Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.
Полнотекстовый поиск
Всего работ:
364150
Теги названий
Разделы
Авиация и космонавтика (304)
Административное право (123)
Арбитражный процесс (23)
Архитектура (113)
Астрология (4)
Астрономия (4814)
Банковское дело (5227)
Безопасность жизнедеятельности (2616)
Биографии (3423)
Биология (4214)
Биология и химия (1518)
Биржевое дело (68)
Ботаника и сельское хоз-во (2836)
Бухгалтерский учет и аудит (8269)
Валютные отношения (50)
Ветеринария (50)
Военная кафедра (762)
ГДЗ (2)
География (5275)
Геодезия (30)
Геология (1222)
Геополитика (43)
Государство и право (20403)
Гражданское право и процесс (465)
Делопроизводство (19)
Деньги и кредит (108)
ЕГЭ (173)
Естествознание (96)
Журналистика (899)
ЗНО (54)
Зоология (34)
Издательское дело и полиграфия (476)
Инвестиции (106)
Иностранный язык (62792)
Информатика (3562)
Информатика, программирование (6444)
Исторические личности (2165)
История (21320)
История техники (766)
Кибернетика (64)
Коммуникации и связь (3145)
Компьютерные науки (60)
Косметология (17)
Краеведение и этнография (588)
Краткое содержание произведений (1000)
Криминалистика (106)
Криминология (48)
Криптология (3)
Кулинария (1167)
Культура и искусство (8485)
Культурология (537)
Литература : зарубежная (2044)
Литература и русский язык (11657)
Логика (532)
Логистика (21)
Маркетинг (7985)
Математика (3721)
Медицина, здоровье (10549)
Медицинские науки (88)
Международное публичное право (58)
Международное частное право (36)
Международные отношения (2257)
Менеджмент (12491)
Металлургия (91)
Москвоведение (797)
Музыка (1338)
Муниципальное право (24)
Налоги, налогообложение (214)
Наука и техника (1141)
Начертательная геометрия (3)
Оккультизм и уфология (8)
Остальные рефераты (21697)
Педагогика (7850)
Политология (3801)
Право (682)
Право, юриспруденция (2881)
Предпринимательство (475)
Прикладные науки (1)
Промышленность, производство (7100)
Психология (8694)
психология, педагогика (4121)
Радиоэлектроника (443)
Реклама (952)
Религия и мифология (2967)
Риторика (23)
Сексология (748)
Социология (4876)
Статистика (95)
Страхование (107)
Строительные науки (7)
Строительство (2004)
Схемотехника (15)
Таможенная система (663)
Теория государства и права (240)
Теория организации (39)
Теплотехника (25)
Технология (624)
Товароведение (16)
Транспорт (2652)
Трудовое право (136)
Туризм (90)
Уголовное право и процесс (406)
Управление (95)
Управленческие науки (24)
Физика (3463)
Физкультура и спорт (4482)
Философия (7216)
Финансовые науки (4592)
Финансы (5386)
Фотография (3)
Химия (2244)
Хозяйственное право (23)
Цифровые устройства (29)
Экологическое право (35)
Экология (4517)
Экономика (20645)
Экономико-математическое моделирование (666)
Экономическая география (119)
Экономическая теория (2573)
Этика (889)
Юриспруденция (288)
Языковедение (148)
Языкознание, филология (1140)

Реферат: Утварэнне вялікага княства літоўскага

Название: Утварэнне вялікага княства літоўскага
Раздел: Рефераты по истории
Тип: реферат Добавлен 04:53:22 28 ноября 2009 Похожие работы
Просмотров: 490 Комментариев: 2 Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать

УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Разгляд гісторыі Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) заканамерна начаць з праблемы яго ўзнікнення. У гісторыі даследавання гэтага складанага пытання можна выдзеліць тры розныя падыходы. Першы падыход прадстаўлены ў традыцыйнай гістарыяграфіі, у старой вучэбнай і навуковай літаратуры. Сутнасць яго ў тым, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага падавалася выключна як вынік захопу літоўцамі заходнерускіх зямель і іх гвалтоўнага далучэння да Літоўскай дзяржавы. Фактар знешняй літоўскай агрэсіі ў гэтым пра-цэсе абсалютызаваўся. Літва выступала ў якасці варожай дзяржавы, якая сілай зброі захапіла рускія землі.

Ролю аб'яднальнага цэнтра рускіх княстваў традыцыйная гістарыяграфія замацоўвала за Маскоўскім княствам, якое знаходзілася ў складзе Уладзімірскага. Тут была "сапраўдная" Русь, якая, памацнеўшы, уступіць у барацьбу з варожай Літвойза стара-жытную спадчыну.

Далучэнне дробных княстваў да маскоўскіх уладанняў заўсёды лічылася з'явай выключна прагрэсіўнай, своеасаблівай праявай гістарычнай заканамернасці, перавагі цэнтралізацыі над феадальнай раздробленасцю. Рост тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага звы-чайна даследчыкаў засмучаў, таму што тым самым аддалялася здзяй-сненне Масквой яе гістарычнай місіі. Маскоўскія князі падаваліся "збіральнікамі", а літоўскія — чужынцамі-захопнікамі, спусташальнікамі Рускай зямлі.

Гэты падыход адлюстроўваў навуковы погляд, стан гістарычных крыніц і ведаў і быў агульнапрынятым. Таму шмат хто і сёння здзівіцца, калі дазнаецца, што для праваслаўных жыхароў Вялікага княства Літоўскага рускімі былі перш за ўсё яны самі і ўся Русь, паводле іх меркаванняў, аб'ядноўвалася менавіта ў Літоўска-Рускай дзяржаве. Аб гэтым сведчаць шматлікія помнікі і летапісы. Напрыклад, у "Летапісе Рачынскага" зазначана, што ў 1512 г. "князь велікіе московскіе Васілій, забывші переміря і прісягі свое, до паньства Русского войско свое высылал і шкоды непрыятельскім обычаем чыніл" (гаворка ішла пра паход князя Васілія ў Вялікае княства Літоўскае, на Смаленск). Жыхароў паўночнага ўсходу, аб'яднаных вакол Масквы, прадстаўнікі рускіх зямель Вялікага княства Літоўскага называлі няйнакш як пскавічамі, маскавітамі, цверычамі, але не рускімі. Гэта, праўда, не перашкаджала ім памятаць аб былым адзінстве Русі.

Такое становішча тлумачыцца тым, што ў перыяд свайго росквіту Вялікае княства Літоўскае распасціралася ад Балтыі да Чорнага мора і ад межаў Польшчы і Венгрыі да Падмаскоўя. Яўнымі былі і рэальныя суадносіны ў ім літоўскага і славянскага элементаў. Уласна Літва займала ў ім усяго 1/12 краіны, 3/4 насельніцтва складала тая частка старажытнарускай народнасці, якая ўжо ў ВКЛ паступова трансфар-мавалася ў беларускую, рускую і ўкраінскую народнасці. Літоўцы з'яўляліся ў гэтай дзяржаве нацыянальнай меншасцю.

Такія суадносіны тэрытарыяльнага і этнічнага кампанентаў у Вялікім княстве Літоўскім далі падставу некаторым аўтарам для рэзкай ломкі традыцыйнай канцэпцыі. У процілегласць традыцыйнай, якую сёння часта называюць літоўскай, узнікла зваротная канцэпцыя ўтварэння ВКЛ, прапагандуемая ў творах М. Ермаловіча,якога падтрымліваюць некаторыя іншыя даследчыкі. Яна выступае супраць пераважнай ролі літоўскага кампанента ў працэсе заснавання Вялікага княства Літоўскага. Асноўная яе ідэя заключаецца ў тым, што не літоўская знаць захапіла рускія землі, як сцвярджалі літоўскія храністы, а, наадварот, заходнерускія княствы далучылі да сябе Літву і заснавалі ВКЛ. Гэта тэорыя была папулярнай сярод літаратурнай і мастацкай нацыянальнай інтэлігенцыі, некаторых палітыкаў з моманту атрымання Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці. Але большасць вучоных-спецыялістаў не згодны з ёй.

Па-першае, гэта канцэпцыя ў асноўным грунтуецца на летапісах. А яны не з'яўляюцца дакладнай гістарычнай крыніцай. Яны ўсе болып позняга паходжання, і адны і тыя ж падзеі трактуюцца імі па-рознаму.

Праблемы ранняй гісторыі вырашаюцца не толькі на пісьмовых крыніцах. Больш дакладнымі з'яўляюцца археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя даследаванні, асабліва калі яны ўсе даюць прыблізна аднолькавыя вынікі. Праблемай утварэння Вялікага княства Літоўскага займаліся і займаюцца не толькі даследчыкі розных спецыяльнасцей на Беларусі, але і ў Літве, і ў Полыпчы, і ў Расіі. Даўно вырашана пытанне аб месцазнаходжанні старажытнай Літвы з дапамогай археалагічных даследаванняў, якія лёгка пра-сочваюць межы распаўсюджання балцкіх і славянскіх культур. Тэрыторыя Верхняга Панямоння, якую М.Ермаловіч лічыць месцам знаходжання летапіснай Літвы, была не. балцкай, а славянскай. Літоўская галіна балтаў займала асноўную тэрыторыю сучаснай Літвы — правабярэжную частку Панямоння, выключаючы невялікі рэгіён ніжняга цячэння Нёмана, дзе жылі скалвы (Фннно-угры і балты в эпоху средневековья / Под ред. докт. нст. наук В.В. Седова. М., 1987. С. 7 - 9, 381 - 382). Тапонім "Літва", вакол якога грунтуецца канцэпцыя аб знаходжанні старажытнай Літвы ў Верхнім Панямонні (паміж Мінскам і Новагародкам з усходу на захад і паміж Маладзеч-нам і Слонімам з поўначы на поўдзень), з'явіўся тут, калі Чорная Русь, ці Новагародчына, ужо ўвайшла ў Вялікае княства Літоўскае. Яны позняга паходжання.

Па-другое, канцэпцыя М. Ермаловіча аб захопе Літвы заходнерускімі княствамі ставіць шмат пытанняў. Чаму створаная славянамі дзяржава была названа Вялікім княствам Літоўскім, калі сама Літва займала ў ёй усяго 1/12 тэрыторыі? Чаму пры гэтым раскладзе не заходнерускія князі пашыралі свой інстытут намесніцтва, а літоўскія? Як растлумачыць тое, што рускія феадалы будуць весці доўгую барацьбу за аднолькавыя правы з феадаламі-літоўцамі, супраць каталіцкай экспансіі, якая зрабілася моцнай зброяй пашырэння літоўскага ўплыву? ( Больш падрабязна аб гэтай канцэпцыі ў § 2.)

Вучоныя-даследчыкі лічаць гэтыя процілеглыя канцэпцыі некалькі спрошчанымі. Гістарычны працэс болып складаны і шматмерны. Навуковы падыход патрабуе болып дэталёвага і глыбокага аналізу.

Для таго каб зразумець, як ішоў працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага, трэба пачаць з разгляду таго, што сабой уяўлялі заходнерускія і літоўскія землі ў XIII ст.

Для заходюх зямель Русі XII — XIII стст. былі перыядам феадальнай раздробленасці. Феадальная раздробленасць — заканамерная з'ява ў працэсе сцвярджэння феадальнага ладу. У гісторыі працэсы цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі мяняюць адзін аднаго. Тыя фактары, што прымусілі калісьці князёў аб'яднацца ў Старажытнарускую дзяржаву (знешняя небяспека і неабходнасць стварэння прававога рэгулявання ўзнікаючых феадальных адносін), выканалі сваю місію. Наступіў новы этап - паглыблення і развіцця феадальных адносін. Умацаванне класа феадалаў дазволіла ажыццяўляць уладу над феадальна залежным насельніцтвам без дапамогі кіеўскага князя і яго дружыны. На месцах узніклі моцныя эканамічныя і палітычныя цэнтры, здольныя ўладарыць самастойна, што адпавядала патрабаванням часу. Аднак працэс феадальнага раздраблення не спыніўся на вылучэнні буйных самастойных цэнтраў, якімі былі Полацкае, Турава-Пінскае, Галіцка-Валынскае і іншыя княствы. Ён пайшоў далей. Княствы сталі драбіцца на ўдзелы. Толькі на Полацкай зямлі вылучаліся Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае і Лагойскае княствы, якія таксама прэтэндавалі на пашырэнне свайго эканамічнага, палітычнага і тэры-тарыяльнага ўплыву. Таму XII - XIII стст. прайшлі ў бесперапынных міжусобных войнах. Полацкія князі ваявалі адзін з адным, прымалі ўдзел у барацьбе паміж кіеўскімі і смаленскімі князямі. У выніку,-страцілі шэраг гарадоў. Так, да Смаленскага княства адышлі Друцк і Орша.

Аднак, страціўшы некаторыя землі на ўсходзе, полацкія князі ўсё ж такі пашырылі свае ўладанні на паўночным захадзе за кошт суседніх прыбалтыйскіх зямель. У ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны яны заснавалі гарады-крэпасці Кукенойс і Герцыке. Плямёны ліваў, што жылі на ўзбярэжжы Рыжскага заліва, абавязаны былі плаціць полацкім князям даніну. Калі ў першай палове XIII ст. аўтарытэт Полацкага княства быў дастаткова высокім, то ў сярэдзіне XIII ст. становішча мяняецца. Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, яно ўсё болыл аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі.

3 XIII ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур'ёзная небяспека — агрэсія нямецкіх феадалаў. У XII ст. яны пачалі пранікаць у Прыбалтыку, плямёны якой не паспелі яшчэ стварыць сваю дзяржаўнасць. За каталіцкімі місіянерамі ішлі нямецкія рыцары. Пасля абарачэння мясцовага язычніцкага насельніцтва ў хрысціянскую веру яны сталі пашыраць сваё пана-ванне на ўсё болыпую тэрыторыю і стварылі ў Прыбалтыцы моцную феадальна-рэлігійную арганізацыю - ордэн мечаносцаў. Планамерны захоп Прыбалтыкі быў звязаны з імем епіскапа Альберта Буксгаў-дэна, які пабудаваў у вусці Заходняй Дзвіны моцную крэпасць - Рыгу (1201). Невялікія, добра ўмацаваныя замкі, узведзеныя па ўсёй

Прыбалтыцы, сталі апорай іх улады. Поспеху рыцараў спрыялі германскі імператар і рымскі папа, а таксама кіраўнікі іншых краін феадальнай Еўропы. Захопленыя землі ордэн мечаносцаў назваў Лівоніяй.

Не толькі балцкім плямёнам, але і заходнерускім княствам даводзілася ўступаць у барацьбу з ордэнам. Прыбалтыка, праз якую праходзіў шлях па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора, з даўніх часоў цікавіла Полацкае княства. Не вытрымалі націску ордэна заснаваныя там Полацкам гарады Кукенойс і Герцыке і трапілі ў васальную за-лежнасць ад рыжскага епіскапа. Ордэн перахапіў у Полацка права кантролю і збору даніны з воднага шляху ў Балтыйскае мора. Нават перад пагрозай вялікай небяспекі полацкія князі не спынілі міжусобіц, не аб'ядналіся, каб даць адпор нямецкім рыцарам.

Яшчэ большая небяспека навісла над княствам, калі на пачатку XIII ст. у Прывіслінні быў заснаваны Тэўтонскі ордэн. У 1230 г. крыжакі пабудавалі каля Віслы невялікі замак і пачалі пашыраць свой уплыў на суседнія народы. Усе землі балцкага племені прусаў крыжакам па-дараваў германскі імператар. Іх засталося толькі захаліць. На працягу 50 гадоў барацьбы ордэн захапіў усе прускія землі. На іх узводзіліся мураваныя замкі крыжакоў, будаваліся гарады, вёскі, куды перасяляліся жыхары з Нямеччыны. Сталіцай дзяржавы стаў Марыенбург. Тэўтонскі ордэн марыў аб новых захопах на ўсходзе. Каб узмацніць уціск на літоўскія і славянскія землі, у 1237 г. ордэн мечаносцаў і Тэўтонскі ордэн аб'ядналіся пад назвай Лівонскага. Над заходнерускімі землямі навісла падвоеная небяспека. Доўгі час яны сумесна з літоўцамі стрымлівалі ваенны і дыпламатычны націск нямецкіх рыцараў. У 1242 г. Аляксандр Неўскі нанёс ім паражэнне на Чудскім возеры. Але ў другой палове XIII ст. аб'яднаным дружынам заходнерускіх зямель давялося стрымліваць націск крыжакоў на землі Літвы і Чорнай Русі. На пачатку XIV ст. у залежнасць ад рыжскага архіепіскапа часова трапіў Полацк. Крыжакі ўпарта спрабавалі захапіць Панямонне. Іхнія набегі на Гародню рабіліся ўсё болып частымі і спусташальнымі. Хаця сумеснымі намаганнямі літоўскіх і заходнерускіх княстваў і ўдалося адкінуць немцаў ад Літвы, перапыніць рух крыжакоў на Русь, упартая барацьба з ордэнам працягвалася і далей.

Яшчэ адным фактарам аслаблення заходнерускіх зямель стала татара-мангольскае нашэсце. У 30 - 40-я гады XIII ст. Русь перажыла самыя трагічныя падзеі ў сваёй гісторыі. Расколатая на княствы і ўдзелы, яна не здолела даць арганізаваны адпор бясконцым полчышчам татара-манголаў. Да 50-х гадоў XIII ст. была канчаткова ўстаноўлена ўлада татара-мангольскіх ханаў над Паўночна-Усходняй. Руссю. Яны выношвалі планы захопу Еўропы. Але пасля некалькіх баёў у Полыпчы, Чэхіі і Венгрыі вярнуліся на Русь і стварылі ў нізоўях Волгі сваю дзяржаву - Арду.

Заходнерускія землі, хаця і засталіся ў баку ад шляху татара-манголаў, працяглы час знаходзіліся пад пагрозай зняволення. Увесну 1238 г. татара-манголы пагражалі з усходу. Але гераічная барацьба насельніцтва Смаленскага княства прыпыніла іх рух на захад. У 1242 г. яны зноў паспрабавалі ўзяць Смаленск, але былі адбіты. У канцы 1240 г. татара-манголы ўварваліся ў заходнія землі з поўдня. Моцна пацярпела Берасцейская зямля. У 1240 г. у часовую залеж-насць ад Арды трапілі турава-пінскія князі. Узімку 1258 г. татара-манголы паспрабавалі зноў падпарадкаваць сабе заходнерускія і літоўскія землі. Гэта ім не ўдалося, але спусташэнне яны з сабой прынеслі. Паходы татара-манголаў, паводле летапісных звестак, працягваліся ў заходнерускія і літоўскія землі ў 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг. Нягледзячы на моцную пагрозу з боку Арды, Заходняя Русь і Літва змаглі адстаяць сваю незалежнасць і не зведалі татара-мангольскага іга.

Такім чынам, на заходнерускія землі, што пазней склалі тэры-торыю Беларусі, у XIII ст. узмацніўся ўціск знешнепалітычнага фак-тару. Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдня і ўсходу — ад татара-манголаў адрадзіла аб'яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях. Першыя прыкметы кансалідацыі заўважаюцца ў летапісах ужо ў XIII ст. Так, у дакуменце "Слова Ізяслава" сказана: "Полоцеск н Віцьбеск одно есць", што сведчыць аб нейкай форме іх саюзу. На паўднёвым заха-дзе аб'яднальныя працэсы выявіліся ў дзейнасці Данілы Раманавіча Галіцкага і яго паслядоўнікаў, на паўночным ўсходзе — у палітыцы ўладзімірскага князя Андрэя Юр'евіча Вялікае Гняздо.

Тэндэнцыя да аб'яднання старажытнарускіх зямель стала 'ўсе-агульнай. Але ж раней яна пачала дзейнічаць менавіта на заходніх землях. Гэта было абумоўлена шэрагам фактараў. Па-першае, адыграла сваю ролю размяшчэнне іх на значных гандлёвых шляхах, такіх як Днепр, Заходняя Дзвіна, Нёман, Заходні Буг, Прыпяць. Па-другое, гэтыя землі не былі пад мангола-татарскім ігам, як Усходняя і Паўднёвая Русь. Тут не было такога масавага знішчэння і рабавання гарадоў, яны раслі і развіваліся. А роля гарадоў у аб'яднальных пра-цэсах заўсёды вялікая. Па-трэцяе, на заходнія землі Русі ў болыпай ступені ўплываў знешнепалітычны фактар (у выглядзе двайной па-грозы з боку крыжакоў і мангола-татараў). Крыніцы XIII ст. часта ўказваюць на ўзнікненне рознага роду саюзаў, як гандлёвых, так і ваенных, што прымае характар устойлівай з'явы.

Але самая важная прычына адраджэння аб'яднальнай тэндэнцыі на Русі — унутрыпалітычная. XIII ст. вучоныя характарызуюць як но-вы этап інтэнсіўнага развіцця феадальных адносін (у адрозненне ад папярэдняга перыяду генезісу гэтых адносін). Развіваюцца пра-дукцыйныя сілы, ідуць працэсы экстэнсіўнага і інтэнсіўнага развіцця земляробства, растуць гарады, пашыраюцца гандаль, рамёствы, узнікае тэрытарыяльная спецыялізацыя працы. Адчуваюцца змяненні ў інстытуце феадальнай ўласнасці. У плынь феадальнай эксплуатацыі ўцягваюцца новыя катэгорыі вольнага (з ліку вольных абшчыннікаў) і несвабоднага (з ліку халопаў) насельніцтва. Расце сіла і моц баярстваза кошт князёў. Паказчыкам гэтага з'яўляецца ўзнікненне вечавога кіравання ў шэрагу гарадоў. У летапісе апавядаецца, што пасля смерці дзяцей Барыса Усяславіча (перш. пал. XII ст.) жыхары Полацка "по-чалі вечом справоватісь, как в Веліком Новгороде і во Пскове, государя над собою не імелн". Маюцца звесткі і аб выгнанні полацкім вечам князёў з прастола, што сведчыць аб слабасці княжацкай улады.

Далейшае развіццё феадальных адносін непазбежна вяло да абвастрэння класавай барацьбы, якая прымала розныя формы: ад крадзяжу феадальнай уласнасці да падпалу маёнткаў феадалаў і за-бойстваў прадстаўнікоў феадальнай адміністрацыі. А класавая барацьба ў феадальным грамадстве заўсёды з'яўлялася фактарам аб'яднальных працэсаў. Феадалам спатрэбілася аб'яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнёту, спынення ўцёкаў сялян ад аднаго феадала да другога, прымацавання іх да зямлі.

Такім чынам, сукупнасць унутраных і знешніх фактараў адрадзіла імкненне заходнерускіх княстваў да кансалідацыі. Але сімбіёз Паў-ночнай Русі з Ардой пад уладай хана і яго нукераў выключыў Рурыкавічаў, аслабленых як палітычная сіла, з ліку магчымых лідэраў гэтага руху. Некалькі даўжэй захоўвалі гэты шанс князі Галіцка-Валынскага княства. Яны, у прыватнасці Даніла Галіцкі, у 1254 г, прыняўшы ад папы каралеўскі тытул, спрабавалі змагацца з Ардой, але пацярпелі паражэнне і таксама вымушаны былі плаціць ёй даніну. Заходнія землі Русі, што не падпалі пад татара-мангольскае іга і мелі прагрэс у развіцці феадальных адносін, таксама не змаглі знайсці ў сваім асяроддзі палітычнага лідэра. Аб'яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх.

Каб разабрацца ў прычынах гэтай неардынарнай з'явы, трэба паглядзець, што ж сабой уяўлялі літоўскія землі ў дадзены перыяд і якія былі іх суадносіны з заходнерускімі княствамі.

Літва адставала ў сваім палітычным і эканамічным развіцці ад рускіх зямель. Старажытная Русь мела моцную дзяржаўнасць па-чынаючы з IX ст. Насельніцтва літоўскіх зямель яшчэ ў XII ст. жылородаплемянным ладам.

Літоўскае адгалінаванне балтаў займала ў раннім сярэднявеччы асноўную тэрыторыю сучаснай Літвы — правабярэжную частку Паня-моння (Фннно-угры н балты в эпоху средневековья/Под ред. В.В.Седова. М., 1987. С.7 - 8). Сярод літоўскіх княстваў вылучаліся Літва, Жэмайты, Аўкштайты, Латгалы, Селы, Земгалы. Паступова яны сканцэнтраваліся ў дзве вялікія групы: Жэмайты — на захадзе, Літва — на ўсходзе. У XI - XII стст. у літоўцаў складваецца маёмасная дыферэнцыяцыя. Пачынаецца працэс станаўлення класавага грамадства. У XII — XIII стст. уся тэрыторыя літоўскіх плямён была падзелена на пастаянныя акругі, якія ўяўлялі сабой самастойныя грамадскія саюзы, заснаваныя на роднасным паходжанні. Паміж са-бой іх звязвалі агульная мова, традыцыі, язычніцкая рэлігія.

У першай палове XIII ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеа-дальная Літоўская дзяржава з моцнай велікакняжацкай уладай. Яе ўзнікненне звязана з імем вядомага літоўскага князя Міндоўга, як сведчаць хронікі, сына буйнейшага феадала Літвы. Шляхам крыва-вай барацьбы яму ўдалося аб'яднаць болыпасць літоўскіх княстваў. Аднак па ўзроўню свайго культурнага і эканамічнага жыцця Літоўская дзяржава значна адставала ад Русі. Літоўцы ў большасці заставаліся земляробамі. У іх яшчэ не развілося гарадское жыццё з яго гандлем і рамёствамі. Але ў палітычным плане літоўскія землі набылі моц-ную дзяржаўнасць і мелі сур'ёзную перавагу перад раздробленымі землямі Русі.

Адносіны заходнерускіх княстваў са сваімі літоўскімі суседзямі былі даўнімі і складанымі. У XII - XIII стст. землі разрозненых літоўскіх плямён былі аб'ектам заваявання суседніх славянскіх князёў. У 1040 г. зрабіў паход на Літву Яраслаў Мудры, у ім прымаў удзел і полацкі князь Брачыслаў. У 1131 - 1132 гг. на Літву хадзіў кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч разам з Усеваладам Гародзенскім. У сярэдзіне XII ст. у літоўскія землі вадзіў свае дружыны адзін з полацкіх князёў - Уладзімір Глебавіч. У 1191 г. рыхтуецца сумеснае выступленне наўгародскіх і полацкіх князёў. На пачатку XIII ст. супраць Літвы выступалі полацкія, чарнігаўскія і смаленскія князі. Мэтай заходнерускіх князёў у гэтых паходах было замацаванне за сабой гандлёвага шляху на Захад. Літоўцаў часта выкарыстоўвалі рускія князі ў сваіх феадальных і палітычных сварках.

У сваю чаргу літоўцы (яшчэ да стварэння дзяржаўнасці ў XII — на пач. XIII ст.) і самі хадзілі на землі Заходняй Русі. Мэтай іх быў не захоп чужой тэрыторыі, а рабаванне, захоп палонных, жывёлы, што было адной з крыніц накаплення багаццяў новага класа феадалаў. Паводле даных Г.Лаўмянскага, літоўцы за перыяд з 1200 па 1268 г. нападалі на Русь 35 разоў. З'яўленне ў Прыбалтыцы крыжакоў пад-штурхнула літоўцаў і заходнерускія княствы адзін да аднаго. Крыніцы сведчаць аб многіх іх сумесных паходах супраць нямецкіх ордэнаў, што ўмацавала сувязі двух народаў. 3 працэсам фарміравання палітычнага адзінства Літвы, з барацьбой за ўмацаванне цэнтраль-най улады і ўсталявання феадальнай манархіі цесна звязана імкненне да тэрытарыяльнага пашырэння. Суседнія заходнерускія землі сталі ахвярай сквапнасці літоўцаў.

Такім чынам, у XIII ст. складваюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння — ВКЛ. Велізарную ролю ў працэсе аб'яднання літоўскіх і заходнерускіх зямель у адзіную дзяр-жаву адыграў фактар узаемнага імкнення. У Заходняй Русі, дзякуючы шматлікім вышэйназваным прычынам, усё больш акрэслівалася тэндэнцыя пераходу ад раздробленасці да кансалідацыі, але не было аб'яднальнага палітычнага ядра. Літоўцы, нягледзячы на тое, што знаходзіліся на больш нізкай ступені развіцця, у стадыі фарміравання дзяржавы, дапамаглі знайсці страчаны палітычны аб'яднальны цэнтр. Улада вялікіх князёў літоўскіх, якая ўмацавалася ў барацьбе за аб'яднанне літоўскіх зямель, стала своеасаблівым фундамен-там у гэтым працэсе. Велізарную ролю ў аб'яднанні літоўскіх і заходнерускіх княстваў адыграў фактар знешняй небяспекі.

Працэс аб'яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе — з другой чвэрці XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб'яднанне праходзіла рознымі шляхамі, у тым ліку і шляхам захопу, але ён не быў галоўным. У аб'яднанні літоўскага і заходне-рускага народаў у адзіную дзяр-жаву адыграў ролю ўзаемны палітычны інтарэс. Аблегчыла сітуацыю і адсутнасць у той час акрэсленай палітычнай мяжы паміж двума рэгіёнамі. Глыбокае ўзаемапранікненне абодвух этнічных элементаў збліжала суседнія народы, асабліва ў эканамічных і культурных адносінах. Гэта пацверджана археалагічнымі, лінгвістычнымі і этнаграфічнымі матэрыяламі. Поспеху спрыяла і тое, што спачатку літоўскія князі давалі абяцанне "не рухаць старыны" і не "ўводзіць навіны" на заходнерускіх землях. Болып таго, яны актыўна запазычвалі эканамічны, палітычны, прававы, рэлігійны фундамент, пісьменнасць (якой самі не мелі) болыл развітога народа. Увахо-джанне ў склад Вялікага княства Літоўскага не ўспрымалася заходнерускімі княствамі як вынік літоўскай агрэсіі.

Якімі шляхамі праходзіла аб'яднанне літоўскіх і заходнерускіх зямель? Як адбываўся працэс стварэння Вялікага княства Літоўскага?

Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да Вялікага княства Літоўскага былі розныя. У адных выпадках тэрыторыі далучаліся пры дапамозе ваеннай сілы, у другіх — шляхам дына-стычных шлюбаў, у трэціх - на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгрывалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часавыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё Літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту пераўтваралася ў Вялікае княства Літоўскае.

Ля вытокаў гэтага працэсу ставяць славутага літоўскага князя Міндоўга. У рыфмаванай ліфляндскай хроніцы гаворыцца, што яго бацька быў лепшым землеўладальнікам на Літве, і ніхто з ім не мог параўнацца. Усе ўладанні атрымаў у спадчыну Міндоўг ад бацькі, стаўшы на чале літоўскіх зямель. Такое становішча займаў Міндоўг ужо ў 1236 г. У гістарычных крыніцах трывала ўсталявалася паняц-це "Літва Міндоўга". Валынскі летапіс 1236 г., апавядаючы аб напа-дзе літоўцаў на Мазовію, сведчыць: "Даннл'ь же возведе на Кондрате Лнтву Мнндовга". Ліфляндская хроніка называе Міндоўга ў падзеях 1244 г. "магутным каралём літоўскім".

Першымі ў Вялікае княства Літоўскае трапляюць землі Верхняга Панямоння, Чорная Русь, ці Новагародчына, што ўваходзіла ў склад Галіцка-Валынскага княства. Міндоўг выкарыстаў спусташэнне, пры-несенае мангола-татарамі Галіцка-Валынскаму княству, даволі лёгка пранік на тэрыторыю Панямоння і далей на поўдзень да самага Кіева. Залежнасць Чорнай Русі ад Літвы Міндоўга была ўстаноўлена не адразу. Спачатку паміж імі ўсталяваліся паважлівыя адносіны саюзнікаў. Летапіснае паведамленне падзей 1219 г. сведчыць аб заключэнні ваеннага саюзу Літвы і Новагародчыны, які быў абумоў-лены пагрозай з боку крыжакоў. У 1237 г. былі паслаблены дзеянні крыжакоў на Валынскіх землях тым, што на іх была "возведеж Літва Меньдовга і Ізяслава Новагародскага", гэта азначае, што літоўскія войскі выступілі разам з дружынамі Чорнай Русі. У 1245 г. Літва Міндоўга таксама дапамагае валынскім князям па іх просьбе ў час бітвы пад Яраславам (Заходняя Галіччына): "Даннло же н Васнлько послатн в Лнтву помоіцн просяіца н послана бысть от Мнндовга помоіць".

Аднак у хуткім часе падзеі ў Літве паўплывалі на змену гэтых адносін. У Літве ўзмацняліся цэнтралізатарскія тэндэнцыі. Міндоўг пачаў наступленне на правы і ўласнасць буйных феадалаў. Гэта абвастрыла палітычную барацьбу на літоўскіх землях. Перамену першымі адчулі родныя Міндоўга: пляменнікі - Таўцівіл, Едзівіл і іх дзядзька па матчынай лініі жмудскі князь Вікінт. Летапісы адлюст-роўваюць гэтыя падзеі па-рознаму. У адных сказана, што Таўцівіл, Едзівіл і Вікінт былі Міндоўгам выгнаны з краіны за супраціўленне ягонай палітыцы; незлічоныя іх маёнткі і багацці былі захоплены Міндоўгам, які "вражбою за ворожство с ннмн Лнтву зане, поймана бе вся земля лнтовськая" (1248). Другія крыніцы тлумачаць гэтыя падзеі інакш. Нібыта Міндоўг прапанаваў сваім родным, буйнейшым феадалам Таўцівілу, Едзівілу, Вікінту, ісці "на Русь воевать ко Смо-ленску" з наказам: "што хто прыемлеть, собе дерьжнть". Калі яны адправіліся ў паход, той прыбраў сабе іх землі і маёмасць. А ўжо з захопам іх Міндоўг зрабіўся поўным гаспадаром становішча ў Літве, і яму вымушаны былі падпарадкоўвацца болып дробныя князі.

Галіцка-валынскія князі, баючыся ўзмацнення адзінаўладдзя Міндоўга, уступаюць у кааліцыю з Таўцівілам, Едзівілам і Вікінтам.

Акрамя іх у кааліцыю ўваходзяць Яцвягія, частка Жэмайціі (былой зямлі выгнаных князёў), а так-сама Рыга. У 1249 г. пачалася фе-адальная вайна, у час якой землі Чорнай Русі сталі арэнай баявых дзеянняў, аб'ектам сварак паміж літоўскімі і галіцка-валынскімі князямі. Зыход гэтай барацьбы, безумоўна, вырашыўся на ка-рысць літоўскіх князёў, паколькі дакументы сведчаць, што свае сілы кааліцыя князёў сканцэнт-равала для захопу чорна-рускіх гарадоў, а значыць, для іх адлу-чэння ад Літвы. У выніку працяг-лай вайны, што праходзіла з пе-раменным поспехам, Міндоўг умацаваўся на ўсёй зямлі Нова-гародскай. Новагародак стаў сталіцай Вялікага княства Літоўскага.

Язычніцкая Літва і права-слаўная Новагародчына мірна суіснавалі пад адной уладай, але'заў-важалася тэндэнцыя да славянізацыі кіруючай балцкай дынастыі. Не ўсе гісторыкі схільны давяраць паведамленню позняга (XIII ст.) Густынскага летапісу, згодна з якім у 1246 г. "Мнндовг прннять веру хрнстнанскую от Востока со многымн свонмн бояры". Але ж бясспрэчны факт хрышчэння ў праваслаўе аднаго з сыноў Міндоўга Войшалка, якому бацька перадае новагародскае княжанне. Перша-пачаткова Міндоўг падтрымліваў сына, разумеючы, што хрышчэнне ўмацоўвала яго пазіцыі на Русі. Аднак зварот Войшалка да правас-лаўя быў не толькі кампрамісным крокам, але і шчырым імкненнем. Ён прыходзіць да думкі заснаваць манастыр і самому прыняць манаскі сан. Планы сына раззлавалі бацьку. Войшалку, якога называлі праваслаўным фанатыкам, супрацьстаяў чалавек, вылеплены з іншага цеста, як і ўсе стваральнікі раннефеадальных манархій: жорсткі, адважны, вераломны, не звязаны рэлігійнымі догмамі, ён глядзеў на рэлігію як на сродак палітыкі. Таму Міндоўг завязаў кантакты з Рымам і ў надзеі спыніць ціск ордэнаў прыняў каталіцтва і атрымаў ад папы каралеўскую карону. Каранацыя Міндоўга адбылася ў Новагародку каля 1252 ці 1253 г. Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разліку літоўскага караля, ён у 1261 г. адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада была пры-знана язычніцкай Жмуддзю.

Тым часам Войшалк выдае сястру замуж за валынскага князя Шварна і "вдасть Новогородок от Мнндовга н от себе н Вослоннм н Волковыеск н все городы" брату Шварна - Раману Данілавічу, які стаў васалам Міндоўга, а сам прыняў манаства. Такім чынам, валынскім князям удалося аднавіць уладу над Новагародчынай, нейкі час ім шанцавала, але замацаваць гэтыя землі за сабой князі ўжо не змаглі. Пасля смерці Міндоўга ў 1263 г. у час паходу на Бранск у княстве пачалася дынастычная смута. Калі яна крыху заціхла, Вой-шалк сышоў з манастыра і з падтрымкай новагародцаў і пінянаў, а таксама сяброў свайго бацькі "нача княжнтн во всей земле Лнтов-ской н нача ворогн свон убнватн". Як бачым, існаванне Вялікага княства Літоўскага ў гэты перыяд адпавядае інтарэсам не толькі літоўцаў, але і праваслаўнага насельніцтва рускіх тэрыторый, што ўвайшлі ў яго склад. Вядома, што Войшалк рыхтаваў новае хрышчэнне Літвы на праваслаўным прыкладзе. Але яго планам не суджана было ажыццявіцца. У 1267 г. ён быў забіты. Са смерцю Войшалка з палітычнай арэны Вялікага княства Літоўскага сышоў чалавек, што мог пераадолець нацыянальна-рэлігійны дуалізм, уласцівы гэтай дзяржаве з моманту яе ўзнікнення.

Паступова Вялікае княства Літоўскае абрастала заходнерускімі землямі на ўсходзе і поўдні, пашыралася і за кошт Полацкай зямлі, якая бліжэй за іншых прымыкала да Літвы, была цесна звязана з ёй гістарычна і геаграфічна. На працягу XI - пачатку XII ст. полацкія князі шмат разоў наведваліся ў Літву ў пошуках здабычы, за князямі прабіралася мірнае насельніцтва ў пошуках прыдатных зямель і сенажацяў. 3 другой паловы XII ст. адносіны паміж Літвой і Полацкай зямлёй змяніліся. Апошняя, як і іншыя рускія землі, страціла палітычнае адзінства, распалася на княствы і ўдзелы пад кіраваннем нашчадкаў Ізяслава. Спадчыннае права на княжацкія прастолы тут амаль не дзейнічала. Яны заменьваліся або пры дапамозе сілы, або па дамоўленасці з насельніцтвам. Князі часта пераманьвалі на свой бок літоўцаў. Сябраваць з літоўцамі полацкіх князёў прымушала нямецкая пагроза. Сувязі з імі ўмацоўваліся шлюбамі. Так, князь Герцыке Усевалад, што падпарадкоўваўся Полацку, быў зяцем літоўскага князя Боўгерда.

Аднак з другой паловы XII ст. літоўцы сталі з'яўляцца на Полац-кай зямлі як няпрошаныя госці. Полацкія князі, знясіленыя міжусобіцамі, ужо не маглі абараняцца. Вось чаму аўтар "Слова пра паход Ігаравы" трывожна глядзіць на будучыню палачан. "Дзвіна, — чытаем у "Слове", — болотом течёт оным грозным полочанам под клінком поганых". Далей аўтар "Слова" звяртаецца да полацкіх князёў: "Ярославе і всі внуцы Всеславні. Уже понізите стязы своі, вонзіте своі мечывережены, уже бо выскочіте із дедней славы". Ён скардзіўся: "Одын только Ізяслав Васыльковыч позвоніл было своымы острымі мечамі о шлемы літовскіе, но покінуты роднымы братьямы, лежіт под краснымы щытамы на кровавой траве, ізрублены литовскімы мечамы, выроныв жемчужную душу із храброго тела через золотое ожерелье".

Паводле сведчанняў сучаснікаў, у 20-я гады XIII ст. літоўцы шнырылі па Полацкай зямлі, як па ўласнай. Ужо на пачатку 50-х гадоў XIII ст. на прастолах Полацкага княства з'яўляюцца родныя Міндоўга: у Полацку - Таўцівіл, у Друцку - Едзівіл, у Віцебску -Вікінт. Пасля смерці Таўцівіла ў Полацку сядзелі таксама стаўленікі літоўскіх князёў: спачатку князь Канстанцін, пасаджаны сапернікам Таўцівіла^Транятам, потым Ізяслаў, які лічыў сябе "в волн Мойшел-гове" (Войшалка). У канцы 1263 г. абодва гэтыя князі саступілі сваё месца літоўскаму князю Гердэню. Паводле звестак Новагародскага летапісу, Гердэнь быў пасаджаны ў Полацку Літвой ("тогда Лнтва посаднша свой князь в Полотьске") у згодзе з полацкімі баярамі. 3 імі быў заключаны дагавор, адной з умоў якога было вызваленне захопленых полацкіх баяр. Гердэнь трымаўся ў Полацку да 1267 г. Потым нейкі час на полацкім і віцебскім прастолах сядзелі рускія князі (напэўна, скарысталі барацьбу за ўладу ў Літве пасля смерці Міндоўга). Аднак у канцы XIII ст. на полацкім прастоле зноў з'явіўся літоўскі князь, імя якога невядома. Вядома толькі, што ён прыняў каталіцтва і, не маючы нашчадкаў, завяшчаў княства Рыжскай архіепіскапіі.

Адсутнасць князя ў Полацку спрыяла пранікненню ў горад нямецкіх рыцараў і каталіцкіх місіянераў, што навязвалі сваё вера-вызнанне. Абураныя палачане звярнуліся ў Літву за дапамогай. Вялікі князь літоўскі Віцень у 1307 г. выгнаў нямецкіх рыцараў з Полацка і заняў горад. А паміж 1307 і 1309 гг. Віцень, каб легалізаваць свае правы на Полацкае княства, выкупіў яго землі ў ордэна, аб чым сведчыць дакумент, падпісаны 19 чэрвеня 1310 г. у Авіньёне. Так Полацкая зямля канчаткова апынулася ў складзе ВКЛ.

Мінскае княства было часткай Полацкай зямлі. Абставіны і дакладны час яго падпарадкавання літоўскім князям вызначыць цяжка. Гэта адбылося недзе з другой паловы XIII да першай чвэрці -XIV ст. У Новагародскім летапісе ўпамінаецца, што ў 1326 г. у ліку літоўскіх паслоў у Новагародку знаходзіўся і "велнкнй Меньскнй князь" - васал Гедыміна.

Гісторыя Віцебскай зямлі цесна звязана з Полацкім княствам. У 50-х гадах XIII ст. на віцебскім прастоле сядзеў князь Ізяслаў, які залежаў ад Войшалка. 3 1263 г. Віцебск, як і Полацк, быў падпарад-каваны літоўскаму князю Гердэню. Пасля забойства Гердэня ў 80-х гадах ХШ ст. Віцебск залежаў ад Смаленска. На пачатку XIV ст. у Віцебску княжыў Яраслаў Васільевіч з роду смаленскіх князёў. У 1318 г. ён выдаў сваю дачку Марыю за літоўскага князя Альгерда Гедымінавіча, які праз два гады пасля смерці Яраслава стаў віцебскім князем. 3 гэтага часу Віцебскае княства засталося ў складзе ВКЛ.

На Смаленскай зямлі літоўцы эпізадычна з'яўляліся крыху раней, чым у Полацкай і Віцебскай землях. У Смаленску, паводле звестак Васкрасенскага летапісу, ужо ў 1239 г. на прастоле сядзеў літоўскі князь. Аднак у хуткім часе ён быў выгнаны ўладзіміра-суздальскім кыязем Яраславам Усеваладавічам. Наступная спроба пранікнуць на Смаленскую зямлю і замацавацца на ёй была зроблена літоўскімі князямі каля 1248 г., калі Міндоўг накіраваў Таўцівіла, Едзівіла і Вікінта "на Русь воевать ко Смоленску". Літоўскія князі былі разбіты аб'яднанымі сіламі суздальскіх, цвярскіх, маскоўскіх і іншых князёў. Іх маёнткі ў Літве захапіў Міндоўг. Канчаткова Смаленская зямля была далучана да Вялікага княства ўжо пры Вітаўце. У выніку аблогі Смаленска княжацкімі войскамі, як сведчыць летапіс, гараджане, "не могуіцн терпетн во граде голоду", вымушаны былі здацца.

У пачатку XIV ст. да Вялікага княства Літоўскага было далу-чана і Турава-Пінскае Палессе, г. зн. басейн Прыпяці. Турава-Пінскія землі не вызначаліся асаблівай сілай. Іх дробныя і слабыя княствы на чале з нашчадкамі роду Святаполка Ізяславіча (унука Яраслава) падпарадкоўваліся галіцка-валынскім князям — Данілу Раманавічу і яго брату Васільку. Паводле звестак летапісу, туравапінскія князі, "маючы лесть к Даніілу і Васільку", тым не менш часта схіляліся на бок свайго магутнага суседа - вялікага князя літоўскага Міндоўга, што замацаваўся на Чорнай Русі. Хістанне Палесся ў рэшце рэшт скончылася яго далучэннем да Літвы. Пры якіх абставінах гэта адбылося, дакладна невядома. Аднак, паводле летапісных звестак, Гедымін (час княжання 1316 — 1341) яшчэ пры жыцці пасадзіў у Шнску, сталіцы Турава-Пінскай зямлі, свайго сына Нарымунта-Глеба. У іншых гарадах яшчэ нейкі час сустракаліся рускія князі, але вядома, што яны ўжо знаходзіліся пад вярхоўнай уладай вялікага князя літоўскага. 3 умацаваннем у Пінску Нарымунта паступова амаль усё Палессе перайшло пад уладу Літвы.

Асаблівых поспехаў аб'яднальны працэс дасягнуў пры вялікім князі Гедыміне, які, як сцвярджаюць крыніцы, быў умелым палітыкам і здолеў заваяваць давер нанова далучаных зямель "разумным кіраваннем". Ён нават аддаваў перавагу ў кіраўніцтве дзяржавай рус-каму пачатку. Гэта тлумачыцца як колькаснай і тэрытарыяльнайперавагай рускага насельніцтва ў адносінах да літоўскага, так і больш высокім эканамічным, палітычным і культурным узроўнем развіцця іх зямель. Літоўскія князі вымушаны былі лічыцца з гэтым. Таму абяцалі "не рухаць старыны" і не "ўводзіць навіны" на гэтых землях. Язычніцкая Літва памяркоўна адносілася да хрысціянскай рэлігіі і славянскага насельніцтва. Шмат хто з літоўскіх князёў прыняў пра-васлаўе. Гедымін жа, хоць сам і заставаўся язычнікам, меў рускіх праваслаўных жонак (Вольгу і Еву) і дзецям сваім наладжваў хрысціянскія шлюбы, не пярэчыў прымаць хрышчэнне. Вялікае значэнне ў сваёй палітыцы ён надаваў пашырэнню роднасных сувязей са славянскім насельніцтвам. Аднаго са сваіх сыноў, Альгерда, Гедымін ажаніў на Марыі Яраслаўне, дачцэ віцебскага князя, у якога не было мужчын-нашчадкаў. Таму пасля яго смерці, у 1320 г., Альгерд атры-маў у спадчыну Віцебскі надзел. Другога сына, Любарта, ён ажаніў на дачцэ апошняга валынскага князя Льва Юр'евіча, пасля смерці якога Валынь дасталася Любарту (1325). Дачок сваіх ён павыдаваў замуж так: Аўгусту — за сына маскоўскага князя Івана Каліты;

Марыю — за яго саперніка, цвярскога князя Дзмітрыя Міхайлавіча;

Альдону — за Казіміра, сына польскага караля Уладзіслава Лакеткі;

чацвёртую дачку — за мазавецкага князя Баляслава Трайдэнавіча.

Поспеху аб'яднання спрыяла і тое, што ў першыя часы розныя пласты насельніцтва далучаных зямель практычна не прыніжаліся ў правах. 3 імі заключаліся дагаворы, што ахоўвалі іх правы і прывілеі на гарантаванне цэласнасці тэрыторыі і манапольнае права мясцовых феадалаў на свае землі. Напачатку літоўскія князі не праводзілі ломкі форм уласнасці, не рабілі яе значнага пераразмеркавання на карысць літоўскіх князёў, не змянялі спосабаў прыгнёту сялян. Больш таго, літоўская велікакняжацкая дынастыя шмат чаго запазычвала ў сла-вянскага насельніцтва.

Так, Гедымінам была перанесена на ўсё Вялікае княства Літоўскае стараруская мадэль дзяржаўнага кіравання. У княствах Віленскім і Трокскім, спрадвеку літоўскіх, з'явіліся гараднічыя, цівуны, ключнікі, баяры, смерды. Рускі ўплыў адлюстраваўся і на характары вайсковай справы. Неўпарадкаваныя літоўскія апалчэнні змяняліся стройнымі шматлікімі палкамі (шыхтамі), якія маглі пераносіць працяглыя паходы і былі добра ўзброены, у тым ліку і сценабітнымі машынамі. 3-за перавагі славянскага насельніцтва з дастаткова высокім на той час узроўнем пісьменнасці старабеларуская мова стала мовай дзяржаўных дакумен-таў. Яна распаўсюдзілася ў асяроддзі літоўскіх феадалаў, якія пасту-пова авалодвалі культурай славян. Некаторыя літоўскія князі ўмелі гаварыць толькі на дзяржаўнай мове, як, напрыклад, Ягайла, унук Гедыміна. Але простыя літоўцы гэтай мовы не ведалі. Дзяржаўныя дакументы пісаліся на старабеларускай мове з адной простай прычыны:літоўцы не мелі сваёй уласнай пісьменнасці.

Усе адзначаныя фактары аблегчылі мірнае аб'яднанне літоўскіх і рускіх зямель. Роля зброі ў гэтым працэсе мела другаснае значэнне. Распаўсюджанне ўлады літоўскіх князёў на землі Заходняй Русі не знаходзіла энергічнага адпору і не ўспрымалася як агрэсія. Часам цяжка разабрацца, які ж фактар стаў вырашальным у далучэнні той ці іншай тэрыторыі да ВКЛ: моц літоўскай зброі ці добраахвотнае падпарадкаванне. Таму аб'яднанне заходнерускіх зя-мель вакол Літвы было па сутнасці аднаўленнем разбуранага палітычнага адзінства кіеўскіх часоў, знаходжаннем страчанага палітычнага засяроджання. Розніца была толькі ў тым, што зася-роджанне гэта перамясцілася ў выніку гістарычных абставін з Кіева ў Новагародак, потым у Вільню, куды Гедымін перанёс сваю сталіцу. Імкненне літоўскіх князёў пашыраць свае ўладанні аб'ек-тыўна адпавядала рэальнаму імкненню ўсходнес.лавянскіх зямель да аб'яднання. Таму ў гэтым рэгіёне літоўскія князі ўзялі на сябе функцыю, якая ў іншых частках Русі выконвалася тутэйшымі Рурыкавічамі. На працягу XIII - XIV стст. утварылася Вялікае княства Літоўскае — феадальная дзяржава ў Цэнтральнай і Усход-няй Еўропе.


СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;

8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск: "Беларускі кнігазбор", 1999;

9. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;

10. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;

11. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997;

12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск "БелЭн", 1993-2001

Оценить/Добавить комментарий
Имя
Оценка
Комментарии:
Где скачать еще рефератов? Здесь: letsdoit777.blogspot.com
Евгений08:13:06 19 марта 2016
Кто еще хочет зарабатывать от 9000 рублей в день "Чистых Денег"? Узнайте как: business1777.blogspot.com ! Cпециально для студентов!
22:36:32 28 ноября 2015

Работы, похожие на Реферат: Утварэнне вялікага княства літоўскага

Назад
Меню
Главная
Рефераты
Благодарности
Опрос
Станете ли вы заказывать работу за деньги, если не найдете ее в Интернете?

Да, в любом случае.
Да, но только в случае крайней необходимости.
Возможно, в зависимости от цены.
Нет, напишу его сам.
Нет, забью.



Результаты(150500)
Комментарии (1836)
Copyright © 2005-2016 BestReferat.ru bestreferat@mail.ru       реклама на сайте

Рейтинг@Mail.ru