Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.
Полнотекстовый поиск
Всего работ:
364150
Теги названий
Разделы
Авиация и космонавтика (304)
Административное право (123)
Арбитражный процесс (23)
Архитектура (113)
Астрология (4)
Астрономия (4814)
Банковское дело (5227)
Безопасность жизнедеятельности (2616)
Биографии (3423)
Биология (4214)
Биология и химия (1518)
Биржевое дело (68)
Ботаника и сельское хоз-во (2836)
Бухгалтерский учет и аудит (8269)
Валютные отношения (50)
Ветеринария (50)
Военная кафедра (762)
ГДЗ (2)
География (5275)
Геодезия (30)
Геология (1222)
Геополитика (43)
Государство и право (20403)
Гражданское право и процесс (465)
Делопроизводство (19)
Деньги и кредит (108)
ЕГЭ (173)
Естествознание (96)
Журналистика (899)
ЗНО (54)
Зоология (34)
Издательское дело и полиграфия (476)
Инвестиции (106)
Иностранный язык (62792)
Информатика (3562)
Информатика, программирование (6444)
Исторические личности (2165)
История (21320)
История техники (766)
Кибернетика (64)
Коммуникации и связь (3145)
Компьютерные науки (60)
Косметология (17)
Краеведение и этнография (588)
Краткое содержание произведений (1000)
Криминалистика (106)
Криминология (48)
Криптология (3)
Кулинария (1167)
Культура и искусство (8485)
Культурология (537)
Литература : зарубежная (2044)
Литература и русский язык (11657)
Логика (532)
Логистика (21)
Маркетинг (7985)
Математика (3721)
Медицина, здоровье (10549)
Медицинские науки (88)
Международное публичное право (58)
Международное частное право (36)
Международные отношения (2257)
Менеджмент (12491)
Металлургия (91)
Москвоведение (797)
Музыка (1338)
Муниципальное право (24)
Налоги, налогообложение (214)
Наука и техника (1141)
Начертательная геометрия (3)
Оккультизм и уфология (8)
Остальные рефераты (21697)
Педагогика (7850)
Политология (3801)
Право (682)
Право, юриспруденция (2881)
Предпринимательство (475)
Прикладные науки (1)
Промышленность, производство (7100)
Психология (8694)
психология, педагогика (4121)
Радиоэлектроника (443)
Реклама (952)
Религия и мифология (2967)
Риторика (23)
Сексология (748)
Социология (4876)
Статистика (95)
Страхование (107)
Строительные науки (7)
Строительство (2004)
Схемотехника (15)
Таможенная система (663)
Теория государства и права (240)
Теория организации (39)
Теплотехника (25)
Технология (624)
Товароведение (16)
Транспорт (2652)
Трудовое право (136)
Туризм (90)
Уголовное право и процесс (406)
Управление (95)
Управленческие науки (24)
Физика (3463)
Физкультура и спорт (4482)
Философия (7216)
Финансовые науки (4592)
Финансы (5386)
Фотография (3)
Химия (2244)
Хозяйственное право (23)
Цифровые устройства (29)
Экологическое право (35)
Экология (4517)
Экономика (20645)
Экономико-математическое моделирование (666)
Экономическая география (119)
Экономическая теория (2573)
Этика (889)
Юриспруденция (288)
Языковедение (148)
Языкознание, филология (1140)

Реферат: Нясвіж – скарбонка таямніц

Название: Нясвіж – скарбонка таямніц
Раздел: Рефераты по истории
Тип: реферат Добавлен 22:09:13 23 декабря 2008 Похожие работы
Просмотров: 334 Комментариев: 2 Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать

Нясвіжскі замак. Ноч. Нястомныя гадзіннікі, якія 15 хвілін таму адзванілі поўнач, зноў парушаюць цішыню велічных маўклівых пакояў, і, быццам нарадзіўшыся з гэтага шматгалоснага рэха, на лесвіцы чуюцца легкія жаночыя крокі. Бліжэй…Бліжэй…Нарэшце зграбная постаць панны ў старадаўняй сукні з чорнага аскаміту з’яўляецца ў дзверах. Чорная дама Нясвіжа ўступае ў Каралеўскую залу, заліжную блакітным святлом месяца.

Каго шукае ў пустых пакоях прывід Барбары Радзівіл? З кім марыць спаткацца светлавалосая прыгажуня, у выразных карых вачах якой знайшел прытулак адчай? Не, не па кароне плача княгіня літоўская, руская, пруская, мазавецкая, жмудская – плача каралева польская, аб сваім загубленым жыцці і нязчасным каханні, непадуладным нават смерці…

Легенда пра Чорную даму, перажыла стагоддзі: расказваюць, што ўжо ў наш час немцы, якія акупіравалі Нясвіж, сустрэўшы прывід жанчыны ў чорнай сукенцы, разбягаліся з крыкамі: “Шварц фрац!”, кінуўшы непатрэбную зброю.

Услаўленае ў шматлікіх творах мастацтва, гэтае каханне – не плод фантазіі нейкага містыфікатара: вось што аб ім расказваў бы гісторык…

У дваццаць гадоў Барбара Радзівіл аўдавела, страціўшы мужа – трокскага ваяводу Станіслава Гаштольда. Аднойчы (1543 годзе) у віленскім палацы маладой удавы, “самай прыгожай жанчыны дзвюх дзяржаў – Польшчы і ВКЛ”, з’явіўся госць – каралевіч Жыгімонт (Сігізмунд) Аўгуст, чый замак знаходзіўся непадалеку. Зачараваны асляпляльнай прыгажосцю сваей высакароднай суседкі, абаяльнасць якой спалучалая з розумам, будучы кароль не здолеў утрымацца ад далейшых візітаў – і дамогся свайго: Барбара адказала на яго каханне.

Хронікі таго часу сцвярджаюць, што Жыгімонт, каб патаемна сустракацца з любай, “…загадваў зрабіць сабе пераход ад свайго замка да яе двара”. Але ці здолелі калі-небудзь закаханыя схаваць свае пачуцці ад людскіх вачэй? Плеткі аб іх “рамантычных” сустрэчах распаўсюджваліся з маланкавай хуткацю: “…было аб тым чуваць па ўсей польскай і літоўскай зямлі”.

Магчыма, родны брат абаронніцы Жыгімонта, Мікалай Радзівіл Руды, змаўчаў бы, каб абаронцам гонару сям’і не выступіў Мікалай Радзівіл Чорны, уладар Нясвіжа. Цяжка сказаць, ці адразу гэты чалавек, які з гонарам сцвярджаў, што “кароль у Кракаве вышэйшы, а ў Нясвіжы я важнейшы”, здолеў убачыць у каханні стрыечнай сястры і Жыгімонта той шанс на карону, які лес дае Радзівілам, але дзейнічаў ен хутка і рашуча…

З’явіўшыся перад сваім будучым гаспадаром, Мікалай Радзівіл Чорны нагадваў яму, з кім той мае справу, і прапанаваў каралевічу ці адмовіцца ад кахання Барбары, ці узаконіць яго, ажаніўшыся з ёю. Жыгімонт Аўгуст, які яшчэ не быў каралем і добра ведаў адносіны сваей маці, уладнай італьянкі Боны Сфорца, да “гэтых выскачак Радзівілаў”, у прысутнасці Мікалая Рудага вымушаны быў даць абяцанне не шукаць новых сустрэч з каханай.

…Але каханне Жыгімонта аказалася мацнейшым за яго слова. Вось як апісвае далейшыя падзеі хроніка тых часоў: “Кароль абяцаў адзівілам не хадзіць да яе і доўга трымаў сваё слова. Потым ён не змог супраціяўляцца гарачаму прыроднаму поклічу крыві і пайшоў да яе ноччу. А паны Радзівілы гэта ведалі, з’явіліся перад ім і сказалі: “Міласцівы кароль! Кляўся ніколі не прыходзіць да нашай сястры, чаму ж ты цяпер тут знаходзішся?” А кароль на гэта: “А хто ведае, ці не прынясе мой прыход да вашай сястры павелічэнне вашай славы, шанавання і маёмасці вашай?” Яны адказалі: “Дай гэта Бог!” У гэты момант паклікалі плябана, які быў на такі выпадак падрыхтаваны, і павянчалі караля і Барбару патаемна”.

Першага красавіка 1548 года памірае Жыгімонт Стары – бацька каралевіча. Новы кароль прадстаўляе ваю законную жонку маці і прыдврным. Тыя, аб’яднаныя ненавісцю да “ітнрыганкі”, сцвярджаюць, што “гэтая жаніцьба прынізіла караля і ў дзяржаве, і за мяжой”, і заяўляюць: “Пра Барбару нічога не ведаем…”, “Лепш бачыць у Кракаве Сулеймана турэцкага, чам яе лець каралевай”.

Але Жыгімонт годна абараняе сваё каханне: “Ажаніўшыся, ад жонкі ўжо не адтуплюся, пакуль мяне Бог на гэтым свеце беражэ. Наймілей для мяне есць мая вера і сумленне, яны мне даражэй, чым усе на свеце каралеўствы”. Кароль не спыняецца і на гэтым, пагражаючы нават адрачэннем ад кароны.

“Семага снежня 1550 года Барбару ўрачыста каранавалі, займеўшы адну каралеву, Польша страціла другую: раз’юшаная Бона Сфорца неўзабаве з’ехала ў італію, пакінуўшы “вернаму чалавеку” – аптэкару Монці – загад атруціць ненавісную нявестку. Праз шесць месяцаў Жыгімонт Аўгуст аўдавеў.

Гора яго было бязмежным: пахаваўшы Барбару, кароль выклікае да сябе алхімікаў Мнішака і Твароўскага і,жадаючы яшчэ раз пабачыць жонку, загадвае ім выклікаць яе душу. Вось як апісвае далейшыя падзеі ў сваёй кнізе “паданні Нясвіжа” К. Шышыгіна: “У паўзмрочнай зале было ўсё падрыхтавана, каб магла знайсці дарогу ў магілу, вечна ёй блукаць на зямлі. Вось з таго часу і ходзіць яна сярод людзей, а пасля смерці караля паялілася ў Нясвіжскім замку”.

Выдатнае тварэнне Дж. М. Бернардоні і К. Ждановіча – палацава – замкавы комплекс Радзівілаў, помнік архітэктуры XVI –XVIII стагоддзяў, - упрыгожвае горад і сёння.

У XVIст. ля палаца заклалі парк, пазней, з’явіўся тут і звярынец. Шмат працы ўклала ў захаванне парку Марыя дэ Кастэлян, княгіня Радзівіл, па загаду якой з Берлінскага палаца Радзівілаў было прывезена насенне і вырашчаны саджанцы. Сёння гэта стогадовыя дрэвы.

“Калі б нехта ўзяўся пісаць гісторыю Беларусі і не памянуў бы разоў семнаццаць Радзівілаў, то сапраўднай гісторыі не напісаў бы”. – сцвярджае Л. Казлоў. І працягвае: “Нясвіж стаў Нясвіжам толькі дзякуючы ім, як і многае іншае, да чаго дакранулася іх рука, што трымала канцлерскую пячатку ці гетманскую булаву”.

Экскурсаводы пакажуць вам і ратушу, пабудаваную ў 1552 годзе, і знакамітую луцкую браму.

Ля помніка С. Буднаму вам нагадаюць аб тым, што ў 1562 годзе ў Нясвіжскай друкарні пабачыў свет яго славуты “Катэхізіс”. Гэты твор стаў першай беларускай кнігай, выдадзенай на тэрыторыі сучанай Беларусі.

Захавалася і фамільная пахавальня князеў Радзівілаў – яна знаходзіцца ў крышце езуіцкага касцёла Божага цела. Сваім былым валадарам горад абавязаны стварэннем друкарні і тэатра, з’яўленнем капэлы і карціннай галерэі.

У час другой сусветнай вайны на помнік з карцінамі натрапіла нямецкая саперная рота. Знаходка з’явілася адзіным вынікам пошукаў легендарнай скарбніцы Радзівілаў, аб якой К. Шышыгіна апавядае так: “Самай папулярнай лягендай, якую расказваюць гасцям старажытнага Нясвіжа, з’яўляецца паданне аб велізарным кладзе, які налічваў 60 пудоў каштоўнасцей. Гэта была родавая скарбніца, якая папаўнялася, на працягу многіх стагоддзяў. Уладальнікі не мелі права нічога з яе ні прадаць, ні аддаць у пасаг, ні вывезці з тэрыторыі Нясвіжа. Нават у грозныя гады ваенных нашэсцяў, вялікіх пажараў каштоўнасці павінны былі заставацца ў якім-небудзь тайніку, пра які ведаў толькі сам князь і яго давераны слуга. Гэтыя патаемныя сховішчы маглі размяшчацца ў адным з надземных хадоў пра іх так многа гавораць у Нясвіжы. Кажуць, што пераходы ад замка і касцела ішлі ў бок Міхальскай гары, дзе калісьці ўзвышаўся касцел святога Міхаіла і манастыр, да старажытнага парку Альба.

Многія цікавяцца, што ўваходзіла ў гэту вялізарную скарбніцу. Ці былі каштоўнасці на самой справе? Хто іх бачыў? Есць шмат пісьмовых сведчанняў аб існаванні нязлічаных багаццяў нясвіжскіх Радзівілаў.

Асаблівай вядомасцю карысталася скарбніца ў другой палове XVIIст. у часы вядомага Пане Каханку, як называлі Караля Станіслава Радзівіла. У літаратуры сустракаюцца звесткі аб тым, што насуперак катэгарычнай забароне вывозіць статуі з Нясвіжа, гэты арыгінал спрабаваў некаторыя з іх вазіць за сабой па Еўропе і нават іншы раз закладваў вятога Луку ці Матвея, калі ў яго было туга з грашыма. Але ён заўседы выкупаў гэтыя каштоўныя рэчы і ў рэшце рэшт прывёз іх назад у Нясвіж”.

Імя Караля Станіслава, гулякі, п’яніцы, брахуна, баніка, якога звычайна звалі “Пане Каханку”, бо гэты быў яго ўлюбёны зварот пры гутарцы, чата сустракаецца на старонках кнігі гістарычных анекдотаў Л. Казлова “З дазволу караля і вялікага князя”. Звярнемся ж да яе, памяшаючы аб тым, што некалі слова “анекдот” не звязвалі з фантастычнымі, выдуманнымі гісторыямі:

У маладых гадах Кароль Станіслаў вельмі ляніва браўся за кніжню навуку. Князь-бацька абвясціў, што ўзнагародзіць двума фальваркамі таго, хто навучыць сына чытаць і пісаць.

Узяўся за гэту справу мясцовы шляхціц ішчала. Падабраўшы для юнага князя яшчэ двух аднагодкаў Міхася Рэйтана і Міхася аладковіча, гэты “педагог” заявіў бацьку, што без ніякага прымусу хлопцы авалодаюць пачатковымі ведамі.

На вялікай драўлянай табліцы Пішчала напісаў алфавіт. Паставіўшы вучняў на дзесятак крокаў ад табліцы з зараджанымі стрэльбачкамі, ён паказаўшы літару, адпаведна даваў каманду страляць у яе. Калі азбука была засвоена, прыступілі да трапных стрэлаў, з якіх складаліся словы, а потым снайперскае мастэйрства дайшло да цэлых сказаў. Падобная методыка была прыменена і для арыфметыкі.

Працягваючы “слаўныя традыцыі” Мікалая Радзівіла Чорнага, Кароль Станіслаў малапачціва ставіўся да сваіх каранаваных уладароў.

Сплываюць стагоддзі, змяняючы абліча гарадоў…Для адных Нясвіж – абраннік гісторыі, сталіца Радзівілаў. Дя другіх – “ціхі куточак”, правінцыяльнае мястэчка. А для мяне – імя легенды, у якім знайшлі прытулак таямніцы…


Літаратура:

1. К. Я. Шышгіна “Паданні Нясвіжа”

2. М. Шыманскі “Зямля, дзе я жыву”

3. К.Я. Шышыгіна “Музы Несвижа”

4. Часопіс “Беларуская мінуўшчына”

Нясвіж – скарбонка таямніц

Оценить/Добавить комментарий
Имя
Оценка
Комментарии:
Где скачать еще рефератов? Здесь: letsdoit777.blogspot.com
Евгений07:59:41 19 марта 2016
Кто еще хочет зарабатывать от 9000 рублей в день "Чистых Денег"? Узнайте как: business1777.blogspot.com ! Cпециально для студентов!
22:29:04 28 ноября 2015

Работы, похожие на Реферат: Нясвіж – скарбонка таямніц

Назад
Меню
Главная
Рефераты
Благодарности
Опрос
Станете ли вы заказывать работу за деньги, если не найдете ее в Интернете?

Да, в любом случае.
Да, но только в случае крайней необходимости.
Возможно, в зависимости от цены.
Нет, напишу его сам.
Нет, забью.



Результаты(151081)
Комментарии (1843)
Copyright © 2005-2016 BestReferat.ru bestreferat@mail.ru       реклама на сайте

Рейтинг@Mail.ru