Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.
Полнотекстовый поиск
Всего работ:
364150
Теги названий
Разделы
Авиация и космонавтика (304)
Административное право (123)
Арбитражный процесс (23)
Архитектура (113)
Астрология (4)
Астрономия (4814)
Банковское дело (5227)
Безопасность жизнедеятельности (2616)
Биографии (3423)
Биология (4214)
Биология и химия (1518)
Биржевое дело (68)
Ботаника и сельское хоз-во (2836)
Бухгалтерский учет и аудит (8269)
Валютные отношения (50)
Ветеринария (50)
Военная кафедра (762)
ГДЗ (2)
География (5275)
Геодезия (30)
Геология (1222)
Геополитика (43)
Государство и право (20403)
Гражданское право и процесс (465)
Делопроизводство (19)
Деньги и кредит (108)
ЕГЭ (173)
Естествознание (96)
Журналистика (899)
ЗНО (54)
Зоология (34)
Издательское дело и полиграфия (476)
Инвестиции (106)
Иностранный язык (62792)
Информатика (3562)
Информатика, программирование (6444)
Исторические личности (2165)
История (21320)
История техники (766)
Кибернетика (64)
Коммуникации и связь (3145)
Компьютерные науки (60)
Косметология (17)
Краеведение и этнография (588)
Краткое содержание произведений (1000)
Криминалистика (106)
Криминология (48)
Криптология (3)
Кулинария (1167)
Культура и искусство (8485)
Культурология (537)
Литература : зарубежная (2044)
Литература и русский язык (11657)
Логика (532)
Логистика (21)
Маркетинг (7985)
Математика (3721)
Медицина, здоровье (10549)
Медицинские науки (88)
Международное публичное право (58)
Международное частное право (36)
Международные отношения (2257)
Менеджмент (12491)
Металлургия (91)
Москвоведение (797)
Музыка (1338)
Муниципальное право (24)
Налоги, налогообложение (214)
Наука и техника (1141)
Начертательная геометрия (3)
Оккультизм и уфология (8)
Остальные рефераты (21697)
Педагогика (7850)
Политология (3801)
Право (682)
Право, юриспруденция (2881)
Предпринимательство (475)
Прикладные науки (1)
Промышленность, производство (7100)
Психология (8694)
психология, педагогика (4121)
Радиоэлектроника (443)
Реклама (952)
Религия и мифология (2967)
Риторика (23)
Сексология (748)
Социология (4876)
Статистика (95)
Страхование (107)
Строительные науки (7)
Строительство (2004)
Схемотехника (15)
Таможенная система (663)
Теория государства и права (240)
Теория организации (39)
Теплотехника (25)
Технология (624)
Товароведение (16)
Транспорт (2652)
Трудовое право (136)
Туризм (90)
Уголовное право и процесс (406)
Управление (95)
Управленческие науки (24)
Физика (3463)
Физкультура и спорт (4482)
Философия (7216)
Финансовые науки (4592)
Финансы (5386)
Фотография (3)
Химия (2244)
Хозяйственное право (23)
Цифровые устройства (29)
Экологическое право (35)
Экология (4517)
Экономика (20645)
Экономико-математическое моделирование (666)
Экономическая география (119)
Экономическая теория (2573)
Этика (889)
Юриспруденция (288)
Языковедение (148)
Языкознание, филология (1140)

Реферат: Фізіякратызм ў Беларусі

Название: Фізіякратызм ў Беларусі
Раздел: Рефераты по истории
Тип: реферат Добавлен 01:58:54 27 октября 2009 Похожие работы
Просмотров: 42 Комментариев: 2 Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать

У другой палове XVIII стагоддзя на тэрыторыю Беларусі пачалі пранікаць навукова-філософскія ідэі заходнееўрапейскіх асветнікаў Ф. Вальтера, Ж.Ж. Руссо, Д. Дзідро, Р. Декарта і іншых. Сярод асветнікаў у той час асаблівай папулярнасцю карыстаўся фізіякратызм. Сама назва «фізіякраты» ўзнікла на глебе павышанай увагі прадстаўнікоў гэтай плыні да законаў фізічнага свету (законаў фізікі і механікі). Фізічныя законы выступаюць ваўзаемадзеянні з маральнымі (грамадскімі). Адзінства фізічнага і маральнага парадку стварае натуральны парадак, з якога, у сваю чаргу, вынікае натуральнае права. Поспехі навукі ў XVIII ст. нарадзілі аптымізм, што веды аб прыродзе, дапоўненыя ведамі аб маралі, грамадстве абумовяць магчымасці істотных рэформ дзяржаўнага, прававога, грамадскага характару. Як пісаў адзін з прадстаўнікоў гэтага ідэйнага накірунку: «цяпер упершыню ўзышло сонца, і ад гэтага часу забабоны, нясправядлівасць, прывілеі і прыгнет павінны саступіць месца вечнай ісціне, вечнай справядлівасці, роўнасці, што вынікаюць з самой прыроды і неад'емных правоў чалавека».

Таму яны выступалі з рэзкай крытыкай прыгоннага права, якое стрымлівала прагрэс у сельскай гаспадарцы, выказвал розныя праекты адмены прыгонніцтва. Яны даказвалі неабходнасць капіталістычнага (фермерскага) спосабу вядзення сельскай гаспадаркі, які грунтаваўся на прыватнай уласнасці на зямлю i наемнай працы.

Такім чынам, прадстаўнікі гэтай плыні асноўвалі свае вучэнні па законах прыроды, натуральнага права, навукі, асветніцтва.

Своеасаблівай з'явай грамадскай думкі Беларусі канца XVIII ст. была дактрына эканамістаў-філосафаў (фізіякратаў), вытокі якой знаходзіліся ў еўрапейскай, перш за ўсе французскай асветніцкай ідэалогіі. Пачынальнікам фізіякратызма быў Ф. Кеснэ, а найболш вядомым яго прьхільнікам маркіз дэ Mipaбo.

Ідэалогія фізіякратызма амаль цалкам парывала з хрысціянскай карцінай свету i існаванне навакольнага свету тлумачыла не боскай гармоніяй, а дзейнасцю натуральных законаў. Фізіякратызм абвяш-чаў адзіным прадметам пазнання натуралъныя законы, а фактычным увасабленнем пазітыўных ведаў аб натуральных законах - навуку.

Буйнейшымі прадстаўнікамі фізіякратызму ў Беларусі былі прафесары права Галоўнай школы ВКЛ Iepaнім Страйноўскі (1752-1815) i Канстанцін Багуслаўскі (1754-1819). Асноўнымі крыніцамі вывучэння ix поглядаў з'яўляюцца выдадзены ў 1785 г. твор I. Страйноўскага «Навука аб прыродным i палітычным праве, палітычнай эканоміі i праве народаў» i кніга К. Багуслаўскага «Пра дасканалае заканадаўства», якая ўбачыла свет у 1786 г.

Асновай ix сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра нату-ральнае права i натуральны парадак. Апошні разглядаўся вучонымі як адзінства фізічнага i маральнага парадку. Яны лічылі, што як фізічныя законы не могуць быць зменены па волі людзей, так і за коны грамадства, якія з ix вынікаюць, з'яўляюцца незалежнымі ад волі i жадання чалавека. Але як першыя, так i другія павінны па-знавацца людзьмі з мэтаю ўдасканалення грамадскага жыцця.

Ідэалогія фізіякратызма была ўспрынята у Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. як тэарэтычная аснова рэфармавання грамадскага i палітычнага ладу краіны.

Галоунымі ўмовамі рэфармавання грамадства вучоныя лічылі па-першае, увядзенне у дзеянне законаў, якія грунтуюцца на нату ральным праве, і, па-другое, забеспячэнне высокага ўзроўню адука-ванасці грамадзян. Прычым, на ix думку, паміж узроўнем закана- даўства краіны i адукаванасцю насельніцтва ёсць прамая сувязь. Чым больш адукаваны народ, падкрэслівалі фізіякраты, тым больш дасканалымі з'яўляюцца яго законы.

Да натуральных правоў I. Страйноўскі i іншыя тэарэтыкі фізіякратызму адносілі права на жыццё, набыццё i карыстанне зям- нымі дабротамі Яны падкрэслівалі, што менавіта з натуральных правоў выніка юць сацыяльныя правы грамадзян, i перш за ўсё права на на асабістую свабоду, права на ўзаемную дапамогу i права на прыватную ўласнасць.

Праграма сацыяльна-эканамічных i ў пэўнай ступені палітыч-ных рэформаў фізіякратаў уключала таксама скасаванне прыгон- най залежнасці сялян i адмену саслоўных прывілегій.

Палітычным патрабаваннем праграмы было ўвядзенне ў кpaiнe канстытуцыйнай манархіі, здольнай пакласці канец самаўладдзю магнатаў.

Іеранім Страйноўскі

Гады жыцця - (1752 — 1815).Нарадзіўся на Украіне. Адукацыю атрымаў у Віленскай акадэміі. З 1781 г. выкладчык гэтай акадэміі на кафедры натуральнага права. У 1799 — 1806 гг. рэктар ператворанай з акадэміі — Віленскай галоўнай школы, якая, у сваю чаргу, у 1803 г. была ператворана ва універсітэт.

Работа «Навука аб натуральным і палітычным праве, палітычнай эканоміі і праве народаў», Вільня, 1785. У 1809 г. перакладзена на рускую мову і выдана ў Пецярбургу.

У сваіх працах І. Страйноўскі пісаў аб натуральнай абумоўленасці грамадскіх адносін. «3 фізічнага парадку рэчаў вынікае маральныпарадак; таксама, як i першы, ён не можа быць адвольным, змяняючымся ў адпаведнасці з воляй i пажаданнямі людзей; таксама, як i першы, ён не ўстаноўлены людзьмі, а толькі iмi пазнаецца». Праз глыбокае пазнанне гэтага метадалагічнага падыходу натуральнага права ідзе шлях да свабоды i шчасця. I наадварот, адыход чалавека ад дакладных i разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы i беспарадкі.

Натуральныя ж законы, паводле канцэпцыі І. Страйноўскага, «нічога iншaгa не выяўляюць, акрамя як натуральныя правы i абавязкі чалавека», да якіх належыць імкненне кожнай чалавечай асобы да самазахавання, задавальнення cвaix патрэб у ежы, адзенні, жыллі, прыладах працы, да набыцця зямных даброт і карыстання iмi. 3 натуральных правоў i абавязкаў асобнага індывіда, з прыроднай роўнасці людзей І. Страйноўскі выводзіў сацыяльныя правы i абавязкі. У лікуix ён называў вечныя i нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, прыватнай уласнасці. Ён лічыў, што здабытая сумленнай працай прыватная уласнасць — краевугольны камень грамадства, а яе недатыкальнасць з'яуляецца найпершым натуральным правам чалавека. Паводле І. Страйноускага, ніхто не мае права пазбавіць чалавека яго натуральнай свабоды, ён павінен абараняць ад гвалту сваю ўласнасць i свабоду i, адпаведна, не рабіць замаху на чужую прыватную ўласнасць, не ўжываць сілы ў адносінах да іншых людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Прынцыпы натуральнага права І. Страйноўскі разглядаў у якасці крытэрыяў “ісціннасці” або “няправільнасці” таго ці іншага сацыяльна-палітычнага ладу. У прыватнасці, ён лічыў, што дзяржава магнацкай aлiгapxii тагачаснай Рэчы Паспалітай не адпавядае патрабаванням натуральнага права, праграмныя ж устаноўкі шляхецка-буржуазнага блоку ўзводзіў у ранг вечных i нязменных прынцыпаў натуральнага права i ўсяляк ix абараняў. І.Страйноўскі паслядоўна абгрунтоўваў залежнасць шчасця народа i разумнае грамадскае ўпарадкаванне ад узроўню пашырэння ведаў аб прыродзе i грамадстве. Для ажыццяўлення плана асветы насельніцтва, на яго думку, неабходна: стварыць правільную сістэму навучання юнацтва, усяляк садзейнічаць развіццю навукі i папулярызаваць яе праз выданне кніг, падручнікаў i г.д. Асаблівую стваральную ролю І. Страйноўскі адводзіў «Усеагульнай інструкцыі» для ўсяго народа, якая ахоплівала б усе навукі — фізічныя i маральныя, дапамагала б людзям пазнаць ісціны гэтых навук, сцвярджаць разумныя асновы сацыяльнага жыцця.

laaxiм Xpaптовіч

Гады жыцця - (4.1.1729 — 4.3.1812).Грамадскі, палітычны i дзяржауны дзеяч ВКЛ, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі публіцыст, паэт, перакладчык. Паходзіў з беларускага магнацкага роду, прадстаўнікі якога адыгралі значную ролю у развіцці культуры i асветы на Беларусі. Нарадзіўся ў маёнтку паблізу Навагрудка. Вучыўся у Віленскай акадэміі. 3 1765 г. маршалак Галоўнага трыбунала ВКЛ, узначальваў дыпламатычныя мicii у Парыжы i Вене. Адзін са стваральнікаў (1773) i больш за 20 гадоў член Адукацыйнай кaмicii (установа па кіраўніцтву народнай асветай). У канцы XVIII ст. ён заснаваў у Варшаве «Таварыства сяброў навукі». У cвaix родавых маёнтках Шчорсы (Навагрудскі павет) i Вішнёва (Ашмянскі павет) замяніў паншчыну чыншам. Пабудаваў у Шчорсах палац, школу, уніяцкую царкву, арганізаваў бібліятэку з архівам (150 адзінак соймавых i соймікавых актаў, каралеўскіх пісьмаў i ihш.). У яго бібліятэцы было больш за 10 тыс. экземпляраў кніг, у т.л. творы найвялікшых філосафаў, рымскіх i грэчаскіх класікаў, італьянская i французская класічная літаратура, творы па гicтopыі Беларусі, Літвы i Польшчы. У рэфарматарскай дзейнасці І. Храптовіча (правядзенне аграрнай рэформы) выявілася імкненне асобных прадстаўнкоў пануючага класа да павышэння прадукцыйнасці працы сялян i адначасова да паслаблення вострых класавых супярэчнасцей. Гэтыя спробы зводзіліся да пошукаў аптымальнага варыянту вядзення гаспадаркі ва умовах развіцця таварна-грашовых адносін i без карэннай ломкі прыгоннай сістэмы.

Больш поўнае ўяўленне пра светапогляд І. Храптовіча даюць яго творы «Пра штогодняе аднаўленне краіны» i «Пра натуральнае права». Асэнсоўваючы грамадскае жыццё, І. Храптовіч адзначыў наяўнасць у iм «натуральнага парадку», які ўстанаўлівае правы i абавязкі ўcix членаў грамадства. Для падтрымкі такога парадку ў супольным жыцці заключаюцца дагаворы. Чым бліжэй закон да натуральнага права, тым больш ён справядлівы. У цэнтры усяго знаходзіцца чалавек з яго патрэбамі, інтарэсамі, npaвaмi i абавязкамі. Паколькі задавальненне патрэб чалавека магчыма толькі ў грамадстве, то кожны павінен лічыцца з патрэбамі іншых членаў грамадства. Але людзі значна адрозніваюцца адзін ад аднаго свaiм маёмасным становішчам. I, тым не менш, як вынікае з натуральнага парадку рэчаў, кожны павінен працаваць на тым месцы, якое яму натуральна наканавана, не імкнучыся пранікнуць у закрытую для яго сферу. Маральны парадак ён ставіць у залежнасць ад фізічнага парадку прыроды. Маральныя законы цалкам адпавядаюць таму, што карысна i неабходна чалавеку ў яго жыцці. Так, «дзеці павінны паважаць бацькоў, бацькі павінны гадаваць дзяцей — гэта вынкае з маральнага парадку, які адпавядае фізічнаму парадку прыроды i, зусім відавочна, карысны роду людскому». Фізіякраты, да ix належаў i І. Храптовіч, грамадства разглядалі як натуральны арганізм, што складае частку прыроды, у якую уваходзяць чалавек i яго ма ральныя прынцыпы. Kaлi ж чалавек вырваны з заканамернай су-вязі прыроды (не мае свабоды ці бяспекі або пазбаўлены ўласнасці), ён становіцца ізгоем, бескарысным для сябе i грамадства. «Якія ж ён можа мець абавязкі, не маючы правоў? Ці заставіш яго працаваць? Дык яго самыя карысныя здольнасці розуму, кемлівасць не падпарадкоўваюцца прымусу».

Гэта канцэпцыя дае права сцвярджаць, што І.Храптовіч лічыў чалавека i яго здольнасці (перш за ўсё разумовыя) галоўным элементам вытворчасці, падставай гаспадарчых рэформ i вызвален-ня сялян ад прыгоннай залежнасці. Ён верыў, што пры належнай арганізацыі грамадскага жыцця ў адпаведнасці з патрабаваннямі «натуральнага права» узнікае магчымасць стварэння пастаянна растучай забяспечанасці i асветы для ўcix. Гэта быў асветніцкі гуманізм i адначасова утапізм. Гуманізм І. Храптовіча праяўляўся ў павазе да асобы селяніна, прызнанні яго натуральных правоў, ва ўвазе да творчасці народа. Сацыяльныя тэорыі i дзейнасць Храптовіча атрымалі прызнанне i падтрымку.

Канстанцін Багуслаўскі

Гады жыцця - (12.9.1754 — 14.3.1819).Рэлігійны i грамадскі дзеяч, філосаф-правазнавец, калекцыянер. Месца нараджэння невядома. Працаваў у Вільні. Прафесар Галоўнай школы Вялікага княства Літоўскага, член Адукацыйнай кaмicii. У 1790 г. прызначаны прафесарам багаслоўя ў Віленскі універсітэт, у якім з 1804 па 1812 гг. быў дэканам факультэта багаслоўскіх маральных навук. Перайшоў з дазволу папы у свецкае духавенства. Склаў зборнік біяграфій дзяржаўных дзеячаў Вялікага княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай (Варшава, 1788, 2-е выд., Вільня, 1814). Сабраў больш за 200 партрэтаў знакамітых людзей краю. Пабудаваў для гэтай калекцыі асобны дом у Вільнi. Пасля смерці К.Багуслаўскага калекцыя была распрададзена з публічных таргоў. Аўтар кнігi «Пра дасканалае заканадаўства» (1786), у якой поруч з натуральным правам як асновай справядлівага заканадаўства разглядаў чалавека як адзінства двух субстанцый — матэрыяльнай і духоўнай. Падзяляў асветніцкае палажэнне пра рашаючую ролю адукацыі i навукі ў жыцці грамадства, што чым больш будзе адукаваны народ, тым больш дасканалымі будуць яго законы. К.Багуслаўскі, як i І.Страйноускі абгрунтоўваў неабходнасць канстытуцыйных форм кіравання, крытыкаваў тыранію i арыстакратычную алігархію.

Антоній Тызенгаўз

Да ліку відных сацыяльных рэфарматараў таго часу належаў кіраўнік каралеўскіх эканомій на Беларусі i Літве, падскарбій надворны літоўскі Антоній Тызенгаўз (1733—1785), арганізатар шэрагу мануфактур i культурных устаноў на Беларусі. У прыватнасці, ён заснаваў у Гародні Медыцынскую школу i Інстытут павівальнага майстэрства, на чале якіх стаў запрошаны ім з універсітэта горада Манпелье французскі вучоны Жан Эмануэль Жылібер (1741—1814), прыхільнік асветніцкіх ідэй. Пазней гэтыя ўстановы былі пераведзены ў Вільню i на ix базе паўстаў медыцынскі факультэт універсітэта. Пасля ix з'явіліся бухгалтарская, землямерская i будаўнічая школы. Рэфарматарскую дзейнасць А. Тызенгаўз планаваў ажыццяўляць у дзяржаўным маштабе. Для гэтага ён лічыў неабходным устанаўленне i захаванне ў краіне цвердай законнасці, павагі да права.

А. Тызенгаўз наладзіў у Гародні выданне першай (у межах сучаснай Беларусі штотыдневай газеты пад назвай «Гародненская газета».Яе першы нумар выйшаў з друку у траўні 1776 г. Газета стала сапраўдным люстэркам мясцовага грамадскага жьцця. На яе старонках выказваліся асветніцкія палітычныя i прававыя ідэі, якія ў адпаведным кірунку (разам з «Віленскай газетай») ўплывалі на фарміраванне грамадскай свядомасці на землях Вялікага княства Літоўскага. Адпаведным чынам на фарміраванне грамадскай думкі ўплывала i змешчаная на старонках газеты міжнародная інфармацыя. Газета, напрыклад, друкавала цікавыя паведамленні пра вайну за незалежнасць англійскіх калоній у Паўдневай Амерыцы (будучых ЗША).

Спіс выкарыстаннай літаратуры

1. Вішнеўская І.У. Палітычная і прававвая думка Беларусі на мяжы еўрапейскіх цывілізацый (ІХ-пачатак ХХІ стст.): манаграфія/І.У.Вішнеўская.- Мінск: Тэсей, 2007.-296 с.

2. Сокал С.Ф. Кароткі агляд гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі (лекцыйны матэрыял): БНІП. - Магілёў, 1999.-142 с.

3. Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі: Навучальны дапаможнік./ Серыя: “Гісторыя Бацькаўшчыны” дадатак да часопіса “Права і эканоміка”-Мн., 2-е выд., 1999.-200 с.

4. Асветнiкi Зямлi беларускай Х - пач. ХХ стст. Энцыклапедычны даведнiк. Рэдкал.: Г.П.Пашкоў i iнш. - Мн., 2001.

5. Сборник работ 65-й научной конференции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета: В 3 ч. ч.3. БГУ, 2008.-284 с.

Оценить/Добавить комментарий
Имя
Оценка
Комментарии:
Где скачать еще рефератов? Здесь: letsdoit777.blogspot.com
Евгений08:13:30 19 марта 2016
Кто еще хочет зарабатывать от 9000 рублей в день "Чистых Денег"? Узнайте как: business1777.blogspot.com ! Cпециально для студентов!
22:36:45 28 ноября 2015

Работы, похожие на Реферат: Фізіякратызм ў Беларусі

Назад
Меню
Главная
Рефераты
Благодарности
Опрос
Станете ли вы заказывать работу за деньги, если не найдете ее в Интернете?

Да, в любом случае.
Да, но только в случае крайней необходимости.
Возможно, в зависимости от цены.
Нет, напишу его сам.
Нет, забью.



Результаты(149957)
Комментарии (1829)
Copyright © 2005-2016 BestReferat.ru bestreferat@mail.ru       реклама на сайте

Рейтинг@Mail.ru