Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.
Полнотекстовый поиск
Всего работ:
364150
Теги названий
Разделы
Авиация и космонавтика (304)
Административное право (123)
Арбитражный процесс (23)
Архитектура (113)
Астрология (4)
Астрономия (4814)
Банковское дело (5227)
Безопасность жизнедеятельности (2616)
Биографии (3423)
Биология (4214)
Биология и химия (1518)
Биржевое дело (68)
Ботаника и сельское хоз-во (2836)
Бухгалтерский учет и аудит (8269)
Валютные отношения (50)
Ветеринария (50)
Военная кафедра (762)
ГДЗ (2)
География (5275)
Геодезия (30)
Геология (1222)
Геополитика (43)
Государство и право (20403)
Гражданское право и процесс (465)
Делопроизводство (19)
Деньги и кредит (108)
ЕГЭ (173)
Естествознание (96)
Журналистика (899)
ЗНО (54)
Зоология (34)
Издательское дело и полиграфия (476)
Инвестиции (106)
Иностранный язык (62792)
Информатика (3562)
Информатика, программирование (6444)
Исторические личности (2165)
История (21320)
История техники (766)
Кибернетика (64)
Коммуникации и связь (3145)
Компьютерные науки (60)
Косметология (17)
Краеведение и этнография (588)
Краткое содержание произведений (1000)
Криминалистика (106)
Криминология (48)
Криптология (3)
Кулинария (1167)
Культура и искусство (8485)
Культурология (537)
Литература : зарубежная (2044)
Литература и русский язык (11657)
Логика (532)
Логистика (21)
Маркетинг (7985)
Математика (3721)
Медицина, здоровье (10549)
Медицинские науки (88)
Международное публичное право (58)
Международное частное право (36)
Международные отношения (2257)
Менеджмент (12491)
Металлургия (91)
Москвоведение (797)
Музыка (1338)
Муниципальное право (24)
Налоги, налогообложение (214)
Наука и техника (1141)
Начертательная геометрия (3)
Оккультизм и уфология (8)
Остальные рефераты (21697)
Педагогика (7850)
Политология (3801)
Право (682)
Право, юриспруденция (2881)
Предпринимательство (475)
Прикладные науки (1)
Промышленность, производство (7100)
Психология (8694)
психология, педагогика (4121)
Радиоэлектроника (443)
Реклама (952)
Религия и мифология (2967)
Риторика (23)
Сексология (748)
Социология (4876)
Статистика (95)
Страхование (107)
Строительные науки (7)
Строительство (2004)
Схемотехника (15)
Таможенная система (663)
Теория государства и права (240)
Теория организации (39)
Теплотехника (25)
Технология (624)
Товароведение (16)
Транспорт (2652)
Трудовое право (136)
Туризм (90)
Уголовное право и процесс (406)
Управление (95)
Управленческие науки (24)
Физика (3463)
Физкультура и спорт (4482)
Философия (7216)
Финансовые науки (4592)
Финансы (5386)
Фотография (3)
Химия (2244)
Хозяйственное право (23)
Цифровые устройства (29)
Экологическое право (35)
Экология (4517)
Экономика (20645)
Экономико-математическое моделирование (666)
Экономическая география (119)
Экономическая теория (2573)
Этика (889)
Юриспруденция (288)
Языковедение (148)
Языкознание, филология (1140)

Контрольная работа: Сутнасць сталыпінскай аграрнай рэформы і яе вынікі на Беларусі

Название: Сутнасць сталыпінскай аграрнай рэформы і яе вынікі на Беларусі
Раздел: Рефераты по истории
Тип: контрольная работа Добавлен 08:00:59 18 ноября 2010 Похожие работы
Просмотров: 914 Комментариев: 2 Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать

План

1. Сутнасць сталыпінскай аграрнай рэформы і яе вынікі на Беларусі.

2. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне.


1. Сутнасць сталыпінскай аграрнай рэформы і яе вынікі на Беларусі

Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным для расійскай і сусветнай эканомікі. Перыяд вызначаецца цыклічнасцю эканамічнага развіцця і новымі з'явамі ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы.

Асаблівасцю новага этапа развіцця з'яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Адсюль і паскораная канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, якая прывяла да ўзнікнення манаполій. Манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў з мэтай кантролю за вытворчасцю і збытам прадукцыі. Упершыню яны з'явіліся ў Германіі (1865) і ЗША (1870) і былі адзінкавай з'явай у сусветнай эканоміцы. Толькі пасля крызісу перавытворчасці 1900-1903 гг. манаполіі, картэлі, сіндыкаты, трэсты і канцэрны - пачалі адыгрываць важную ролю ў гаспадарчым жыцці.

У пачатку ХХ ст. расiйскi капiталiзм уступiў у новую стадыю свайго развiцця – iмперыялiстычную. Прамысловасць Беларусi развiвалася на базе iнтэнсiўнага выкарыстання лясных багаццяў краю i перапрацоўкi мясцовай сельскагаспадарчай сыравiны. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. паскорыў стварэнне на Беларусi манапалiстычных аб’яднанняў з удзелам мясцовага, расiйскага i замежнага капiталаў, якiя паступова выцяснялi дробную вытворчасць. Акцыянерным таварыствам належалi такiя буйныя прадпрыемствы Беларусi, як Вiцебская льнопрадзiльная фабрыка “Дзвiна” (Руска-Бельгiйскае акцыянернае таварыства), трамвай i электрычная станцыя ў Вiцебску (Бельгiйскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрка (Рускае акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасцi). У гэты час былi створаны i мясцовыя манапалiстычныя аб’яднаннi: акцыянерныя таварыствы тытуневай фабрыкi “Нёман” (былая Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык “Прагрэс-Вулкан” у Пiнску i “Маланка” у Мазыры.

За 1909-1913 гг. фабрычна-заводская прамысловасць павялічыла выпуск прадукцыі на 67,5%. Гэта былі самыя высокія тэмпы развіцця за ўсю гісторыю Беларусі. Колькасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 1900-1913гг. вырасла, адначасова павышалася тэхнічная ўзброенасць прамысловасці.

Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўцы. На другім месцы знаходзілася папяровая прамысловасць, на фабрыках якой была высокая канцэнтрацыя вытворчасці і рабочых. Найбольш буйной з'яўлялася Добрушская фабрыка (1500 чалавек). Істотныя зрухі адбыліся ў развіцці вытворчасці шкла і будаўнічых матэрыялаў. Акцыянернаму таварыству "Заходняя Дзвіна" належаў шклозавод "Ноўка". Таксама былі пабудаваны шклозаводы ў Мінску і ў Ялізаве Бабруйскага павета. Беларусь спецыялізавалася на вырабе белага ліставога і багемскага шкла.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і прамысловы ўздым станоўча паўплывалі на паляпшэнне становішча рабочых беларускіх губерняў. Работнікі многіх фабрык і заводаў дамагліся скарачэння працоўнага дня да 8-9 гадзін, палепшыліся ўмовы працы, медыцынскага абслугоўвання. Было адменена крымінальнае праследаванне за ўдзел у эканамічных скачках, а законам ад 4 сакавіка 1906 г. дазвалялася ўтварэнне прафсаюзаў рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі. Назіралася тэндэнцыя да росту заработнай платы, хоць яна заставалася непараўнальна меншай, чым у дзяржаўных служачых.

У рэвалюцыі 1905-1907 гг. своеасаблівую вастрыню набыў сялянскі рух і аграрнае пытанне. Таму ўрад прапанаваў свой шлях яго вырашэння - праз аграрную рэформу. Росту капiталiзму ў сялянскай гаспадарцы Беларусi i класаваму расслаенню вескi ў значнай ступенi садзейнiчала сталыпiнская (П.А. Сталыпiн – прэм’ермiнiстр i мiнiстр унутраных спраў Расійскай імперыі) аграрная рэформа.

Дэпрэсія змянілася ажыўленнем у 1908 г. і перайшла ў прамысловы ўздым, які працягваўся аж да пачатку Першай сусветнай вайны. Гэтаму садзейнічалі наступныя фактары: павышэнне пакупной здольнасці насельніцтва; рост цэн на сельскагаспадарчыя прадукты; прыток капіталаўкладанняў у прамысловасць. Несумненна, што прамысловы ўздым цесна звязаны з аграрнай рэформай П. Сталыпіна.

Сталыпін не раз назіраў за жыццём нямецкіх хутароў у Прыбалтыцы. Поспехі прускай сельскай гаспадаркі ў тыя гады былі вельмі добра вядомы, бо яна захоўвала памешчыцкае землеўладанне. Да таго ж стаўка рабілася на тое, каб разбіць адзіны агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа буржуазіі з ліку замежнага сялянства.

У беларускiх губернях разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць сялян праходзіла больш хуткімі тэмпамі. Напрыклад, калі ў Вiцебскай i Магiлеўскай губернях, дзе было распаўсюджана абшчыннае землеўладанне, да 1915 г. выйшлі з абшчыны і замацавалі надзельную зямлю ў асабістую ўласнасць 48 % двароў, то па Расii ў цэлым – толькi 22 %. Існаванне ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях падворна-спадчыннага сялянскага землеўладання таксама аблягчала працэс замацавання зямлі ў асабістую залежнасць. На Беларусi быў большым i працэнт створаных хутароў (12 % супраць 10 % ва ўсей Расii), хаця вялікай актыўнасці сялянства не праяўляла. Перасяленчай палiтыцы ў Беларусi спрыяла сялянскае малазямелле. Сяляне-беднякi ахвотна выходзiлi з абшчыны, прадавалi свой надзел i многiя з iх уключалiся ў перасяленчы рух.

Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны селянін мог аб'явіць прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца жыхарства і род заняткаў; кожны селянін, які замацаваў зямлю ў прыватную ўласнасць, мог патрабаваць аб'яднання ўсіх яго раскіданых палосак у адзіны надзел. Калі на гэты надзел пераносілася сядзіба, то ўзнікаў хутар. У сувязі з малазямеллем сялянам дазвалялася перасяляцца за Урал і атрымліваць невялікія "пад'ёмныя" і пазыкі на ўладкаванне.

Рэформа ажыццяўлялася ў два этапы. Першы пачаўся з Указа ад 9 лістапада 1906 г. Згодна з ім кожны селянін мог выйсці з абшчыны і замацаваць свой надзел у прыватную ўласнасць. (Нагадаем, што абшчыннае землекарыстанне захавалася на Беларусі ў Віцебскай і Магілёўскай гумернях).Санкцыю на гэта павінен быў даць агульны сход сельскай грамады на працягу аднаго месяца. Калі сход не задавальняў просьбу, то канчаткова вырашаў пытанне земскі начальнік. Дазвалялася ствараць хутары, што садзейнічала ліквідацыі цераспалосіцы.

Другі этап пачынаецца з Указа ад 29 мая 1911 г. Зем-леўпарадкавальныя камісіі атрымалі права прымусова - у мэтах ліквідацыі цераспалосіцы - выдзяляць сялянам зямлю ў адным участку і такім чынам штурхаць іх да перасялення на хутары. Да 1915 г. у Магілёўскай губерні выйшлі з абшчыны 56,8% гаспадароў, а ў Віцебскай губерні - 28,9%.

У 1900–1913 гг. у эканомiцы Беларусi значна ўзрасла роля банкаў. Акрамя губернскiх аддзяленняў цэнтральных расiйскiх банкаў (Дзяржаўнага, Сялянскага i Дваранскага), на Беларусi дзейнiчалi шмат камерцыйных банкаў – Мiнскi, Магiлёўскi, а таксама губернскiя i павятовыя аддзяленнi Руска-Азiяцкага, Азова-Данскога, Руска-Французкага, Вiленскага, Беластоцкага банкаў. У вынiку развiцця прамысловасцi, транспарту, гандлю на Беларусi паскорыўся рост гарадоў, якiя ператваралiся ў фабрычна-заводскiя цэнтры. У 1913 г. самым буйным гарадам быў Мiнск, другiм па значэннi – Вiцебск, трэцiм – Гродна, потым iшлi Пiнск, Гомель, Магiлеў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца. Тым не менш, па ўзроўню манапалiзацыi i канцэнтрацыi прамысловасцi Беларусь значна адставала ад агульнарасiйскiх пакажчыкаў.

Можна вызначыць наступныя вынікі рэформы. За 1906-1915 гг. на Беларусі было створана 12,8 тыс. хутароў (12% ад агульнай колькасці гаспадарак). Паскорыўся працэс распаду феадальнай і рост буржуазнай зямельнай уласнасці. Дваране, чыноўнікі, афіцэры прадавалі сваю зямлю. Пераважная большасць гэтых зямель пераходзіла ў рукі сялян-прадпрымальнікаў, якія стваралі гаспадаркі фермерскага тыпу. У той жа час больш за 40 тыс. двароў сялян-беднякоў і сераднякоў не змаглі наладзіць гаспадарку і былі вымушаны прадаць сваю зямлю.

Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і пэўнай часткі замежных сялянскіх гаспадарак. Назіраўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці, пасяўныя плошчы пашыраліся за кошт пасеваў тэхнічных і кармавых культур.

З мэтай інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, павышэння культуры земляробства і жывёлагадоўлі землеўпарадкавальнымі камісіямі і земствамі прымаліся меры па ўзмацненню агранамічнай, заатэхнічнай, ветэрынарнай службаў, арганізацыі пунктаў продажу і пракату сельскагаспадарчых машын і прылад, супрацьпажарнай бяспекі.

Тым не менш Беларусь па-ранейшаму заставалася адным з аграрных раёнаў Расii. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9 % даходу, а прамысловасць толькi 15 %. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусi рабiлася ўсе больш гандлёвай, яшчэ выразней праявiлася яе спецыялiзацыя на вытворчасцi малака, малочнай прадукцыi i мяса. Хутка пашыралiся плошчы пад тэхнiчныя i кармавыя культуры, асаблiва бульбу i травасеянне. Да 1913 г. iстотна вырасла выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнiкi (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасiлак) у памешчыцкiх гаспадарках i ў заможных сялян.

Сталыпінская аграрная рэформа не атрымала свайго лагічнага завяршэння. Забойства прэм'ер-міністра і пачатак Першай сусветнай вайны не далі магчымасці рэалізаваць паступовы пераход да амерыканскай мадэлі развіцця сельскай гаспадаркі.

У дадатак да аграрных пераўтварэнняў у Вiцебскай, Магiлеўскай i Мiнскай губернях 14 сакавiка 1911 г. уводзiлiся земскiя ўстановы. Уводзячы земствы, П.А. Сталыпiн iмкнуўся аблегчыць правядзенне зямельнай рэформы i ўзняць палiтычную ролю замежнага сялянства ў сiстэме мясцовага кiравання. Выбары ў земскiя ўстановы ажыццяўлялiся па “рускай” i “польскай” курыям, пры гэтым праваслаўных сялян залiчвалi ў “рускую”, а католiкаў – у “польскую”. Гэта павiнна было аслабiць у краi палітычны ўплыў памешчыкаў польскага паходжання, якія эканамічна былі значна мацней за рускіх памешчыкаў і праваслаўных сялян. Увядзенне земстваў адыграла таксама значную ролю ў павышэннi культуры земляробства i жывёлагадоўлi. Земствы арганiзоўвалi заатэхнiчныя i ветэрынарныя службы, садзейнiчалi продажу i пракату сельскагаспадарчай тэхнiкi.

2. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне

У 1864г. у Расii пачалася земская рэформа, якая прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных земскiх устаноў для кiраўнiцтва народнай асветай, аховай здароўя, гаспадарчай справай. Аднак на Беларусь, Лiтву i Правабярэжную Украiну гэты прынцып не распаўсюджваўся па палiтычных матывах: царскi ўрад пасля паўстання 1838-1864 гг. не давяраў мясцовым польскiм памешчыкам і асцерагаўся ўзмацнення польскага ўплыву ў земскіх выбарных органах.

Земская рэформа ( Становішча аб губернскіх і павятовых земскіх установах) - буржуазная рэформа, выкліканая неабходнасцю прыстасаваць самадзяржаўны лад Расеі да запатрабаванняў капіталістычнага развіцця, імкненнем царызму прыцягнуць на свой бок лібералаў у барадзьбе з рэвалюцыйным рухам. "... Земская рэформа была адным з тых саступакаў, якія адбіла ў самадзяржаўнага ўрада хваля грамадскай узрушанасці і рэвалюцыйнага націску". Праект “Земская рэформа 1864” распрацоўваўся з 1859 камісіяй пры міністэрстве ўнутраных спраў (старшыня Н. А. Милютин, з 1861 - П. А. Валуев). Падпісанае царом "Становішча" аб земскіх установах адлюстравала розныя інтэрасы дваранскіх груповак. Паводле "Становішчу" 1864, ствараліся губернскія і павятовыя земскія зборы і земскія ўправы. У аснову выбарчай сістэмы былі пакладзены выбарнае, маёмасны (цэнз) і саслоўнае пачатку. Выбарнікі дзяліліся на 3 курыі: павятовых землеўладальнікаў, гарадскіх выбарнікаў і выбарных ад сельскіх грамадстваў. Правам удзелу ў выбарах па 1-й курыі карысталіся ўладальнікі не менш за 200 дес. землі, уладальнікі прамысловых, гандлёвых прадпрыемстваў або інш. нерухомай маёмасці на суму не ніжэй 15 тыс. руб. або які прыносіць прыбытак не меней 6 тыс. руб. у год, а таксама ўпаўнаважаныя ад землеўладальнікаў, грамадстваў і ўстаноў, якія валодалі не меней 1/20 цэнзу 1-й курыі. Выбарнікамі гарадской курыі былі асобы, якія мелі купецкія пасведчанні, уладальнікі прадпрыемстваў або гандлёвых устаноў з гадавым абарачэннем не ніжэй 6 тыс. руб., а таксама ўладальнікі нерухомай уласнасці на суму ад 500 руб. (у невялікіх гарадах) да 3 тыс. руб. (у буйных гарадах). Ад выбараў, т. ч., адхіляліся працоўныя, дробная буржуазія, інтэлігенцыя. Выбары па сялянскай курыі былі многасцяпеннымі: сельскія грамадствы выбіралі прадстаўнікоў на валасныя сходы, тыя - выбарнікаў, а апошнія - галосных у павятовы земскі збор. Губернскія галосныя абіраліся на павятовых земскіх зборах. Сістэма выбараў забяспечвала значную перавагу ў земствах абшарнікаў. Старшынямі губернскіх і павятовых з'ездаў былі правадыры дваранства.

Земскія зборы і ўправы былі пазбаўлены права як установы мець зносіны паміж сабой, яны не мелі прымусовай улады, паліцыя ім не падпарадкоўвалася; іх дзейнасць кантраляваліся губернатарам і міністрам унутраных спраў, якія мелі права прыпыняць выкананне любой пастановы земскага збору. Асцерагаючыся ўплыву земскіх устаноў, урад надало ім права ведаць толькі мясцовымі гаспадарчымі справамі: утрыманнем шляхоў паведамлення, будаўніцтвам і ўтрыманнем школ і лякарань (для чаго земства абкладвалі насельніцтва мясцовымі зборамі), "апекай" аб развіцці мясцовага гандлю і прамысловасці і г.д.

Земская рэформа 1864 праводзілася не паўсюдна і не адначасова. Да канца 70-х гг. земства былі ўведзеныя ў 34 губернях Еўрапейскай Расеі і ў Вобласці войска Данскога (у 1882 ліквідаваныя). Шматлікія нацыянальныя і інш. раёны Расійскай імперыі земств не мелі. Нягледзячы на абмежаванасць Земская рэформа 1864, яна садзейнічала развіццю мясцовай ініцыятывы, буржуазнай гаспадаркі, буржуазнай культуры і была крокам на шляху ператварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. "Контррэформы" канца 80-х - пачатку 90-х гг. значна павузілі дзейнасць земств.

Земская рэформа 1864 г. была распаўсюджаная на тэрыторыі Беларусі толькі ў 1911 г. і кранула толькі Віцебскую, Менскую і Магілёўскую губернii. Гэта стала чыннікам адсутнасці земств у Віленскай і Гарадзенскай губернях, дзе вага каталіцкага насельніцтва была значнай. Па гэтым жа прычынам з вялікім спазненнем і істотнымі адступамі ад статуту праводзілася ў Беларусі і судовая рэформа.

У Беларусі (толькі ў Віцебскай, Магілёўскай і Менскай губернях) закон аб земскіх начальніках быў уведзены толькі ў 1900 г.

"Буйнымі асаблівасцямі адрозніваецца арганізацыя земскіх устаноў, уведзеная ў 1911 году ў губернях Віцебскай, Валынскай, Кіеўскай, Менскай, Магілёўскай і Падольскай, - заканадавец імкнуўся даць перавагу на выбарах асобам рускага паходжання" Такім чынам, земская сістэма выбараў у Валынскай, Кіеўскай і Падольскай губернях мела абмежаванні саслоўнага, маёмаснага ярка выяўленага нацыянальнага характару.

Дзяржаўная дума прыняла законапраект, які пасля правалу ў Дзяржаўнай радзе стаў законам 14 сакавіка 1911 г. у парадку ўжывання 87 артыкулы Асноўных дзяржаўных законаў. Іста яго зводзіцца да наступнага.

1. Выбары па саслоўях у адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі, дзе дзейнічалі земскія ўстановы на аснове Становішча 1890 г., адмяняліся. Земства, такім чынам, станавілася безсаслоўнымі. Замест саслоўных курый уводзіліся дзве нацыянальныя - польская і руская (куды залічаліся ўсе не палякі). Прадстаўніцтва ад кожнай нацыянальнасці штучна фіксавалася па двух прыкметам: адсотку насельніцтва дадзенай нацыянальнасці ад агульнай колькасці насельніцтва павета і адсотку каштоўнасці якія належылі яму нерухомых маёмасцяў.

2. закон меў не меней ярка выяўленую класавую сутнасць. Ён не дапушчаў у земства большасці сялянскіх дэпутатаў.

3. Асноўнае новаўвядзенне складалася ў паніжэнні напалову ў параўнанні з цэнтральнымі губернямі Расеі маёмаснага цэнзу для атрымання права ўдзелу ў выбарах земскіх галосных, г. зн. выбарнікамі павятовых земскіх галосных станавіліся не толькі буйныя, але і сярэднія ўласнікі.

Уводзячы земскія органы самакіраванні ў заходніх губернях, царскі ўрад пераследвала мэты абвастрыць тут і без таго моцную нацыянальную розніцу, умацаваць пазіцыі і ўплыў рускіх абшарнікаў і праваслаўнага духавенства сярод сялян, стварыць спрыяльныя ўмовы для палітыкі іх русіфікавання і дужання з нацыянальна-вызваленчымі памкненнямі. Нарэшце, уводзіны земства давала магчымасць пакончыць з манаполіяй каталіцкага прадстаўніцтва ў Дзяржаўнай радзе ад заходніх губерняў.

Такія прычыны і ўмовы выклікалi да жыцця закон 14 сакавіка 1911 г. аб ужыванні Становішча аб земскіх установах 12 чэрвеня 1890 г. да губерняў Віцебскай, Валынскай, Кіеўскай, Менскай, Магілёўскай і Падольскай.

Земскае самакіраванне з 1890 гады ператваралася з ўсесаслоўнага ў саслоўнае, вяртаючыся на асновы адміністрацыйнай прылады XVIII стагоддзя. У земствах, пачыная з 1890-х гадоў сялянскае прадстаўніцтва рэзка скарачалася, але ў яго ўліліся адукацыя ў земскіх школах, гімназіях, вучэльнях.

Да 1912 г. земства заснавалі 40000 пачатковых школ, каля 20000 лякарань, сетка бібліятэк, чытальняў, аптэк, фельчарскіх пунктаў. Для выканання сваіх функцый земства атрымалі права абкладваць падаткамі насельніцтва і наймаць службоўцаў. Земскі бюджэт вырас з 1865 да 1912 гг. у 45 раз, склаўшы 254 млн. руб. 30% земскіх выдаткаў у 1912 г. ішло на народную адукацыю, 26% на ахову здароўя, 6,3% на развіццё мясцовай гаспадаркі, 2,8% на ветэрынарную справу. На службе ў земскіх управах у 1912 г. складалася каля 150000 адмыслоўцаў настаўнікаў, лекараў, аграномаў, ветэрынараў, статыстыкаў і інш.


Літаратура

Именной указ Николая II о Положении, о губернских и уездных земских учреждениях – распространении действия Положения на губернии Витебскую, Минскую и Могилёвскую. (Извлечение). 1911 г. // История Беларуси в документах и материалах.–Мн., 2000. С.243–244.

Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1.–Мн., 2000. С.327–334.

Гісторыя Беларусі з 1795 г. да вясны 1917 г.: Вуч. дапам.–Мн., 2001. С.295–309.

Сталыпінская аграрная рэформа і яе ажыццяўленне на Беларусі // З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі: Метад. зб.–Мн., 1994. Вып. 1.

Эканамічная гісторыя Беларусі.–Мн., 1999. С.196–205.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1–6.–Мн., 1991–2001

Оценить/Добавить комментарий
Имя
Оценка
Комментарии:
Где скачать еще рефератов? Здесь: letsdoit777.blogspot.com
Евгений08:11:35 19 марта 2016
Кто еще хочет зарабатывать от 9000 рублей в день "Чистых Денег"? Узнайте как: business1777.blogspot.com ! Cпециально для студентов!
22:35:42 28 ноября 2015

Работы, похожие на Контрольная работа: Сутнасць сталыпінскай аграрнай рэформы і яе вынікі на Беларусі

Назад
Меню
Главная
Рефераты
Благодарности
Опрос
Станете ли вы заказывать работу за деньги, если не найдете ее в Интернете?

Да, в любом случае.
Да, но только в случае крайней необходимости.
Возможно, в зависимости от цены.
Нет, напишу его сам.
Нет, забью.



Результаты(150311)
Комментарии (1830)
Copyright © 2005-2016 BestReferat.ru bestreferat@mail.ru       реклама на сайте

Рейтинг@Mail.ru