Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.
Полнотекстовый поиск
Всего работ:
364150
Теги названий
Разделы
Авиация и космонавтика (304)
Административное право (123)
Арбитражный процесс (23)
Архитектура (113)
Астрология (4)
Астрономия (4814)
Банковское дело (5227)
Безопасность жизнедеятельности (2616)
Биографии (3423)
Биология (4214)
Биология и химия (1518)
Биржевое дело (68)
Ботаника и сельское хоз-во (2836)
Бухгалтерский учет и аудит (8269)
Валютные отношения (50)
Ветеринария (50)
Военная кафедра (762)
ГДЗ (2)
География (5275)
Геодезия (30)
Геология (1222)
Геополитика (43)
Государство и право (20403)
Гражданское право и процесс (465)
Делопроизводство (19)
Деньги и кредит (108)
ЕГЭ (173)
Естествознание (96)
Журналистика (899)
ЗНО (54)
Зоология (34)
Издательское дело и полиграфия (476)
Инвестиции (106)
Иностранный язык (62792)
Информатика (3562)
Информатика, программирование (6444)
Исторические личности (2165)
История (21320)
История техники (766)
Кибернетика (64)
Коммуникации и связь (3145)
Компьютерные науки (60)
Косметология (17)
Краеведение и этнография (588)
Краткое содержание произведений (1000)
Криминалистика (106)
Криминология (48)
Криптология (3)
Кулинария (1167)
Культура и искусство (8485)
Культурология (537)
Литература : зарубежная (2044)
Литература и русский язык (11657)
Логика (532)
Логистика (21)
Маркетинг (7985)
Математика (3721)
Медицина, здоровье (10549)
Медицинские науки (88)
Международное публичное право (58)
Международное частное право (36)
Международные отношения (2257)
Менеджмент (12491)
Металлургия (91)
Москвоведение (797)
Музыка (1338)
Муниципальное право (24)
Налоги, налогообложение (214)
Наука и техника (1141)
Начертательная геометрия (3)
Оккультизм и уфология (8)
Остальные рефераты (21697)
Педагогика (7850)
Политология (3801)
Право (682)
Право, юриспруденция (2881)
Предпринимательство (475)
Прикладные науки (1)
Промышленность, производство (7100)
Психология (8694)
психология, педагогика (4121)
Радиоэлектроника (443)
Реклама (952)
Религия и мифология (2967)
Риторика (23)
Сексология (748)
Социология (4876)
Статистика (95)
Страхование (107)
Строительные науки (7)
Строительство (2004)
Схемотехника (15)
Таможенная система (663)
Теория государства и права (240)
Теория организации (39)
Теплотехника (25)
Технология (624)
Товароведение (16)
Транспорт (2652)
Трудовое право (136)
Туризм (90)
Уголовное право и процесс (406)
Управление (95)
Управленческие науки (24)
Физика (3463)
Физкультура и спорт (4482)
Философия (7216)
Финансовые науки (4592)
Финансы (5386)
Фотография (3)
Химия (2244)
Хозяйственное право (23)
Цифровые устройства (29)
Экологическое право (35)
Экология (4517)
Экономика (20645)
Экономико-математическое моделирование (666)
Экономическая география (119)
Экономическая теория (2573)
Этика (889)
Юриспруденция (288)
Языковедение (148)
Языкознание, филология (1140)

Реферат: Сельская гаспадарка Беларусі

Название: Сельская гаспадарка Беларусі
Раздел: Рефераты по ботанике и сельскому хозяйству
Тип: реферат Добавлен 23:53:05 10 июня 2010 Похожие работы
Просмотров: 693 Комментариев: 2 Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ

КАФЕДРА ГІСТОРЫІ І КУЛЬТАРАЛОГІІ

РЭФЕРАТ

НА ТЭМУ:

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА БЕЛАРУСІ НА ПАЧАТКУ XXI СТАГОДДЗЯ

Выканала: студэнтка Назарава Юлія

Анатольеўна ЭКФАК 1 курс 7 група

Выкладчык: Кірчук Юлія Віктараўна

ГОРКІ 2008 год


Змест

I.Асноўная характарыстыка

II.Статыстыка

III. Важнейшыя інвестыцыйныя праекты

IV. Аналіз

V. Навіны

VI. Галоўныя праблемы

VII. P.S.

VIII. Спіс літаратуры


I . Асноўная характарыстыка

Аграпрамысловы комплекс у 2006 годзе функцыянаваў у складаных метэакліматычных умовах. Гэта прывяло да таго, што тэмп росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі некалькі замаруджваўся і не заўсёды выконваліся прагнозныя паказчыкі. Разам з тым, у сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой павялічылася на 12 %, вытворчасць малака - на 9 %, яек - на 15 %. Пры гэтым пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 2 %, свіней - на 6 %.

Аднак за кошт мінімізацыі страт ад прыродных анамалій, уключэння ўсіх рэзерваў арганізацыйнага і тэхналагічнага плана па выніках года вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася і склала 106 %, што адпавядае гадавому прагнозу(106-108 %). За 2006 год сельскагаспадарчымі арганізацыямі Гродзенскай вобласці атрымана валавой прадукцыі на суму 1277 млрд. рублёў, што склала 104,1 % да ўзроўню 2005 года (прагноз 104 %).

Рэалізацыя жывёлы і птушкі ўзрасла на 15,2 %. Павялічыліся аб'ёмы вытворчасці мяса на 10,3 %, валавыя надоі малака - на 8,6 %.

Прырост жывёлагадоўчай прадукцыі забяспечаны ў асноўным за кошт росту прадукцыйнасці грамадскай жывёлагадоўлі. Сярэдні ўдой малака на адну карову склаў 4363 кг, што на 334 кг больш, чым у 2005 годзе, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе на гадоўлі і адкорме буйной рагатай жывёлы ўзрасло на 11 грамаў і свіней - на 27 грамаў і дасягнула ў жывёлагадоўлі 588 грамаў і ў свінагадоўлі 511 грамаў.

Палепшылася якасць рэалізуемай прадукцыі. Сярэдняя вага адной галавы буйной рагатай жывёлы, пастаўленай на мясакамбінаты, склала 475 кг і свіней 111 кг.

У разліку на 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў рэалізавана 171 цэнтнер мяса і 568 цэнтнераў малака, што адпаведна на 15 % і 9 % больш, чым за 2005 год.

Чысты прыбытак сельгасарганізацый Гродзенскай вобласці за студзень-лістапад 2006 года склаў у бягучых цэнах Br159,6 млрд., што на 10,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2005 года. Чыстую страту ў студзені-лістападзе атрымалі чатыры сельгасарганізацыі (1,7 працэнта агульнай іх колькасці) на суму Br901 млн.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг у сельскай гаспадарцы Гродзеншчыны склала 7,9 працэнта супраць 13 працэнтаў у студзені-лістападзе 2005 года, рэнтабельнасць продажаў - адпаведна 6,4 працэнта супраць 10,1 працэнта.

На 1 снежня 2006 года пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць сельгасарганізацый вобласці склала Br162,1 млрд., або 19,4 працэнта агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычынасці. Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць перасягнула пратэрмінаваную дэбіторскую ў 15,2 раза.

Пратэрмінаваная запазычанасць сельгасарганізацый за энергарэсурсы на 1 снежня 2006 года, уключаючы ўнутрырэспубліканскія разлікі, склала Br6,8 млрд., або 4,2 працэнта ўсёй пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці галіны і 7,3 працэнта пратэрмінаванай запазычанасці за энергарэсурсы па вобласці.

Жывёлагадоўля зьяўляецца адной з крыніцаў сродкаў да існаваньня для аднаго мільярда чалавек ва ўсім сьвеце, а яшчэ для прыблізна сямідзесяці адсоткаў беднага вясковага насельніцтва плянэты жывёлагадоўля зьяўляецца сапраўды важнай крыніцай сродкаў да існаваньня. На долю жывёлагадоўчай вытворчасьці зараз прыпадае каля трыццаці адсоткаў ВУП сельскай гаспадаркі ў разьвіваных краінах, і, паводле прагнозаў спэцыялістаў, гэтая лічба вырасьце да прыблізна сарака адсоткаў да 2030 году.

Глябалізацыя рынкаў жывёлагадоўлі зьяўляецца самым галоўным чыньнікам, што ўплывае на разнастайнасьць пародаў сельскагаспадарчых жывёлаў.

Традыцыйныя сыстэмы сельскагаспадарчай вытворчасьці прадугледжваюць выкарыстаньне шматфункцыянальных жывёлаў, кожная зь якіх забясьпечвае чалавека цэлым шэрагам тавараў ды паслугаў. Сучасная сельская гаспадарка вывяла спэцыялізаваныя пароды, аптымізуючы спэцыфічныя вытворчыя рысы. Выкарыстаньне гэтых пародаў дазволіла дамагчыся бясспрэчна годнага подзіву падвышэньня роўню прадукцыйнасьці, але ў той самы час іх гадоўля і памнажэньне вымагаюць значнага ўкладаньня рэсурсаў і прцы звонку.

Агулам 14 з больш чым 30 прыручаных відаў сысуноў і птушак забясьпечваюць зараз чалавецтва 90 адсоткамі харчаваньня, якое вырабляецца ў жывёлагадоўчым сэктары.

”Большасьць выраблянага харчаваньня прыпадае на долю ўсяго пяці відаў жывёлаў: быдла, авечак, козаў, свіньней і кур”, -- адзначае Ірэна Гофман (Irene Hoffmann), кіраўнічка Службы жывёлагадоўчай вытворчасьці ФАО. “Адбор высокапрадукцыйных пародаў арыентаваны на разьвіцьцё спадчынных рысаў, зьвязаных з прадукцыйнасьцю, і, зазвычай, пагарджае пры тым функцыянальнымі і адаптацыйнымі рысамі. Гэты працэс вядзе да звужэньня генэтычнай базы як унутры саміх камэрцыйна пасьпяховых пародаў, гэтак і іншых пародаў, і фактычна цэлыя віды аказваюцца зьнішчанымі сіламі рынку”.

У той самы час акурат у наяўных генэтычных рэсурсах жывёлаў утрымліваюцца каштоўныя рэсурсы, якія дазволяць забясьпечыць харчовую бясьпеку ды разьвіцьцё сельскай гаспадаркі ў будучым, перадусім, у неспрыяльных навакольных умовах.

“Падтрыманьне генэтычнае разнастайнасьці відаў жывёлаў дазволіць будучым пакаленьням выбраць тыя адмены ці вывесьці новыя пароды, якія дазволяць ім даць рады з праблемамі, якія паўстаюць у працэсе разьвіцьця чалавецтва, у тым ліку з зьмяненьнем клімату, захворваньнямі ды зьменлівымі сацыяльна-эканамічнымі чыньнікамі”, -- зазначыў Хасэ Эскінас-Алькасар (Jose Esquinas-Alcazar), сакратар Камісіі ФАО па выкарыстаньні генэтычных рэсурсаў для вытворчасьці харчаваньня і вядзеньня сельскай гаспадаркі.

У зьвязку з той узаемазалежнасьцю, што існуе паміж краінамі ў дачыненьні да генэтычных рэсурсаў жывёлаў, неабходна садзейнічаць ім у наладжваньні працэсу пастаяннага абмену і далейшага разьвіцьця гэтых рэсурсаў, а таксама прыбраць непатрэбныя перашкоды на гэтым шляху; пры тым трэба забясьпечыць, каб выгоды ад таго адчулі на сабе ўсе фэрмеры, жывёлаводы, сэлекцыянэры, спажыўцы і ўсё грамадзтва”, -- зазначыў Хасэ Эскінас.

Прыродна- эканамічныя ўмовы

Рэспубліка Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы і адносіцца да ўсходнееўрапейскіх дзяржаў. Яе тэрыторыя складае 207,6 тыс.кв.км. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 93,4 тыс. кв.км, з якіх 62,3 тыс.кв.км - ворная зямля. Рэспубліка багатая лясамі, якія займаюць амаль 40% плошчы. Па Беларусі працякае 20,8 тыс. рэк, на ёй размешчаны 108 тыс. азёр, 1,5 тыс. сажалак і больш за 140 вадасховішчаў. Краіна на захадзе мяжуе з Польшчай, на паўночным захадзе – з Літвой і Латвіяй, на поўначы і ўсходзе – з Расіяй, на поўдні - з Украінай. У адміністрацыйных адносінах падзяляецца на 6 абласцей. Вобласці падраздзяляюцца на 118 сельскіх раёнаў. Найбольшая працягласць тэрыторыі Беларусі з поўначы на поўдзень - 560 км, з захаду на ўсход – 650 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора – 160 м; вышэйшы пункт – гара Дзяржынская – 345 м (Мінскае ўзвышша); самае нізкае месца (менш за 85 м) знаходзіцца ў межах Нёманскай нізіны.

Клімат Беларусі ўмераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага, больш халодны на поўначы і адносна цёплы на поўдні. Пераважаюць заходнія і паўночна-заходнія вятры. Сярэдняя тэмпература студзеня – самага халоднага месяца – ад -4°С на паўднёвым захадзе да -9°С на паўночным усходзе, ліпеня - самага цёплага месяца - ад +17°С на поўначы да +19,5°С на поўдні. Значныя ваганні сумы станоўчых тэмператур за перыяд росту сельскагаспадарчых культур – ад 2100 да 2500°С, а працягласць перыяду актыўнай вегетацыі культурных раслін – ад 190 да 205 дзён. Сярэднегадавая сума ападкаў у цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частках краіны – 600-650 мм, на поўдні і паўднёвым захадзе – 500-600 мм. Рэспубліка мае запасы торфу і калійных угнаенняў, якія выкарыстоўваюцца для павышэння ўрадлівасці глеб.

Сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавана на вырошчванні традыцыйных для ўмераных шырот культур. У раслінаводстве пераважаюць збожжавыя ( ячмень, жыта, пшаніца), бульба, кармавыя культуры. У сувязі са структурнымі пераўтварэннямі і арыентацыяй на аднаўляльныя крыніцы энергіі ў рэспубліцы пашыраюцца аб’ёмы вырошчвання збожжавых і алейных культур. У Беларусі засяроджана амаль 16 % сусветных пасеваў лёну, або больш за 20 % яго пасеваў на Еўрапейскім кантыненце.

У жывёлагадоўлі ў асноўным гадуецца буйная рагатая жывёла для вытворчасці малака і мяса, а таксама свінні і птушка.

Агульная зямельная плошча Рэспублікі Беларусь - 207,6 тыс.кв.км. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 44,9 % , з іх ворная зямля – 30 % агульнай плошчы. На душу насельніцтва прыпадае 0,9 га сельскагаспадарчых земляў, у тым ліку 0,6 га ворнай зямлі. Землі, якія не выкарыстоўваюцца і слаба выкарыстоўваюцца ў народнай гаспадарцы (пяскі, кустоўе, балоты і г.д) складаюць 15 % агульнай плошчы. За апошнія 20 гадоў з сельскагаспадарчага абароту выбыла 600 тыс. га.

Сельская гаспадарка Беларусі спецыялізуецца на прадукцыі жывёлагадоўлі (малако, мяса), а таксама на вырошчванні льну і бульбы, зерневых і гароднінных культур, цукровых буракоў, рапсу і кармавых культур. Аграпрамысловы комплекс арыентуецца на стварэнне шматукладнай сельскай гаспадаркі, якая спалучае ў сабе розныя формы ўласнасці і гаспадарання, як калгасы, саўгасы, так і фермерскія гаспадаркі.

Знешнеэканамічныя сувязі. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі з'яўляюцца Расія (больш за 50% знешнегандлёвага абароту), Украіна, Польшча, Германія, Літва і іншыя.

Аб'ектыўныя гістарычныя і эканамічныя перадумовы паспрыялі таму, што найбольш развітымі застаюцца эканамічныя сувязі Беларусі з краінамі СНД, асабліва з Расіяй. У той жа час значная ўвага надаецца павышэнню канкурэнтназдольнасці беларускай прадукцыі і яе пранікненню на рынкі краін Захаду.

II . Статыстыка

Паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця па Мінсельгасхарчу за 2006 год

Назва паказчыка Тэмп росту да 2005 года, %
Прадукцыя сельскай гаспадаркі ўсіх катэгорый гаспадарак 106,1
у тым ліку ў сельскагаспадарчых арганізацыях (уключаючы сялянскія (фермерскія гаспадаркі) 109
Прадукцыя прамысловасці ў супастаўных цэнах 113,5
Прадукцыя прамысловасці з улікам індэкса фізічнага аб’ёму 113,4
Вытворчасць спажывецкіх тавараў 114,5
Экспарт тавараў (у фактычных цэнах, з разліку ў доларах ЗША) 133,7
Імпарт тавараў (у фактычных цэнах, з разліку ў доларах ЗША) 176
Прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал (па прадпрыемствах рэспубліканскай уласнасці) 134,7
Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці 36,3
Зніжэнне ўзроўню матэрыялаёмістасці прадукцыі ў прамысловасці -0,5
Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі ў прамысловасці 4,1
Доля сертыфікаванай прадукцыі ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці 63
Удзельная вага новай прадукцыі ў аб’ёме прамысловай вытворчасці 8,2
Паказчык па энергазберажэнню -5,5

III . Важнейшыя інвесты цыйныя праекты

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лютага 2006 г. № 215 «Аб інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2006 годзе» ў пералік важнейшых інвестыцыйных праектаў, прадугледжаных да рэалізацыі ў 2006 годзе, увключаны два інвестыцыйныя праекты Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання: «Арганізацыя вытворчасці лакіравання і літаграфіі бляхі на РУВП «Бярозатара» з аб’ёмам крэдытных рэсурсаў 10 млн. рублёў і «Мадэрнізацыя тэхналагічнага абсталявання хлебазавода № 4 РУВПХП «Гомельхлебпрам» з аб’ёмам інвестыцый 3,3 млн. рублёў, у тым ліку 2,7 млн. рублёў - крэдыт банка і 0,6 млн. рублёў – уласныя сродкі арганізацыі.

Інвестыцыйны праект «Вытворчасць лакіравання і літаграфіі бляхі на РУВП «Бярозатара»

На 1 студзеня 2007 г. на аплату абсталявання і агульнабудаўнічыя работы з рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, прадуктаў харчавання і аграрнай навукі выдзелена 10973 млн. рублей, атрыманы крэдыт ААТ «Белаграпрамбанк» у суме 5530 млн. рублёў.

Інвестыцыйны праект «Мадэрнізацыя тэхналагічнага абсталявання хлебазавода № 4 РУВПХП «Гомельхлебпрам»

Па стану на 1 студзеня 2007 г. асвоена 3300 млн. рублёў, у тым ліку 600 млн. рублёў – уласныя сродкі арганізацыі і 2700 млн. рублёў - крэдытныя рэсурсы банка.

Рэалізацыя Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2006 год

На фінансаванне Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы 2006 года, зацверджанай Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2006 г. № 588 і ад 19 мая 2006 г. № 332, з рэспубліканскага бюджэту прадугледжана накіраваць 69784,4 млн. рублёў. За 2006 год выдзелена 69574,6 млн. рублёў (у тым ліку 1299,3 млн. рублёў сродкаў зарэгістравана да аплаты), або 99,7 % да плана.

Па Дзяржаўнай праграме «Захаванне і выкарыстанне меліярацыйных зямель на 2006-2010 гады» ў 2006 годзе на выкананне мерапрыемстваў па рэканструкцыі і аднаўленню меліярацыйных сістэм прадугледжана выдзеліць 38000 млн. рублёў. За 2006 год з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 37913 млн. рублёў,або 99,8 % да плана. Уведзена ў эксплуатацыю 88 аб’ектаў меліярацыі, 14,132 тыс. га асушаных зямель пры даведзеным плане, адпаведна, 76 і 14 тыс. га.

Па Рэспубліканскай праграме «Інжынерныя водагаспадарчыя мерапрыемствы па абароне населеных месц і сельскагаспадарчых угоддзяў ад паводкаў у найбольш паводканебяспечных раёнах Палесся на 2005-2010 гады» ў 2006 годзе прадугледжана выдзеліць 10000 млн. рублёў. За 2006 год з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 9720,4 млн. рублёў, або 98,8 % да плана. Уведзена ў эксплуатацыю 5 аб’ектаў, 2 помпавыя станцыі, 35,6 км дамб, 86,7 км каналаў пры плане ўводу 3 аб’ектаў, 60,06 км дамб, 36 км каналаў.

Падпраграма «Дзіцячае харчванне» Прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі» на 2006-2010 гады зацверждана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 2006 г. № 318. У 2006 годзе ў адпведнасці з падпраграмай прадугледжана ўсяго 20060,4 млн. рублёў, у тым ліку 1393,4 млн. рублёў з рэспубліканскага бюджэту і 18667 млн. рублёў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. За 2006 год прафінансавана 23039,6 млн. рублёў або 114,9 % да плана, у тым ліку з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 1393,4 млн. рублёў, або 100 % да плана, з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдзелена 18384,8 млн. рублёў або 98,5 % ад плана, выдзелена сродкаў мясцовага бюджэту 476,8 млн. рублёў, атрымана крэдытаў банка 1313,1 млн. рублёў, выкарыстана ўласных сродкаў 1371,5 млн. рублёў.

Па іншых важнейшых будоўлях і аб’ектах план фінансавання на 2006 год складае 20391 млн. рублёў. З рэспубліканскага бюджэту выдзелена 100 % сродкаў ад гадавога плана фінансавання.

Асабліва важныя аб’екты, якія знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

• Пашырэнне УП “Віцебская біяфабрыка”

• Рэканструкцыя РУВП «Бярозатара»

1.Будаўніцтва цэха лакіравання і літаграфіі бляхі.

2. Цэх упакоўкі з ламініраванай і фальгаміраванай паперы для харчовых прадуктаў.

• РСУП «СГЦ «Задняпроўскі» Аршанскага раёна Будаўніцтва свінагадоўчай племянной фермы на 250 асноўных свінаматак.

• ААТ «Птушкафабрыка імя Н.М. Крупскай».

1. Будаўніцтва малочна-таварнай фермы ў в. Селішча.

2. Будаўніцтва зернесушыльнага комплексу.

IV . Анал із

Насельніцтва: 9.71 млн чалавек

Прамысловасць / ВУП: 27.6%

Сельская гаспадарка / ВУП: 7.5%

Інвестыцыі / ВУП: 24.3%

Экспарт: Расія 35%, ЕЗ 46%

Імпарт: Расія 59%, ЕЗ 22%

· Скарачаецца выпуск прадукцыі ў харчовай прамысловасці

· Былі заключаныя пагадненні пра здабычу нафты за мяжой

· Было заключанае беларуска-расійскае пагадненне ў сферы знешняга гандлю

· НББ абмяжоўвае прапанову грошай

· Доля дзяржавы і НББ у Белзнешэканамбанку будзе прададзеная расійскаму Знешэканамбанку

Палітыка: пошук новых знешнепалітычных партнераў

У сакавіку ў Мінску прайшоў семінар у межах еўрапейскай палітыкі добрасуседства, арганізаваны сумесна беларускім парламентам і Парламенцкай асамблеяй АБСЕ. На семінары абмяркоўваліся магчымасці развіцця супрацы паміж ЕЗ і Беларуссю. Аднак на дадзены момант заўважны прагрэс ў двухбаковых стасунках дасягнуты не быў: напрыканцы сакавіка ЕЗ падоўжыў санкцыі ў стасунках да Беларусі, якія забараняюць 36 высокапастаўленым беларускім чыноўнікам наведваць краіны-сябры ЕЗ.

У сакавіку прайшоў шэраг візітаў афіцыйных беларускіх дэлегацыяў у замежныя краіны. Дэлегацыя на чале з А. Лукашэнка наведала ААЭ, на чале з прэмьер-міністрам С. Сідорскім – Азербайджан, а дэлегацыя на чале з намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта В. Шэйманам – Венесуэлу. На дадзеных сустрэчах абмяркоўваліся магчымасці супрацы ў галіне нафтаперапрацоўкі, знешнегандлёвай і інвестыцыйнай супрацы. Такім чынам, беларускія ўлады працягваюць пошук новых партнераў, альтэрнатыўных Расіі і ЕЗ, у мэтах павышэння знешняй канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі.

Рэальны сектар: спад у харчовай прамысловасці

У студзені-лютым тэмпы росту ВУП знізіліся да 9% г/г. Асноўнай прычынай запавольвання росту стала пагаршэнне сітуацыі ў прамысловасці, дзе тэпмы росту знізіліся да 6.9% г/г. Спад назіраецца ў электраэнергетыцы (у выніку цёплай зімы), паліўнай прамысловасці (у выніку нявырашанасці праблемаў з пастаўкамі нафты), а таксама ў харчовай прамысловасці. Выпуск ў дадзенай галіне скарачаўся за кошт рэзкага падзення вытворчасці цукру – на 56.7% г/г у студзені-лютым, абумоўленага скарачэннем яго экспарту ў Расію.

Фактычна, рост у прамысловасці працягваўся толькі за кошт галінаў, што працуюць на тыя сегменты ўнутранага рынку, у якіх назіраецца рост. Высокія тэмпы росту назіраліся ў прамысловасці будматэрыялаў (у выніку хуткага росту інвестыцыяў), а таксама ў асобных галінах машынабудавання, што выпускаюць тавары, імпарт якіх спрабуе абмежаваць беларускі ўрад. Спад у харчовай і паліўнай прамысловасці ў пачатку 2007 г. прадэманстраваў высокую адчувальнасць беларускай эканомікі да знешнегандлёвых шокаў. Таму без вырашэння праблемаў у знешнім гандлі магчымасці для эканомічнага росту будуць абмежаванымі.

Унёсак у прырост прамысловай вытворчасці ў студзені-лютым 2007 г.

тэмп прыросту унёсак у прырост
Электраэнергетыка -6.7 -0.7
Паліўная -1.6 -0.3
Чорная металургія 7.6 0.4
Хімічная і нафтахімічная 9.2 1.1
Машынабудаванне і металаапрацоўка 14.1 3.0
Дрэваапрацоўка 4.9 0.2
Будаўнічых матэрыялаў 21.6 0.6
Лёгкая 7.4 0.3
Харчовая -4.7 -0.7
Іншыя 28.5 3.0
Прамысловасць, усяго 6.9 6.9

Заўвага. Тэмп прыросту – % г/г; унёсак у прырост – адсоткавых пунктаў.

Крыніца: разлікі па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу.

Структурныя тэндэнцыі: заключэнне пагадненняў аб здабычы Беларуссю нафты за мяжой

Энергетыка . Па выніках перамоваў прэмьер-міністраў Азербайджану і Беларусі было дасягнутае пагадненне аб дазволе на здабычу нафты ў Азербайджане для Беларуснафты. Адначасова, дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджану дапушчаная ў якасці аператара на беларускі рынак. Яна будзе пастаўляць нафту для перапрацоўкі ў Беларусі і наступнай рэалізацыі на экспарт. Па выніках візіту ў Венесуэлу было дасягнутае пагадненне аб стварэнні беларуска-венесуэльскага СП, якое будзе займацца прамысловай распрацоўкай радовішчаў нафты, прапанаваных Венесуэлай Беларусі. Плануецца, што гэтае прадпрыемства будзе здабываць да 10 млн т. нафты ў год. Дадзеныя пагадненні скіраваныя на стварэнне ўмоваў для дыверсіфікацыі паставак нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы і павышэнне іх рэнтабельнасці. Аднак у выніку высокіх транспартных выдаткаў эканамічная эфектыўнасць дадзеных праектаў выклікае сумневы.

Знешні гандаль: заключэнне беларуска-расійскага знешнегандлёвага пагаднення

У студзені дэфіцыт гандлю таварамі склаў USD 362.5 млн (у папярэднім годзе сальда было дадатным – USD 36.3 млн). Аб’ёмы экспарту не змяніліся, паколькі рэзка (на 37.6% г/г) знізіўся экспарт нафтапрадуктаў. Гэта абумовіла зніжэнне агульнага аб’ёму экспарту ў краіны ЕЗ на 15.8% г/г і змяншэнне сальда гандлю таварамі з дадзеным рэгіёнам да USD 24.5 млн (USD 446.0 млн у папярэднім годзе). Скрачэнне экспарту нафтапрадуктаў тлумачылася тым, што пытанні паставак расійскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы да гэтай пары не ўрэгуляваныя. Адпаведна, знізіліся і аб’ёмы імпарту сырой нафты з Расіі (на 48.0% г/г), што прывяло да змяншэння дэфіцыту ў гандлі з гэтай краінай да USD 305.8 млн (USD 413.8 млн у папярэднім годзе). У той жа час імпарт з краінаў ЕЗ вырас амаль удвая за кошт павелічэння паставак пракатных станаў, сельскагаспадарчых машын, трактароў і легкавых аўтамабіляў. У выніку імпарт у цэлым вырас на 29.5% г/г, што і вызначыла стан гандлёвага балансу ў студзені. Аднак малаверагодна, што студзеньскую дынаміку можна разглядаць як тэндэнцыю, паколькі на дадзены момант адбываецца адаптацыя да новых умоваў гандлю.

Пэўнае ўздзеянне на развіццё знешняга гандлю ў 2007 г. будзе мець падпісанае ў сакавіку пагадненне аб гандлёва-эканамічнай супрацы з Расіяй. Яно прадугледжвае доступ абедзвюх краінаў на нацыянальныя рынкі дзяржаўных закупак, а таксама рэгулюе шэраг пытанняў, звязаных з транзітам і ўскоснымі падаткамі пры экспарце і імпарце тавараў. Таксама Беларусь узяла на сябе абавязкі па скасаванні шэрагу абмежаванняў на доступ асобных расійскіх тавараў на беларускі рынак, а таксама абавязалася не ўводзіць такіх абмежаванняў у будучыні. Такім чынам, Беларусь будзе вымушаная адмовіцца ад некаторых захадаў пратэкцыянісцкай палітыкі ў гандлі з Расіяй, што можа прывесці да павелічэння імпарту з гэтай краіны. Такім чынам, у выніку ўздзеянне гэтага пагаднення на сальда ў гандлі паміж краінамі можа выявіцца блізкім да нуля.

Гандлёвы баланс

USD млрд сту. 2006 сту. 2007 прырост
Усяго:
экспарт 1387.7 1387.8 0.1
імпарт 1351.4 1750.3 398.9
сальда 36.3 -362.6 -398.9
Расія:
экспарт 455.4 563.2 107.8
імпарт 869.2 869.0 -0.2
сальда -413.8 -305.8 108.0
ЕЗ:
экспарт 823.6 693.7 -129.9
імпарт 395.8 763.3 367.5
сальда 427.8 -69.6 -497.4

Крыніца: разлікі па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу.

Дзяржаўныя фінансы: змены ў сістэме падаткаабкладання

У сакавіку быў прыняты шэраг захадаў па змякчэнні вынікаў падаражання энергарэсурсаў для рэальнага сектару. Па-першае, для прадпрыемстваў ЖКГ былі ўсталяваныя ільготы па аплаце падатку на дададзеную вартасць (ПДВ). Верагодна, гэта абумоўлена рэзкім (у 3.2 разы ў параўнанні з пачаткам году) павелічэннем запазычанасці дадзенай галіны за энергарэсурсы. Па-другое, ільготы па аплаце ПДВ і шэрагу іншых падаткаў змогуць атрымаць прамысловыя прадпрыемствы. Сродкі, якія вызваляцца ў выніку такіх ільготаў, мусяць быць скіраваныя ў мясцовыя бюджэты (15%) і на фінансаванне інавацыйнай дзейнасці, прадугледжанай бізнес-планам (85%).

Апроч гэтага, урад зрабіў некаторыя крокі па пашырэнні сферы ўжывання сістэмы спрошчанага падаткаабкладання. Раней яна заставалася практычна незапатрабаванай з-за дастаткова высокіх ставак і авансавай сістэмы аплаты падатку. Чакаецца, што новыя крытэры ўжывання дадзенай сістэмы – сярэднеспісавая колькасць супрацоўнікаў меней за 100 чалавек (раней 15) і валавы даход за год, які не перавышае BYR 2 млрд, а таксама скасаванне авансавага прынцыпу аплаты падатку, забяспечаць большую прыцягальнасць малога прадпрымальніцтва з утварэннем юрыдычнай асобы. Таксама для стымулявання прадпрымальніцкай актыўнасці ў малых гарадох стаўкі падатку ў межах спрошчанай сістэмы для іх зніжаныя ў 2–2.7 разы. Разам з тым, гарантуючы скарачэнне колькасці падаткавых плацяжоў, сістэма спрошчанага падаткаабкладання неабавязкова прывядзе да змяншэння іх памераў. Таму пераход на гэтую сістэму будзе выгадным толькі для абмежаванай групы малых прадпрыемстваў.

Стаўкі падаткў згодна з спрошчанай сістэмай падаткаабкладання

Стаўка падатку, %
буйны горад горад да 50 тыс. чал.*
колькасць да 15 чал., выручка да BYR 0.6 млрд
сплочваюць ПДВ 8 3
не сплочваюць ПДВ 10 5
колькацсь ад 15 да 100 чал., выручка да BYR 2 млрд
сплочваюць ПДВ 8 3
не сплочваюць ПДВ -- --

* згодна спісу, вызначанаму Саветам міністраў.

Манетарная палітыка: абмежаванне грашовай прапановы

У лютым НББ па-ранейшаму праводзіў даволі жорсткую палітыку, абмяжоўваючы грашовую прапанову ў мэтах стабілізацыі валютнага рынку. Таму патрабаванні НББ да банкаў троху скараціліся (на 0.7% м/м). У такой сітуацыі попыт і прапанова на валютным рынку стабілізаваліся амаль на адным узроўні, і НББ нават змог набываць валюту на рынку. Разам з тым, камерцыйныя банкі, знешнія пазыкі якіх забяспечвалі прапанову валюты на рынку ў мінулыя месяцы, сталі павялічваць свае замежныя актывы, зніжаючы залішнія рэзервы ў замежнай валюце ў НББ. Таму ў выніку чыстыя замежныя актывы ворганаў грашова-крэдытнага рэгулявання скараціліся на 3.2% м/м. У выніку за люты грашовая база паменшылася на 2.6% м/м, а ў гадавым вымярэнні яе рост запаволіўся да 37.9% г/г (38.5% г/г у студзені).

Абмежаванне грашовай прапановы НББ забяспечыла далейшы рост працэнтных ставак, як на міжбанкаўскім, так і на дэпазітным рынках. Павялічыўшы прыцягальнасць ашчаджэнняў, банкі маглі забяспечыць рост рэсурсовай базы, неабходны для падтрымання высокіх тэмпаў крэдытавання, якое мае дырэктыўны характар. У лютым тэмп росту патрабаванняў банкаў да эканомікі па-ранейшаму павялічваўся (на 1.3 адсоткавага пункту) і дасягнуў 61.4% г/г. У выніку павышэння прыбытковасці ашчаджэнняў, насельніцтва і прадпрыемствы павялічылі тэрміновыя дэпазіты ў рублях, тэмп росту якіх павысіўся да 44.3% г/г (40.1% г/г у студзені). Разам з тым, у лютым захавалася тэндэнцыя да паскарэння росту валютных дэпазітаў, які склаў 38.6% (33.9% г/г у студзені). Попыт на наяўныя грошы ў лютым істотна не змяніўся, але ў гадавым вымярэнні тэмп росту наяўных грошай троху знізіўся – да 27.4% г/г (30.1% г/г у студзені). Рублёвая грашовая маса павялічылася ў лютым на 3.1% м/м, а шырокая грашовая маса – на 4.0% м/м. У гадавым вымярэнні тэмпы іх росту склалі адпаведна 36.0 і 36.8% г/г (34.5 і 34.3% у студзені).

Павышэнне кошту энерганосьбітаў стымулявала паскарэнне росту спажывецкіх цэнаў: у лютым яны выраслі на 0.8% м/м, ці на 7.9% г/г (7.1% г/г у студзені). Курс беларускага рубля ў адносінах да даляра ЗША ў сакавіку практычна не змяніўся і склаў 2143 BYR/USD.

Банкаўскі сектар: продаж Белзнешэканамбанку

У сакавіку А. Лукашэнка падпісаў загад, паводле якога расійскаму Знешэканамбанку будзе прададзены ўвесь пакет акцыяў, які належыць дзяржаве і НББ і складае 48.6% статутнага фонду Белзнешэканамбанку. Сума ўгоды складзе каля USD 21.5 млн. Белзнешэканамбанк з’яўляецца адным з шасці «сістэмаўтваральных» банкаў, якія ўпаўнаважаныя абслугоўваць дзяржаўныя праграмы. Ён з’яўляецца шостым па памеры актываў і рэсурсовай базы ў беларускай банкавай сістэме і спецыялізуецца на інструмантах гандлёвага фінансавання і абслугоўвання знешнеэканамічных угодаў. Аб жаданні прадаць пакеты акцыяў, што належаць дзяржаве і НББ у дадзеным банку, а таксама ў Парытэт-банку і Міжгандальбанку, беларускія ўлады абвяшчалі неаднаразова, але пры гэтым не атрымлівалася дасягнуць дамоўленасцяў з патэнцыйнымі інвестарамі. На фоне вынікаў газавага і нафтавага шокаў продаж дзяржпакету акцыяў Белзнешэканамбанку можа стаць сігналам для замежных інвестараў аб гатоўнасці беларускіх уладаў ствараць больш прывабныя ўмовы інвеставання ў беларускую банкаўскую сістэму.

Эканамічныя тэндэнцыі 1 кв. 05 2 кв. 05 3 кв. 05 4 кв. 05 1 кв. 06 2 кв. 06 3 кв. 06 4 кв. 06

сне.

06

сту.

07

лют.

07

Рост рэальнага ВУП % г/г 9.9 8.4 8.7 10.7 11.0 9.6 8.6 10.8 -- 9.7 --

Рост рэальнага

ВУП

% г/г

нар.

9.9 9.1 9.0 9.4 11.0 10.3 9.6 9.9 9.9 9.7 9.0

Рэальная прамысловая

вытворчасць

% г/г

нар.

11.7 10.3 9.7 10.5 13.5 12.6 12.2 11.3 11.3 8.5 6.9

Рэальная

сельскагаспадачая

вытворчасць

% г/г

нар.

12.5 10.1 3.0 2.1 10.1 6.9 2.2 6.1 6.1 7.0 5.2
ІСЦ % г/г к/п 11.9 10.0 9.8 8.0 6.8 7.0 6.4 6.6 6.6 7.1 7.9
ІЦВПП % г/г к/п 14.2 12.1 10.5 10.2 8.3 8.1 8.0 8.5 8.5 22.4 22.6

Экспарт тавараў

(USD)*

% г/г 21.8 17.2 15.1 11.5 27.5 24.9 29.3 13.6 6.7 0.0 --

Імпарт тавараў

(USD)*

% г/г 0.6 3.6 7.8 -5.3 51.3 37.0 30.0 23.5 31.0 29.5 --

Сальда гандлю

таварамі (дадзеныя

НББ)

USD млн.

нар.

452 345 43 -527 -136 -786 -1215 -2398 -2398 -365 --

Бягучы

рахунак

USD млн

нар.

737 884 816 510 115 -289 -558 -1512 -1512 -- --
Бягучы рахунак % ВУП нар. 12.2 6.7 3.7 1.7 1.5 -1.8 -2.1 -4.1 -4.1 -- --

Міжнародныя

рэзервы

USD

млн к/п

975 1130 1189 1297 1290 1154 1155 1383 1383 1330 1303

Грашовая

база

% г/г к/п 21 39 50 74 53 48 38 20 20 39 38

Стаўка па крэдытах

у беларускіх рублях**

%

гадавых, к/п

19 15 14 12 12 11 12 12 12 12 13

Абменны курс

(афіцыйны)

BYR/USD

с/п

2164 2151 2150 2150 2151 2146 2142 2141 2140 2140 2142

Абменны курс

(афіцыйны)

BYR/EUR

с/п

2840 2713 2623 2558 2587 2694 2729 2761 2827 2782 2797

* тэмпы росту даляравых паказнікаў

(крыніца: разлікі па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу).

** намінальная стаўка па новых крэдытах

юрыдычным асобам (крыніца: НББ).

Крыніцы: Міністэрства статыстыкі і аналізу і НББ.

Асноўныя эканамічныя паказнікі 2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006
Намінальны ВУП*

BYR

трлн

9.134 17.173 26.613 36.565 49.991 65.067 79231

Намінальны ВУП

**

USD

млрд

8.7 12.1 14.5 17.7 23.1 30.2 36.9

Рост рэальнага

ВУП

% г/г 5.8 4.7 5.0 7.0 11.4 9.4 9.9

Прамысловая

вытворчасць

% г/г 7.8 5.9 4.5 7.1 15.9 10.5 11.3

Сельскагаспадарчая

вытворчасць

% г/г 9.3 1.8 0.7 6.6 12.6 1.7 6.1
ІСЦ

% г/г

с/п

168.6 61.1 42.6 28.4 18.1 10.3 7.0
ІСЦ % г/г к/п 107.5 46.1 34.8 25.4 14.4 8.0 6.6
ІЦВПП

% г/г

с/п

185.3 72.1 41.4 37.5 24.1 12.1 8.3
ІЦВПП % г/г к/п 166.4 40.9 42.7 28.1 18.8 10.0 8.5

Экспарт (т/п,

USD)

% г/г 19.4 10.9 9.8 24.4 35.7 15.8 21.8

Імпарт (т/п,

USD)

% г/г 21.5 11.1 9.0 25.1 40.3 3.0 33.0

Бягучы

рахунак

USD

млн

-338 -394 -311 -424 -1206 510 -1512

Бягучы

рахунак

%

ВУП

-3.9 -3.2 -2.1 -2.4 -5.2 1.7 -4.1

ПЗІ

(чыстыя)

USD

млн

119 96 453 170 163 303 351

Міжнародныя

рэзервы

USD

млн

357 347 457 474 770 1297 1383

Сальда

дзяржбюджэту***

%

ВУП

-0.6 -1.6 -0.2 -1.6 0.0 -0.6 2.2

Унутраны дзяржаўны

доўг

%

ВУП к/п

4.5 6.1 5.4 5.5 5.7 5.8 6.5

Знешні доўг

(сукупны)

%

ВУП к/п

24.4 24.8 27.0 23.7 21.4 17.9 18.6

Грашовая

база

% г/г к/п 52 225 32 50 42 74 20

Абменны курс

(НББ)*

BYR/USD

с/п

1035 1394 1784 2075 2160 2154 2145

Абменны курс

(НББ)*

BYR/USD к/п 1213 1580 1920 2156 2170 2152 2140
Спрэд****

%

с/п

44.4 0.8 0.0 0.0 0.0 0.0 0.0
Спрэд**** % к/п 2.8 0.2 0.0 0.0 0.0 0.0 0.0

Абменны курс

(НББ)*

BYR/EUR

с/п

651 1239 1690 2353 2684 2681 2692

Абменны курс

(НББ)*

BYR/EUR к/п 1097 1392 1989 2695 2956 2550 2817

* ВУП у даляравым эквіваленце за 1999–2000 гг. разлічаны па рынкавым (неафіцыйным) валютным курсе (крыніца: Даследчы цэнтр ІПМ).

** спрэд паміж безнаяўным курсам ценявога рынку і афіцыйным курсам (крыніца: Даследчы цэнтр ІПМ).

Крыніцы: Міністэрства статыстыкі і аналізу, Міністэрства фінансаў, НББ, Даследчы цэнтр ІПМ.

Умоўныя азначэнні:

г/г змены год да году млрд мільярд
ІСЦ індэкс спажывецкіх цэнаў нар. Нарастаючым вынікам
ІЦВПП

індэкс цэнаў вытворцаў прамысловай

прадукцыі

НББ Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
к/п на канец перыяду ПЗІ прамыя замежныя інвестыцыі
м/м змены за месяц с/п сярэдняе за перыяд
млн мільён трлн трыльён

На гэты год урадам краіны быў заплянаваны высокі рост ВУП, экспарту і імпарту, рэальных даходаў людзей — усё на ўзроўні 6—6,5%. Ці былі дасягнутыя гэтыя паказьнікі? А калі так, як гэта паўплывала на дабрабыт беларусаў?

Рост ВУП

У 2003 працягваўся фэнамэнальны рост ВУП: калі ў 2002 рост склаў 4,7%, дык на лістапад 2003 — ужо 6,5%, як гэта і было заплянавана ўрадам. Галіновая структура ВУП амаль не зазнала зьменаў. Хіба зьменшылася доля сельскай гаспадаркі (гл. табліцу). Зрэшты, як робіцца эканамічны рост у Беларусі, мы расьпісалі ў «НН» №46.

Структура ВУП Беларусі ў %, 2002—2003

Галіна 2002 2003

Прамысловасьць 26 25,7

Сельская гаспадарка 9 7,7

Будаўніцтва 5,3 5,4

Транспарт і сувязь 11,3 11,1

Гандаль і харчаваньне 10,4 10,6

Прамысловасьць

Выпуск прамысловых тавараў вырас у студзені—лістападзе 2003 на 6,9% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2002. Хутчэй за іншых гналі «вал» вытворцы будматэрыялаў (111,2%), хімічная і нафтахімічная прамысловасьць (108,5%) ды машынабудаваньне і мэталаапрацоўка (108,1%). Вынік — запасы гатовай прадукцыі на складах у цэлым па прамысловасьці вырасьлі з пачатку году на 17,5%.

Прамысловыя прадпрыемствы павялічылі рэнтоўнасьць рэалізаванай прадукцыі. За студзень—кастрычнік 2003 яна склала 12% (за аналягічны пэрыяд мінулага году — 10,8%). Калі ж пералічыць паказчык рэнтоўнасьці згодна зь міжнароднымі стандартамі, дык ён будзе ніжэйшы ў два разы. Высокай застаецца вага стратных прадпрыемстваў у прамысловасьці — 31,5%. Найбольш іх у лёгкай, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасьцях.

Сельская гаспадарка

Халоднае лета 2003-га перасунула пэрыяд збору ўраджаю асноўных культураў на жнівень—верасень. Раньняя ж восень пахавала частку ўраджаю, якую не пасьпелі ўбраць да першых халадоў. Тым ня менш, быў зафіксаваны амаль 10-працэнтны прырост прадукцыі расьлінаводзтва на лістапад 2003 у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2002! Рост у жывёлагадоўлі склаў усяго 0,5%. Але ў цэлым заплянаваны паказьнік росту вытворчасьці сельгаспрадукцыі 106,5—107% быў дасягнуты. Адбылося гэта пераважна за кошт росту вытворчасьці ў прыватных гаспадарках, які быў амаль у два разы вышэйшы за рост вытворчасьці аграпрадпрыемстваў.

Фінансавы стан апошніх пагаршаўся. У студзені—кастрычніку 2003 яны працавалі із стратамі ў 9,6 млрд руб., супраць 18,5 млрд прыбытку ў аналягічным пэрыядзе 2002. Рэнтоўнасьць рэалізаванай прадукцыі склала -0,3% (+0,9% у 2002), вага стратных прадпрыемстваў — 61,3%. Сельская гаспадарка — рэкардсмэн па крэдыторскай запазычанасьці (19% ад агульнага аб’ёму ў краіне). Нават улады зразумелі, што аграпрадпрыемствы маюць быць рэфармаваныя. Праўны статус большасьці калгасаў зьменены, «шэфская» дапамога ўводзіцца ў новыя інстытуцыйныя рамкі, вядуцца размовы пра перадачу стратных калгасаў прадпрымальнікам. Цяжка сказаць, ці пойдзе ўлада на гэта ў наступным годзе.

Інфляцыя, абменны курс

Інфляцыя па індэксе спажывецкіх цэнаў з пачатку году склала 22,9%. Больш, чым у іншых эўрапейскіх краінах, але для Беларусі і гэта вялікі прагрэс. Нацбанк праводзіў узважаную палітыку, якая прывяла да паніжэньня ўзроўню інфляцыі. Базавая стаўка рэфінансаваньня была зьніжаная з 37% да 28%. З пачатку году даляр ЗША патаньнеў усяго на 12%, што адлюстроўвае хутчэй ня моц беларускага рубля, а кволасьць даляра, які зьняцэніўся ў адносінах да іншых валютаў. Той жа эўра падаражэў проці даляра амаль на траціну.

Жыльлёвы сэктар

Крэдытаваньне жыльлёвага будаўніцтва дзяржавай у 2003 працягвалася за кошт эмісійных крэдытаў Нацбанку, выклікаючы інфляцыю. За студзень—лістапад 2003 у эксплюатацыю было здадзена 2,7 тыс. кв. м жытла, што на 8,7% больш, чым за адпаведны пэрыяд 2002. Інвэстыцыі ў будаўніцтва жытла маюць значную вагу ў агульным аб’ёме інвэстыцыяў у краіне — 19,3%.

Працягваецца старэньне жыльлёвага фонду краіны. Калі кардынальным чынам не зьмяніць мэханізму фінансаваньня рамонту жытла, праз 10—15 гадоў варта чакаць першых абвалаў шматпавярховак. Сёлета Рада Міністраў прымала пастановы, што мелі паскорыць працэс арганізацыі кандамініюмаў, правядзеньне цеплавой рэабілітацыі дамоў і г.д. Жыхары шматпавярховак аплачваюць усё большую частку сабекошту камунальных паслугаў. Адсотак пакрыцьця па некаторых паслугах нават перавысіў 100%. Гэты рост не кампенсуецца адпаведным ростам заробкаў людзей, як гэта плянавалася ўрадам.

Замежны гандаль

Аб’ём замежнага гандлю ўзрос за студзень—кастрычнік на 23,4% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2002, пры прагнозе 5,5—6,2%. Пры гэтым экспарт павялічыўся на 22,1%, а імпарт — на 24,5%. Склалася адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 685,5 млн даляраў. Адбылося гэта за кошт перавышэньня адмоўнага сальда па гандлі таварамі над станоўчым сальда па гандлі паслугамі. У параўнаньні з адпаведным пэрыядам 2002, адмоўнае сальда па гандлі таварамі павялічвалася хутчэй, чым станоўчае па гандлі паслугамі, — з 700,1 млн да 1079,5 млн і з 297 млн да 394 млн даляраў. Іншымі словамі, расьлі і экспарт, і імпарт, але імпарт рос хутчэй. Бо павялічваліся цэны на энэрганосьбіты.

Падвысіўся ўзровень манэтызацыі замежнагандлёвых апэрацыяў, што адлюстроўвае зрух у бок нармалізацыі эканамічных дачыненьняў паміж агентамі ў Беларусі і ў замежжы, асабліва Расеі. Вага бартэру ў замежнагандлёвых апэрацыях панізілася ў параўнаньні з 2002 на 43,3% і склала 4,2% ад агульнага аб’ёму экспарту і 3,2% ад агульнага аб’ёму імпарту (у 2002 — 9,1% і 7,1% адпаведна).

Нэгатыўнай тэндэнцыяй трэба лічыць павелічэньне гандлёвых абаротаў з Расеяй, якое сёлета працягвалася. Тым больш што Беларусь імпартуе з Расеі больш, чым экспартуе ў гэтую краіну. Адбываецца гэта за кошт пастаяннага падаражаньня энэрганосьбітаў, а таксама за кошт таго, што Расея пачала адыгрываць для Беларусі ролю пасярэдніка ў гандлі імпартаванымі з трэціх краінаў таварамі.

Рэальныя даходы насельніцтва

Нягледзячы на статыстычныя «посьпехі» ў рэальным сэктары, людзі ня сталі жыць лепей. З кастрычніка 2002 да кастрычніка 2003 рэальныя даходы насельніцтва павялічыліся на 1,9%. Такімі ж тэмпамі расьлі і рэальныя заробкі. Калі ўлічыць, што рост рэальных даходаў насельніцтва вылічваецца зыходзячы з індэксу спажывецкіх цэнаў, дык можна зрабіць выснову, што большасьць беларусаў у 2003 годзе сталі ў рэальным выражэньні зарабляць менш, чым у 2002-м. Бо ў спажывецкім кошыку ляжаць пэўныя тавары, цэны на якія адміністрацыйна кантралююцца.

Сярэдні памер пэнсіі за апошні год значна не зьмяніўся і цяпер складае ўсяго толькі 71% ад мінімальнага спажывецкага бюджэту пэнсіянэра.

Цягам году ўзьнікалі сур’ёзныя запазычанасьці па выплаце заробкаў. Агулам банкі выдалі трыльён рублёў крэдытаў на пагашэньне гэтае запазычанасьці. Часта тыя крэдыты ўлада брала «сілай».

Эканоміка дзеля палітыкі

У эканоміцы назіраецца сытуацыя, тыповая для аўтарытарнай сыстэмы: узровень жыцьця грамадзян застаецца на адным узроўні ці нават пагаршаецца на тле эфэктнага росту валавых паказьнікаў. Людзям кажуць, што іх заробак вырас да 140 даляраў, і маўчаць пра зьмену мэтодыкі падліку гэтага заробку і інфляцыю даляра. Рост ВУП дасягаецца за кошт праяданьня асноўных фондаў, працы «на склад» ці, увогуле, статыстычных маніпуляцый. Значная колькасьць прадпрыемстваў неканкурэнтаздольныя і стратныя. Беларусь, замест таго каб рэструктурызаваць гэтыя прадпрыемствы пры дапамозе заходніх інвэстараў, што дазволіла б айчыннай вытворчасьці пераарыентавацца на заходнія рынкі, усё больш завязваецца на Расею. Такая палітыка мае сэнс толькі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве — каб даць сёньняшняй уладзе пратрымацца яшчэ некаторы час.

Урад краіны не пайшоў на рашучыя крокі па рэфармаваньні эканомікі. Не было створана ўмоваў для прыватызацыі, прыходу замежнага капіталу. Амаль не рэфармаваліся стратныя сельская гаспадарка, жыльлёва-камунальная гаспадарка, грамадзкі транспарт... І самае дзіўнае — усё гэта, насуперак прагнозам шматлікіх незалежных экспэртаў, не прывяло да развалу эканомікі і сацыяльнага выбуху. Выглядае наадварот: людзі прызвычаіліся працаваць у Нямеччыне і Маскве, дасылаючы грошы сваякам дахаты, альбо займацца напаўлегальным прадпрымальніцтвам тут. У кожнай галіне зьявіліся сучасныя прадпрыемствы з больш-менш прагрэсіўнымі тэхналёгіямі ў вытворчасьці і маркетынгу. Зрэшты, хоць бы ў Расеі «беларускі» тавар — сынонім тавару якаснага і даступнага.

V . Навіны

ТЭХНІКУ РЫХТУЮЦЬ ДЛЯ СЯЎБЫ

Непрыкметна праляцеў другі зімовы месяц, а гэта значыць, што не за гарамі традыцыйныя вясеннія клопаты земляробаў. Таму ва ўсіх гаспадарках Дзятлаўшчыны актыўна вядзецца рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. Ад яе стану будзе залежаць і якасць вясенне-палявых работ, і будучы ўраджай. Рамонтам тэхнікі займаюцца і на тэрыторыі мехмайстэрняў СВК “Рудаяварскі”, куды напрыканцы студзеня завітаў карэспандэнт. Механізатар гэтага сельгаскааператыву Васіль Храноўскі засяроджана “варажыў” над АКШ - агрэгатам для перадпасяўной апрацоўкі глебы. Адклаўшы на хвілінку ўбок інструменты, Васіль Яўгенавіч расказаў, што паставіў сваю тэхніку на рамонт усяго некалькі дзён таму. Цяпер ён заняты заменай падшыпнікаў, таксама мяняе або падварвае каткі. Пасля гэтага, запэўніўшы, што да пасяўной кампаніі агрэгат будзе ў поўнай гатоўнасці, механізатар зноў прыступіў да работы.

СТВОРАНА ЛАКАЛЬНАЯ КАМП’ЮТЭРНАЯ СЕТКА

Напрыканцы мінулага года на сродкі з рэспубліканскага бюджэту была праведзена грунтоўная камп’ютэрызацыя сельскагаспадарчай галіны Дзятлаўшчыны. У раён паступілі 19 сучасных камп’ютэраў з вадкакрышталічнымі маніторамі, з якіх 12 накіравалі ў гаспадаркі, а астатнія 7 атрымала райсельгасупраўленне. Як расказала Ірына Іванаўна Варабей, спецыяліст па аператыўнаму аналізу і ўліку раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у кожным з 12 сельгаскааператываў камп’ютэры ў камплекце з мадэмам устаноўлены ў дыспетчарскіх і ўжо створаны інфармацыйна-дыспетчарскія пункты. Працоўныя месцы дыспетчараў падключаны да электроннага паштовага сервера райсельгасупраўлення і, такім чынам, наладжана аператыўная сувязь з гаспадаркамі раёна. У камп’ютэрах устаноўлена праграма дыспетчарскай справаздачнасці, якая пэўны час не выкарыстоўвалася ў сельгаскааператывах. Справа ў тым, што кожнаму з дыспетчараў для засваення праграмы неабходна было прайсці навучанне, і такую магчымасць ім далі. Увесь мінулы тыдзень яны знаходзіліся ў Гродне на курсах павышэння кваліфікацыі па тэме “Практычнае выкарыстанне персанальных электонна-вылічальных машын”. Пасля гэтага, па словах Ірыны Варабей, дыспетчарская справаздачнасць будзе прымацца па электроннай пошце. Дарэчы, падобная электронная сувязь з абласным камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванню ў райсельгасупраўлення наладжана яшчэ ў мінулым годзе.

АБ ВЫТВОРЧАСЦІ АСНОЎНЫХ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ КУЛЬТУР У 2007 ГОДЗЕ Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак Гродзенскай вобласці ў 2007 годзе атрымана збожжавых і зернебабовых культур у вазе пасля дапрацоўкі, уключаючы кукурузу на зерне, 1253,9 тысячы тон (115,4% да мінулага года), ураджайнасць з аднаго гектара ўбранай плошчы склала 34,4 цэнтнера з гектара супраць 32,2 цэнтнера з гектара ў 2006 годзе. Па вобласці 46 гаспадарак (21,8% ад агульнай колькасці сельскагаспадарчых арганізацый, якія займаюцца вырошчваннем збожжа) атрымалі ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур звыш 40 цэнтнераў, з якіх 5 гаспадарак (2,4%) – звыш 60 цэнтнераў з гектара.

Валавы збор бульбы па вобласці склаў 1133 тысячы тон і ў параўнанні з 2006 годам павялічыўся на 11,5%. Сярэдні ўраджай бульбы з аднаго гектара ўбранай плошчы склаў 234 цэнтнеры супраць 195 у мінулым годзе. У бягучым годзе ў 97 гаспадарках (50,5% ад агульнай колькасці сельскагаспадарчых арганізацый, якія займаюцца вырошчваннем бульбы) ураджайнасць атрымана звыш 200 цэнтнераў з гектара, а ў 34 гаспадарках (17,7%) яна перавысіла 300 цэнтнераў.

Атрымана агародніны ў 2007 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый 284,2 тысячы тон ці на 2,8% больш мінулага года.

Вытворчасць ільновалакна павялічылася на 38,1%, цукровых буракоў паменшылася на 10,9 тысячы тон (на 0,8%).

У гаспадарках насельніцтва валавы збор збожжавых і зернебабовых культур у 2007 годзе скараціўся да ўзроўню 2006 года на 15,4% , агародніны – на 0,5%, бульбы – павялічыўся на 10,6%.

Гродзенскае абласное ўпраўленне статыстыкі.

ЦЭНЫ НА МАЛАКО І МЯСА Ў 2008 ГОДЗЕ

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі прагназуе далейшае павышэнне закупачных цэн на малако і мяса ў 2008 годзе. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Савельеў.

Ён адзначыў, што ініцыіраванае Мінсельгасхарчам паэтапнае павышэнне закупачных цэн на малако, буйную рагатую жывёлу і свіней было падтрымана. Так, 19 лістапада закупачныя цэны на малако павышаны на 25 працэнтаў, буйную рагатую жывёлу, свіней першай і другой катэгорыі — на 10 працэнтаў, трэцяй катэгорыі — на 7 працэнтаў.

Паводле слоў намесніка міністра, павелічэнне закупачных цэн будзе садзейнічаць частковай кампенсацыі затрат гаспадарак на вытворчасць прадукцыі, павышэнню рэнтабельнасці. На цяперашнім этапе закупачныя цэны сапраўды кампенсуюць затраты.

Рэнтабельнасць малака захаваецца на ўзроўні 14-15 працэнтаў, а вось вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы па-ранейшаму застанецца стратнай.

Улічваючы, што з 2008 года будуць адменены надбаўкі да закупачных цэн, неабходна прадаўжаць далейшае паэтапнае іх павышэнне да ўзроўню сумежных дзяржаў, лічыць Міхаіл Савельеў.

ЯКАСЦЬ НАСЕННЯ - ГАРАНТЫЯ БУДУЧАГА ЎРАДЖАЮ

У гаспадарках раёна план засыпкі насенных фондаў выкананы на 100%. Аднак неабходна зазначыць, што ў працэсе іх падрыхтоўкі ёсць вялікія адрозненні. Так, па стану на 10 лістапада на праверку ў інспекцыю па насенняводству паступілі 1680 тон насення, што складае 69,4%. З гэтай колькасці кандыцыйныя з’яўляюцца 1133 тоны. Асноўны паказчык некандыцыйнасці насення - наяўнасць у ім іншых культурных раслін і пустазелля. Некандыцыю па чысціні маюць наступныя гаспадаркі: СВК “Белагурна” (75 тон), СВК “Вензавец” (70 тон), СВК “Хвінявічы” (68 тон), СВК “Горка-Агра” (40 тон), СВК “Слава працы” (29 тон). У гэтых сельгаскааператываў ёсць магчымасць дапрацаваць дадзеныя партыі насення. Куды больш складанае пытанне - некандыцыя па ўсходжасці. Яе маюць СВК “Белагурна” і СВК “Раготна”, і гэтым гаспадаркам трэба знайсці іншыя партыі насення або ажыццявіць міжгаспадарчы абмен.

Асаблівую ўвагу на якасць падрыхтоўкі насення яравых культур неабходна звярнуць у такіх СВК, як “Горка-Агра”, “Белагурна”, “Вензавец”, “Войневічы”. Кіраўнікам усіх гаспадарак, спецыялістам агранамічнай службы трэба вырашыць пытанне падрыхтоўкі насенных фондаў да 1 снежня. Безумоўна, кандыцыйнасць насення павінна быць стопрацэнтная.

Акрамя гэтага, да 1 студзеня 2008 года неабходна правесці ачыстку насення лёну. Такія СВК, як “Белагурна”, “Горка-Агра”, “Дварэц-Агра”, “Вензавец” павінны падрыхтаваць ільносемя самастойна. Астатнія ж гаспадаркі будуць забяспечаны ім па патрэбнасці.

Яшчэ адно набалелае пытанне - наяўнасць і захаванне насеннай бульбы. За яе захаваннем трэба наладзіць пастаянны кантроль.

Кожны кіраўнік, кожны аграном павінен памятаць аб тым, што своечасовая падрыхтоўка насенных фондаў - гэта аснова высокага ўраджаю.

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА: ВЫНІКІ ЗЕМЛЯРОБЧАГА ГОДА

У спаборніцтве сярод гаспадарак раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці пераможцам прызнаны працоўны калектыў СВК “Граніт-Агра”.

У раённым спаборніцтве сярод сельгаскааператываў на вясенне-палявых работах пераможцам стаў СВК “Русь-Агра”, сярод вытворчых участкаў - участак на чале з Бахманам Мусаевічам Салтанавым з СВК “Граніт-Агра”. Яны першыя ў аптымальныя тэрміны і згодна зацверджанага рабочага плана закончылі сяўбу зерневых і зернебабовых культур, цукровых буракоў, ільну і пасадку бульбы, выканалі патрабаванні тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур, не дапусцілі грубых парушэнняў вытворчай, тэхналагічнай дысцыпліны, умоваў аховы працы.

Сярод механізаваных звенняў, якія забяспечылі выпрацоўку на ўмоўны трактар вышэй сярэдняга раённага паказчыка, эканомію гаруча-змазачных матэрыялаў і запчастак, у агратэхнічныя тэрміны выканалі даведзеныя заданні згодна працоўнага плана, не дапусцілі парушэнняў вытворчай, тэхналагічнай дысцыпліны, умоваў аховы працы, пераможцамі прызнаны:

на ўнясенні арганічных угнаенняў першае месца прысуджана звяну СВК “Дварэц-Агра” (звеннявы Валерый Антонавіч Ляўшук), другое месца - звяну СВК “Граніт-Агра” (звеннявы Сяргей Іванавіч Моніч), трэцяе месца - звяну СВК “Жукоўшчына” (звеннявы Уладзімір Аляксандравіч Васюкевіч);

на падрыхтоўцы глебы, пачынаючы з ранняй культывацыі, першае месца прысуджана звяну СВК “Жукоўшчына” (звеннявы Сяргей Яўгенавіч Белавус), другое месца - звяну СВК “Войневічы” (звеннявы Анатоль Віктаравіч Раманаў), трэцяе месца - звяну СВК “Вензавец” (звеннявы Дзмітрый Міхайлавіч Міснік);

на падрыхтоўцы глебы да сяўбы першае месца - у звяна СВК “Белагурна” (звеннявы Канстанцін Канстанцінавіч Чувак), другое - у звяна СВК “Вензавец” (звеннявы Анатоль Міхайлавіч Осіпаў), трэцяе - у звяна СВК “Раготна” (звеннявы Іван Раманавіч Барадзюк);

на сяўбе зерневых і зернебабовых культур першае месца заняло звяно СВК “Вензавец” (звеннявы Аляксандр Мікалаевіч Баканаў), другое - звяно СВК “Раготна” (звеннявы Дзмітрый Уладзіміравіч Кіслы), трэцяе - звяно СВК “Граніт-Агра” (звеннявы Дзмітрый Віктаравіч Афанасік).

Пераможцам раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю прызнаны СВК “Русь-Агра”, другое месца заняў СВК “Жукоўшчына”, трэцяе - СВК “Раготна”.

У спаборніцтве сярод камбайнавых экіпажаў, якія працавалі на камбайнах “Джон-Дзір”, “Мега-208″, “Лексіён-580″, “CF-80″, перамог экіпаж СВК “Граніт-Агра” у складзе Юрыя Рамуальдавіча і Рамуальда Людвікавіча Скварчынскіх. Яны на камбайне “Джон-Дзір” намалацілі 2610 тон збожжа. Другое месца прысуджана экіпажу СВК “Граніт-Агра” у складзе Уладзіміра Іванавіча Гукіша і Андрэя Уладзіміравіча Гулецкага, якія на камбайне “Лексіён-580″ намалацілі 2550 тон збожжа. Трэцяе месца заняў экіпаж СВК “Русь-Агра” у складзе Віктара Віктаравіча Ёды і Леаніда Хрыстафоравіча Кучынскага, якія на камбайне “Джон-Дзір” намалацілі 2024 тоны збожжа.

Пераможцам сярод камбайнавых экіпажаў, якія працавалі на камбайнах “Ліда-1300″, “КЗР-10″, “КЗС-10К”, “Бізон ТС-59″, стаў экіпаж СВК “Горка-Агра” у складзе Алега Анатольевіча Лішыка і Андрэя Сяргеевіча Сухецкага. Яны на камбайне “Бізон ТС-59″ намалацілі 1673 тоны збожжа. Другое месца прысуджана экіпажу СВК “Русь-Агра” у складзе Валерыя Станіслававіча і Андрэя Станіслававіча Гурначаў, якія на камбайне “Ліда-1300″ намалацілі 948 тон збожжа. Трэцяе месца - у экіпажа СВК “Раготна” у складзе Сяргея Станіслававіча Лабара і Валерыя Іосіфавіча Хілімончыка, якія на камбайне “Ліда-1300″ намалацілі 932 тоны збожжа.

У спаборніцтве сярод камбайнавых экіпажаў, якія працавалі на камбайнах “Дон-1500″, “Е-516″, “Бізон-058″, “Бізон-110″, “КЗС-7″, пераможцам прызнаны экіпаж СВК “Раготна” у складзе Мікалая Уладзіміравіча Кіслага і Дзмітрыя Казіміравіча Ашмяна. Яны на камбайне “КЗС-7″ намалацілі 914 тон збожжа. Другое месца заняў экіпаж СВК “Русь-Агра” у складзе Яўгена Уладзіміравіча Ярмаша і Леаніда Вацлававіча Вянско, якія на камбайне “Дон-1500″ намалацілі 662 тоны збожжа. Трэцім стаў экіпаж СВК “Вензавец” у складзе Сяргея Віктаравіча Грынцэвіча і Дзмітрыя Віктаравіча Снапко, якія на камбайне “КЗС-7″ намалацілі 609 тон збожжа.

Пераможцам спаборніцтва сярод камбайнавых экіпажаў, якія працавалі на камбайнах “Джон-Дзір”, “Мега-204″, “CF-80″, “Лексіён-580″ і намалацілі 2500 і больш тон збожжа, прызнаны экіпаж СВК “Граніт-Агра” у складзе Уладзіміра Іванавіча Гукіша і Андрэя Уладзіміравіча Гулецкага. Яны на камбайне “Лексіён-580″ намалацілі 2550 тон збожжа.

СЕЛЬГАСТЭХНІКА АСНАШЧАЕЦЦА ДАТЧЫКАМІ РАСХОДУ ПАЛІВА

Згодна Дырэктывы №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, асновай энергетычнай незалежнасці і эканамічнай бяспекі краіны з’яўляюцца эканомія і беражлівасць. Як паведаміў галоўны інжынер раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Аляксандравіч Мазоль, адзін з этапаў ажыццяўлення палажэнняў Дырэктывы - выкарыстанне датчыкаў расходу паліва. Аснашчэннем тэхнікі такімі прыборамі займаюцца цяпер па ўсёй рэспубліцы і, вядома ж, наш раён не выключэнне. На тэхніцы сельгаскааператываў Дзятлаўшчыны датчыкі пачалі ўстанаўліваць у сёлетнім жніўні. Гэтыя прыборы вызначаюць і нарміруюць расход дызельнага паліва на трактарнай, аўтамабільнай тэхніцы і падлічваюць тую колькасць саляркі, якая трапіла ў рухавік. Як расказаў Аляксандр Мазоль, у гэтым годзе за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльным развіцці Дзятлаўскі раён атрымаў прэмію ў памеры 24 мільёнаў 800 тысяч рублёў: па выніках абласнога спаборніцтва ў нас трэцяе месца. На вышэйназваную суму і былі закуплены 32 датчыкі ДТ-4. Іх пастаўшчыком стала прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Тэхнатон-Ліда”. Прапанова лідчан была абрана з некалькіх магчымых таму, што ДТ-4 даволі просты ў эксплуатацыі прыбор - гэты механічны датчык “сочыць” за расходам паліва па прынцыпу лічыльніка вады. Задаволіла і цана: пры куплі больш пяці прыбораў фірма робіць скідкі, таму адзін ДТ-4 абыйшоўся дзятлаўчанам у 775 тысяч рублёў. Пасля набыцця датчыкі размеркавалі па ўсіх гаспадарках згодна той колькасці тэхнікі, якая ёсць у наяўнасці. Яны былі ўстаноўлены ў першую чаргу на пагрузачных транспартных сродках і на тэхніцы, якая задзейнічана на абслугоўванні жывёлагадоўчых комплексаў. Першыя вынікі выкарыстання датчыкаў абнадзейваюць: з іх дапамогай удалося з’эканоміць да 25% паліва. Таму работу па аснашчэнню тэхнікі новымі прыборамі збіраюцца працягваць і надалей. Асобныя гаспадаркі раёна купляюць іх ужо сваімі сіламі. Так, СВК “Войневічы” набыў яшчэ тры датчыкі, а СВК “Вензавец” плануе гэта зрабіць у бліжэйшы час.

І КАШТОЎНАЕ ФУТРА, І САКАВІТАЕ МЯСА

«Кролики - это не только ценный мех, но и 3-4 килограмма диетического, легко усвояемого мяса»”

Вы, вядома ж, пазналі вытрымку з выступлення двух Уладзіміраў - гумарыстаў Данільца і Маісеенкі, якое часта паказвалі па расійскіх тэлеканалах. Памятаеце: журналіст просіць простага чалавека з сельскагаспадарчай глыбінкі сказаць у мікрафон фразу аб вартасцях футра і мяса гэтых пушыстых звяркоў, але ў аграрыя з-за хвалявання так нічога і не атрымалася. Смех смехам, але трусіныя мяса і футра сапраўды цэняцца. Сёлета трусагадоўляй заняліся і на Дзятлаўшчыне: піянерам гэтай справы стаў СВК “Рудаяварскі”. Чым не падстава наведаць гаспадарку?

Заходзім у шопу - памяшканне для ўтрымання трусоў. Уздоўж сценаў размешчаны клеткі са звяркамі. Адчыняем адну з іх і бачым вушастага прыгажуна, які спалохана ціснецца ўглыб сваёй “кватэры”. “Гэта - самец. Іх трымаем паасобку. Калі ў адно памяшканне запусціць некалькіх “мужчын”, яны хутка пачнуць кусацца і біцца. Такі ўжо ў іх характар”,- знаёміць мяне з тутэйшым насельніцтвам галоўны ветурач СВК “Рудаяварскі” Яўгенія Мікалаеўна Урбановіч.

“Стукаемся” у другую “кватэру”. Яна аказалася “двухпакаёвай”, і адзін з “пакояў” - “дзіцячая”. Мама-трусіха якраз была побач з дзеткамі, заклапочана завіхалася каля іх. Кожнае з трусянят - велічынёй з рукавіцу. “Трусянятак трымаем каля трусаматкі да месячнага ўзросту, а потым пераводзім іх на дарошчванне ў другое памяшканне”,- кажа ветурач.

У “Рудаяварскім” трусы з’явіліся ў красавіку: тады з Мінскай вобласці былі завезены 50 самак і 10 самцоў. Для іх сваімі сіламі пабудавалі дзве шопы, змайстравалі клеткі і заняліся развядзеннем пяці пародаў палепшанай якасці - каліфарнійскай, бельгійскага фландра, французскага барана, белага і шэрага веліканаў.

- Як узнікла ідэя заняцца трусагадоўляй?- пытаюся ў Яўгеніі Урбановіч.

- Такую рэкамендацыю нам далі спецыялісты раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання,- гаворыць яна.- Землі ў нас не вельмі ўрадлівыя, ураджайнасць - невысокая, таму параілі паспрабаваць сябе ў такой справе.

А прыбытак ад трусагадоўлі пры гаспадарлівым падыходзе да яе — павінен быць. Сёння на ферме два чалавекі даглядаюць ужо 277 звяркоў, а таксама яшчэ каля 200 трусянятак, якія знаходзяцца пры трусаматках.

У ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ САМАЯ ВЫСОКАЯ ЎРАДЖАЙНАСЦЬ ЦУКРОВЫХ БУРАКОЎ

На 6 верасня гасадаркі Беларусі ўбралі цукровыя буракі з 4,2 тыс. га, што складае 4,5 працэнта да ўборачнай плошчы.

Сабрана 145,8 тыс. т. цукровых буракоў пры сярэдняй ураджайнасці 340,8 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць у гаспадарках Гродзенскай вобласці, дзе з кожнага гектара атрымліваюць па 387 ц. У гаспадарках Брэсцкай вобласці ўраджайнасць складае 343,5 ц/га.

Цукровыя буракі вырошчаюць усе рэгіёны, за выключэннем Віцебскай вобласці, дзе іх вырошчванне прызнана немэтазгодным з-за глебава-кліматычных асаблівасцей.

Базісная цукровасць цукровых буракоў складае 16 працэнтаў. Па меры ўзрастання тэмпаў ўборкі цукрыстасць дасягне патрабаванняў стандарту і складзе 17 працэнтаў.

У лік дзяржзаказу пастаўлена 78,7 тыс. т. цукровых буракоў, што складае 2,5 працэнта. Дзяржзаказ па продажу цукровых буракоў у гэтым годзе вызначаны на ўзроўні 3,5 млн. т. Усе чатыры цукровыя заводы пачалі перапрацоўваць сыравіну. Іх агульная сумарная магутнасць дае магчымасць перапрацоўваць 25,4 тыс. т. цукровых буракоў у суткі.

У Мінсельгасхарчы таксама расказалі, што на бягучым тыдні адбыліся перагаворы з прадстаўнікамі перапрацоўчых заводаў суседніх краін па пытаннях пастаўкі караняплодаў цукровых з Беларусі. У прыватнасці, у Мінску пабывалі прадстаўнікі заводаў Украіны, азнаёміліся з цэнамі на сыравіну, ацанілі яе якасць. На працягу тыдня яны вызначаць аб’ём закупляемай сыравіны.

НОВЫЯ МЕРЫ ПА ФІНАНСАВАМУ АЗДАРАЎЛЕННЮ ЛЬНЯНОЙ ГАЛІНЫ

Урад Беларусі распрацоўвае новыя меры па фінансаваму аздараўленню льняной галіны. Аб гэтым паведаміў віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза па выніках нарады, якая прайшла ў Дубровеснкім раёне Віцебскай вобласці.

На нарадзе разгледжаны ўсе актуальныя для галіны праблемы, вынікі рэалізацыі праграмы па развіццю льнаводства за апошнія два гады. Іван Бімбіза адзначыў, што не ўсе вынікі здавальняючыя. У сувязі з гэтым даручана падрыхтаваць і ўнесці на разгляд кіраўніка дзяржавы комплекс мерапрыемстваў па далецшаму фінансаваму аздараўленню галіны.

Іван Бамбіза паведаміў, што ўжо распрацаваны два варыянты развіцця льнаводчай галіны да 2010 года.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, у бліжэйшы час плануецца павысіць закупачныя цэны на сыравіну, што пастаўляецца на Аршанскі льнокамбінат. І хоць гэта будзе нязначная карэкціроўка, яна дапаможа палепшыць сітуацыю ў галіне.

ДЛЯ ЛЬНОСЕЯЛЬНЫХ ГАСПАДАРАК — ВЫСОКАТЭХНАЛАГІЧНАЯ ТЭХНІКА

Каб выйсці на рэнтабельную работу, льносеяльным гаспадаркам Беларусі неабходна дабіцца ўраджайнасці лёну на ўзроўні 10-15 ц/га, паведаміў міністр сельскай гаспадаракі і харчавання Леанід Русак. Для гэтага яны павінны быць забяспечаны ўсімі сельскагаспадарчымі машынамі.

Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады гаспадаркі атрымалі нямала тэхнікі, цяпер існуе патрэба ў высокатэхналагічных і высокапрадукцыйных машынах.

На палях Дубровенскага льнозавода ўдзельнікам нарады па пытаннях развіцця льнокомплексу быў прадэманстраваны ўвесь комплекс машын — ад глебаапрацоўчых агрэгатаў і сеялак да самаходных ільноўборачных камбайнаў і пагрузчыкаў рулонаў. Аднак не ўся прадстаўленая тэхніка атрымала здавальняючую ацэнку вяскоўцаў. У прыватнасці, былі выказаны заўвагі ў адрас апошняй мадэлі льноўборачнага камбайна вытворчасці ВА “Гомсельмаш”. На думку спецыялістаў, гэта тэхніка патрабуе ўдасканалення, таму што яна ўступае расійскаму навясному льноўборачнаму камбайну па прадукцыйнасці і паказчыку расходу паліва.

Сусветны банк распрацоўвае ў Беларусі новы праект

Пол Бэрмінгем, Дырэктар Сусветнага банку па Ўкраіне, Беларусі і Малдове, знаходзіўся ў Мінску з двухдзённым візітам дзеля абмену думкамі з беларускімі партнёрамі аб сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, стане супольных праграмаў, далейшых планах. У часе сустрэчаў ва Ўрадзе абмяркоўваліся падрыхтоўка Праекту па рэабілітацыі раёнаў, што пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, ход рэалізацыі Праекту мадэрнізацыі аб'ектаў сацыяльнай сферы, іншыя напрамкі супрацоўніцтва.

Сп. Бэрмінгем праінфармаваў Урад аб рабоце экспертаў Сусветнага банку, якая ажыццяўляецца ў цяперашні час супольна з зацікаўленымі беларускімі арганізацыямі, па падрыхтоўцы Праекту па рэабілітацыі раёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. Групу экспертаў ачольвае спн. Джэсіка Мот, старэйшая эканаміст па прыродных рэсурсах Сусветнага банку. Летась Урад звярнуўся да Сусветнага банку з просьбай аб узнаўленні падрыхтоўкі праекту на аснове Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў аварыі, а таксама зважаючы на высновы і рэкамендацыі двух даследаванняў Сусветнага банку па Беларусі «Агляд наступстваў аварыі на ЧAЭС і праграмаў па іх пераадоленні” ды «Аналіз сістэмы кіравання прыродакарыстаннем і аховай навакольнага асяроддзя». Міжнародная супольнасць у сваіх рэкамендацыях звяртае ўвагу Беларусі на неабходнасць прыняцця захадаў па ажыўленні эканомікі, падвышэнні якасці жыцця людзей, што пражываюць на пацярпелых абшарах, пераадоленні менталітэту ахвяры, што склаўся ў іх. «Нягледзячы на інфраструктурную прыроду прапанаванага праекту, ягоныя задачы сацыяльныя па сваёй сутнасці і накіраваныя на падвышэнне даходаў і паляпшэнне жыццёвых умоваў», -- адзначыў сп. Бэрмінгем.

Банк ажыццявіў першапачатковае вывучэнне патэнцыйных мерапрыемстваў праекту ў такіх галінах, як сельская і лясная гаспадарка, аптымізацыя цеплазабеспячэння, водазабеспячэння і водаадводу. На яго падставе было прынятае рашэнне аб тым, што маштабы дзейнасці праекту маюць быць абмежаваныя двума асноўнымі напрамкамі, а менавіта: развіццём патэнцыялу лясгасаў і аптымізацыяй цеплазабеспячэння, якія з'яўляюцца часткай буйнамаштабнай дзяржаўнай праграмы для рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.

Памер аперацыі па крэдытаванні, прадугледжанай Стратэгіяй супрацоўніцтва Сусветнага банку для Беларусі, складае 45 мільёнаў даляраў ЗША, аднак памер пазыкі будзе вызначацца ў часе далейшага аналізу і перамоваў з Урадам. Іншыя донарскія арганізацыі выказалі зацікаўленасць ў супрацоўніцтве па падрыхтоўцы і фінансаванні мерапрыемстваў праекту. Пад час сустрэчаў ва Ўрадзе сп. Бэрмінгем гэтаксама абмеркаваў папярэднія высновы Краінавага эканамічнага мемарандуму – даследзінаў эканамічнага развіцця, перспектываў краіны і асноўных пытанняў эканамічнай палітыкі, а таксама супольную работу па ацэнцы фінансавага сектару, іншых напрамках. У дадатак да сустрэчаў ва Ўрадзе, сп. Бэрмінгем наведаў Мінскі дзіцячы дом №4, дзе былі рэалізаваныя захады ў рамках Праекту мадэрнізацыі аб'ектаў сацыяльнай сферы.

Сп. Бэрмінгем падкрэсліў: «Сусветны банк разглядае прыхільнасць Ураду працэсу падрыхтоўкі Праекту па рэабілітацыі раёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС, а таксама высокі ўзровень узгодненасці і зацікаўленасці ў вызначэнні і рэалізацыі захадаў, неабходных дзеля дасягнення мэтаў праекту, у якасці ключавога чынніка развіцця нашага супрацоўніцтва».

Аператары айчыннага фiнансавага рынку актыўна ўкараняюць новыя iдэi i тэхналогii / "Звязда" 16.04.04

Фiнансавая сiстэма кожнай дзяржавы выконвае, як вядома, дзве асноўныя функцыi. Па-першае, прыцягвае ў грамадскi абарот максiмальную колькасць зберажэнняў як прадпрыемстваў, так i насельнiцтва. Па-другое, iмкнецца эфектыўна размясцiць сабраныя грошы.

Такiм чынам, банкаўскi сектар адыгрывае асноўную ролю ў iнвеставаннi рэальнага сектара эканомiкi. Пазiтыўныя змены ў дзейнасцi буйнейшых беларускiх банкаў немагчымыя без вырашэння шэрагу праблем макраэканамiчнага характару. Як адзначаюць эксперты, фiнансавая стабiлiзацыя беларускага рубля цягне за сабой знiжэнне працэнтных ставак. Падзенне даходнасцi банкаўскага бiзнэсу вядзе да абвастрэння барацьбы за новых клiентаў, яна становiцца больш жорсткай. У такiх умовах аператары фiнансавага рынку для захавання сваёй канкурэнтаздольнасцi iмкнуцца пастаянна распрацоўваць новыя перспектыўныя прадукты i паслугi. Што ў сваю чаргу спрыяе ўзмацненню ўсяго банкаўскага сектара. Гэта дазваляе вырашаць шэраг неадкладных пытанняў, сярод якiх — нармалiзацыя разлiкаў за палiўна-энергетычныя рэсурсы. Як развiваецца сiтуацыя сёлета? З такiм пытаннем карэспандэнт «Звязды» звярнуўся да выконваючага абавязкi мiнiстра энергетыкi Эдуарда ТАЎПЯНЦА падчас правядзення агульнага сходу акцыянераў сумеснага беларуска-расiйскага ААТ «Белгазпрамбанк».

— Сiтуацыя развiваецца досыць складана. Днямi мы разглядалi гэтыя пытаннi на спецыяльным пасяджэннi рэспублiканскай камiсii па неплацяжах, куды былi выклiканы шэраг мiнiстраў, кiраўнiкоў канцэрнаў, намеснiкi старшынь аблвыканкамаў. Па яго вынiках былi распрацаваны канкрэтныя меры для таго, каб у абавязковым парадку былi аплачаны бягучыя пастаўкi энергарэсурсаў за студзень—сакавiк. За два першыя месяцы на 100-працэнтны ўзровень аплаты выйсцi не ўдалося. На гэта паўплываў шэраг фактараў. Асноўным сярод iх з’яўляецца павелiчэнне тарыфаў. Напрыклад, газ мы зараз атрымлiваем па 46,68 долара за тысячу кубаметраў. Зразумела, што не ўдалося пазбегнуць павышэння цэн i на iншыя энергарэсурсы — электра- i цеплаэнергiю. Цяжкасцi з аплатай узнiклi ў першую чаргу ў сельскагаспадарчых арганiзацый i прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Ёсць асобныя даўжнiкi i ў iншых галiнах народнай гаспадаркi. Важнейшая прычына такой сiтуацыi — складаны фiнансавы стан асобных суб’ектаў гаспадарання. Тым не менш, я ўпэўнены, што праблему ўдасца вырашыць i па вынiках першага квартала аплата будзе 100-працэнтнай.

Каб высветлiць пытаннi ўзаемадзеяння з расiйскiм бокам, мы звярнулiся да начальнiка фiнансава-эканамiчнага дэпартамента ААТ «Газпрам» Андрэя КРУГЛОВА.

— Беларусь ў планах «Газпрама» займае адно з вядучых месцаў. Яна застаецца важным накiрункам стратэгii развiцця нашай кампанii. Зараз у «Газпрама» няма прамога выхаду на заходнееўрапейскi рынак, асноўная частка транзiтных паставак газу вядзецца праз Украiну. Таксама транзiт праходзiць i праз Беларусь. Аднак гэта не азначае, што мы не шукаем альтэрнатыўных шляхоў. Сярод iх я магу назваць праект паўночнаеўрапейскага газаправода, якi атрымаў прыярытэтны статус Еўрапейскай Камiсii. Яго будаўнiцтва пачнецца ў самы блiжэйшы час. Таксама вядуцца актыўныя перамовы па стварэнню сумеснага расiйска-ўкраiнскага газатранспартнага кансорцыума. Ужо вызначаны канкрэтныя долi Расii i Украiны. Адпаведна, можна казаць i пра тое, што iснуюць сур’ёзныя планы па пашырэнню газатранспартных магутнасцяў у бок Украiны. Усе прыведзеныя варыянты з’яўляюцца толькi асобнымi мерапрыемствамi доўгатэрмiновай стратэгii «Газпрама» па дыверсiфiкацыi газавых патокаў. Гэта нармальны рынкавы падыход. Нiхто не кажа пра тое, што беларускi шлях мы адкiдваем. Усе тыя цяжкасцi, якiя ўзнiкаюць у пытаннi заключэння газавага кантракта, носяць часовы характар. Гэта сапраўды размова па эканамiчных пытаннях, я не бачу тут нiякай палiтычнай часткi. Паколькi беларускiя спажыўцы ўяўляюць для нас вялiкую цiкавасць, вашы прамысловыя прадпрыемствы шэрагу галiн (машынабудаўнiцтва, энергетыка, хiмiчная прамысловасць i г.д.) з’яўляюцца буйнымi спажыўцамi газу. Па кантракту ўзнiкла чыста тэхнiчнае пытанне. Упэўнены, што ў блiжэйшы час яно будзе вырашана.

А якая пазiцыi беларускага боку? Пытанне — генеральнаму дырэктару ААТ «Белтрансгаз» Пятру ПЁТУХУ.

— Усе праблемы гэтага блока мы адпаведным чынам адпрацавалi, адбылiся неабходныя ўзгадненнi. Адзiны аспект, якi пакуль застаецца нявырашаным, — кошт транзiтнай стаўкi. Я думаю, што ў самы блiжэйшы час i ён будзе адрэгуляваны. Патрэбныя разлiкi зроблены, на гэты конт ёсць пэўнае разуменне абодвух бакоў, але дыялог пакуль не завершаны. Цяпер што датычыцца запазычанасцi за пастаўкi. Напрыканцы мiнулага года быў падпiсаны дагавор аб рэструктурызацыi асноўнага доўгу. Графiкi выплат, якiя iм прадугледжваюцца, вытрымлiваюцца.

У адпаведнасцi са спецыяльным распараджэннем ААТ «Газ- прам» адбыўся перавод на абслугоўванне сумеснага беларуска-расiйскага ААТ «Белгазпрамбанк» адкрытага акцыянернага таварыства «Белтрансгаз» i яго структурных падраздзяленняў, сфармiравана комплексная праграма iх абслугоўвання. Такiм чынам, супрацоўнiцтва ў газавай сферы паспрыяла больш шчыльным кантактам i ў банкаўскай галiне. У межах разлiкаў памiж «Белтрансгазам» i «Газ-прамам» за «блакiтнае палiва», якое было пастаўлена ў Беларусь, агульная сума плацяжоў, што прайшлi праз банк, летась склала 160 мiльёнаў долараў. Што ў далейшых перспектывах?

— Наша фiнансавая ўстанова зарыентаваная на першачарговае абслугоўванне прадпрыемстваў палiўна- энергетычнага комплексу, а таксама арганiзацый недзяржаўнага сектара эканомiкi, — заўважае старшыня праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Вiктар БАБАРЫКА. — Сёлета будзе рэалiзоўвацца новы аб’ект у межах партнёрства з Мiжнароднай фiнансавай карпарацыяй. Доўгатэрмiновай праграмай у якасцi прыярытэтных накiрункаў дзейнасцi прадугледжваецца паглыбленне спецыялiзацыi ў сферы абслугоўвання энергетычнага комплексу. Перш за ўсё гэта датычыцца арганiзацыi разлiкаў за прыродны газ i электрычную энергiю, абслугоўванне рынку даўгавых абавязацельстваў. У стадыi абмеркавання — шэраг цiкавых праектаў у галiне энергетыкi.

— Наколькi рэальная перспектыва ўдзелу банка ў крэдытаваннi АПК?

— У межах праграм мiкракрэдытавання да нас звяртаюцца фермеры. Не магу назваць такое супрацоўнiцтва досыць шырокiм. Аднак не выключаю магчымасцi нашага прыходу ў сельскую гаспадарку. Мы iдзём за клiентам. А развiццё таго ж расiйскага рынку паказвае, што на пэўных этапах аграпрамысловая галiна становiцца прынцыпова цiкавай для iнвестыцый. Важна быць унiверсальнымi...

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Японія вылучае 1,5 мільёна даляраў на забесьпячэньне бясьпекі чалавека на беларускіх абшарах, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС

31 студзеня 2008 года - Урад Японіі ўхваліў вылучэньне з Мэтавага фонду ААН па забесьпячэньні бясьпекі чалавека 1 506 230,83 даляра ЗША на фінансаваньне праекту «Забесьпячэньне бясьпечнага пражываньня насельніцтва на абшарох Беларусі, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС». Праект будзе рэалізаваны Прадстаўніцтвам Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) супольна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі.

Асноўнай мэтай праектнай ініцыятывы, разьлічанай на трохгадовы пэрыяд, зьяўляецца забесьпячэньне бясьпечнага пражываньня жыхароў пяці раёнаў Беларусі, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы: Слаўгарадзкага, Столінскага, Чачэрскага, Брагінскага ды Лунінецкага. У прыватнасьці, мясцоваму насельніцтву будзе аказанае садзейнічаньне ў забесьпячэньні гарантаванага атрыманьня даходаў, мінімізацыі радыеактыўнага апраменьваньня і падтрыманьні здаровага ладу жыцьця. У рамках праекту плянуецца вырашыць наступныя задачы:

• палепшыць умовы дзеля гарантаванага атрыманьня даходаў уладальнікамі прыватных падсобных гаспадарак шляхам наданьня экспэртнай і тэхнічнай дапамогі па ўкараненьні і выкарыстаньні бясьпечных і малавыдаткавых мэтадаў вядзеньня сельскае гаспадаркі, а таксама падвышэньні прадукцыйнасьці і паляпшэньні доступу да рынкаў збыту;

• падвысіць ровень інфармаванасьці насельніцтва аб здаровым ладзе жыцьця, навучыць цяжарных жанчын, матак і іх сем'і правілам бясьпечнага пражываньня на пацярпелых абшарох шляхам правядзеньня нефармальных сустрэчаў і інфармацыйных мерапрыемстваў на базе мясцовых фэльчарска–акушэрскіх пунктаў і амбуляторыяў;

• садзейнічаць прафіляктыцы, раньняй дыягностыцы і своечасоваму лячэньню рака малочнай залозы шляхам правядзеньня скрынінгавых мерапрыемстваў ды выяўленьня жанчын, што знаходзяцца пад найбольшай пагрозай захворваньня на рак малочнай залозы, правядзеньня мабільнымі брыгадамі мэдыкаў–прафэсыяналаў мамаграфічных абсьледаваньняў жыхароў аддаленых населеных пунктаў раёнаў, ахопленых праектам, а таксама навучаньня мясцовых мэдычных работнікаў прафіляктычнай рабоце з жанчынамі;

• падвысіць ровень ведаў і ўмельстваў у галіне радыяцыйнай бясьпекі сярод дзяцей і моладзі шляхам стварэньня школьных цэнтраў радыеэкалягічнага інфармаваньня і навучаньня;

• пры дапамозе інфармацыйных мерапрыемстваў, арыентаваных на мясцовае насельніцтва, зьнізіць спажываньне прадуктаў харчаваньня, якія не прайшлі праверку на наяўнасьць радыенуклідаў, збольшага дароў лесу, што найбольш зазналі радыеактыўнае забруджаньне.

— Праект распрацаваны ў супрацы з нацыянальнымі і міжнароднымі партнэрамі, што маюць досьвед падрыхтоўкі, рэалізацыі і фінансаваньня папярэдніх праектаў тэхнічнай дапамогі па рэабілітацыі тэрыторыяў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, — сказаў в.а. Прадстаўніка ПРААН у Беларусі Леван Буадзэ. — Мяркуецца, што новым праектам будзе ахоплена прынамсі 50 тысячаў жыхароў пяці пацярпелых раёнаў. У выніку рэалізацыі праекту будуць палепшаныя ўмовы пражываньня мясцовага насельніцтва, што ў сваю чаргу стане ўнёскам у комплекснае забесьпячэньне бясьпекі чалавека ў Беларусі.

Панятак «бясьпека чалавека» быў сфармуляваны ў 2003 годзе ў дакладзе «Бясьпека чалавека сёньня», падрыхтаваным Камісіяй па бясьпецы чалавека. Гэты панятак азначае забесьпячэньне абароны фундамэнтальных правоў і свободаў, што складаюць аснову жыцьця чалавека. Дадзеная канцэпцыя мае на ўвазе забесьпячэньне абароны людзей як ад надзвычайных, гэтак і ад шырока распаўсюджаных пагрозаў і сытуацыяў. Яна мае на ўвазе апору на чалавечы патэнцыял і памкненьні, а таксама стварэньне палітычных, сацыяльных, прыродаахоўных, эканамічных і культурных сыстэмаў, якія ў комплексе складаюць аснову для выжываньня ў крытычных сытуацыях і забесьпячэньня дабрабыту і годнага жыцьця людзей.

Да ведама: Мэтавы фонд ААН па забесьпячэньні бясьпекі чалавека быў створаны ў 1999 годзе супольна Ўрадам Японіі і Сакратарыятам ААН у мэтах забесьпячэньня бясьпекі людзей, што апынуліся пад пагрозай зьнішчэньня і пазбаўленьня годнага чалавечага існаваньня. Фонд ажыцьцяўляе фінансаваньне праектаў арганізацыяў сыстэмы ААН. З 1999 году Фондам было вылучана 258 мільёнаў даляраў ЗША на фінансаваньне праектаў у больш чым 65 краінах сьвету. Большая частка сродкаў была накіраваная на вырашэньне праблемаў разьвіцьця, у тым ліку ў гэткіх ключавых сфэрах як ахова здароўя, адукацыя, сельская гаспадарка і разьвіцьцё малой інфраструктуры.

УДЗЕЛЬНІК ТРОХ ВАЕННЫХ КАМПАНІЙ

У кастрычніку 1939 года 20-гадовы Косця Ясючэня, нядаўні выпускнік Мінскай зубалячэбнай школы, быў прызваны ў Чырвоную Армію Ленінскім райваенкаматам беларускай сталіцы. У мінулым засталіся тры гады вучобы ва ўстанове, якую закончыў з адзнакай, яшчэ далей — сем класаў пачатковай школы. Тады ён не ведаў, што папрацаваць у спакойных абставінах давядзецца значна пазней: навабранец адразу трапіў у дзеючую армію, якая вызваляла Заходнюю Беларусь. Тут малады зубны ўрач знаходзіўся да снежня, а потым, пасля прыняцця прысягі, яго перакінулі на савецка-фінскую — “незнакамітую”, па словах паэта Аляксандра Твардоўскага, вайну. На Карэльскім перашыйку на пасадзе зубнога ўрача палкавога пункта меддапамогі Канстанцін заставаўся да красавіка наступнага, 1940 года. За гэты час яму давялося зведаць на сабе лютыя маразы, бачыць гібель і пакуты нашых салдат.

МЫ АБАВЯЗАНЫ ЖЫЦЦЁМ І БУДУЧЫНЯЙ

Ляцяць гады, адыходзіць у гісторыю мінулае. Часам задумваешся: у які спакойны мірны час мы жывем і каму мы абавязаныя, што цяпер на нашай беларускай зямлі яснае неба над галавой. Хочацца расказаць пра чалавека, якому, як і многім іншым, мы абавязаны сучаснасцю і будучыняй.

Размова пойдзе пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана органаў унутраных справаў старшыну міліцыі Рыгора Іванавіча Раўгейшу, які зараз жыве ў вёсцы Руда Яварская.

Нягледзячы на прайшоўшы час, Рыгор Іванавіч і цяпер памятае некаторыя падрабязнасці даваеннага жыцця, незабыўныя эпізоды ваенных гадоў.

Нарадзіўся 13 мая 1926 года ў вёсцы Кунцэвічы, недалёка ад горада Баранавічы ў сялянскай сям’і. Дзяцінства прайшло ў вёсцы. На сабе выпрабаваў нялёгкае сялянскае жыццё. Тры гады прыйшлося жыць пад нямецкай акупацыяй. У ліпені 1944 года пры адступленні немцы спалілі бацькоўскую хату. Пасля вызвалення родных мясцін у ліпені таго ж года Рыгор Іванавіч быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. На працягу 40 дзён прайшоў падрыхтоўку ў Мінскім 5-м запасным палку сувязі і разам з саслужыўцамі быў адпраўлены на фронт у Польшчу. Яго размеркавалі ў 39-ю стралковую дывізію 68-га асобага батальёна сувязі на пасаду тэлефаніста кабельнай сувязі.

Рыхтавалася вялікае наступленне, ішла падрыхтоўка да фарсіравання Віслы і галоўнай задачай сувязістаў было ўстанавіць і падтрымліваць сувязь з батальёнам, які ўжо знаходзіўся на другім беразе.

РАЁННАЯ ДОШКА ГОНАРУ

Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прапановы працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстановаў, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў Дзятлаўскага раёна аб занясенні на раённую Дошку гонару перадавікоў народнай гаспадаркі па выніках работы за 2007 год і вырашыў змясціць на яе фотаздымкі наступных работнікаў:

ПАСПЯХОВЫ КІРАЎНІК — ЖАНЧЫНА

Сёння жанчына — гэта не толькі гаспадыня і маці. У прыгожай паловы чалавецтва ёсць магчымасць рэалізаваць сябе яшчэ і ў працы. Варта адзначыць, што многія жанчыны добра спраўляюцца з абавязкамі кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, установаў.

У гэтым артыкуле гаворка пойдзе пра паспяховага кіраўніка і вабную жанчыну Таццяну Аляксандраўну Грыцюк, дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Каапграмхарч”.

— Таццяна Аляксандраўна, а як даўно вы працуеце на пасадзе кіраўніка?

— Кіраўніком стала адносна нядаўна, а ў грамадскім харчаванні працую з 1979 года. Пачынала бухгалтарам. З 1981 года — намеснік галоўнага бухгалтара, пазней — галоўны бухгалтар. З 29 мая 2005 года — дырэктар.

— Ведаю, ваша аб’яднанне ўзнагароджана Ганаровымі граматамі райвыканкама і райспажыўтаварыства за добрасумленную працу і высокія паказчыкі…

— Так, папрацавалі мы шмат. У жніўні 2007 года магазін “Міраж” пачалі пераабсталёўваць пад магазін-кулінарыю з метадам самаабслугоўвання. Новае абсталяванне дазволіла рэалізоўваць тут замарожаныя паўфабрыкаты і рыбу метадам самаабслугоўвання. Названыя змены паўплывалі на павелічэнне ў “Міражы” тавараабароту. Замест ранейшых 147 мільёнаў за месяц ён вырас да больш чым 200 мільёнаў. Павялічылася рэалізацыя прадукцыі ўласнай вытворчасці, пашырыўся асартымент паўфабрыкатаў ахалоджаных і замарожаных, кулінарнай прадукцыі, салатаў, кандытарскіх вырабаў. Да густу пакупнікам прыйшліся навінкі: пірог з садавінай “Дзіва”, кекс “Дзіва”, торт “Фантазія”. Была набыта кававарачная машына для прыгатавання кавы і чаю. Цяпер наведвальнікі магазіна могуць з’есці толькі што прыгатаваны круасан, запіваючы яго кубачкам гарачага напою.

Паспяховы быў мінулы год і для грамадскага харчавання ў цэлым. Агульны тавараабарот склаў 108,9% замест 108% прагнозных, уласнай прадукцыі было рэалізавана на 109,5% (замест 108%).

Радуе пачатак 2008 года. За два месяцы тавараабарот ужо склаў 121,2% (замест 110%), рэалізацыя ўласнай прадукцыі — 114,7% (замест 108%).

— Падзяліцеся сакрэтам такіх поспехаў.

— Гэтаму спрыяе якасць выпускаемай прадукцыі, багаты асартымент. Да прыкладу, сваім пакупнікам мы прапануем шырокі асартымент тавараў, ён пастаянна адсочваецца, аднаўляецца, у чым вялікая заслуга намесніка дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Каапграмхарч” Ларысы Ільінічны Цвікевіч.

Выдатна працуюць повары сталовай “Жамчужына”. За два месяцы гэтага года ўжо на 79% вырас аб’ём рэалізацыі абедзеннай прадукцыі. Гэта — заслуга Галіны Іванаўны Ахрамовіч, повара 5 разраду, і Ганны Міхайлаўны Белавус, повара 6 разраду.

Пастаянна добрыя водгукі мы атрымліваем пра якасць абслугоўвання ў рэстаране “Ліпічанка”. Тут працуюць повары-майстры Ганна Уладзіміраўна Варган і Зінаіда Іосіфаўна Лагуцік, а таксама афіцыянткі-работніцы бара Наталля Леанідаўна Кець і Святлана Тадэвушаўна Гнаінская.

Жаночае шчасце

Кожны з нас прыходзіць ў гэты свет, каб выканаць сваё прадвызначэнне, пакінуць пасля сябе след. Якім ён будзе — залежыць ад нас. Нам дадзена права выбраць, як жыць і дзеля чаго, чаму служыць у жыцці. І ад гэтага выбару залежыць наша чалавечае шчасце.

Гераіня дадзенага аповяду Марыя Станіславаўна Максімовіч, урач-оталарынголаг, загадчыца Дзятлаўскай райпаліклінікі свой выбар зрабіла яшчэ ў дзяцінстве. Менавіта тады яна вырашыла прысвяціць сваё жыццё штодзённаму клопату пра здароўе іншых. “Штуршком” для гэтага стаў такі выпадак. “Калі я вучылася ў 8 класе, — успамінае Марыя Станіславаўна, — захварэла мая сястра. Паталогія была даволі сур’ёзная. Я была яшчэ дзіцём, нічым не магла ёй дапамагчы, не магла аблегчыць яе боль. Менавіта тады вырашыла, што ў будучым мне неабходна набыць прафесію, якая дазволіла б мне дапамагаць людзям перамагаць хваробу, вяртаць ім здароўе”.

Пасля заканчэння школы Марыя Станіславаўна паступіла ў Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт. Закончыўшы яго ў 1993 годзе, па размеркаванню была накіравана на працу ў Дзятлаўскую раённую бальніцу па спецыяльнасці “оталарынголаг”.

— Я не расчаравалася ў сваім выбары, — зазначае мая субяседніца. — І калі б магчыма было павярнуць час назад, я зноўку абрала б прафесію медыка. У іншай справе сябе нават не ўяўляю. Атрымліваю задавальненне ад сваёй працы. Як доктар, адчуваю сябе шчаслівай тады, калі ў выніку лячэння пацыенту становіцца лепш, стан яго здароўя нармалізуецца.

Надзея ў задуменні крочыла па начному гораду. Якім дзіўным здаваўся ён напярэдадні навагодніх святаў! Бліскучымі агеньчыкамі гірлянд вабілі вітрыны магазінаў. На цэнтральнай плошчы рознакаляровымі ліхтарыкамі зіхацела прыгажуня ёлка. Святочныя, такія шчырыя і адкрытыя ўсмешкі запальваліся на тварах прахожых, якія віталі адзін аднаго пажаданнямі шчасця і дабрыні.

Надзея абыякава глядзела на гэтую святочную прыгажосць. Настрой у дзяўчыны быў зусім не навагодні. “Кожны год адно і тое ж, — міжволі думала яна, — усе з нецярпеннем чакаюць гэтае свята, рыхтуюцца да яго, вераць у тое, што ў жыцці ўсё зменіцца да лепшага. І нават спадзяюцца на нейкія прыемныя сюрпрызы, цуды, якія могуць адбыцца падчас Новага года…”

Аб падобных незвычайных гісторыях Надзея неднаразова чытала ў шматлікіх глянцавых журналах. Дзяўчына заўсёды ставілася да такіх гісторый скептычна. Лічыла, што гэта – толькі выдумкі, своеасаблівыя казкі для дарослых, у якіх няма і долі праўды.

Прытрымліваючыся такога песімістычнага погляду, Надзея ўсё ж такі іншым часам лавіла сябе на думцы, што дзесьці ў глыбіні душы яна таксама спадзяецца на нейкі цуд, незвычайную( і такую доўгачаканую сустрэчу). “Напэўна, у кожным з нас жыве рамантык, які верыць у самае лепшае, што можа быць у жыцці. А без веры і надзеі чалавек затухае, як тая свечка…”

Седзячы ў адзіноце ў пустой кватэры, Надзя ўспомніла, як у дзяцінстве яна верыла ў існаванне казачнага Дзеда Мароза, у тое, што ён можа выканаць любое жаданне – падарыць прыгожую ляльку, прыгожую сукенку… і нават папугая, які ўмее размаўляць. І дзіцячыя мары заўсёды здзяйсняліся. Мабыць, таму, што яна, тады яшчэ маленькая дзяўчынка, верыла ў дзівосы, верыла, што яны могуць быць у жыцці. А вось яе дарослае, такое зямное жаданне кахаць і быць каханай чамусьці не спяшалася спраўдзіцца… І гэты Новы год ёй зноў прыйдзецца сустракаць адной.

Надзін сумны роздум перарваў тэлефонны званок.

НОСЬБІТЫ ВЯДОМЫХ КІНАПРОЗВІШЧАЎ ЖЫВУЦЬ НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ

Яго вялікасць кіно завітала на беларускую зямлю ў 1898 годзе – першыя кінасеансы адбыліся ў Віцебску. Беларусам тады прадэманстравалі і яшчэ даволі працяглы час паказвалі потым замежныя фільмы. Уласная вытворчасць сфарміравалася пазней і прайшла такі ж шлях, як і кінаматограф іншых краін, — ад кіно нямога да гукавога. Важная падзея ў развіцці айчыннага кінамастацтва далучаецца снежнем 1924 года – згодна Пастановы Савета Народных Камісараў БССР было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно), якое атрымала права на манаполію кінапракату на Беларусі. З наступнага, 1925 года, можна сказаць, і пачалося на беларускай зямлі развіццё кінавытворчасці – сталі здымаць кінахроніку, неўзабаве з’явіўся і першы мастацкі фільм (“Лясная быль” рэжысёра Юрыя Тарыча). Работы айчынных рэжысёраў і акцёраў паступова атрымалі вядомасць не толькі ў былым СССР, але і за яго межамі.

ТАК СЛУЖАЦЬ НАШЫ ЗЕМЛЯКІ

Аляксандр Леанідавіч Дубека праходзіць службу ў Віцебску. Ён – дрэсіроўшчык групы спецыялістаў-кінолагаў трэцяй асобнай патрульнай роты вайсковай часці 5524. Падчас праходжання службы ён праявіў сябе граматным, дысцыплінаваным, адказным ваеннаслужачым. Выдатна вывучыў асноўныя пастановы агульнавайскавых статутаў, статут службова-баявой дзейнасці ўнутраных войскаў, Законы Рэспублікі Беларусь “Аб міліцыі”, “Аб унутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь”. Ён правільна выкарыстоўвае атрыманыя веды на практыцы, выконвае абавязкі патрульнага па ахове грамадскага парадку са сваёй службовай сабакай. Акрамя таго, заўсёды сочыць за замацаванай зброяй і спецыяльнымі сродкамі.

А вось вытрымкі з Падзячнага пісьма бацькам Сямёна Міхайлавіча Луні. “Рады паведаміць, што ваш сын выконвае свой абавязак перад Радзімай добрасумленна. З першых дзён службы ён праяўляў выключную зацікаўленасць у вывучэнні ваеннай спецыяльнасці. Сямён карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у таварышаў па службе і камандавання часці”. Трэба дадаць, што Сямён служыць у пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь у горадзе Полацку.

Сяргей Генадзьевіч Якшэвіч служыць у Мінскім батальёне аховы і абслугоўвання камандавання ВПС і войскаў СПА вадзіцелем-кранаўшчыком роты матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. На працягу ўсёй службы ён вылучаецца выдатным выкананнем сваіх службовых абавязкаў і асабістай дысцыплінаванасцю, за што неаднаразова заахвочваўся камандаваннем часці.

Карыстаецца аўтарытэтам сярод ваеннаслужачых, камандзіраў механік-вадзіцель вайсковай часці 20170 горада Слоніма Іван Міхайлавіч Шостак. Ён якасна выконвае пастаўленыя задачы, сочыць за выкананнем воінскай дысцыпліны.

Згадзіцеся, прыемна чуць добрыя водгукі пра нашых землякоў. У сваю чаргу камандаванне не забывае ўзнагароджваць салдат пазачарговымі звальненнямі.

Ганна ЛЯХ.

ДЗІВАК

Заўсёды ёсць людзі, якія нас здзіўляюць. І не толькі незвычайнымі ўчынкамі. Часам — празмернай адкрытасцю душы, нейкай дзіцячай наіўнасцю, шчырасцю. Такіх людзей часцей за ўсё ўспрымаюць як дзівакоў, якія не “упісваюцца” ў паўсядзённыя нормы жыцця.

Герой гэтага аповяду — таксама дзівак. Менавіта так яго клічуць у мясцовасці, дзе ён жыве. А ён… ён не звяртае на гэта ніякай увагі, працягвае жыць, дзейнічаць так, як яму падабаецца…

… Упершыню ён здзівіў многіх, калі памяняў месца жыхарства: з горада — на вёску. “Во дзівак, — казалі пра яго выбар. — Працаваў на заводзе, меў жыллё з усімі выгодамі. Гэта ж трэба было дадумацца “цывілізацыю” змяніць на нейкую “забітую” вёску, у якой у хуткім часе не будзе ні душы…”

Здзіўленне вяскоўцаў было зразумелае. Моладзь толькі і марыла аб тым, каб хутчэй “вырвацца” ў горад. Хлопцы і дзяўчаты меркавалі, што толькі ў горадзе ідзе сапраўднае жыццё. А што ў вёсцы? Адна руціна, бясконцая праца. Надакучыла… А яму надакучыла бясконцая мітусня, шум, тлум. Захацелася цішыні і спакою, захацелася чагосьці роднага.

У горадзе, як мяркаваў дзівак, не было з’яднанасці. Кожны жыў у асабістым, сваім свеце, які заканчваўся за межамі кватэры. Усё навокал было чужое. Жывучы ў горадзе, дзівак адчуваў сябе нейкай пясчынкай… Вярнуўшыся ў вёску, “да родных ніў, да роднай хаты”, ён адчуў сябе самім сабой. Усё навокал было такое роднае, такое блізкае. Вось той луг, дзе калісьці, яшчэ хлапчуком, ён бегаў разам са сваімі сябрамі. Вось тая сцежка, па якой ён не раз хадзіў з матуляй або з сябрамі па грыбы… Успаміны хвалявалі сэрца, душу. Ад празмернасці пачуццяў на вочы наварочваліся слёзы. Ён адчуў сябе па-сапраўднаму шчаслівым, бо ён быў дома…

…А вясковая моладзь з усіх сіл “рвалася” ў горад. Тыя ж, каму не пашчасціла, засталіся ў вёсцы. Скардзілася на лёс, скардзілася на вясковае жыццё. Вольны ад працы час бавілі за гульнёй у карты, а таксама распіваючы спіртныя напоі. “А чым тут больш займацца? — апраўдвалі маладыя вяскоўцы свой выбар. — Нуда замучыла…” А дзівак трымаўся як мага далей ад такіх кампаній. “Ганарлівы…”, — палічылі яны. Зусім не, ён ніколі не быў такі. Уся справа ў тым, што ў яго жыцці не было месца дрэнным звычкам. Ён не ўжываў алкаголь, не курыў. Лічыў, што гэта не прынясе нічога добрага. І з жалем назіраў дзівак, як злоўжыванне алкаголем скалечыла ўжо не адзін лёс. Ён бачыў, як маладыя яшчэ хлопцы ў хуткім часе станавіліся заложнікамі гэтай атруты. І вось ужо пачынаюць думаць толькі аб адным: “Дзе б выпіць?”

УЛАДЗІМІР СЯНАТАР: “ЗНАЙШОЎ СЯБЕ Ў АГРАНАМІІ”

Плённа працуе агранамічная служба адной з лепшых гаспадарак Дзятлаўшчыны - СВК “Русь-Агра”. Больш дзесяці гадоў ёй кіруе галоўны аграном Уладзімір Сянатар. Гэты спецыяліст даўно прывучыў астатніх да сваіх поспехаў. Вось і па выніках сёлетняга жніва ён сярод пераможцаў. Разам са старшынёй сельгаскааператыву Я. Варганам і галоўным інжынерам І. Шэршнем У. Сянатар адзначаны за найбольшы прырост валавога збору зерня да паказчыкаў мінулага года і самую высокую ўраджайнасць збожжа і зернебабовых культур - 41,1 цэнтнера з гектара.

- Як удалося дабіцца такіх нядрэнных вынікаў?- цікаўлюся ў Уладзіміра Яўгенавіча.

- Асаблівых сакрэтаў тут няма: мудрагелістымі эксперыментамі на захапляемся. Аснова ўсяго ў земляробстве - у старых навуковых працах. Таксама мы прытрымліваемся тэхналагічнага рэгламенту вырошчвання сельскагаспадарчых культур, які распрацавалі беларускія вучоныя. Калі выконваеш рэкамендацыі гэтага рэгламенту, то можаш разлічваць на тую ўраджайнасць, якую мы атрымалі сёлета.

СЕЛЕКЦЫІ І ПЛЕМЯННОЙ РАБОЦЕ — ПІЛЬНАЯ ЎВАГА

У Дзятлаўскім раёне адбыўся абласны семінар па пытаннях селекцыйна-племянной работы ў гаспадарках Гродзеншчыны. Для падвядзення вынікаў работы за першы квартал 2008 года і абмеркавання надзённых праблем жывёлагадоўлі ў Дзятлава з’ехаліся дырэктары райплемстанцый (цэнтраў селекцыі) вобласці. Таксама ўдзел у семінары прынялі галоўны заатэхнік абласнога камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання М. М. Казловіч, генеральны дырэктар РУСП “Гродзенскае племпрадпрыемства” П. З. Кашталян, начальнік Дзятлаўскага райсельгасупраўлення І. Р. Зубко, яго намеснік па жывёлагадоўлі В. С. Дубовік, галоўны заатэхнік упраўлення В. Ю. Каспяровіч, начальнік ДУ “Дзятлаўская раённая ветэрынарная станцыя” І. В. Чырко, дырэктар раённага селекцыйна-племяннога цэнтра Л. В. Юркевіч.

Удзельнікі семінара наведалі два сельгаскааператывы раёна — “Граніт-Агра” і “Жукоўшчына”. Праграма мерапрыемства была арганізавана такім чынам, каб паказаць увесь цыкл вырошчвання цялушак — ад нараджэння да іх асемянення. Спачатку ўдзельнікаў мерапрыемства прымалі “гранітаўцы”. На тэрыторыі гаспадаркі па чарзе былі наведаны тры фермы — “Касцюкі”, “Карыца”, “Круцілавічы”. Галоўны заатэхнік СВК Г. Н. Круглоў праінфармаваў прысутных аб тым, як наладжана вырошчванне цялушак ад іх нараджэння да 12-месячнага ўзросту, аб арганізацыі іх штучнага асемянення. Галоўны ветурач гаспадаркі Т. Ф. Анушкевіч расказала аб прафілактыцы і лячэнні гінекалагічных захворванняў дойнага статку.

Потым удзельнікі семінара пераехалі ў СВК “Жукоўшчына”, дзе наведалі ферму “Краглі”. Тут аб вырошчванні цялушак і арганізацыі іх асемянення, аб развіцці мясной жывёлагадоўлі прысутным паведаміў галоўны заатэхнік сельгаскааператыва І. У. Жданаў, а заатэхнік-селекцыянер Л. І. Трышына і ветурач-гінеколаг І. І. Пенчык падзяліліся вопытам дзейнасці звяна па ўзнаўленню статку.

СВК “ВЕНЗАВЕЦ”: АРГАНІКА ВЫВЕЗЕНА

У СВК “Вензавец” працягваюцца работы па вывазцы арганічных угнаенняў і іх унясенні ў глебу. І, трэба сказаць, гаспадарка паспяхова працуе ў гэтым накірунку: уся нарыхтаваная арганіка ўжо знаходзіцца на палях, пераважная большасць унесена ў глебу.

Старанна працаваў на гноесховішчы малочнатаварнай фермы “Явар” механізатар Мікалай Мікалаевіч Мілейка: ён заняты на пагрузчыку “Амкадор”. За той час, пакуль карэспандэнт знаходзіўся на аб’екце, Мікалай не зведаў прастою. Адзін за адным пад’язджалі да яго пагрузчыка трактары, каб, атрымаўшы сваю “порцыю”, неадкладна накіравацца на поле. Яно і зразумела: вясенні дзень — год корміць.

АПЕРАТЫЎНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ ПА СЕЛЬГАСРАБОТАХ НА 3 КРАСАВІКА

Інфармацыя дыспетчарскай службы райсельгасупраўлення

Яравая сяўба

Назва СВК План Пасеяна (га) % да плана За дзень

1.”Рудаяварскі” 335 70 21 20

2.”Жукоўшчына” 1175 135 11 40

3.”Граніт-Агра” 3595 355 10 100

4.”Белагурна” 930 93 10 40

5.”Русь-Агра” 2440 175 7 60

6.”Дварэц-Агра” 1190 72 6 16

7.”Горка-Агра” 1057 60 6 35

8.”Войневічы” 980 40 4 20

9.”Вензавец” 1730 50 3 10

10.”Раготна” 1165 30 3 15

11.”Хвінявічы” 1152 40 3 25

12.”Слава працы” 2308 0 0 0

Усяго 18057 1120 6 381

ВЯСНОВАЕ ПОЛЕ ЧАКАЕ АДБОРНАГА ЗЕРНЯ

Падчас падрыхтоўкі насення пад сёлетні ўраджай асобныя гаспадаркі сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі. Зношаная зернеачышчальная і сушыльная тэхніка, значныя выдаткі на энерганосьбіты і транспартныя расходы — усё гэта адбілася на падрыхтоўцы насення. У некаторых гаспадарках знізілася ўсходжасць з-за павышанай вільготнасці і невыканання іншых умоваў захоўвання.

Варта нагадаць, што сяўба некандыцыйнага насення забаронена згодна Закона Рэспублікі Беларусь “Аб насенні”. Таму за той перыяд, які застаўся да сяўбы, у кожным сельгаскааператыве неабходна яшчэ раз праверыць насенне на ўсходжасць. Трэба замяніць нізкаякаснае па пасяўных кандыцыях і рэпрадукцыйнаму складу насенне і набыць элітны насенны матэрыял або першай рэпрадукцыі.

Насенне яравых зерневых і зернебабовых культур засыпана ў аб’ёме 2038 тон. Усё яно ачышчана і праверана, аднак некандыцыйнае насенне маюць СВК “Рудаяварскі”, “Белагурна”, “Горка-Агра”, “Хвінявічы”. Таксама ёсць фонды азімых культур і страхавыя фонды яравых зерневых і зернебабовых культур.

І хоць на першы погляд усе пытанні вырашаны, у асобных гаспадарак існуюць пэўныя цяжкасці: падчас паўторнай праверкі на ўсходжасць зафіксавана зніжэнне гэтага паказчыка. У некаторых сельгаскааператываў — высокі працэнт нізкіх рэпрадукцый. У СВК “Вензавец”, “Войневічы”, “Горка-Агра”, “Хвінявічы” ёсць адпаведна 30 тон, 21 тона, 30 тон, 28 тон насення трэцяй рэпрадукцыі, а гэта адмоўна адаб’ецца на ўраджайнасці.

Старшыням СВК неабходна прымаць меры для міжгаспадарчага абмену нізкіх рэпрадукцый, аднак асобныя кіраўнікі самаўхіляюцца ад вырашэння пытанняў падрыхтоўкі, захоўвання і наяўнасці насення адпаведных кандыцый. І, як вынік, у мінулым годзе ў некаторых сельгаскааператываў ураджайнасць склала ніжэй 25 цэнтнераў з гектара. У такіх гаспадарках прасцей падвоіць вытворчасць збожжа, чым у тых, дзе атрымліваюць 40 ц/га і вышэй. Але для гэтага неабходна мець да жніва не 250-300 калоссяў на квадратны метр пасеву, а 550-650. Сфарміраваць такую шчыльнасць прадукцыйнага сцябластою, падкарміць, абараніць ад пустазелля, шматлікіх каранёвых, сцябловых, ліставых хваробаў і хваробаў коласа, прадухіліць паляганне збажыны, убраць з мінімальнымі стратамі — гэта і ёсць рашэнне праблемы вытворчасці збожжа. Асноўнай умовай высокай прадуктыўнасці палёў з’яўляецца фарміраванне аптымальнай колькасці раслін на адзінцы плошчы. Без гэтага далейшыя дзеянні страчваюць тэхналагічны і эканамічны сэнс, паколькі на прадукцыйны сцебластой з квадратнага метра ў 200-250 і 550-650 калоссяў накладваюцца адны і тыя ж тэхналогія і матэрыяльныя выдаткі, але з рознымі канчатковымі вынікамі.

АБМЕРКАВАНЫ ПРАБЛЕМЫ ЗЕМЛЯРОБЧАЙ ГАЛІНЫ

У пятніцу, 14 сакавіка, у Дзятлаве адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму “Беларуская земляробчая навука. Стан і перспектывы развіцця. Сувязь з вытворчасцю. Рэгіянальныя асаблівасці”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”, яго ўдзельнікамі сталі дырэктары інстытутаў навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па земляробству на чале з генеральным дырэктарам Фёдарам Іванавічам Прывалавым, першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Васіль Ігнатавіч Сцяпура, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Васільевіч Грытчанка, спецыялісты раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўнікі і спецыялісты сельгаскааператываў раёна. На пасяджэнні былі абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця земляробства: роля навукі ў дзейнасці аграпрамысловага комплекса, яе поспехі і праблемы ў галіне селекцыі, генетыкі, гібрыдызацыі, сортавытворчасці раслін і іх абароны, экалагічныя і біялагічныя падыходы да падтрымання ўрадлівасці беларускай раллі, стан і напрамкі развіцця кормавытворчасці, шляхі і меры вываду льнаводства на высокія эканамічныя паказчыкі, комплекснасць рашэння праблем раслінаводства, асаблівасці развіцця гэтай галіны ў Гродзенскай вобласці. Вучоныя таксама расказалі аб асноўных айчынных напрацоўках апошніх гадоў, аб тым, што маем і што неабходна зрабіць у вырашэнні праблемы дэфіцыта бялкоў, аб сваім бачанні будучай кармавой базы жывёлагадоўлі. Удзельнікі круглага стала наведалі СВК “Жукоўшчына” і СВК “Русь-Агра”, дзе азнаёміліся са станам пасеваў азімых культур, а таксама Дварэцкі льнозавод.

А. НІЧЫПАР.

НАЯЎНАСЦЬ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ТЭХНІКІ Ў СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ АРГАНІЗАЦЫЯХ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

У сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях, улічваемых у бягучым парадку, па стану на 1 студзеня 2008 года было 8811 трактараў. У параўнанні з пачаткам 2007 года іх колькасць скарацілася на 417 ці на 4,5%. Пры гэтым 69,5% складаюць трактары з магутнасцю рухавіка да 100 конскіх сіл, 23,7% — трактары з магутнасцю рухавіка ад 100 да 160 конскіх сіл, 5,6% — ад 160 да 300 і 1,2% — трактары з магутнасцю рухавіка больш 300 конскіх сіл. Акрамя таго, у сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях налічваецца 644 трактары, на якіх зманціраваны землярыйныя, меліярацыйныя і іншыя машыны.

Грузавых аўтамабільных транспартных сродкаў у параўнанні з 1 студзеня 2007 года скарацілася на 7,4% і склала 5320 штук. Колькасць зернеўборачных камбайнаў узрасла з 1787 па стану на 1 студзеня 2007 года да 1844 — на 1 студзеня 2008 года, бульбаўборачных камбайнаў — з 77 да 89, буракаўборачных камбайнаў з 336 да 343 штук. Самая высокая ўдзельная вага з зернеўборачных камбайнаў складаюць камбайны айчынных марак “КЗР-10”, “КЗС-10К”, “КЗС-1218”, “КЗС-7” і яго мадыфікацыі (31,3%), “Ліда-1300” (27,1%). Колькасць ільноўборачных камбайнаў — скарацілася на 10,2% і склала 229 штук, кормаўборачных камбайнаў — на 11,2% і склала 340 штук.

Наяўнасць трактарных плугоў у параўнанні з 1 студзеня 2007 года зменшылася на 3,4%, культываратараў — на 11,7%, сеялак — на 8,3%, касілак — на 4,9%, жняярак — на 16,1%, бульбааджалак і бульбакапалак — на 6,7%.

Зернеачышчальна-сушыльных комплексаў ёсць 594 (99,7% да наяўнасці на 1 студзеня 2007 года), усяго зернесушылак — 837 (96%), з якіх 184 зернесушылкі працуюць на мясцовых відах паліва.

На працягу 2007 года ў сельскагаспадарчыя і іншыя арганізацыі паступілі 367 трактараў (без трактараў, на якіх зманціраваны землярыйныя, меліярацыйныя і іншыя машыны), з іх 290 новых, што складае 3,3% да наяўнасці на канец 2007 года. Выбыла трактараў 784, з якіх 665 спісаны, што складае 7,2% да наяўнасці на пачатак 2007 года.

Зернеўборачных камбайнаў паступіла 229 штук, з іх новых — 200 (10,8% да наяўнасці на канец 2007), а выбылі 172 камбайны, з якіх спісаны 150 (8,4% да наяўнасці на пачатак 2007 года).

Гродзенскае абласное ўпраўленне статыстыкі.

СВК РАЁНА КАРЫСТАЮЦЦА КАЛЯРОВЫМ ПАЛІВАМ

У сёлетнім студзені сельгаскааператывы раёна пачалі атрымліваць рознакаляровае паліва: пры дабаўленні спецыяльнага вадкага фарбавальніка бензін набывае сіні колер, а салярка — зялёны. Менавіта ў СВК навінкай будуць карыстацца па адной простай прычыне: такім спосабам будуць змагацца з раскраданнем паліва. Як расказаў галоўны інжынер па ахове працы раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сцяпан Станіслававіч Вольскі, вадкі фарбавальнік для нафтапрадуктаў мае назву “Dyeguard Blue 79R” і паступае да нас з-за мяжы — яго вытворцай з’яўляецца фірма “John Hogg Technical Solutions Ltd” з англійскага горада Манчэстэр. Па словах спецыяліста, падчас карыстання каляровым палівам неабходна захоўваць тэхніку бяспекі: пры яго пападанні ў арганізм чалавека могуць быць пашкоджаны лёгкія, часты кантакт з ім можа прывесці да высушвання ці трэшчынаў на скуры, а пары дадзенага прадукта могуць выклікаць санлівасць і галавакружэнне (мае пах, які ўласцівы араматызіраванаму вуглевадароду). Фарбавальнік уяўляе пэўную небяспеку для навакольнага асяроддзя: у вадзе ён не раствараецца, таму можа выклікаць доўгатэрміновыя неспрыяльныя эфекты ў водным асяроддзі. Безумоўна, трэба пазбягаць і з’яўлення паблізу гэтага імпартнага тавара адкрытага полымя або іскраў. Таму, па словах Сцяпана Вольскага, падчас атрымання гаспадаркамі каляровага паліва былі праведзены інструктажы механізатараў, вадзіцеляў, а ў дадзены момант распрацоўваецца інструкцыя па правілах яго прымянення.

Сельгаскааператывы атрымліваюць каляровае паліва ў Наваельні — на вытворчым участку філіяла “Слонімнафтапрадукт” РУП “Гроднааблнафтапрадукт”. У тэлефоннай размове дырэктар філіяла Іван Браніслававіч Шумскі паведаміў, што на такое паліва пераходзяць ва ўсёй Беларусі, а ў іншых краінах свету ім карыстаюцца даўно. На работу рухавіка аўтамашыны або трактара фарбавальнік, вядома, не ўплывае, затое з’яўляецца даволі небяспечнай атрутай. “У нас захоўваюцца ўсе меры засцярогі: прымяняем розныя сродкі абароны — спецыяльныя касцюмы, маскі, пальчаткі, — расказаў І. Б. Шумскі. — Утрымліваем гэты імпартны тавар у 20-літровых бачках у халодным памяшканні з добрай вентыляцыяй. Галоўнае — захаваць здароўе людзей. Неабходна таксама пільна сачыць, каб да каляровага паліва не мелі доступу дзеці”.

Па інфармацыі Івана Шумскага, ужо распрацаваны спецыяльныя лакмусавыя паперкі, з дапамогай якіх ДАІ пачне ажыццяўляць праверку прыватнага транспарту. Адбывацца яна будзе наступным чынам: да выхлапной трубы аўтамабіля з працуючым рухавіком падносіцца паперка, і тады на ёй з’явіцца афарбоўка, напрыклад, зялёнага колеру (калі аўтааматар набыў паліва ў знаёмага трактарыста). Дадзеныя праверкі ўжо прайшлі ў Мінску.

А. НІЧЫПАР.

МТФ “ЗАСЕЦЦЕ” ТРЫМАЕ МАРКУ

МТФ “Засецце”, характэрныя асаблівасці якой — круглагадавое ўтрыманне жывёлы і выкарыстанне сучаснага абсталявання — з’яўляецца адной з лепшых фермаў не толькі сельгаскааператыва, а і раёна. Аб гэтым красамоўна сведчаць паказчыкі мінулага года. Валавая вытворчасць малака тут склала 1184,2 т, што на 275,7 т больш, чым у 2006 годзе; надоі на карову — 4797 кг (+206 кг да мінулагодняга паказчыка). 1106,8 т малака прададзена дзяржаве (на 253,6 т больш, чым у 2006-м), вышэйшым гатункам — 64%. Тлустасць малака склала 3,52% (+0,03% да мінулагодняга паказчыка).

Аператар машыннага даення Галіна Вацлаваўна Даргевіч працуе на ферме з лістапада 2006 года — раней яна даглядала цялят на ферме ў Пенчыцах. Нягледзячы на невялікі працоўны стаж, у 2007-м жанчына надаіла ад каровы 5450 кг малака, стаўшы такім чынам адной з “пяцітысячніц” фермы (разам з Т. П. Ворахавай і Т. Ф. Міклаш). Яшчэ менш — усяго паўгода — працуе на ферме былая работніца райсабесу Ганна Іванаўна Андрукевіч (за гэты перыяд яна надаіла 2440 кг). У размове жанчыны аказаліся нешматслоўныя (мы завіталі на ферму падчас дзённай дойкі): “У нас арганізавана трохразовая дойка: ранішняя пачынаецца ў 6 гадзін, дзённая — у 12, вячэрняя — у 18 гадзін. Адначасова тры аператары дояць 24 каровы (а ўсяго ў нас 324 галавы), дойка доўжыцца чатыры гадзіны. Пасля трох працоўных дзён кожнай з нас даецца выхадны. Часу на сям’ю і гаспадарку, як бачыце, застаецца небагата”. Разам з імі працуюць яшчэ дзве жанчыны — Галіна Браніславаўна Марцукевіч і Ядвіга Эдмундаўна Бароўская. Загадчык фермы Тэрэза Браніславаўна Чырко ахарактарызавала ўсіх іх як старанных, адказных працаўніц: “Яны добра выконваюць свае абавязкі, умеюць прыйсці адна адной на дапамогу”. А намеснік старшыні СВК па ідэалагічнай рабоце Віктар Іосіфавіч Марцукевіч дадаў: “На гэтай ферме наогул няма выпадковых людзей, як няма і “цякучкі” кадраў”.

А. НІЧЫПАР.

ЯЎГЕН ВАРГАН: “РУСЬ-АГРА” НА ПЕНСІЮ НЕ ЗБІРАЕЦЦА

20 лютага 60-гадовы юбілей адзначыць адна з лепшых гаспадарак Дзятлаўшчыны — СВК “Русь-Агра”. З моманту свайго заснавання ў 1948 годзе яна прайшла нялёгкі, але слаўны шлях. Працаўнікі гаспадаркі неаднаразова ўдастойваліся высокіх узнагародаў Савецкага Саюза, сярод якіх ордэны Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Працоўнай Славы, “Знак Пашаны” і іншыя. І ў нашы дні СВК “Русь-Агра” традыцыйна дабіваецца добрых вытворчых паказчыкаў і заслужана з’яўляецца візітнай карткай не толькі раёна, а і вобласці. З 2006 года гаспадаркай кіруе Я. С. Варган. Карэспандэнт пагутарыў з ім напярэдадні святочнай падзеі.

– Яўген Сямёнавіч, што сёння ўяўляе сабой СВК “Русь-Агра”?

– Калектыў складаецца з 637 чалавек, з якіх жанчын — 239, моладзі ва ўзросце да 30 гадоў — 97. Агульная плошча кааператыва — 9190 гектараў, у тым ліку 8330 га сельгасугоддзяў (з іх 4679 га ворыва). Спецыялізацыя гаспадаркі — мясамалочная з развітай вытворчасцю збожжа, ільну, цукровых буракоў і бульбы. У нас функцыянуюць 3 вытворчыя ўчасткі, 8 малочнатаварных фермаў і 3 фермы па адкорму БРЖ, свінаферма, падсобны цэх. На нашых фермах — 1600 кароў і 3983 галавы БРЖ на адкорме, дарошчванні і ўзнаўленні, 1203 галавы свіней.

ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ — САМАЯ ПІЛЬНАЯ ЎВАГА

На базе СВК “Хвінявічы” адбыўся традыцыйны раённы семінар-вучоба па пытаннях сёлетняга зімова-стойлавага перыяду, вытворчасці сельгаспрадукцыі і ўзнаўленню статка. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Віктар Сяргеевіч Дубовік, начальнік ДУ “Дзятлаўская раённая ветэрынарная станцыя” Іван Валянцінавіч Чырко, дырэктар селекцыйна-племяннога цэнтра Людміла Вітальеўна Юркевіч, інспектар па якасці і закупу сельгаспрадукцыі Васіль Васільевіч Гранкоўскі, загадчыкі фермаў, прадстаўнікі заатэхнічнай і селекцыйнай службаў усіх сельгаскааператываў раёна.

Спачатку ўдзельнікі семінара наведалі малочнатаварную ферму “Накрышкі”, дзе галоўны заатэхнік СВК “Хвінявічы” Марыя Сяргееўна Слушко азнаёміла прысутных з арганізацыяй справы падчас зімовага ўтрымання жывёлы на дадзенай ферме і ў цэлым па гаспадарцы. Пасля практычнай часткі надышла пара не менш карыснай тэорыі. Тэарэтычная частка семінара адбылася ў Хвінявіцкім сельскім доме культуры.

Першы слова ўзяў В. С. Дубовік. Ён падвёў вынікі мінулага жывёлагадоўчага года і падрабязна спыніўся на дасягненнях сёлетняга студзеня: “Безумоўна, у жывёлагадоўлі шмат праблем, аднак і па якасці, і па колькасці сельгаспрадукцыі патрабаванні сёння вельмі высокія. Абнадзейвае і радуе тое, што ў пераважнай большасці нашых гаспадарак да гэтага пытання адносяцца сур’ёзна. Мы сталі пакрыху “плюсаваць”, хаця па вытворчасці малака пачыналі год дрэнна. Адзначу станоўчую работу СВК “Граніт-Агра”, Белагурна”, “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”. А СВК “Слава працы”, “Рудаяварскі”, “Раготна” трэба выпраўляць “мінусавыя” паказчыкі. Перад працаўнікамі жывёлагадоўчай галіны стаіць наступная задача: не зніжаць тэмпы вытворчасці, тым больш што кармамі фермы забяспечаны. Кожны на сваім працоўным месцы павінен для гэтага прыкласці намаганні, і вынік, спадзяюся, будзе дасягнуты”.

VI . Галоўныя праблемы

Сельская гаспадарка – найбуйнейшы спажывец водных рэсурсаў

Сельская гаспадарка зьяўляецца спажыўцом водных рэсурсаў нумар адзін ва ўсясьветным маштабе, бо на яе долю прыпадае каля 70 адсоткаў усяго аб'ёму забору прэснай вады з рэкаў, водных артэрыяў і ваданосных слаёў у сьвеце. У некаторых разьвіваных краінах гэтая лічба набліжаецца да 90 адсоткаў, бо акурат там знаходзіцца прыблізна тры чвэрці плошчы паліваных сельскагаспадарчых палеткаў зямное кулі.

Найбольш востра нястача вады адчуваецца ў самых засушлівых раёнах плянэты, дзе жывуць больш за два мільярды чалавек, у тым ліку прыблізна палова ўсіх бедных людзей сьвету. Ад вострае нястачы вады пакутуе большасьць раёнаў Блізкага Ўсходу і Паўночнае Афрыкі, а таксама гэткія краіны, як Мэксыка, Пакістан, Паўднёвая Афрыка і многія рэгіёны Кітая ды Індыі.

“Наяўнасьць і якасьць вады самым сур'ёзным чынам уплывае на здольнасьць людзей палепшыць сваё жыцьцё ў любым кутку плянэты”, -- адзначыў Паскуале Стэдута, кіраўнік Аддзелу водных рэсурсаў, разьвіцьця і кіраваньня ФАО. “У многіх рэгіёнах сьвету фэрмэры, якія спрабуюць вырабіць дастатковую колькасьць харчаваньня дый забясьпечыць сябе крыніцамі даходаў, сутыкаюцца з дадатковымі складанасьцямі, зьвязанымі з пастаянным паўторам засушлівых пэрыядаў і канкурэнцыяй за водныя рэсурсы”.

Вырашыць праблему нястачы вады шмат у чым можна дзякуючы выкарыстаньню тэхнікаў вядзеньня сельскай гаспадаркі, якія дазволяць забясьпечыць збор і назапашваньне большага аб'ёму дажджавой вады, скараціць непатрэбныя страты вады пры паліве, а таксама шляхам падвышэньня ўзроўню прадукцыйнасьці і зьмяненьня прыярытэтаў у выбары культураў для вырошчваньня і ўключэньня ў рацыён харчаваньня, зазначыў Паскуале Стэдута.

Стан сельскай гаспадаркі ў Беларусі

Сельская гаспадарка адыгрывае важную ролю ў эканоміцы Беларусі, хаця прыродныя ўмовы ацэньваюцца спецыялістамі як сярэднія, а многія выказваюцца пра нашу краіну як зону рызыкоўнага земляробства. Аднак сельская гаспадарка забяспечвае каля 9,5% УВП (звесткі 2005 года). У сельскай мясцовасці пражывае каля трэцяй часткі насельніцтва краіны, у 2005 г. у гэтай галіне эканомікі працавалі 10,6% занятага насельніцтва. У Беларусі самая высокая ў Еўропе забяспечанасць ворнымі землямі – 0,47 (паводле іншых крыніц – 0,6) га на кожнага жыхара (0,9 га сельскагаспадарчых зямель) – удвая больш, чым у Германіі, Францыі, Англіі. Усяго ў краіне 9011,5 тыс. га сельскагаспадарчых земляў, у тым ліку ў сельскагаспадарчых арганізацый – 7484,7 тыс. га (83,1%), у дачнікаў – 62,8 тыс. га (0,7%), у сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак – 130,5 тыс. га (1,4%), падсобныя гаспадаркі сельскіх жыхароў займаюць 880,7 тыс. га (9,8%) [1, 2, 3].

У 60-х гадах XX стагоддзя ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, быў узяты курс на інтэнсіфікацыю сельскагаспадарчай вытворчасці. Развіццё навукі, у прыватнасці хіміі і селекцыі, прывяло да таго, што ў сельскай гаспадарцы пачалі масава выкарыстоўваць мінеральныя ўгнаенні, ядахімікаты, новыя гатункі і гібрыды раслін. Узрасла механізацыя агравытворчасці. Земляробства стала адной з ахвяр стаўлення да Прыроды як да механізма, які працуе па вельмі простых правілах. Здавалася, што ўсё можна зразумець праз просты вопыт: унесці азотнае ўгнаенне – падлічыць прыбаўку ўраджаю ў гэтым годзе, распыліць ядахімікат – зноў падлічыць прыбытак ад павелічэння вытворчасці. Таму хімізацыя, меліярацыя і механізацыя сталі падмуркам новай канцэпцыя аргавытворчасці – інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі, якая, насуперак традыцыйным практыкам, не прыстасоўвалася да Прыроды, а спрабавала яе прыгнесці.

У пачатку 90-х гадоў, нягледзячы на значныя палітычныя і эканамічныя змены, курс на інтэнсіфікацыю сельскагаспадарчай вытворчасці не змяніўся, аднак рабіліся спробы рэфармавання гэтай галіны эканомікі. У пачатковы перыяд рэформ (1992 – 1995 гг.) выкарыстоўваліся эканамічныя метады кіравання сектарам эканомікі, галоўным чынам, павелічэнне грашовай эмісіі, лібералізацыя цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. У гэты перыяд былі зроблены першыя крокі ў правядзенні зямельнай рэформы. У 1992 г. дапушчальны памер прысядзібных участкаў павялічыўся ў два разы, што прывяло да хуткага развіцця нетаварнай сельскагаспадарчай вытворчасці. У гэты перыяд былі створаны першыя фермерскія гаспадаркі, пачалася прыватызацыя некаторых прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і гандлі прадуктамі харчавання.

У 1995 – 1998 гг. выкарыстоўваліся толькі адміністратыўныя метады кіравання эканомікай, рэформа аграрнага сектара эканомікі прыпынілася. Гэта не спрыяла вырашэнню наяўных праблем сельскай гаспадаркі. Сельская гаспадарка была абвешчана прыярытэтнай галіной эканомікі, якая падтрымлівалася за кошт ускосных субсідый (ільготных крэдытаў). Дзяржаўныя субсідыі ў пераліку на ажнаго працаўніка сельскай гаспадаркі перавышалі яго сярэднегадавую зарплату.

Пачынаючы з 1998 г. нарасталі эканамічныя і сацыяльныя праблемы ў сельскай гаспадарцы Беларусі. Краніцы фінансавання, як унутраныя, так і замежныя, рэзка скараціліся. Працягваўся спад сельскагаспадарчай вытворчасці, нягледзячы на дзяржаўныя датацыі. З 1990 па 1998 г. аб’ёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі пастаянна зніжаліся. Прычынамі былі неспрыяльная для сельскагаспадарчай вытворчасці палітыка цэн, падзенне попыту на прадукты харчавання ў выніку зніжэння даходаў насельніцтва, зніжэнне экспартных магчымасцей і скарачэнне інвестыцый у сельскую гаспадарку.

У 90-х гадах доля дзяржаўнага сектара ў агульным выкарыстанні зямлі скарацілася, а доля зямель пад прыватнымі падсобнымі гаспадаркамі павялічылася б больш чым у 2 разы. Пры гэтым фермеры і прыватныя гаспадаркі павялічылі плошчы, занятыя ўсімі сельскагаспаларчымі культурамі, вытворчасць у гэты перыяд узрасла, пры тым што ў дзяржаўным сектары яна зменшылася. Ураджайнасць у абодвух сектарах была параўнальнай, але прыватныя гаспадаркі мелі больш высокую ўраджайнасць зерневых культур і гародніны. Прыватны сектар адыгрываў галоўную ролю ў раслінаводстве, асабліва ў вытворчасці бульбы і гародніны.

І цяпер, у пачатку XXI стагоддзя, у аграрным сектары Беларусі галоўны напрамак развіцця – інтэнсіўная сельская гаспадарка, скіраваная на атрыманне максімальнай ураджайнасці з дапамогай шырокага прымянення хімічна сінтэзаваных сродкаў хімізацыі (пестыцыдаў, гербіцыдаў, інсектыцыдаў, фунгіцыдаў, стымулятараў росту, угнаенняў). Інтэнсіўная агравытворчасць патрабуе максімальных затрат рабочай сілы і тэхнікі, а таксама паліва. У Беларусі затраты энергіі на вытворчасць адзінкі прадукцыі ў 3 – 4 разы вышэйшая, чым у ЗША. Сабекошт адзінкі прадукцыі вельмі высокі і пастаянна павялічваецца ў першую чаргу ў выніку зніжэння ўрадлівасці глеб і іх дэградацыі, а таксама праз павышэнне цэн на паліва.

Не будзе вялікім перабольшаннем сказаць, што беларуская сельская гаспадарка – гэта атрыманне высокіх ураджаеў любой цаной. Такая вытворчасць патрабуе значных датацый.

Сталі відавочнымі негатыўныя наступствы інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі:

Забруджванне глеб, вады і атмасферы мінеральнымі ўгнаеннямі, ядахімікатамі, цяжкімі металамі. Доля сельскай гаспадаркі ў забруджванні атмасферы СО2 складае каля 23%. Каля 830 тыс. га сельскагаспадарчых зямель забруджаныя прамысловымі адыходамі. 6% сельскагаспадарчых зямель забруджаныя біягеннымі элементамі ў канцэнтрацыях, якія перавышаюць гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі (ГДК) [4]. Пестыцыды накопліваюцца ў глебе і вадзе, пры праходжанні па харчовых ланцугах іх канцэнтрацыя павялічваецца. Яны таксічныя не толькі для шкоднікаў, але і для іншых жывых істот, у тым ліку так званых карысных, такіх як натуральныя ворагі шкоднікаў (класічны прыклад – тля і божыя кароўкі), апыляльнікі раслін і г.д. Акрамя таго, большасць ядахімікатаў таксічныя для чалавека, маюць канцэрагенныя і мутагенныя ўласцівасці, выклікаюць разнастайныя захворванні, алергічныя рэакцыі. Сітуацыя пагаршаецца тым, што каля 23% тэрыторыі падпала пад радыяактыўнае забруджванне ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Дэградацыя глеб (хімічная, фізічная і біялагічная). У Беларусі дэградаваныя і эразійна-небяспечныя глебы ўключаюць 2,6 га ворных зямель (у цэлым 4 млн. га, або 19% агульнай тэрыторыі краіны. На гэты момант асушана 1,45 млн. га тарфянікаў, у тым ліку 1,1 млн. га – для сельскагаспадарчых патрэб. Адбываецца хуткі працэс змяншэння, у некаторых выпадках – знішчэння тарфянога слою.

Ушчыльненне ворных зямель . Празмернае выкарыстанне машын для апрацоўкі глебы прывяло да ўшчыльнення глебы і парушэння яе структуры, што ўзмацняе працэсы эрозіі глеб.

Назапашванне таксічных рэчываў , у тым ліку цяжкіх металаў, у прадуктах харчавання.

З’яўленне ўстойлівых рас шкоднікаў і ўзбуджальнікаў захворванняў у выніку выкарыстання ў шырокіх масштабах пестыцыдаў. Гэта прывяло да ўзнікнення “заганнага круга”: выкарыстанне ядахімікатаў з’яўляецца прычынай узнікнення ўстойлівасці да іх, і парабуецца павялічваць дозы і/або распрацоўваць новыя сродкі абароны раслін, да якіх зноў прыстасоўваюцца шкоднікі і ўзбуджальнікі хвароб сельскагаспадарчых культур: іх колькасць зноў узрастае.

Павышэнне засмечанасці палёў пустазеллем з прычыны працяглага прымянення гербіцыдаў з вузкім спектрам дзеяння.

Зніжэнне ўраджайнасці і павышэнне сабекошту прадукцыі сельскай гаспадаркі.

Экалагічная сельская гаспадарка дазваляе не толькі пазбегнуць такіх негатыўных наступстваў, але і аднавіць парушаныя экасістэмы. У экалагічнай сельскай гаспадарцы выкарыстоўваюць біялагічныя метады павышэння ўрадлівасці глебы і абароны раслін, а таксама метады павышэння біяразнастайнасці, што спрыяе працэсам самааднаўлення экасістэм.

Сацыяльныя праблемы вёскі ў нашай краіне не менш сур’ёзныя за экалагічныя. Вельмі неспрыяльная дэмаграфічная сітуацыя, таму што моладзь з’язджае ў горад, нараджальнасць вельмі нізкая. Нягледзячы на высокі ўзровень беспрацоўя, асабліва схаванага, у вёсцы мала кваліфікаванай працоўнай сілы. Зарплаты ў гэтай галіне эканомікі нізкія, для стварэння ўласнай фермерскай гаспадаркі патрабуюцца значныя фінансавыя сродкі.

Зямельнай рэформы ў Беларусі не было. У 1999 г. быў прыняты новы Зямельны Кодэкс, у адпаведнасці з якім усе землі сельскагаспадарчага прызначэння з’яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю. Дазваляецца толькі прыватная ўласнасць на зямельны ўчастак, заняты жылым будынкам (не больш за 0,15 га) і на прысядзібны ўчастак для вядзення падсобнай гаспадаркі да 1 га. Грамадзяне маюць права арэндаваць да 2 га зямлі для вядзення прыватнай падсобнай гаспадаркі і могуць мець прыватны ўласны ўчастак да 1 га. Фермеры могуць атрымаць у карыстанне, але не ва ўласнасць, да 100 га зямлі. На 1 студзеня 2004 г. плошча арэндаваных зямель у Беларусі склала 357,3 тыс. га, або 1,7% ад усёй плошчы зямель. На долю фермерскіх гаспадарак прыпадае 98,9 тыс. га – 27,7% ад плошчы арэндаваных зямель, на долю грамадзян – 16,9 тыс. га (4,7%). Большая частка зямель, якія арэндуюцца грамадзянамі, выкарыстоўваецца для вядзення прыватнай падсобнай гаспадаркі (13,9 тыс. га) [5].

Дзяржава не стварае спрыяльных умоў для развіцця фермерскіх гаспадарак. Закон “Аб сялянскай фермерскай гаспадарцы” быў прыняты 18 лютага 1991 г., новая рэдакцыя – 19 ліпеня 2005 г. Закон недасканалы і выклікаў сур’ёзную крытыку з боку фермераў: не фіксуюцца роўныя правы фермераў з іншымі сельскагаспадарчымі вытворцамі, не прадугледжваецца права прыватнай уласнасці на зямлю, не вызначаны механізм выдзялення зямлі. Не абумоўліваецца магчымасць стварэння кааператываў, асацыяцый фермераў.

У адпаведнасці з Загадам Прэзідэнта № 193 ад 1 красавіка 1998 года фермеры абавязаны заключыць пагадненне з мясцовымі органамі ўлады, у якім яны павінны вызначыць умовы землекарыстання, структуру вытворчасці, віды і аб’ёмы тавараў і вытворчых рэсурсаў, якія будуць вырабленыя і набытыя. Праект гэтага пагаднення рыхтуецца органамі ўлады. Такая практыка стварае цяжкасці ў працы фермера. Не ўсе фермеры заключаюць такія дамовы, але ў такім выпадку яны не могуць разлічваць на фінансавую падтрымку.

Паводле ацэнак, фермеры атрымліваюць ад дзяржавы ў 7 – 10 разоў меншую падтрымку ў параўнанні з іншымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі [6], Дзяржаўная праграма падтрымкі фермерскіх гаспадарак практычна згортваецца. Большасць фермераў, якія спынілі сваю дзейнасць, зрабілі гэта з прычыны недастатковага фінансавання. Крэдыты для фермераў выдаюць пад 12% гадавых, але з улікам схаваных аплат (страхоўка крэдыту, % на падаражанне) атрымліваецца ў выніку 20 – 30%.

Паводле ацэнак экспертаў Сусветнага банка, сучасная макраэканамічная палітыка ў Беларусі не спрыяльная для развіцця эфектыўнай сельскай гаспадаркі. Сельскагаспадарчыя рынкі знаходзяцца пад кантролем дзяржавы, а таксама мясцовых органаў улады. Рэгуляванне цэн ажыццяўляецца з адміністратыўнымі абмежаваннямі (ліцэнзаванне і пад.).

Падаткаабкладанне ў цэлым не спрыяе развіццю агравытворчасці, хаця сельскагаспадарчыя вытворцы маюць падатковыя льготы. Адначасова сельская гаспадарка абкладаецца ўскоснымі падаткамі пры дапамозе механізму рэгулявання цэн. У выніку цяперашняй палітыкі цэн даходы вытворцаў абмежаваныя 2% у месяц, у той жа час іх выдаткі не абмежаваныя. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і аблвыканкамы ўсталёўваюць гранічныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Экспарт прадуктаў харчавання манапалізаваны дзяржаваю.

Інфармацыйна-статыстычная справаздачнасць не забяспечвае правядзенне глыбокага эканамічнага аналізу, імавернасць статыстычных звестак выклікае сумненні экспертаў, у прыватнасці, Сусветнага банка [7].

Нягледзячы на тое, што ў цэлым парадыгма прыродакарыстання ў нашай краіне застаецца ранейшай, назіраюцца змены, хоць і нязначныя, у бок большай “экалагізацыі” сельскагаспадарчай вытворчасці.

Развіццё арганічнага земляробства ў Беларусі стрымліваецца адсутнасцю нарматыўна-прававой базы, недастатковай падтрымкай з боку дзяржаўных органаў, што кіруюць аграрнай галіной, нізкай інфармаванасцю спажыўцоў і патэнцыйных вытворцаў і пад. Фактары, якія стрымліваюць развіццё арганічнай сельскай гаспадаркі ў Беларусі і не ў апошнюю чаргу звязаныя з памылковымі ўяўленнямі і “міфамі”, выкліканы недахопам інфармацыі або непраўдзівай інфармацыяй. Існуюць наступныя памылковыя ўяўленні як у спецыялістаў, так і сярод шырокай грамадскасці:

1. У Беларусі няма чыстых зямель, якія б падыходзілі для вядзення арганічнай сельскай гаспадаркі. – Факты паказваюць, што ўзровень выкарыстання мінеральных угнаенняў і пестыцыдаў ніжэйшы, чым у краінах Заходняй Еўропы. У Галандыі, Даніі, Бельгіі, Германіі на гектар раллі ўносяць 400 – 600 кг дзейснага рэчыва мінеральных угнаенняў, у Беларусі гэты паказчык не перавышаў 280 кг [4]. У 2006 г. было ўнесена ў сярэднім 185 кг/га мінеральных угнаенняў. У 1990-х гадах на шмат якіх зямельных участках пестыцыды ўвогуле не выкарыстоўваліся. Гэта прывяло да змяншэння ўздзеяння на навакольнае асяроддзе з боку сельскай гаспадаркі. Апроч таго, глеба, як любая жывая сістэма, мае здольнасць да самааднаўлення, і існуюць методыкі, якія дазваляюць паскорыць гэты працэс і скараціць пераходны перыяд. Таму можна меркаваць, што на тэрыторыі нашай краіны ёсць сельскагаспадарчыя землі, прыдатныя для вядзення арганічнай сельскай гаспадаркі зараз або пасля пераходнага перыяду самааднаўлення глебы.

2. Арганічная сельская гаспадарка – гэта прывілея заможных: з аднаго боку, патрабуюцца вялікія інвестыцыі, з другога боку – цэны на арганічную прадукцыю такія высокія, што толькі вельмі забяспечаныя людзі могуць дазволіць сабе яе купляць. – Паводле статыстыкі, у краінах Еўропы экалагічная прадукцыя даражэйшая за звычайную на 20 – 100%. Аднак ёсць шмат прыкладаў, калі сабекошт арганічнай прадукцыі роўны або ніжэйшы за сабекошт звычайнай, і ў працэсе развіцця арганічнай гаспадаркі па меры аднаўлення экасістэмы затраты зніжаюцца. Шмат у чым высокая цана – наступства перавышэння попыту на экалагічна чыстую прадукцыю над прапановай. Паводле звестак Швейцарскага даследчага інстытута арганічнай сельскай гаспадаркі, арганічная сельская гаспадарка эканамічна больш эфектыўная за інтэнсіўную ў сярэднім на 50% – за кошт ліквідацыі страт сельскагаспадарчай прадукцыі пры замкнутым цыкле вытворчасці, вызвалення вялізных аб’ёмаў прыродных рэзерваў. Калі азірнуцца ў мінулае, мы ўбачым, што ад пачатку апрацоўкі зямлі старажытнымі людзьмі да канца XIX стагоддзя ўся агравытворчасць абыходзілася без мінеральных угнаенняў і пестыцыдаў, і ўсе маглі сабе гэта дазволіць.

3. Ураджайнасць у арганічнай сельскай гаспадарцы нізкая, немагчыма будзе пракарміць людзей. – У Омскай вобласці Расіі яшчэ ў 80-я гг. 16 гаспадарак адмовіліся ад выкарыстання пестыцыдаў, і ўраджайнасць збожжавых стала вышэйшай, чым у сярэднім па вобласці пры больш нізкім сабекошце. На арганічнай ферме (ЗША, 30 км ад г. Спокана, шта Вашынгтон) ураджайнасць азімай пшаніцы ў сярэднім за 5 гадоў (45 ц/га) практычна не адрознівалася ад ураджайнасці на суседніх фермах, дзе ўжывалі пестыцыды і мінеральныя ўгнаенні (49 і 39,9 ц/га адпаведна). Пры гэтым на арганічнай ферме ўтрыманне гумусу ў глебе была вышэйшая, і значна меншай была эрозія [8]. З іншага боку, сёння рэальная ўраджайнасць на большасці беларускіх палёў, што апрацоўваюцца па інтэнсіўнай тэхналогіі, мінімальная і працягвае зніжацца.

4. Арганічная сельская гаспадарка – рэалізацыя лозунга “Назад, у пячоры!”, яна адмаўляе навуковы і тэхнічны прагрэс. – Альтэрнатыўнае земляробства не азначае вяртанне да старой экстэнсіўнай тэхналогіі, хоць і не выключае выкарыстанне асобных яе элементаў. Арганічная сельская гаспадарка карыстаецца найноўшымі навуковымі і тэхнічнымі распрацоўкамі, спалучаючы іх з традыцыйнымі ведамі, якія назапашваліся і правяраліся на практыцы стагоддзямі і тысячагоддзямі.

VII P . S .

Сельская гаспадарка Беларусі павінна быць практычна поўнасцю пераведзена на мясцовыя віды паліва - А.Лукашэнка

11 чэрвеня, Мінск /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. Сельская гаспадарка Беларусі павінна быць практычна поўнасцю пераведзена на выкарыстанне мясцовых відаў паліва, заявіў кіраўнік дзяржавы сёння ў час прадстаўлення на пасадзе старшыні Мінаблвыканкама Леаніда Крупца.

"Мы павінны вызваліць сельскую гаспадарку нашай краіны ад неабгрунтаванага выкарыстання нафтапрадуктаў і газу. Мы гэта можам і павінны зрабіць. Аднак усе сельгаспрадпрыемствы, якія маюць дастаткова сродкаў, могуць працаваць так, як хочуць", - падкрэсліў прэзідэнт.-0-

Сельская гаспадарка Беларусі гатова да работы ва ўмовах павышэння цэн на энерганосьбіты - І.Бамбіза

27.04.2007 12:38

27 красавіка, Петрыкаў /Кар. БЕЛТА/. Сельская гаспадарка Беларусі гатова да работы ва ўмовах павышэння цэн на энерганосьбіты. Аб гэтым паведаміў сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, віцэ-прэм'ер Беларусі Іван Бамбіза.

"Мы ішлі да гэтага даволі працяглы перыяд. Адначасова з ростам цэн на энергарэсурсы на сусветным рынку мы прымалі ў рэспубліцы меры па ўкараненню энергазберагальных тэхналогій у АПК", - сказаў ён.-0-

Сельская гаспадарка – закрытая для журналістаў

24 сакавіка на паседжанні Гомельскага аблвыканкама, прысвечаным падрыхтоўцы сельгасарганізацый да палявых работ, старшыня выканкама А.Якабсон папрасіў прысутных журналістаў пакінуць паседжанне. Сваю просьбу ён патлумачыў патрэбаю абмеркаваць працоўныя моманты. Карэспандэнты “Радыё Свабода”, газет “Рэспубліка” і “Гомельские ведомости” пакінулі залу. Адбылося гэта адразу пасля справаздачы старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання Л.Апанасюка, які дакладаў пра цяжкае фінансавае становішча сельгаспрадпрыемстваў і патрэбу знайсці недастатковыя 28 млрд. рублёў для правядзення вясенняй пасяўной кампаніі.

Сідорскі прызнаўся: эканоміка перажывае стагнацыю 18

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі незадаволены развіццём беларускага аграрнага сектара і ставіць задачу пераадолець перыяд стагнацыі і больш эфектыўна выкарыстоўваць фінансавыя сродкі.

"Як прэм’ер-міністар, я маю і меў прэтэнзіі да працы сельскай гаспадаркі", - заявіў прэм’ер-міністар ў Менску, прадстаўляючы работнікам апарата міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання новага міністра Сямёна Шапіру.

С.Сідорскі паясніў, што на ўзроўні міністра і намесніка міністра сельскай гаспадаркі надзялялася недастатковая ўвага выкананню дзяржпраграмы адраджэння і развіцця сяла. "Абмяркоўвалася, выконваць праграму ці толькі рабіць выгляд", - сказаў прэм’ер.

"Сельская гаспадарка не спраўляецца з прагнознымі паказчыкамі развіцця, якія давёў кіраўнік дзяржавы", - лічыць С.Сідорскі.

Прэм’ер-міністар адзначыў, што ён “падказваў, намагаўся зрабіць так, каб даручэнні выконваліся ў тэрмін, але гэта не знаходзіла разумення ў міністра сельскай гаспадаркі”.

"Былі агульныя разважанні аб тым, што падаюць паказчыкі ў грамадскім сектары", - прапанаваў С.Сідорскі.

Адзначаючы натуральнае старэнне і скарачэнне насельніцтва ў сельскай мясцовасці, прэм’ер выказаў меркаванне аб тым, што было б няправільным, калі б састарэлыя людзі на сяле ўзялі "на сябе ўвесь груз адказнасці, трымалі бы па тры каровы".

Прэм’ер таксама лічыць, што далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і тым больш для нарастання тэмпаў гэтага развіцця ўжо не хапае таго багажа, які быў. Ён патлумачыў, што перад галіной стаіць задача рашэння сур’ёзных фінансава-эканамічных пытанняў. С.Сідорскі нагадаў, што сельгасарганізацыям неабходна пагашаць узятыя раней крэдыты.

"Гэтыя пытанні трэба вырашаць тут у міністэрстве", - падкрэсліў прэм’ер, калі заўважыў, што ў апошні час тут заняліся "пустым хаджэннем па палях".

Ён падкрэсліў, што беларускай сельскай гаспадарцы трэба развівацца хуткімі тэмпамі ў адпаведнасці з агульнасусветнымі. У сувязі з гэтым прэм’ер нагадаў, што ў апошнія 2 гады АПК "проста шанцуе" з кан’юнктурай і коштамі на сусветным рынку.

Ён выразіў неразуменне заявы былога міністра Леаніда Русака аб неабходнасці "падняць кошты, каб прадукцыя была канкурэнтаздольная ўнутры краіны". Прэм’ер лічыць, што дзяржава дастаткова ўкладвае ў развіццё галіны, каб насельніцтва краіны мела магчымасць спажываць беларускае харчаванне па больш выгадных коштах.


VIII . Спіс літаратуры

Сельское хозяйство Республики Беларусь: статистический сборник / Министерство статистики и анализа Республики Беларусь. - Минск, 2005

Республика Беларусь в цифрах. Краткий статистический сборник. 2006// Минстат РБ/ предс. ред. колл. В.И. Зиновский – Минск, 2006. -347 с.

Сельское хозяйство Республики Беларусь. Статистический сборник. 2006/ предс. ред. колл. В.С. Метеж// Министерство статистики и анализа РБ. – Минск, 2006. – 254 с.

Тарасенко С.А. Экологическое земледелие – один из важнейших путей сохранения агроэкосистем в условиях современного техногенеза// Наука - производству: Материалы четвертой международной научно-практической конференции. - Гродно, 2001. - Ч.1. - С.337-340.

Занкисов С.А., Савченко В.В. Анализ реализации права аренды земельных участков в Республике Беларусь// Ресурсосбережение и экология в сельском хозяйстве: материалы VII Республиканской научной конференции студентов, магистрантов и аспирантов, посвященной 165-летию академии/Мин.сх и продовольствия РБ, Гл. упр. обр., науки и кадров, Белор. гос. сх академия. - Горки, 2005. - Ч.2. - С.149-151.

Сафонова О.А., Филиппенко В.С. Проблемы фермерского хозяйства // Ресурсосбережение и экология в сельском хозяйстве: материалы VII Республиканской научной конференции студентов, магистрантов и аспирантов, посвященной 165-летию академии/Мин.сх и продовольствия РБ, Гл. упр. обр., науки и кадров, Белор. гос. сх академия. - Горки, 2005. - Ч.2. - С.111-113.

Беларусь: Анализ государственной политики в области сельского хозяйства 1998-1999 [Текст] : статистистический материал / Всемирный банк. Сектор устойчивого экологического и социального развития; Всемирный банк, Сектор устойчивого экологического и социального развития. - 1999. - 106 с. - 358 р.

Газеты: “Звязда”, “Беларуская ніва”, “Мінская праўда”, “Рэспубліка”, “Народная газета”.

Оценить/Добавить комментарий
Имя
Оценка
Комментарии:
Где скачать еще рефератов? Здесь: letsdoit777.blogspot.com
Евгений07:18:10 19 марта 2016
Кто еще хочет зарабатывать от 9000 рублей в день "Чистых Денег"? Узнайте как: business1777.blogspot.com ! Cпециально для студентов!
21:46:53 28 ноября 2015

Работы, похожие на Реферат: Сельская гаспадарка Беларусі
Беларуская мова
МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Установа адукацыі "БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ" Кафедра ...
Ня..начай, непры..мальны, пад..дзеш, пры..дзе, с..сці, раз..граць, аб..сці, без..менны, за..скрыцца, без..ніцыятыўны, за..сці, пры..маць, пад..ду, непры..манне, па..менна, пера ...
калі даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе састаўных злучнікаў пасля таго як, да таго часу пакуль, для таго каб, ад таго што, таму што, па меры таго як, то коска ...
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: учебное пособие Просмотров: 24078 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава \Беларус\
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка Факультэт беларускай філалогіі і культуры Кафедра ...
Праведзенае даследаванне паказвае, што І.Пташнікаў, акрамя вышэйназванай лексікі, умела выкарыстоўваў і дыялектызмы, характэрныя менавіта для Лагойшчыны, з гаворак, якія адносяцца ...
Здавалася, што яны на машынах пакладзены ў радок і соўгаюцца ад барта да барта на выбоінах, ніяк не могучы вываліцца долкі.(Найдорф,с.98) Ён апусціўся долкі па драбіне, і яны доўга ...
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: дипломная работа Просмотров: 2921 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай ...
... Філалагічны факультэт Кафедра беларускага літаратуразнаўства Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі ...
На думку Э. Тайлара, Арфей, які спускаўся ў Аід па Эўрыдыку, - гэта само сонца, якое заходзіць і зноў выходзіць з Падзем"я. Э. Тайлар прыводзіць цікавыя сюжэты палінезійскіх і ...
Верылі, што калі дзяўчыне ці жанчыне прысніцца поўня, гэта азначае, што ў хуткім часе яна стане цяжарнай.
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: курсовая работа Просмотров: 649 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Сям"я і шлюб у феадальным праве Беларусі
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ФАКУЛЬТЭТ МІЖНАРОДНЫХ АДНОСІН КАФЕДРА ГІСТОРЫІ І ТЭОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА ...
Даследванні паказалі, што вясельная абраднасць у Беларусі пачынаецца з часоў першабытнага ладу і мае шэраг аналогій і паралеляў у абраднасці індаеўрапейскіх народаў[2]. Беларуская ...
У гэты момант адбываўся збор жаніховай дружыны і ад'езд па нявесту (мяркуецца, што ў аснове гэтай традыцыі ляжыць звычай выкрадання).
Раздел: Рефераты по социологии
Тип: курсовая работа Просмотров: 133 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Драматычныя і трагічныя калізіі ў беларускіх народных баладах
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Установа адукацыі "Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава" Факультэт беларускай філалогіі і ...
Па сваёй волі яны ператвараюцца ў кветкі (на брату - сінія кветкі, на сястры - жоўтыя), і гэта толькі павялічвае драматызм.
Адзначым, што балада "Тры птушачкі ля забітага малойчыка" адносіцца да пашыраных у беларускім народным рэпертуары і ўяўляе сабой вельмі архаічны сюжэт, заснаваны на старажытных і ...
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: дипломная работа Просмотров: 529 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 1 человек Средний балл: 5 Оценка: неизвестно     Скачать
Проза Якуба Коласа 20-30 гадоў: набыткі і страты
Установа адукацыi "Брэсцкi дзяржаўны унiверсiтэт iмя А.С. Пушкiна" Кафедра беларускага лiтаратуразнаўства КУРСАВАЯ ПРАЦА ПРОЗА ЯКУБА КОЛАСА 20-30 ...
Падчас сустрэч з дарослымі вучнямі гаворка ішла "аб цяжкім стане народа, аб прывольным жыцці паноў і начальства, аб ашуканстве і здзеках над простымі людзьмі, аб тых прычынах, што ...
Гэты вобраз выклікае багатыя ідэйна-сэнсавыя асацыяцыі, а іменна: што ў перспектыве нясе рашучая перабудова вёскі, як яна будзе спалучацца з захаваннем непаўторнай адметнасці ...
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: курсовая работа Просмотров: 2004 Комментариев: 3 Похожие работы
Оценило: 2 человек Средний балл: 4.5 Оценка: неизвестно     Скачать
Чтение и анализ сказок
Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка Кафедра методыкі выкладання беларускай мовы Курсавая работа Чытанне і аналіз казак на ...
На ранніх этапах развіцця чалавечага грамадства многія жывёлы, у асаблівасці такія грозныя звяры, як мядзведзь, воўк і інш., здаваліся людзям разумнымі істотамі, бо яны ўмелі (у ...
Дзявіцы такія прыгожыя, што ні у казцы сказаць, ні пяром апісаць"; "Ен здзелаўся такі чысцяк, што ні у казцы сказаць, ні ў загадках згадаць"; "На радасці яны задалі пір на ўвесь ...
Раздел: Сочинения по литературе и русскому языку
Тип: сочинение Просмотров: 1768 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 1 человек Средний балл: 5 Оценка: неизвестно     Скачать
Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ ...
Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ -XVII стагоддзяў Змест 1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і ...
Віценю так сама прыпісваюць увядзенне асабістага герба "Пагоня" (сярэбраны вершнік на шчыце чырвонага колеру), які сімвалізаваў абарону дзяржавы ад заваёўнікаў (дзяржаўным герб ...
Яшчэ больш паскорыўся гэты працэс пасля выдання Ягайлай прывілеяў 1387 г. Згодна з гэтымі дакументамі ў Вільні заснована каталіцкае біскупста, а феадалы, што прынімалі каталіцтва ...
Раздел: Рефераты по истории
Тип: курсовая работа Просмотров: 564 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать
Канцэпт "шчасце" у мове сучаснай беларускай паэзіі
ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ I. Канцэпт з пункту погляду розных навуковых пазіцый 1.1 Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры 1.2 Адзінка шчасце ў ...
Так, па словах псіхолага Джэдар"яна І.А., "у межах сістэмы ўяўленняў пра шчасце - як ні парадаксальна гэта можа гучаць - найважнейшае значэнне належыць матыву пакутавання як той ...
Пры азначэнні прыметнікам "шчаслівы" імёнаў прадметаў і з"яў семантычны перанос рухаецца ў напрамку ад суб"екта да аб"екта, ад душэўнага стану да прычын, што яго выклікаюць ...
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: дипломная работа Просмотров: 679 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 1 человек Средний балл: 5 Оценка: неизвестно     Скачать
Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на ...
Змест Уводзіны Глава 1. Этнамоўная самасвядомасць беларусаў і развіцце беларускай мовы 1.1 Этапы развіцця беларускай мовы 1.2 Гісторыя развіцця ...
Рашаючую ролю павінен быў адыграць Закон аб мовах, які быў прыняты ў пачатку 1990 г. Гэты закон прадугледжваў, што ў працэсе навучання кожны грамадзянін Беларусі павінен навучыцца ...
У Беларусі, напрыклад, менавіта ў гэты перыяд пачалося скарачэнне школ з беларускай мовай навучання, а ў школах з рускай мовай навучання ўсё болыпая колькасць вучняў па розных ...
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: курсовая работа Просмотров: 565 Комментариев: 2 Похожие работы
Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать

Все работы, похожие на Реферат: Сельская гаспадарка Беларусі (513)

Назад
Меню
Главная
Рефераты
Благодарности
Опрос
Станете ли вы заказывать работу за деньги, если не найдете ее в Интернете?

Да, в любом случае.
Да, но только в случае крайней необходимости.
Возможно, в зависимости от цены.
Нет, напишу его сам.
Нет, забью.



Результаты(151359)
Комментарии (1844)
Copyright © 2005-2016 BestReferat.ru bestreferat@mail.ru       реклама на сайте

Рейтинг@Mail.ru