное пособие Просмотров: 24071 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на ...
Змест Уводзіны Глава 1. Этнамоўная самасвядомасць беларусаў і развіцце беларускай мовы 1.1 Этапы развіцця беларускай мовы 1.2 Гісторыя развіцця ...
Але з аб'яднаннем Вялікага княства Літоўскага з польскай дзяржавай умовы яе існавання пачалі хутка мяняцца, а ў 1696 г. намаганнямі польскай шляхты па рашэнню сейма яна была ...
Жыхары этнічных беларускіх земляў упершыню непасрэдна сутыкаюцца з рускай мовай толькі ў сярэдзіне XVII ст. у часе вайны 1654-1667 гг., калі асноўная тэрыторыя нашай краі-ны была ...
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: курсовая работа Просмотров: 564 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава \Беларус\
... дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка Факультэт беларускай філалогіі і культуры Кафедра беларускага мовазнаўства Дыялектызмы ў творах І. ...
Усё ў хаце аблазіў /Харбін/, варыўню перавярнуў уверх дном - - не знайшоў.(Алімпіяда, с.125).Полымя калыхала яго на сценах старой, скіданай пасля вайны на папялішчы хаты, на ...
Галіна адкінулася да ляжэйкі і ўгледзелася на Млечны Шлях (Чакай у далёкіх Грынях, с.11.). Хвост у яе мяккі, рассыпаецца па нагах, што ручайка лёну, і тады хочацца пацерабіць іх аб ...
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: дипломная работа Просмотров: 2921 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Образ белорусской хаты в белорусской культуре
... найбольш змястоўных вобразаў беларускай традыцыйнай культуры - вобразу дома. Дадзены вобраз разглядаецца як аб"ект матэрыяльнай і духоўнай культуры. У ...
Жыллё і ўсё, што акружала беларускага селяніна ў яго хаце, паслужыла аб"ектамі вуснай народнай творчасці - гэта прыказкі, прымаўкі і загадкі.
Але неаднойчы ў творчасці звяртаўся да незайздроснага лёсу свайго дзеда, што "цягаўся па судах", і, нічога не дамогшыся, вымушаны быў "кінуць тую хату, скуль бацькоў на магілкі ...
Раздел: Рефераты по культурологии
Тип: реферат Просмотров: 3206 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 4 человек Средний балл: 2 Оценка: неизвестно     Скачать
Карэньшчына: тры стагоддзі з жыцця аднаго маёнтка
Карэньшчына: тры стагоддзі з жыцця аднаго маёнтка Вячаслаў Насевіч Даследчыкі гісторыі Беларусі неаднаразова аналізавалі звесткі пра сялянскае ...
З улікам папраўкі на кошт мядовага грашовыя павіннасці тыповага надзелу ў Прудках (без пустоўскай зямлі) складалі, такім чынам, 357 грошаў, а ў Вялікім Корані - 513 (у тым ліку па ...
Хоць непасрэдных звестак на гэты конт няма, можна меркаваць, што ў маёнтку Красны Бор ужо ў гэты час замест чыншу ўсталявалася такая ж паншчына, як і ў суседніх Айнаравічах, чаму ...
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: реферат Просмотров: 63 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады ...
... Варанчанская сярэдняя агульнаадукацыйная школа" Тэма:"Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны" (VІ ...
Таму я вельмі ўдзячна палітычнаму кіраўніцтву маёй краіны, што яно шануе памяць аб тых трагічных і страшных днях, клапоціцца аб удзельніках вайны, выхоўвае пачуццё знявагі да вайны ...
Тым больш, што ў перыяд так званай "дэмакратызацыі" нашага грамадства адпаведная частка гісторыкаў, філосафаў, літаратараў пачала узмоцненую прапагандысцкую кампанію па ...
Раздел: Рефераты по истории
Тип: сочинение Просмотров: 281 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР і БССР
Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР і БССР 1. Устанаўленне аднапартыйнасці У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўная ...
Да канца грамадзянскай вайны Ў. Ленін у рабоце "Дзіцячая хвароба левізны ў камунізме" прыйшоў да высновы аб тым, што дыктатура пралетарыята немагчыма інакш як праз дыктатуру партыі ...
18 жніўня 1925 г. намеснік Паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходнім краі І. Апанскі ў дакладзе "Палітычнае становішча ў Беларусі" заявіў, што ў рэспубліцы не адчувалася ...
Раздел: Рефераты по истории
Тип: реферат Просмотров: 1379 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай ...
Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі Змест 1. Ажыццяўленне новай эканамічнай палітыкі ў БССР 2. Стварэнне ...
У 1931 г. Бюро ЦК УКП(б) у пастанове "Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху" прызнала памылковасць прымусовых метадаў ка-лектывізацыі.
Невыпадкова, што ў 1973 г. ЦК КПБ i Савет Міністраў БССР прынялі чарговую пастанову "Аб узмацненні аховы прыроды і паляпшэнні выкарыстання прыродных рэсурсаў рэспублікі".
Раздел: Рефераты по истории
Тип: реферат Просмотров: 1672 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Паэзія 20-х гадоў
Паэзія 20-х гадоў паэзія літаратурны авангардысцкы Пасля нашаніўскага перыяду бурнага самасцвярджліня і росквіту нацыянальнай літаратуры, асабліва яе ...
Разважанні аб сучасным у літаратуры, аб "стылі эпохі" працяг-ваў Кляшторны і ў вершы "Ці варта сёння быць паэтам?", дзе шукаў адказ на краевугольнае пытанне эстэтыкі 20-х гадоў: ці ...
Але ў большасці вершаў не было адзнак, што такая радасць выклікана рэвалюцыйным абнаўленнем краі-ны: экспрэсіўныя хвалі паэта рэалізоўваліся ў асноўным у рэ-чышчы абтрактнага ...
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: реферат Просмотров: 675 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Антрапонімы ў творчай спадчыне Уладзіміра Караткевіча
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ АНТРАПОНІМЫ Ў ТВОРЧАЙ СПАДЧЫНЕ ЎЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА Студэнткі IV курса Філалагічнага ...
Яны такія ж старажытныя, як і чалавечае грамадства, таму што "чалавек - не толькі адзіная істота, якая можа даваць назвы, але і адзіны ў свеце аб"ект, здольны да саманазывання".
На ўзор блізкіх па структуры прозвішчаў на - овіч, - евіч з"явілася тое, што ў беларусаў мадэль тыпу Хадкевіч, Тышкевіч, Міцкевіч успрымалася як сацыяльна падвышаная, шляхецкая.
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: курсовая работа Просмотров: 270 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 1 человек Средний балл: 5 Оценка: неизвестно     Скачать

Все работы, похожие на Реферат: Вялікая Айчынная вайна вачамі нашых равеснікаў (804)

Назад
Меню
Главная
Рефераты
Благодарности
Опрос
Станете ли вы заказывать работу за деньги, если не найдете ее в Интернете?

Да, в любом случае.
Да, но только в случае крайней необходимости.
Возможно, в зависимости от цены.
Нет, напишу его сам.
Нет, забью.



Результаты(151090)
Комментарии (1843)
Copyright © 2005-2016 BestReferat.ru bestreferat@mail.ru       реклама на сайте

Рейтинг@Mail.ru